Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Адраснасць размеркавання матэрыяльных рэсурсаў, гэта значыць прымацаванне спажыўцоў да пастаўшчыкоў, пазбаўляе і тых і другіх эканамічнай прадпрымальнасці, вядзе да застою ў эканоміцы.
Аптовы гандаль сродкамі вытворчасці засноўваецца на свабодным выхадзе на рынак, выбары контрагентаў, рыначным механізме рэгулявання суадносін паміж попытам і прапанаваннем (праз цэны). Таварны абмен можа ажыццяўляцца як непасрэдна паміж вытворцамі і спажыўцамі (прамыя гаспадарчыя сувязі), так і праз прадпрыемствы аптовага гандлю сродкамі вытворчасці, біржы і г.д.
М.-т.з. гэта таксама галіна народнай гаспадаркі, частка вытворчай інфраструктуры. Яна ўключае ў сябе сістэму дзяржзабеспячэння з сеткай універсальных ан­товых фірм (Аптгандлі), размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, і падпарадкаваных ім баз і складаў, арганізацый аграпрамысловага комплексу (аграпрамзабеспячэнне), служб забеспячэння і збыту прамысловых прадпрыемстваў і аб’яднанняў, будаўнічага комплексу (УПТК), галіновых сістэм забеспячэння (міністэрствы шляхоў зносін, геалогіі, грамадзянскай авіяцыі і інш.).
Забеспячэнча-збытавыя арганізацыі ( аптова-пас -
рэдніцкія фірмы) з’яўляюцца самастойнымі гаспадарча-разліковымі звёнамі сістэмы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Яны апасродкуіоць гаспадарчыя сувяз! паміж вытворцамі і спажыўцамі, забяспечваюць прадметамі вытворча-тэхнічнага прызначэння дробных і сярэдніх спажыўцоў, рэалізуючы іх тавары з прадпрыемстваў (баз, складаў, магазінаў), дапамагаюць устанаўліваць прамыя гаспадарчыя сувязі паміж буйным! вытворцамі і спажыўцамі, аказваюць вытворча-тэхнічныя і камерцыйныя паслугі шырокаму колу дзяржаўных і кааператыўных арганізацый.
МАТЭРЫЯЛЬНЫЯ ЗАТРАТЫ (Материальные затраты) — адзін з відаў затрат, якія ўтвараюць сабекошт прадукцыі. Уяўляюць сабой кошт спажытых у працэсе вытворчасці матэрыяльных рэсурсаў і ўключаюць кошт сыравіны, асноўных і дапаможных матэрыялаў, зрасходаваных на выраб прадукцыі (выкананне работ, аказанне паслуг), спажытага паліва і электраэнергіі, матэрыяльныя выдаткі ў складзе іншых грашовых расходаў, страты ад пашкоджання і нястачы матэрыялаў і прадукцыі ў час захоўвання на цэхавых і заводскіх складах, штрафы за перарасход матэрыяль­ных рэсурсаў і інш.
М.з. абумоўлены самім працэсам узнаўлення, бо кожнае грамадства дзеля падтрымання свайго багацця нават на низменным узроўні павінна замяшчаць спажытыя на працягу года сыравіну і матэрыялы новымі эк­земплярам! таго ж роду і ўмела выкарыстоўваць кожны элемент сукупнага грамадскага прадукту, у тым ліку і прадметы працы.
Разлікі М.з. вядуцца з улікам і без уліку амартызацыі. М.з. з улікам амартызацыі выкарыстоўваюцца пры вывучэнні прапорцыі грамадскай вытворчасці. М.з. без амартызацыйных адлічэнняў ужываюцца для ацэнкі і аналізу эфектыўнасці выкарыстання сыравіны і матэрыялаў. М.з. складаюць амаль 75 % сабекошту прамысловай прадукцыі і з’яўляюцца важнейшай крыніцай яго зніжэння.
МЕТАДЫ КІРАВАННЯ (Методы управления) — спосабы мэтанакіраванага ўздзеяння на аб’ект
кіравання для дасягнення пастаўленых мэт. М.к. забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне аб’ектыўных законаў, уласцівых аб’екту кіравання. Таму для аналізу М.к. неабходна ведаць гэтыя законы. Гэта эканамічныя законы, законы развіцця тэхнікі і арганізацыі вытворчасці, законы, звязаныя з людзьмі як элементам прадукцыйных сіл, і законы, звязаныя з сацыяльнымі адносінамі, якія складваюцца паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці. Па асаблівасцях (характару) уздзеяння М.к. падзяляюцца на эканамічныя, арганізацыйна-распарадчыя і сацыяльна-псіхалагічныя. Гэтыя метады выкарыстоўваюцца на ўсіх узроўнях кіравання. М.к. цесна ўзаемазвязаны паміж сабой, утвараюць адзіную сістэму. Гарманічнае спалучэнне ўсіх метадаў з’яўляецца перадумовай эфектыўнага кіравання. Рацыяналь­нае выкарыстанне эканамічных законаў забяспечваецца эканамічнымі метадамі кіравання, якія ствараюць умовы для спалучэння індывідуальных, калектыўных і грамадскіх інтарэсаў.
Дзеянне эканамічных метадаў дапаўняецца арганізацыйна-распарадчымі метадамі. Галоўная рыса апошніх М.к. заключаецца ва ўздзеянні на аб’ект шля­хам фарміравання аптымальных падсістэм (якая кіруе і якой кіруюць) і забеспячэння ўзаемадзеяння паміж імі на аснове ўліку законаў развіцця тэхнікі і арганізацыі вытворчасці і ўзаемаадносін паміж удзельнікамі працэсу вытворчасці.
Арганізацыйна-распарадчыя М.к. забяспечваюць арганізацыйнае і распарадчае ўздзеянне на аб’ект, прычым арганізацыйнае ўздзеч^не ажыццяўляецца ў фор­мах арганізацыйнага нарміравання і арганізацыйнага рэгламентавання.
Улік законаў фарміравання і развіцця калектываў, законаў узаемадзеяння членаў калектыву вядзецца з дапамогай сацыяльна-псіхалагічных М.к., якія забяс­печваюць усебаковае развіццё асобы, задавальненне сацыяльных патрэб. Сацыяльна-псіхалагічныя М.к. выкарыстоўваюцца для фарміравання аптымальных міжасабовых адносін у калектыве, якія ўплываюць на асноўныя вытворчыя паказчыкі.
МЕХАШЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЩ (Механизация производства) — замена ручных вытворчых аперацый машынамі і механізмамі. Ад М.в. неабходна адрозніваць механізацыю працы, якая заключаецца ў замене ручной пратты машыннай. Нават пры поўнай М.в. можа захавацца ручная праца (напр., маркіроўка і ўпакоўка прадукцыі). Па ступені аснашчанасці вытворчых працэсаў тэхнічнымі сродкамі М.в. падраздзяляецца на частковую і комплексную. Пры частковай механізацыі замяняюпца машынамі асобныя аперацыі або віды работ, звычайна найбольш працаёмкія, пры комплекснай замяняецца машынамі ручная праца на ўсіх асноўных аперацыях і дапаможных работах. Яна ажыццяўляецца на аснове падбору машын і іншага абсталявання, што працуюць ва ўзаемна ўзгодненых рэжымах і ўвязаны па іх прадукцыйнасці. Ручная праца можа захавацца на асобных непрацаёмкіх аперацыях, механізацыя якіх не ўплывае на аблягчэнне працы і эканамічна немэтазгодна. М.в. спрыяе вызваленню чалавека ад выканання цяжкіх руцінных работ, вядзе да росту прадукцыйнасці працы, зніжэння сабекошту і паляпшэння якасці прадукцыі, павышэння кваліфікацыі рабочых, удасканалення арганізацыі вытворчасці.
МІЖГАСПАДАРЧЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ (Межхозяйственные предприятия) — буйныя высокатаварныя прадпрыемствы індустрыяльнага тыпу, створаныя на аснове кааперацыі, аб’яднання сродкаў, матэрыяльна-тэхнічных і працоўных рэсурсаў калгасаў, саўгасаў, кааператыўных гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый для супольнай вытворчасці, перапрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі сельскай гаспадаркі, а таксама абслугоўвання дзяржаўных і кааператыўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. З’яўляюцца вынікам працэсу спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці на базе міжгаспадарчай кааперацыі і аграпрамысловай інтэграцыі.
Формы М.п. вызначаюцца асаблівасцямі вытворчасці, перапрацоўкі, транспарцір' вання і спажывання сельскагаспадарчай прадукцыі. Распаўсюджванне атрымалі М.п. мнагамэтавага прызначэння са складанай
структурай і шырокім асартыментам таварнай прадукцыі. Яны фарміруюцца ў форме аграпрамысловых камбінатаў, фірм, у выглядзе розных кааператыўных фарміраванняў. Спецыялізаваныя М.п., выкарыстоўваючы перавагі міжгаспадарчай кааперацыі, маюць магчымасць болып хутка ўкараняць дасягненні навукі і тэхнікі, больш рацыянальна выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнічныя сродкі і працоўныя рэсурсы, зніжаць сабекошт прадукцыі, паляпшаць яе якасць.
У выніку інтэгрыраванай гаспадарчай дзейнасці павышаецца двухбаковая зацікаўленасць усіх удзельнікаў у павышэнні зроўню інтэнсіфікацыі, у росце рэнтабельнасці вытворчасці, ствараюцца спрыяльныя перадумовы для комплекснага вырашэння сацыяльных праблем.
МІЖНАРОДНЫ ГАНДАЛЬ (Международная торговля) — абмен таварамі і паслугамі паміж дзяржаўна аформленымі нацыянальнымі гаспадаркамі. Характар гэтага абмену вызначаецца вытворчымі адносінамі ў краінах, якія ўдзельнічаюць у гандлі. М.г. садзейнічае міжнароднай спецыялізацыі і кааперацыі вытворчасці, міжнародн му навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, расшырэнню абмену таварамі і паслугамі. Для сучаснага ўзроўню развіцця М.г. характэрна павелічэнне ўдзельнай вагі прадукцыі навуковатэхнічнага прагрэсу тэхнікі, абсталявання, тэхналогіі, ліцэнзій і г.д. М.г. садзейнічае эканамічнаму росту ўсіх краін, вядзе да разрадкі напружанасці, да ўзаемаразумення і ўмацавання міру паміж народамі.
МІЖНАРОДНЫ КРЭДЫТ (Международный кре­дит) -форма міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, пры якой дзяржавы, банкі і фінансавыя арганізацыі, фірмы, а таксама іншыя юрыдычныя, фізічныя асобы адных краін выдзяляюць сродкі адпаведным контрагентам іншых краін. Сутнасць міжнародных крэдытных адносін заключаецца ў тым, што крэдытор прадастаўляе пазычальніку ў часовае карыстанне пэўныя рэсурсы ў таварнай або грашовай форме для развіцця канкрэтных галін або на пэўныя мэты нацыянальнай эканомікі і для расшырэння ўзаемных гаспадарчых сувязей. Асноўнымі відамі М.к. з’яўляюцца:
міждзяржаўны (міжурадавы), банкаўскі, фірменны (камерцыйны). У залежнасці ад тэрмінаў выдачы прымяняюцца кароткатэрміновыя, сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя М.к. Па характару пазыкі М.к. бываюць: таварныя, інвестыцыйныя і валютный (грашовыя). Таварныя крэдыты характэрны для сферы знешняга гандлю і выдзяляюцца ў выглядзе паставак прамысловых, харчовых і іншых тавараў.
Пагашэнне таварных крэдытаў і выплата па іх працэнтаў ажыццяўляюцца звычайна таварамі традыцыйнага экспарту краіны-пазычальніцы. Інвестыцыйныя крэдыты выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве, расшырэнні, рэканструкцыі прамысловых, транспартных, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў у выглядзе камплектных паставак машын, абсталявання або поўнага будаўніцтва за кошт сродкаў крэдытора. Такія пазыкі звы­чайна прадастаўляюцца на кампенсацыйнай аснове, гэ­та значыць пагашаюцца прадукцыяй тых прадпрыемстваў, на затраты па якіх гэтыя пазыкі прызначаліся. Ва­лютный крэдыты выдаюцца ў свабодна канверсаванай або іншай валюце, золаце.
МЯСЦОВАЕ САМАКІРАВАННЕ (Местное само­управление) — сацыяльна-эканамічная і грамадскапалітычная форма самаарганізацыі членаў савецкага грамадства. Ажыццяўляецца насельніцтвам праз мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, органы грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання, мясцовыя рэферэндумы, сходы грамадзян па месцы жыхарства, іншыя фор­мы дэмакратыі.