Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
ходна заўсёды праводзіць па аднаму крытэрыю. Гэта не выключав магчымасці па чарзе праводзіць ацэнку варыянтаў спачатку па аднаму, а потым па другому крытэ­рыю. Канчатковы выбар дзеяння ажыццяўляецца кіраўніком, які нясе адказнасць за прыняцце рашэння.
У сацыяльна-эканамічнай сістэме можна выдзеліць наступныя тыпы К.а.: 1) глабальны лакальны; 2) знешні унутраны; 3) апрыёрны апастэрыёрны; 4) генерируемы рэдукаваны; 5) парадкавы колькасны; 6) інтэгральны тэрмінальны; 7) натурны тэмпавы; 8) які максімалізуе вынік які мінімалізуе затраты.
КРЫТЭРЫЙ ГРАМАДСКА-ЭКАНАМІЧНАГА ПРАГРЭСУ (Критерий общественно-экономического прогресса) сродак для меркавання, мерка ацэнкі.
Глабальным крытэрыем складанага і шматпланавага працэсу грамадска-эканамічнага прагрэсу з’яўляецца ўзровень развіцця чалавека як асооы, багацце і разнастайнасць яго здольнасцей і патрэб. Ен дае абагульненую ацэнку ўзроўню развіцця прадукцыйных сіл і разгортваецца, у сваю чаргу, у сістэму ўзаемазвязаных крытэрыяў эканамічнага прагрэсу (эканомія часу, сту­пень падзелу працы, норма і маса прыбавачнага прадукту). Эканамічны прагрэс непарыўна звязаны з сацыяльным і складае яго аснову. Канчатковай мэтай эканамічнага прагрэсу з’яўляюцца не гаспадарчыя дасягненні самі па сабе, а іх уплыў на ўмовы грамадскага жыцця.
Аднак сувязь эканамічнага прагрэсу з сацыяльным складаная і супярэчлівая. Яна праяўляецца не ў кожным канкрэтным выпадку, а як пануючая тэндэнцыя, што дзейнічае ў рамках вялікіх гістарычных перыядаў. Прагрэсіўнай з’яўляецца тая грамадска-эканамічная сістэма, якая здольна забяспечыць лепшае спалучэнне больш высокай эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці з гуманістычнымі мэтамі грамадскага развіцця. Галоўная задача пераўтварэнняў, якія ажыццяўляюцца ў нашым грамадстве, паслядоўна і паўсюдна праводзіць у жыццё лінію на гарманізацыю эканамічнай і сацыяльнай эфектыўнасці вытворчасці, своечасова выяўляць і знаходзіць формы вырашэння супярэчнасцей паміж імі,
забяспечваючы поўнае задавальненне грамадскіх і асабістых патрэб пры найболып рацыянальным выкарыстанні грамадскіх рэсурсаў.
КРЭДЫТ (Кредит) — сістэма эканамічных адносін паміж крэдыторам і пазычальнікам у сувязі з акумуляцыяй часова свабодных грашовых сродкаў і іх пераразмеркаваннем на зваротнай дснове. У ролі крэдытора і пазычальніка могуць выступаць дзяржава, прадпрыемствы, банкі, насельніцтва. Абавязковымі прынцыпамі крэдытнай здзелкі з’яўляюцца прадастаўленне сродкаў на ўмовах зваротнасці, як правіла, з працэнтамі.
Крэдытныя адносіны маюць грашовую і таварную (натуральную) формы. Ва ўнутрыэканамічным абароце развіваецца ў асноўным яго грашовая форма. К. бывае банкаўскі, дзяржаўны, камерцыйны, спажывецкі і міжнародны. Банкаўскі К. характарызуюць адносіны, пры якіх у ролі крэдытора выступаюць банкі. Ён выдаецца гаспадарча-разліковым прадпрыемствам, арганізацыям, насельніцтву. Дзяржаўны К. сукупнасць адносін паміж дзяржавай і фізічнымі або юрыдычнымі асобамі. Ва ўнутраным абароце дзяржава звычайна з’яўляецца пазычальнікам (дзяржаўныя пазыкі). Ка­мерцыйны К. пазыка, якая прадастаўляецца пастаўшчыкамі пакупнікам у выглядзе адтэрміноўкі плацяжу за таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, аказаныя паслугі, выкананыя работы (вэксальны крэдыт). Спажывецкі К. выдаецца ў грашовай і таварнай формах насельніцтву для аплаты спажывецкіх патрэб: продаж тавараў дзяржаўнымі і кааператыўнымі гандлёвымі ар ганізацыямі ў выглядзе адтэрміноўкі плацяжу, пазыкі на набыццё, будаўніцтва і рамонт жылля і садовых домікаў; пазыкі, якія выдаюцца грамадзянам наяўнымі грашыма для бягучых патрэб касамі ўзаемадапамогі на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах пад абавязацельства аб пагашэнні яе з заработнай платы; крэдыт ламбардаў пад залог рэчаў.
Неабходнасць у крэдыце абумоўлена перш за ўсё таварна-грашовымі адносінамі. Задачы, якія вырашаюцца з дапамогай крэдыту, мяняюцца на кожным этапе грамадскага развіцця. Для павышэння ролі крэдыту ў
карэннай перабудове кіравання эканомікай актывізуецца яго ўздзеянне на рост эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, паскарэнне мабілізацыі ўнутрыгаспадарчых рэзерваў, укараненне поўнага гаспадарчага разліку і самафінансавання, на расшырэнне прадпрымальнасці і ўзмацненне эканамічнай адказнасці прадпрыемстваў і аб’яднанняў за канчатковыя вынікі работы. Для дасягнення гэтых мэт прадугледжаны змяненні ў крэдытным механизме, у змесце метадаў крэдытнай сістэмы.
КРЭДЫТНАЯ СІСТЭМА (Кредитная система) — сукупнасць адносін крэдытных устаноў. У яе склад уваходзяць банкі (гл. Банкі) і іншыя крэдытныя ўстановы (напрыклад, дзяржаўныя ламбарды, касы ўзаемадапамогі).
Л
ЛАД ЖЫЦЦЯ (Образ жизни) спосаб жьщцядзейнасці людзей у грамадстве (класаў, сацыяльных груп, нацый, народнасцей, сям’і), які адпавядае пэўнаму спосабу вытворчасці, характарызуе асаблівасці штодзённага жыцця. Л.ж. — складаная, шматпланавая сацыяльнаэканамічная з’ява, якая ахоплівае разнастайныя формы жыццядзейнасці: працу, быт, спосабы задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб, формы выкарыстання вольнага часу, удзел у грамадскім і палітычным жыцці. Фарміраванне Л.ж. у рашаючай ступені залежыць ад спосабу вытворчасці.
Аднак Л.ж. залежыць не толькі ад эканамічных адносін, але і ад палітычнага ладу, культуры, светапогляду, маралі, якія склаліся ў пэўнай грамадска-эканамічнай фармацыі. Л.ж. не з’яўляецца пасіўным адлюстраваннем эканамічных адносін. Ён аказвае адваротны актыўны ўплыў на эканамічныя і палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве.
ЛІМІТЫ (Лимиты) — гэта адзін з элементаў зыходных даных планавання, якія выкарыстоўваюцца ў якасці асновы для фарміравання плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця кожнага прадпрыемства. Пры гэтым прадпрыемства самастойна распрацоўвае і зацвярджае план і зыходзіць з таго, што Л. устанаўліваюць гранічны па-
мер дзяржаўных цэнтралізаваных капітальных укладанняў для развіцця міжгаліновых вытворчасцей, новага будаўніцтва і вырашэння асабліва важных задач у адпаведнасці з пералікам прадпрыемстваў і аб’ектаў, уключаных у дзяржаўны план, аб’ёмаў будаўніча-мантажных і падрадных работ, матэрыяльных рэсурсаў для забеспячэння патрэб вытворчасці і будаўніцтва, якія размяркоўваюцца цэнтралізавана. Большая частка капітальных укладанняў, што застаецца ў фондах прадпрыемстваў, не падлягае лімітаванню і пераразмеркаванню з цэнтра. Гэта датычыцца і матэрыяльных рэсурсаў, большасць якіх абарочваецца па каналах аптовага гандлю.
Прадпрыемства пры распрацоўцы'планаў не можа выходзіць за рамкі ўстаноўленых яму Л. Такім чынам, Л. гэта асаблівыя абмежаванні. Увядзенне іх у практыку планавання арыентуе прадпрыемства на найболып эканамічны расход рэсурсаў. Лімітаванне, гэта значыць цэнтралізаванае размеркаванне рэсурсаў, будзе звужвацца па меры развіцця аптовага гандлю сродкамі вытворчасці.
ЛІЦЭНЗІЯ (Лицензия) — дазвол на выкананне якога-небудзь віду дзейнасці. У эканамічных адносінах Л. з’яўляецца: 1) дазвол на ажыццяўленне знешнегандлёвых аперацый (адрозніваюць экспартныя і імпартныя Л.); яны выдаюцца кампетэнтнымі дзяржаўнымі орга­нам! і з’яўляюцца адной з форм дзяржаўнага кантролю за экспартам і імпартам тавараў, расходаваннем замежнай валюты; 2) дазвол на выкарыстанне вынаходніцтваў і іншых вынікаў навуковых даследаванняў і доследнаканструктарскіх распрацовак, абароненых патэнтамі, а таксама на выкарыстанне тэхнічных ведаў, сакрэтаў 'вытворчасці, гандлёвай маркІ; прадастаўляюцца Л., як правіла, на падставе ліцэнзійнага пагаднення ў выніку камерцыйнай здзелкі.
Асноўныя віды Л.: а) простая, па якой ліцэнзіяр (уладальнік патэнта) дазваляе ліцэнзіяту (атрымальніку Л.) выкарыстоўваць вынаходніцтва ў рамках, вызначаных умовамі пагаднення, але пакідае за сабой права прымяняць яго на той жа тэрыторыі і даваць на
яго Л. іншым асобам; б) выключная, па якой ліцэнзіяр адмаўляецца ад самастойнага прымянення вынаходніцтва на пэўнай тэрыторыі і выданы Л. трэцім асо­бам; в) поўная дазваляе выкарыстоўваць усе заснаваныя на патэнце правы на працягу ўсяго тэрміну дзеяння патэнта.
М
МАТЭРЫЯЛАЁМІСТАСЦЬ (Материалоемкость) — паказчык эфектыўнасці вытворчасці, які характарызуе ўзровень выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў. М. паказвае велічыню матэрыяльных затрат на адзінку прадукцыі, або карыснага эфекту, і вызначаецца шля­хам дзялення матэрыяльных затрат на аб’ём вытворчасці. Адрозніваюць матэрыялаёмістасць вытворчасці і матэрыялаёмістасць прадукцыі. М. вытворчасці характарызуе эфектыўнасць выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў увогуле па вытворчасці незалежна ад віду выпускаемай прадукцыі. Разлікі робяцца па народнагаспадарчай, рэгіянальнай, галіновай і заводскай М. М. прадукцыі адлюстроўвае расход матэрыялаў на адзінку канкрэтнага віду прадукцыі (станок, аўтамабіль, рухавік і інш.). Пры гэтым адрозніваюць абсалютную, адносную (удзельную) і агульную М. Абсолютная М. гэта расход асноўных відаў сыравіны і матэрыялаў у абсалютным выражэнні на фізічную адзінку выпускаемай прадукцыі (расход паліва на кілават-гадзіну электраэнергіі, расход скуры на сто пар абутку і інш.).
Адносная (удзельная) М. прадукцыі гэта расход асноўных відаў сыравіны і матэрыялаў на адзінку эксплуатацыйнай або тэхнічнай характарыстыкі вырабляемай прадукцыі (расход металу на адзінку магутнасці рухавіка або адзінку грузападымальнасці аўтамабіля, расход цукру на 1 тыс. умоўных слоікаў кансерваў і інш.).
Агульная М. прадукцыі кошт усіх матэрыяльных затрат на адзінку вырабаў або на рубель вырабляемай прадукцыі. Тэты паказчык дазваляе даць абагульненую ацэнку М. па ўсёй сукупнасці матэрыяльных затрат (асноўных і дапаможных матэрыялаў, пакупных паўфабрыкатаў). Зніжэнне М. важнейшая крыніца па-
вышэння эфектыўнасці вытворчасці.
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ (Материально-техническое снабжение) — форма таварнага абарачэння, планавае размеркаванне сродкаў вытворчасці паміж спажыўцамі прадпрыемствамі і аб’яднаннямі.
Ахоплівае істотна розныя па эканамічнаму зместу формы М.-т.з. прамое, адраснае размеркаванне сродкаў вытворчасці і аптовы гандаль.
Прамое размеркаванне сродкаў вытворчасці орга­нам! дзяржаўнага кіравання дазваляе сканцэнтраваць абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы для вырашэння важнейшых народнагаспадарчых задач. Аднак празмернае адміністраванне, распаўсюджванне такога метаду размеркавання на шырокае кола тавараў дае адмоўныя вынікі: нерацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў, дэфіцытнасць рынку, манапалізацыя.