Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
На павелічэнне Н.д. уплываюць тры асноўныя фактары: прадукцыйнасць працы, маса^ працы (колькасць працуючых) у галінах матэрыяльнай вытворчасці і эканомія матэрыяльных рэсурсаў. Адным з істотных напрамкаў перабудовы эканомікі з’яўляецца павелічэнне тэмпаў росту Н.д., забеспячэнне ўсяго прыросту за кошт павышэння прадукцыйнасці працы і дасягненне значнай эканоміі матэрыяльных затрат шляхам інтэнсіфікацыі вытворчасці. Упершыню з XII пяцігодкі гэты прырост дасягаецца цалкам за кошт павышэння прадукцыйнасці грамадскай працы. Аднак тэмпы росту Н.д. неабходна павялічваць, больш рацыянальна выкарыстоўваць .яго на спажыванне і накапленне. Асабліва слаба рэалізуюцца магчымасці павелічэння Н.д. за кошт інтэнсіўных фактараў росту прадукцыйнасці працы і эканоміі матэрыяльных рэсурсаў.
НЕАБХОДНАЯ ПРАЦА (Необходимый труд) праца, якая затрачваецца работнікамі матэрыяльнай вытворчасці на стварэнне неабходнага прадукту. Час, на
працягу якога вырабляецца неабходны прадукт, уяўляе сабой неабходны рабочы час. Неабходная праца затрачваецца на стварэнне прадукту для ўзнаўлення рабочай сілы.
Неабходны прадукт — частка чыстага прадукту, якая патрабуецца для ўзнаўлення рабочай сілы/гэта значьщь для падтрымання яе працаздольнасці, уключаючы і падрыхтоўку новага пакалення работнікаў. Неабходны прадукт кампенсуе расходы на харчаванне, адзенне, утрыманне жылля, на задавальненне духоўных, культурных і сацыяльных патрэб, на экалагічныя патрэбы і г.д. Вартасць неабходнага прадукту выяўляецца ў грашовай форме ў выглядзе заработнай платы, выплат, ільгот з грамадскіх фондаў спажывання, даходаў ад кааператыўнай і індывідуальнай дзейнасці, ад асабістай дапаможнай гаспадаркі. Памеры і тэмпы росту неабходнага прадукту вызначаюцца ўзроўнем і тэмпамі росту прадукцыйнасці працы, змяненнямі тэхнічнай будовы вытворчасці, эфектыўнасцю накаплення, змяненнямі структуры асабістых патрэб. Узнаўленне неабходнага прадукту не абмяжоўваецца задавальненнем бягучых патрэб работнікаў, а падпарадкоўваецца мэтам усебаковага і гарманічнага развіцця духоўных і фізічных здольнасцей працуючых і членаў іх сем’яў. Павышэнне дабрабыту народа дасягаецца як за кошт росту абсалютных памераў неабходнага прадукту, так і за кошт павелічэння^прыбавачнага прадукту, які ідзе на задавальненне патрэб усяго грамадства, а значыць, і кожнага асобнага яго члена.
НЕПРАДУКЦЫЙНЫЯ РАСХОДЫ (Непроизводственные расходы) — затраты і страты, выкліканыя парушэннямі і недахопамі ў гаспадарчай і вытворчафінансавай дзейнасці аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арганізацый. Да Н.р. дапасоўваюцца страты ад бракуй анулявання заказаў або спынення будаўніцтва, прастояў абсталявання, даплаты рабочым за работу, якая выканана ў звышурочны час або з адступленнем ад нармальных умоў працы, нястачы і псавання матэрыяльных каштоўнасцей пры захоўванні, страты ад спісання з балансу недаамартызаванай часткі асноўных сродкаў і да
т.п. Страты, дапушчаныя па віне канкрэтных работнікаў, кампенсуюцца імі ў памеры сапраўднага ўрону. Н.р. уключаюцца ў склад цэхавых, агульназаводскіх расходаў і ўваходзяць у фактычны сабекошт прадукцыі, тым самым яны зніжаюць балансавы і гаспадарча-разліковы прыбытак (даход) прадпрыемства. Н.р. наносяць урон народнай гаспадарцы, іх скарачэнне, ліквідацыя важны рэзерв зніжэння сабекошту прадукцыі, павышэння рэнтабельнасці работы аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арганізацый. 3 мэтай прадухілення Н.р. аналізуюцца прычыны іх узнікнення і вызначаюцца мерапрыемствы па іх ліквідацыі, прымаюцца меры па захоўванню ўстаноўленага законам парадку, абавязковага спагнання страт з вінаватых. Узяты краінай курс на інтэнсіфікацыю вытворчасці, узмацненне вытворчай, тэхналагічнай і дагаворнай дысцыпліны прадугледжвае рэзкае скарачэнне Н.р. і страт, несумяшчальных з інтарэсамі грамадства, працоўных калектываў і кожнага работніка.
НОВЫ СУСВЕТНЫ ЭКАНАМІЧНЫ ПАРАДАК, або НСЭП (Новый мировой экономический порядок, или НМЭП) — канцэпцыя краін, што сталі на шлях развіцця, па перабудове міжнародных эканамічных адносін на справядлівай і раўнапраўнай аснове. Яна прадугледжвае комплекс мер па ліквідацыі з сістэмы сусветнагаспадарчых сувязей любых форм дыктату і дыскрымінацыі; сфармулявана ў прынятых VI и VII спецыяльнымі сесіямі Генеральнай Асамблеі ААН у 1974г. Дэкларацыі і Праграме дзеянняў па ўстанаўленню НСЭП.
Асноўнымі прынцыпамі НСЭП прызнаны: суверэнітэт і раўнапраўе дзяржаў, іх тэрытарыяльная цэласнасць і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, права кожнай краіны выбіраць найбольш прыдатны для яе шлях развіцця, суверэнітэт дзяржавы ў галіне карыстання прыроднымі рэсурсамі і ва ўсёй эканамічнай дзейнасці; кантроль за дзейнасцю транснацыянальных карпарацый (ТНК); прадастаўленне дапамогі без якіх-небудзь палітычных ці ваенных умоў. Прынцыпы НСЭП уключаюць у сябе таксама прэферанцыйны (ільготны)
рэжым для краін, што сталі на шлях развіцця, ва ўсіх галінах міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, перабудову валютнай сістэмы, устанаўленне справядлівых суадносін паміж цэнамі на сыравіну і на прамысловую прадукцыю, рэгуляванне сыравінных рынкаў, аблягчэнне ўмоў перадачы тэхналогіі, паскарэнне працэсу індустрыялізацыі. Станаўленне НСЭП — важны кампанент усеабдымнай сістэмы міжнароднай бяспекі, стварэнне якой мае на мэце сцвярджэнне міру на Зямлі.
НОРМЫ ЭКАНАМІЧНЫЯ (Нормы экономические) -максімальна дапушчальная велічыня абсалютнага расходу сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, затрат рабочага часу і іншых вытворчых рэсурсаў для выраоу адзінкі прадукцыі (ці выканання работы ўстаноўленай якасці пры ўмовах вытворчасці плануемага года). Н.э. павінны быць: прагрэсіўнымі адлюстроўваць сучасны ўзровень тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці; дынамічнымі мяняцца разам са змяненнем тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці; навукова абгрунтаванымі распрацоўвацца на аснове тэхнічных разлікаў і аналізу вытворчасці. Н.э. як эканамічная катэгорыя характарызуюць узровень грамадскага падзелу працы, з’яўляюцца колькаснай мерай затрат жывой і арэчаўленай працы на адзінку прадукцыі, у якой ў канчатковым выніку адлюстроўваецца ўзровень развіцця вытворчасці. У гэтым — сутнасць Н.э. як правадніка навукова-тэхнічнага прагрэсу ў вытворчасці. Таму, з’яўляючыся асновай разліку планавых паказчыкаў, Н.э. вызначаюць прагрэсіўнасць і навуковую абгоунтаванасць народнагаспадарчых планаў. Па маштабу прымянення Н.э. падраздзяляюцца на цэхавыя, заводскія, міжзаводскія (у стасунку да аднатыпнай вытворчасці), галіновыя (рэгламентуюць затраты ўсіх прадпрыемстваў галіны народнай гаспадаркі), агульнапрамысловыя (распрацоўваюцца на пэўныя віды работ і працэсаў, якія характэрныя для прадпрыемстваў розных галін прамысловасці і якія праходзяць пры прыблізна аднолькавых умовах). Н.э. з’яўляюцца сродкам кантролю за выкарыстаннем усіх рэсурсаў, стыму-
лююць найбольш рацыянальнае выкарыстанне абсталявання, працоўных рэсурсаў, затрат матэрыяльных рэсурсаў. На іх веданні будуецца дзейнасць бухгалтарскага ўліку, планавання, аналізу, стымулявання на прадпрыемстве.
НОУ-ХАУ (Ноу-хау) — сукупнасць навукова-тэхнічных, арганізацыйных, камерцыйных ведаў, не абароненых ахоўнымі дакументамі і не апублікаваных у адкрытым друку, неабходных у навуковых даследаваннях, распрацоўках, пры вырабе, рэалізацыі і эксплуатацыі канкурэнтаздольнай прадукцыі.
Формы Н.-х. разнастайныя і ўключаюць тэхнічную дакументацыю (чарцяжы, схемы, інструкцыі), узоры вырабаў, звесткі камерцыйнага характару, даныя аб арганізацыі вытворчасці, падрыхтоўцы персаналу.
Спецыфічная асаблівасць Н.-х. — неабходнасць захавання камерцыйнай тайны.
Набыццё Н.-х. звычайна ажыццяўляецца на падставе ліцэнзійных пагадненняў, што прадугледжваюць перадачу не толькі адпаведнай дакументацыі, але і дадатковай інфармацыі, якая раскрывае веды і вопыт па выпуску прадукцыі з выкарыстаннем пэўнага вынаходніцтва (арганізацыя навучання работнікаў, удзел спецыялістаў у наладжванні вытворчасці). Н.-х. можа перадавацца таксама пры заключэнні дагавораў аб пастаўцы абсталявання, аб навукова-тэхнічным, прамысловым супрацоўніцтве.
П
ПАДАТАК ЗА КАРЫСТАННЕ ПРЫРОДНЫМІ РЭСУРСАМІ (Налог за использование природных ресурсов) (эканамічны падатак). П.за к.п.р. складаецца з плацяжоў за карыстанне прыроднымі рэсурсамі і за выкіды (скіды) забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе ў межах устаноўленых лімітаў, а таксама за перарасход прыродных рэсурсаў і за выкіды (скіды) забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе звыш зацверджаных лімітаў.
Стаўкі П.за к.п.р. устанаўліваюцца Саветамі Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Дзяржаўнага Камітэта па экалогіі.
Унесения сумы падатку за карыстанне прыроднымі рэсурсамі і выкіды забруджвальных рэчываў у межах устаноўленых лімітаў адносяцца на выдаткі вытворчасці, а за выкіды забруджвальных рэчываў звыш устаноўленых лімітаў за кошт прыбытку, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства.
ПАДАТАК ЗЯМЕЛЬНЫ (плата за зямлю) (Земельный налог). П.з. устаноўлены з мэтай забеспячэння эканамічнымі метадамі рацыянальнага выкарыстання зямель, фарміравання сродкаў для ажыццяўлення мерапрыемстваў па землеўпарадкаванню, павышэнню якасці зямель і іх ахове, а таксама сацыяльнаму развіццю тэрыторый. Зямельным падаткам абкладаюцца землі сельскагаспадарчага прызначэння, населеных пунктаў, прамысловасці, транспарту, сувязі, абароны, ляснога і воднага фондаў.
Плата за зямлю спаганяецца штогод у формах зямельнага падатку або арэнднай платы.
Плацелыпчыкамі зямельнага падатку з’яўляюцца юрыдычныя і фізічныя асобы, якім зямельныя участкі прадастаўлены ў валоданне, карыстанне або ва ўласнасць.
Памер платы за зямлю залежыць ад якасці і месцазнаходжання зямельнага ўчастка. Так, напрыклад, стаўка зямельнага падатку за гектар ворнай зямлі пры кадастравай ацэнцы да 27,50 балаў складае 10 руб., а пры кадастравай ацэнцы ў 65,01 і вышэй балаў — ужо 210 руб. Стаўка зямельнага падатку для дзеючых аб’ектаў у сельскіх населеных пунктах складае 2 руб. за гектар, а ў абласным цэнтры (акрамя г.Мінска) 18,4 руб. і г.д.
Пры адсутнасці кадастравай ацэнкі зямлі прымяняюцца сярэднія стаўкі падатку па адміністрацыйных раёнах. Напрыклад, па Бярэзінскаму раёну Мінскай вобласці стаўка складае 32 руб. за гектар, а па Нясвіжскаму -116 руб. і г.д.