Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
Працэс П.п. і яе спецыялізацыя такі ж бясконцы, як і прагрэс тэхнікі. Чым вышэйшая ступень П.п., тым больш неабходна ўзгодненасць дзеянняў асобных звёнаўвытворчасці. Таму П.п. заканамернадапаўняеццаяе кааперацыяй як неабходным спосабам фарміравання адзінай сістэмы грамадскай вытворчасці, якая эфектыўна функцыяніруе. П.п., спосабы яго грамадскай камбінацыі, спецыялізацыі і кааперацыі характарызуюць ступень развіцця прадукцыйных сіл, з’яўляюцца пастаянна дзеючымі фактарамі павышэння эфектыўнасці вытворчасці. Паглыбленне П.п., паступовае развіццё прадметнай, тэхналагічнай і падэтальнай спецыялізацыі, дапоўненае кааперацыяй працы, узмацняюць працэс абагульнення вытворчасці.
ПАДРАД КАЛЕКТЫЎНЫ (Подряд коллективный) — адна з калектыўных форм арганізацыі і стымулявання працы, далейшае развіццё і ўдасканаленне брыгаднага (унутрывытворчага) гаспадарчага разліку. Гаспадарча-планавую аснову П.к. складае заключаны паміж адміністрацыяй і падрадным калектывам дагавор, які ўяўляе сабой двухбаковае пагадненне, што ўстанаўлівае правы і абавязкі бакоў, рэгламентуе ўзаемаадносіны і вызначае іх адказнасць у выпадку не-
выканання абавязкаў. У гэтым дакуменце зафіксаваны доўгачасовыя нарматывы і паказчыкі павышэння эфектыўнасці вытворчасці, разлічаныя на пяцігодку. П.к. вызначае тэмпы росту аб’ёму вытворчасці і прадукцыйнасці працы, заданні па паляпшэнню якасці прадукцыі, зніжэнню працаёмкасці і эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, нарматыў заработнай платы. Калектыву гарантуецца агульная сума аплаты за выкананне ўстаноўленага аб’ёму работ у абумоўлены тэрмін незалежна ад таго, якой колькасцю работнікаў ён выконваецца. Адміністрацыя прадпрыемства абавязуецца забяспечыць калектыву ўсе арганізацыйна-тэхнічныя, эканамічныя і сацыяльныя ўмовы для выканання заданняў. У дагаворы прадугледжваецца права падраднага калектыву прад’яўляць матэрыяльныя прэтэнзіі любому звяну кіравання і структурнаму падраздзяленню, якое зрывае рэалізацыю таго ці іншага пункта дагавора. Паказчыкі дагавора падраднага калектыву служаць асновай для вызначэння бягучых планавых заданняў. Калектыўны заработан размяркоўваецца паміж членамі брыгады па каэфіцыенту працоўнага ўдзелу (КПУ) з улікам індывідуальнага ўкладу кожнага працаўніка ў агульныя вынікі працы калектыву. У калектыўны фонд асноўнай зарплаты не ўключаюцца сродкі на выплату індывідуальных даплат (за работу ў начныя часы, у святочныя дні, за звышурочныя часы, за выкананне дзяржаўных абавязкаў), аплату чарговых адпачынкаў і лісткоў непрацаздольнасці.
Брыгада на П.к. сама ўстанаўлівае, калі гэта патрэбна, індывідуальныя заданні, размяркоўвае работу, прымае меры да найболып эфектыўнага выкарыстання наяўнага абсталявання і рабочага часу, эканомнага расходавання сыравіны і матэрыялаў. У такіх умовах узмацняецца агульная зацікаўленасць у пошуках рэзерваў для паскоранага і якаснага выканання падраду, павялічваецца адказнасць кожнага члена брыгады за ўмацаванне дысцыпліны. Пры П.к., як правіла, больш парадку, арганізаванасці. Далейшым развіццём гэтай формы арганізацыі працы з’яўляецца арэндны падрад.
ПАЗЫКОВЫ ФОНД (Ссудный фонд) — агульная
сума рэсурсаў крэдытавання. Рэсурсамі з’яўляюцца грашовыя, матэрыяльныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца крэдыторамі для выдачы пазык.
Пазыка — сума сродкаў у грашовай (таварнай) форме, якую крэдытор прадастаўляе ў доўгпазычальніку на пэўную мэту з выплатай (аоо без яе) працэнта.
У якасці рэсурсаў могуць выступаць часова свабодныя грашовыя (таварныя) сродкі народнай гаспадаркі, насельніцтва, дзяржавы, банкаў і г.д.
Сродкі, якія часова вызваляюцца ў працэсе кругаабароту, праз пэўны час павінны прыняць форму таварна-матэрыяльных каштоунасцей, затрат аоо грашовую форму, таму яны могуць оыць пазычаны толькі на строга пэўны тэрмін і са зваротам.
П.ф. планамерна выкарыстоўваецца для павелічэння абаротных сродкаў, ажыццяўлення бягучых, капітальных затрат, пакрыцця дзяржаўных расходаў (дэфіцыту бюджэту). Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца наступныя пазыкі: на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, на бягучыя вытворчыя, на капітальныя затраты, на затраты па разліках, а таксама на сукупнасць затрат. У залежнасці ад тэрмінаў крэдытавання адрозніваюць кароткатэрміновыя, сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя пазыкі.
ПАЗЫКОВЫЯ АБАРОТНЫЯ СРОДКІ (Заемные оборотные средства) частка абаротных сродкаў прадпрыемстваў (аб’яднанняў) і арганізацый, сфарміраваная за кошт банкаўскага крэдыту і прыцягненых сродкаў (крэдыторскай запазычанасці). Сярод П.а.с. асноўную ўдзельную вагу займаюць кароткатэрміновыя крэдыты банкаў, якія прадастаўляюцца на аплату таварнаматэрыяльных каштоўнасцей (нарматыўных, звышнарматыўных, сезонных), пакрыццё вытворчых затрат, а таксама затрат па разліках. Аб’ектам крэдытавання могуць быць ужо назапашаныя абаротныя сродкі і сродкі, якія толькі ствараюцца за кошт пазыковых сродкаў. Фарміраванне абаротных сродкаў за кошт уласных і пазыковых крыніц з’яўляецца аб’ектыўнай неабходнасцю і вынікае з асаблівасцей кругазвароту абаротных фондаў і фондаў абарачэння ў розных галінах народнай
гаспадаркі, звязана з рухомасцю гэтых фондаў. Асабліва значная доля крэдыту ў фарміраванні абаротных сродкаў гандлю, легкай, харчовай прамысловасці, нарыхтоўчых, забеспячэнча-збытавых арганізацый, у будаўніцтве і інш.
Утварэнне крэдыторскай запазычанасці (планавай і пазапланавай) з’яўляецца вынікам выканання дагаворных абавязацельстваў па выкананню работ, пастаўках таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, збыту прадукцыі, аказанню паслуг; прымянення тых ці іншых форм разлікаў з пастаўшчыкамі, бюджэтам, банкам; выканання абавязацельстваў перад работнікамі гаспадарчых органаў.
П.а.с. у адрозненне ад уласных удзельнічаюць у абароце прадпрыемстваў (аб’яднанняў), арганізацый часова на працягу загадзя вызначанага перыяду крэдытавання або да моманту завяршэння разлікаў. На велічыню ўласных і пазыковых сродкаў, іх структуру ў галінах і на асобных прадпрыемствах уплываюць асаблівасці вытворчасці, забеспячэння і збыту, аб’ём матэрыяльных запасаў і затрат, хуткасць іх абароту, узровень і якасць пераразмеркавальных працэсаў у народнай гаспадарцы і іншыя фактары. Аптымальнае спалучэнне названых крыніц патрабаванне поўнага гаспадарчага разліку і самафінансавання, якое садзейнічае эканомнаму выкарыстанню рэсурсаў.
ПАСЛУГІ (Услуги) — вынік вытворчай дзейнасці прадпрыемства, якая існуе ў форме мэтазгоднай працоўнай дзейнасці, што задавальняе грамадскія патрэбы.
Па меры развіцця грамадства ўсё больш шырокае кола як матэрыяльных, так і духоўных патрэб задавальняецца шляхам П. Гэта тлумачыцца тым, што цэнтр цяжару ў задавальненні патрэб усё больш перамяшчаецца ў плоскасць усебаковага развіцця асобы — павышэнне адукацыі, культурнага ўзроўню, росту кваліфікацыі, расшырэнне палітычнага кругагляду, ахова здароўя, прадаўжэнне жыцця. Прыярытэтнае значэнне мае сфера П. у вырашэнні буйных сацыяльных праблем: ліквідацыя істотнай розніцы паміж горадам і вёскай, разумовай і фізічнай працай, до-
браўпарадкаванне быту, павелічэнне і больш рацыянальнае выкарыстанне вольнага часу, фарміраванне гарманічна развітай асобы.
П. падзяляюцца на матэрыяльныя і чыстыя (нематэрыяльныя). Матэрыяльныя П. звязаны з затратам! працы па давядзенню гатовага прадукту да спажыўца і абслугоўваюць размеркаванне, абмен і спажыванне (паслугі транспарту, нарыхтовак, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вытворчыя падгаліны бытавога абслугоўвання і інш.). Чыстыя (нематэрыяльныя) П. такія затраты працы, якія не прымаюць прадметнай формы і не ўключаюццаў вартасць іншых тавараў (паслугі асветы, аховы здароўя, культуры, невытворчых галін бытавога абслугоўвання насельніцтва, грамадскіх арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання і інш.).
ПЛАЦЕЖАЗДОЛЬНАСЦЬ (Платежеспособность) — магчымасць своечасова ажыццяўляць разлікі з рабочымі і служачымі, пастаўшчыкамі, вышэйстаячай арганізацыяй, выконвацьабавязкі перад фінансава-крэдытнай сістэмай. Агульныя прыкметы П. — наяўнасць свабодных грашовых сродкаў на рахунках у банку, адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці па ўсіх плацяжах, магчымасць забеспячэння бесперапыннага гаспадарчага працэсу неабходнымі рэсурсамі.
На П. прадпрыемства, якая з’яўляецца галоўнай прыкметай добрага фінансавага стану, аказвае ўплыў выкананне асноўных паказчыкаў: вырабу, паставак прадукцыі, наступления выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (паслуг), прыбытку, рэнтабельнасці, стану абаротных сродкаў, ад якіх у многім залежыць наяўнасць сродкаў на разліковым рахунку ў банку і своечасовае ажыццяўленне разлікаў па будучых плацяжах.
У выніку парушэнняў вытворчай і фінансавай дзейнасці, а таксама неплацежаздольнасці пакупнікоў узнікаюць фінансавыя цяжкасці, якія адмоўна адбіваюцца на рытмічнасці работы прадпрыемства, выкананні плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця адпаведнага працоўнага калектыву. За несвоечасовую выплату рахункаў пастаўшчыкам за набытыя матэрыяльныя каштоўнасці, абсталяванне, пратэрміноўку плацяжоў бюд-
жэту, пагашэнне банкаўскіх пазык прадпрыемства плаціць пені, штрафы, няўстойкі. Яны памяншаюць памер прыбытку (даходу), які застаецца непасрэдна ў распараджэнні вытворчага калектыву, тым самым зніжаюць фінансавыя магчымасці задавальнення яго вытворчых і сацыяльных патрэб.
Для павышэння П. прадпрыемства неабходна дабівацца выканання ўсіх асноўных вытворчых і фінансавых заданняў, скарачэння звышнарматыўных запасаў таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, выслабаняць сродкі, імабілізаваныя ў дэбіторскай запазычанасці, узмацняць кантроль за наступлением сродкаў ад пакупнікоў.
ГІЛАЦЕЖНЫ БАЛАНС (Платежный баланс) суадносіны агульнай сумы паступленняў з-за мяжы і плацяжоў за мяжой дадзенай краіны за канкрэтны перыяд часу. Пры перавышэнні паступленняў валюты над плацяжамі (станоўчае сальда) краіна мае актыўны баланс, а ў адваротным выпадку (адмоўнае сальда) — пасіўны.
" П.б. распрацоўваецца па ўсіх краінах, трупах краін, па кожнай з іх, а таксама асобна па кожнай з валют. Распрацоўваецца П.б. планавымі, фінансавымі органамі, банкамі на аснове валютных планаў (паступленняў і плацяжоў у валюце) прадпрыемстваў, аб’яднанняў, арганізацый, міністэрстваў, ведамстваў, якія па роду сваёй дзейнасці ажыццяўляюць міжнародныя разлікі. У планах паказваюцца асобна паступленні (плацяжы) па ган§лёвых, негандлёвых аперацыях, паслугах, крэдыты і ясплатная дапамога.