Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
За арандаваныя зямельныя ўчасткі плата спаганяец­ца ў памеры, які вызначаецца дагаворам. Пры гэтым гранічны памер арэнднай платы не павінен перавышаць ставак зямельнага падатку па адпаведных катэгорыях
зямель.
ПАДАТАК НА ДАБАУЛЕНУЮ ВАРТАСЦЬ (На­лог на добавленную стоимость) — тэты новы П. устаноўлены замест П. з абароту. Аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца вартасць, якую прадпрыемства дабаўляе да вартасці сыравіны, матэрыялаў або тавараў пры вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, выкананні ра­бот і аказанні паслуг. Дабаўленая вартасць, якая абкладаецца падаткам, вылічваецца з сумы, атрыманай за тавары, выкананыя работы і аказаныя паслугі за вылікам матэрыяльных трат на вытворчасць гэтай прадукцыі (работ, паслуг). У складзе матэрыяльных трат амартызацыя асноўных фондаў не ўлічваецца. Сума падатку на дабаўленую вартасць уключаецца ў адпускную цану тавараў (работ, паслуг).
Да цэн з улікам падатку на дабаўленую вартасць устанаўліваюцца размеры гандлёвых і аптова-збытавых скідак, гандлёвых надбавак, нацэнак (накідак).
Стаўка падатку на дабаўленую вартасць устаноўлена ў памеры 28 %.
' ПАДАТАК НА ДАХОДЫ I ПРЫБЫТАК ПРАД; ПРЫЕМСТВАЎ, АБ’ЯДНАННЯУ, АРГАН13АЦЫИ (Налог с доходов и прибыли предприятий, объединений, организаций). Па гэтаму П. устанаўліваюцца два аб’екты падаткаабкладання даходы і прыбытак.
Падаткам на даходы абкладаюцца даходы, атрыманыя прадпрыемствамі ад прыналежных ім акцый, аблігацый і іншых каштоўных папер; ад долевага ўдзелу ў сумесных прадпрыемствах; відэапаказу; масавых канцэртна-відовішчных мерапрыемстваў, здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці, рэалізацыі маёмасці і замежнай валюты, правядзення латарэй і інш. Пры гэтым з выручкі, атрыманай ад указаных мерапрыемстваў, вылічваюцца матэрыяльныя затраты, звязаныя з атрыманнем гэтага даходу.
Прыбытак, які абкладаецца падаткам, вылічваецца зыходзячы з балансавага прыбытку. Апошні ўяўляе са­бой суму прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), іншых матэрыяльных каштоўнасцей (уключаючы асноўныя фонды) і даходаў ад пазарэалізацый-
ных аперацый, зменшаных на суму расходаў на гэтых аперацыях.
Прадпрыемствы, якія не знаходзяцца на гаспадарчым разліку і атрымліваюць даходы ад гаспадарчай і камерцыйнай дзейнасці, падатак выплачваюць з сум перавышэння даходаў над расходамі, якія атрымліваюцца ад гэтай дзейнасці.
Прыбытак (даход), які абкладаецца падаткам, змяншаецца на суму вылічанага падатку на нерухомасць за асноўныя фонды.
Стаўкі падаткаў устаноўлены ў памеры ад 5 да 60 % у залежнасці ад віду даходу (прыбытку).
Вылічэнне падатку на даходы і прыбытак замежных юрыдычных асоб мае некаторыя асаблівасці.
ПАДАТАК НА НЕРУХОМАСЦЬ (Налог на недви­жимость). Плацельшчыкамі П.на н. з’яўляюцца юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, а таксама фізічныя асобы.
П. на н. абкладаецца вартасць асноўных вытворчых і невытворчых фондаў, аб’ектаў новага і незавершанага будаўніцтва, якія з’яўляюцца ўласнасцю юрыдычных асоб, а таксама вартасць прыналежных фізічным асобам будынкаў.
Гадавая стаўка П.на н. для юрыдычных асоб ўстанаўліваецца ў памеры 5%, для фізічных асоб 0,1 % ад вартасці аб’екта падаткааокладання.
Больш высокія стаукі ўстаноўлены за нанава распачатае будаўніцтва ао’ектаў вытворчага прызначэння (30% каштарыснай вартасці) і на незавершанае будаўніцтва (10% вартасці звышнарматыўнага незавершана­га будаўніцтва па стану на пачатак справаздачнага квар­тала) .
ПАДАТАК НА ПАЛІВА (Налог на горючее). Аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца выручка ад рэалізацыі бензінаў і дызельнага паліва, сціснутага і звадкаванага газу. Пад рэалізацыяй разумеецца не толькі продаж, але і перадача ва ўласнасць, абмен, бязвыплатная перадача, выкарыстанне на ўласныя патрэбы. Стаўка падатку на паліва ўстанаўліваецца ў памеры 20% ад кошту паліва. Падатак уключаецца ў адпускную
цану бензінаў і дызельнага паліва, сціснутага і звадкаванага газу.
3 сум выручкі ў замежнай валюце, атрыманай ад рэалізацыі паліва, падатак выплачваецца ў гэтай валю­це.
ПАДАТАК ТРАНЗІТНЫ (Транзитный налог). Плацельшчыкамі транзітнага падатку з’яўляюцца юрыдычныя і фізічныя асобы — уладальнікі і карыстальнікі транспартных сродкаў, якія пражываюць за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і выкарыстоўваюць яе тэрыторыю і паветраную прастору для транзітнага перамяшчэння транспарту, грузаў і пасажыраў.
Стаўкі падатку залежаць ад віду транспарту, яго грузапад’ёмнасці і ўмяшчальнасці, класа транспартуемых грузаў. Напрыклад, аднаразовы ўзнос пры ўездзе на тэрыторыю рэспублікі на легкавым аўтамабілі 20 руб., на аўтобусе ўмяшчальнасцю да 25 пасажыраў 40 руб., а умяшчальнасцю звыш 25 пасажыраў — 90 руб. і г.д. Для замежных юрыдычных і фізічных асоб стаўкі падат­ку ўстаноўлены ад 10 да 40 долараў ЗША.
Пры перавозцы небяспечных грузаў памер стаўкі павялічваецца ад 100 да 400%.
Для трубаправоднага, чыгуначнага, паветранага і рачнога транспарту стаўкі падатку ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на аснове міжурадавых пагадненняў.
ПАДАТАК ПАДАХОДНЫ 3 ГРАМАДЗЯН (Под­оходный налог с граждан). Тэты падатак уплачваюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.
Грамадзяне, якія маюць пастаяннае месцажыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, падатак уплачваюць з даходаў у грашовай і натуральнай формах, атрыманых на тэрыторыі рэспублікі, а таксама і за яе межамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Даходы грамадзян, якія не маюць пастаяннага мес­цажыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, абкладаюцца падаткам, калі яны атрыманы з крыніц рэспублікі.
Выплата падаткаў з даходаў, атрыманых у замежнай валюце, праводзіцца па жаданню плацельшчыка ў руб­
лях або замежнай валюце, якую купляе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Законам аб падатку прадугледжаны даходы, якія не падлягаюць падаткаабкладанню (дапамога, аліменты, стыпендыі, пеней і г.д.), а таксама ільготы, па якіх асобныя катэгорыі грамадзян ад выплаты падатку вызваляюцца поўнасцю або сума падатку паніжаецца.
Плацелыпчыкі падатку падраздзяляюцца на пяць катэгорый. Для кожнай катэгорыі ўстаноўлены асобны парадак падаткаабкладання і стаўкі падатку. Напрыклад, пры падаткаабкладанні сум заработкаў, якія атрымліваюць грамадзяне за выкананне імі працоўных абавязкаў, зыходзяць з месячнага даходу, а пры падаткаабкладанні даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці --гадавога.
Заработная плата (месячная) рабочых і служачых у памеры да 350 руб. падаткаабкладанню не падлягае. Максімальная стаўка падатку —50% месячнага ці гада­вога даходу.
ПАДАТАК НА ЭКСПАРТ I ІМПАРТ (Налог на экспорт и импорт) — адзін з новых відаў падаткаў. Яго выплачваюць арганізацыі, якія займаюцца знешнегандлёвымі аперацыямі: а) прадпрыемствы, аб’яднанні і арганізацыі, якія працуюць на аснове гаспадарчага разліку, маюць самастойны баланс і з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, сумесныя прадпрыемствы ўключна; б) арганізацыі, якія не знаходзяцца на гаспадарчым разліку, алеатрымліваюць даходы ад гаспадарчай і іншай камерцыйнай дзейнасці, акрамя бюджэтных арганізацый; в) міжнародныя няўрадавыя арганізацыі (аб’яднанні), якія займаюцца гаспадарчай і іншай камерцый­най дзейнасцю.
ДІраз падатак на экспарт і імпарт у даход дзяржавы забіраецца^ чысты даход, які ўтвараецца ў сувязі з роз­ным узроўнем знешнегандлёвых і ўнутраных цэн на асобныя віды імпартных і экспартных тавараў, пры гэтым узровень знешнегандлёвых цэн пералічваецца ў рублі па курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Бела­русь.
Падатак на экспарт і імпарт можа быць вылічаны
двума метадамі: а) па стаўках у працэнтах да знешнегандлёвай (кантрактнай) вартасці тавараў, пералічанай у рублі, указанай уладальнікам тавараў у таможнай дэкларацыі пры перамяшчэнні іх цераз мяжу; б) у выглядзе розніцы паміж знешнегандлёвымі і ўнутранымі цэнамі на асобныя віды экспартуемых або імпартуемых тавараў за вылікам накладных выдаткаў, звязаных з рэалізацыяй знешнегандлёвага пагаднення. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначае пералік такіх тавараў, пералік накладных выдаткаў, памеры і тэрміны выплаты, а таксама ільготы па падатку.
ПАДАТКІ (Налоги) — абавязковыя плацяжы прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва, якія бярэ дзяржава ў бюджет у вызначаных законам! памерах. Права ўстанаўліваць новыя і мяняць дзеючыя П. маюць Саветы народных дэпутатаў.
У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваюцца наступныя агульнадзяржаўныя падаткі і зборы: а) падатак на дабаўленую вартасць; б) акцызы; в) падатак на прыбытак і даходы; г) падатак за карыстанне прыроднымі рэсурсамі (экалагічны падатак); д) падатак на нерухомасць;е) падатак на экспарт і імпарт; ж) зямельны падатак (плата за зямлю); з) падатак на паліва; і) транзітны падатак; к) падаходны падатак з грамадзян. Акрамя гэтых падаткаў законам устанаўлі ваюцца непадатковыя плацяжы — дзяржаўная пошліна і розныя зборы.
Усе сумы падаткаў і збораў залічваюцца ў бюджэт Рэспублікі Беларусь. Размеры адлічэнняў у мясцовыя бюджэты ад агульнадзяржаўных падаткаў устанаўліваюцца штогод пры зацвярджэнні бюджэту.
Пры вызначэнні памеру П. зыходзяць з адзінкі абкладання і стаўкі П. Адзінкай абкладання па П. на пры­бытак і даходы з’яўляецца рубель прыбытку ці даходу, па зямельнаму П. — гектар зямельнага участка і г.д. Памер П. на адзінку абкладання ўяўляе сабой стаўкі П. Стаўкі могуць быць прагрэсіўныя, прапарцыянальныя і ў цвёрдай суме.
ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ (Разделение труда) адасабленне розных відаў працоўнай дзейнасці ў працэсе развіцця вытворчасці. Шляхам П.п. дасягаецца абмен дзейнасцю,
у выніку чаго работнік пэўнага віду канкрэтнай працы атрымлівае магчымасць карыстацца прадуктамі працы любой іншай канкрэтнай працы. Адрозніваюць тры віды П.п. агульны, прыватны і адзінкавы. Агульны П.п. складваецца ў маштабе грамадскай вытворчасці па ро­дах дзейнасці: паміж сельскай гаспадаркай і прамысловасцю, паміж матэрыяльнай і нематэрыяльнай вытворчасцю. Прыватны П.п. выяўляецца паміж рознымі галінамі і вытворчасцямі: у прамысловасці паміж машынабудаваннем і металургіяй, у лёгкай прамысловасці паміж прадзівам і ткацтвам і г.д. Адзінкавы П.п. існуе ў рамках (унутры) асобнага прадпрыемства (аб’яднання) паміж цэхамі, участкамі, брыгадамі, рознымі работнікамі і іх групамі. Для абазначэння спецыялізацыі вытворчасці на тэрыторыі адной краіны і паміж краінамі ўжываюць тэрміны "тэрытарыяльны і міжнародны П.п.".