Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
ноўныя гаспадарчыя адносіны, адносіны размеркавання і матэрыяльнага стымулявання, таварна-грашовыя адносіны.
Эканамічнае жыццё П. рэгулюецца Законам аб прадпрыемствах. П. ва ўмовах эканамічнай рэформы паслядоўна пераходзяць на прынцыпы самафінансавання, самаакупнасці і самакіравання. Для дасягнення галоў-най мэты — выпуску высакаякаснай прадукцыі і аказання паслуг, якія адпавядаюць запатрабаванням насельніцтва, з меншымі затратам! — П. выконваюць разнастайныя эканамічныя, сацыяльныя і культурный функцыі. Яны ажыццяўляюць перабудову планавання і кіравання на дэмакратычных прынцыпах, развіваюць сваю матэрыяльнатэхнічную базу, выкарыстоўваюць заробленыя рэсурсы для задавальнення сацыяльных патрэб калектыву, удзельнічаюць у вырашэнні агульнадзяржаўных задач.
ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ ПРАЦЫ (Производительность труда) — плённасць, рэзультатыўнасць, эфектыўнасць вытворчай дзейнасці людзей. П.п. вымяраецца колькасцю прадукцыі (паслуг), вырабленай работнікам (работнікамі) за адзінку рабочага часу, або колькасцю часу, які затрачаны на выраб адзінкі прадукцыі:
Павышэнне П.п. азначае скарачэнне грамадска неабходнага рабочага часу для вырабу дадзенага тавару. Пры гэтым меншая колькаць працы набывае здольнасць вырабіць большую колькасць спажывецкай вартасці. Адрозніваюць прадукцыйнасць індывідуальнай жывой і ўсёй (сукупнай) грамадскай працы. Для характарыстыкі эфектыўнасці затрат канкрэтнай жывой працы прымяняюць паказчыкі: індывідуальная П.п. (асобнага работніка), П.п. асобнага калектыву (брыгады, участка, цэха, прадпрыемства). Грамадская П.п. гэта рэзультатыўнасць працы на ўзроўні народнай гаспадаркі, рэгіёнаў, рэспублікі, краіны. Эфектыўнасць выкарыстання сукупных затрат жывой і арэчаўленай працы пры вырабе матэрыяльных даброт (паслуг) адлюстроўвае паказчык прадукцыйнасці грамадскай працы, які вызначаецца як адносіны нацыянальнага даходу да сярэдняспісачнай колькасці работнікаў матэрыяльнай вы-
творчасці.
Закон росту П.п. з’яўляецца ўсеагульным эканамічным законам, які выяўляе эканомію жывой і арэчаўленай працы, гэта значыць зніжэнне затрат грамадска неабходнага рабочага часу на выраб адзінкі прадукцыі. Рост П.п. прыводзіць да змяншэння кошту адзінкі прадукцыі, да павелічэння масы прадукцыі за адзінку часу. Сутнасць закона росту П.п. заключаецца менавіта ў тым, што доля жывой працы змяншаецца, а доля мінулай працы павялічваецца, але павялічваецца так, што агульная сума працы, якая заключана ў тавары, змяншаецца. Змяншэнне агульнай колькасці працы, якая ўваходзіць у тавар, служыць істотнай прыкметай павышэння прадукцыйнасці працы пры любых грамадскіх умовах вытворчасці.
Рост П.п. забяспечваецца па двух напрамках: 1) за кошт укаранення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, удасканалення рабочай сілы і сродкаў вытворчасці, метадаў іх аптымальнага злучэння; 2) за кошт давядзення інтэнсіўнасці працы да грамадска неабходнага ўзроўню на аснове ўшчыльнення рабочага часу і ўмацавання працоўнай, вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны працы.
ПРАДУКЦЫИНАЯ ПРАЦА (Производительный труд) — у вузкім сэнсе слова гэта праца, якая затрачваецца ў сферы матэрыяльнай вытворчасці. У шырокім тлумачэнні П.п. характарызуецца катэгорыяй грамадска карыснай працы, якая ўяўляе сабой мэтазгодную дзейнасць людзей, што забяспечвае задавальненне грамадска неабходных і карысных патрэб у адпаведнасці з іх структурай і велічынёй. Карысная праца выяўляецца ў спажывецкай вартасці, у якасці яе прадукту. Ступень грамадскай карыснасці любой працы характарызуецца яе значнасцю для грамадства, чалавека, якая вымяраецца эфектыўнасцю канкрэтнай працы. Грамадская значнасць працы ацэньваецца перш за ўсё яе ўплывам на агульную эканомію рабочага часу, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, рэальным укладам v вырашэнне задач росту матэрыяльнага i духоўнага дабрабыту народа.
У залежнасці ад адносін да вытворчасці матэрыяльных даброт грамадска карысная праца прымае прадукцыйную або непрадукцыйную форму. Праца, якая стварае нематэрыяльныя паслугі, з’яўляецца грамадска карыснай працай, хоць яна не матэрыялізуецца, не ўвасабляецца ў асобным прадукце, не стварае спажывецкія вартасці і вартасці наогул, не ўдзельнічае ў фарміраванні нацыянальнага даходу. У вузкім разуменні праца ў нематэрыяльнай сферы адносіцца да непрадукцыйнай, але грамадска карыснай працы. Зыходзячы з шырокай канцэпцыі дадзеных вытворчых адносін, грамадская праца ў сферы як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай вытворчасці падпарадкавана адзінай мэце — росту дабрабыту народа, развіццю прадукцыйных сіл, таму ўсю мэтазгодную працу трэба адносіць да прадукцыйнай працы.
ПРАДУКЦЫЙНЫЯ СІЛЫ (Производительные силы) — сукупнасць узаемадзейных асабістых і рэчыўных фактараў вытворчасці. У якасці асабістага фактару П.с. выступав рабочая сіла — фізічныя і разумовыя здольнасці чалавека да працы. Рэчыўным фактарам з’яўляюцца сродкі вытворчасці прадметы працы і сродкі працы. Рашаючай, галоўнай П.с. з’яўляюцца людзі, вытворцы матэрыяльных даброт. Яны ўяўляюць сабой адзіны актыўны, творчы элемент вытворчасці, без якога сродкі вытворчасці "мёртвыя".
П.с. з’яўляюцца паказчыкам таго, наколькі чалавек авалодаў сіламі прыроды, прыстасаваў іх для задавальнення сваіх патрэб.
Узровень П.с. вызначаецца не толькі тым, наколькі развітымі з’яўляюцца асабісты і рэчыўны фактары вытворчасці. Вялікае значэнне маюць узаемадзеянне, зладжанасць іх функцыяніравання. 3 гэтага пункту гледжання П.с. характарызуе тэхналогія і арганізацыя вытворчасці.
У залежнасці ад ступені, характару развіцця і выкарыстання дасягненняў навукі і тэхнікі адрозніваюць эвалюцыйныя і рэвалюцыйныя формы прагрэсу П.с. Да першых адносяцца колькасныя змены ў розных элементах П.с., якія адбываюцца ў рамках аднаго тэхна-
лагічнага спосабу вытворчасці. Рэвалюцыйныя формы прагрэсу П.с. звязаны з пераходам іх з аднаго якаснага стану ў другі і суправаджаюцца пераваротамі ў тэхналагічным спосабе вытворчасці.
Можна выдзеліць чатыры этапы прагрэсу П.с.: натуральна-тэхнічны (сродкамі працы з’яўляюцца органы цела чалавека, дапоўненыя прадметамі прыроды — палкай, каменем і да т.п.); тэхнічны (прымяненне спецыяльна вырабленых з металу прылад працы); навуковатэхнічны (прымяненне ў вытворчасці навуковых ведаў і ўзнікненне буйной машыннай вытворчасці); навуковатэхнічная рэвалюцыя (якасны скачок ва ўсіх элементах П.с. на аснове ператварэння навукі ў непасрэдную П.с., узнікненне аўтаматызаванай вытворчасці).
Змена аднаго этапа развіцця П.с. грамадства, асабліва першапачаткова, не азначае поўнага знікнення прыкмет старога этапа і абсалютнага сцвярджэння прыкмет новага. Так, напрыклад, сучасны этап, для якога характэрна развіццё навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, звязаны з выкарыстаннем пераважна аўтаматызаванай працы. Але ў гэтых умовах працягваюць існаваць формы, уласцівыя папярэднім этапам прагрэсу П.с., — механізаваная (на аснове машыннай тэхнікі) праца, праца ручная, некваліфікаваная.
Дасягнуты ўзровень П.с. з’яўляецца вышэйшым крытэрыем грамадскага прагрэсу.
ПРАДУКЦЫЯ (Продукция) матэрыялізаваны вынік працэсаў працоўнай дзейнасці, які валодае карыснымі ўласцівасцямі і прызначаны для задавальнення грамадскіх і асабістых патрэб.Вынікі працы могуць быць арэчаўленыя (сыравіна, матэрыялы, машыны, абсталяванне, харчовыя і іншыя прадукты) і неарэчаўленыя (інфармацыя, энергія, некаторыя віды паслуг).
П. характарызуецца спажывецкай вартасцю (здольнасцю задавальняць тую ці іншую патрэбу) і вартасцю (затратам! грамадска неабходнай працы на яе выраб). У сувязі з гэтым улік і планаванне П. ажыццяўляецца ў натуральным (штукі, адзінкі масы, аб’ёму і да т.п.) і грашовым выражэнні. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца сістэма вартасных паказчыкаў, якая ўключае аб’ёмы
рэалізаванай, таварнай (або валавой), чыстай (нарматыўнай) П. Аб’ём рэалізаванай П. гэта кошт гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў уласнай вытворчасці, а таксама паслуг прамысловага характару, якія аплочаны ў плануемым перыядзе. Пры разліку аб’ёму рэалізацыі ўлічваюцца астаткі П. на складзе і аб’ём ддгружанай П. на пачатак і канец плануемага перыяду.
Таварная П. гэта кошт вырабленых у плануемым перыядзе і прызначаных для рэалізацыі гатовых вырабаў, паўфабрыкатаў і работ прамысловага характару. Зыходнымі данымі для вызначэння аб’ёму таварнай П. з’яўляюцца заданні па аб’ёму рэалізаванай П. і вырабу важнейших відаў П. у натуральным выражэнні.
Валовая П. уключае ў сябе: таварную П., прырост (ці страты) астаткаў паўфабрыкатаў, спецыяльныя інструменты і прыстасаванні свайго вырабу, змяненне аб’ёму незавершанай вытворчасці.
Паказчык чыстай. П. (нарматыўнай) вызначаецца шляхам выключэння з дзеючай аптовай цаны П. прадпрыемства кошту матэрыяльных затрат на выраб П. Нарматыў чыстай П. уключае ў сябе нарматыўную заработную плату і нарматыўны прыбытак. Памножыўшы нарматывы чыстай П. па кожнаму яе віду на іх колькасць у натуральным выражэнні, атрымаем аб’ём чыстай (нарматыўнай) П. Такі метад уліку і ацэнкі П. ліквідуе магчымасць выконваць план за кошт "выгаднай", гэта значыць матэрыялаёмістай і дарагой, прадукцыі.
У вытворчай праграме прадпрыемства вызначаюцца заданні не толькі па вырабу і рэалізацыі П. пэўнай якасці, але і яе наменклатура і асартымент (наменклатура — узбуйнены пералік П., якая вырабляецца прадпрыемствам, а асартымент далейшая яе дэталізацыя па відах, тыпах, сартах, фасонах, малюнках).
ПРАМЫЯ ГАСПАДАРЧЫЯ СУВЯЗІ ПРАДПРЫЕМСТВА (Прямые хозяйственные связи предприятий) форма таварных адносін паміж таваравытворцамі і пакупнікамі, гэта значыць паміж прадпрыемствамі (арганізацыямі), заснаваная на заключэнні непасрэдна паміж імі гаспадарчага дагавора. П.г.с.п. устанаўліваюцца для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнага за-
беспячэння прадпрыемстваў і характэрныя для масавай і буйнасерыйнай вытворчасці пры ўмове ўстойлівага спажывання прадукцыі. Пры П.г.с.п. пастаўшчык і спажывец самі вызначаюць наменклатуру, віды, якасць пастаўляемай прадукцыі, тэрміны пастаўкі, матэрыяльную адказнасць за зрыў паставак і ўзнагароджанне за выкананне іх умоў. Гэтыя сувязі дазваляюць рэгуляваць перыядычнасць паставак, скарачаюць затраты часу на ўзгадненне ўмоў паставак, асартыменту, дадатковых тэхнічных патрабаванняў. Спажыўцы могуць стымуляваць у вытворцаў выпуск высакаякаснай і тэхнічна дасканалай прадукцыі, а вытворцы, зацікаўленыя ў збыце прадукцыі, аказваць розныя паслугі і дапамогу спажыўцам. П.г.с.п. забяспечваюць увязку графіка вырабу прадукцыі па часу, рытмічнасць працы, надзейнасць у забеспячэнні, дазваляюць спалучаць цэнтралізаванае планавае кіраванне з гаспадарчай самастойнасцю прадпрыемстваў; садзейнічаюць развіццю поўнага гаспадарчага разліку і самафінансавання; умацоўваюць узаемную матэрыяльную адказнасць пастаўшчыка і спажыўца за вынікі вытворчасці.