Кароткі эканамічны слоўнік
Памер: 390с.
Мінск 1993
3 П.б. цесна звязаны разліковы баланс. Ён адлюстроўвае суадносіны патрабаванняў і абавязацельстваў дадзенай краіны па міжнародных сувязях на канкрэтную дату незалежна ад часу іх узнікнення. Разлікі гэтага балансу, метады яго складання засноўваюцца на прынцыпах, агульных з П.б.
ПОПЬІТI ПРАПАНАВАННЕ (Спрос и предложение) дзве ўзаемазвязаныя, узаемаабумоўленыя катэгорыі таварнай вытворчасці і таварнага абарачэння, важнейшыя элементы рынку. Попыт выступае на рынку як форма плацежаздольных патрэб. Ён падзяляецца на
попыт прадпрыемстваў на сродкі вытворчасці і попыт насельніцтва. Попыт заўсёды канкрэтны, валодае колькаснай і якаснай пэўнасцю. Часцей за ўсё плацежаздольны попыт меншы, чым патрэбы, можа быць аднолькавы з імі, але не бывае большы, чым патрэбы. Аб’ектам попыту заўсёды выступае тавар (або паслуга), а аб’ектам патрэо можа быць і від дзейнасці, які не мае таварнай формы.
Прапанаванне гэта прадукты, паслугі, якія знаходзяцца на рынку або будуць дастаўлены на яго. Эканамічныя інтарэсы вытворцы заключаюцца ў тым, каб прадаць тавар і тым самым кампенсаваць затраты праз чысты даход, узнавіць вытворчасць на расшыранай аснове. Таварнае прапанаванне, з’яўляючыся носьбітам спажывецкай вартасці, задавальняе патрэбы людзей, можа мець колькаснае выражэнне.
Павелічэнне таварнага прапанавання на рынку аказвае непасрэдны ўплыў на расшырэнне попыту і змяненне яго структуры. Паніжэнне попыту на які-небудзь тавар выклікае змяншэнне яго вырабу і наадварот.
Крыніцамі таварнага прапанавання з’яўляюцца выраб тавараў народнага спажывання спецыялізаванымі і неспецыялізаванымі прадпрыемствамі дзяржаўнай і мясцовай прамысловасці, дапаможнымі гаспадаркамі, кааператывамі, імпарт, індывідуальны пашыў, тавары, скупленыя ў насельніцтва і прынятыя на камісію.
ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА (Правовое государство) — форма арганізацыі палітычнай улады ў рэспубліцы, заснаваная на вяршэнстве закона. Гэта азначае, што сама дзяржава звязана тымі ж законамі, якія яна стварае; дзяржаўныя органы,службовыя асобы, калектывы, партыйныя і грамадскія арганізацыі, а таксами грамадзяне абавязаны выконваць закон. Рэальнае панаванне закона ў жыцці грамадства мае на ўвазе пашырэнне сферы яго прамога дзеяння, змяненне існуючых цяпер суадносін закона і падзаконных актаў, і перш за ўсё ведамасных, значнае звужэнне сферы дзеяння ведамасных актаў. Завяршыць стварэнне такой дзяржавы павшей працэс паслядоўнай дэмакратызацыі грамадства, які адбываецца цяпер. Фарміраванне П.дз. непазбежна
цягне за сабой рэформу заканадаўства, якое датычыцца ў першую чаргу ўласнасці, планавання, гаспадарчых, працоўных, падатковых, пенсійных і іншых адносін, выпрацоўкі механізма выяўлення інтарэсаў і волі ўсяго народа і замацавання іх у законе, змянення практыкі падрыхтоўкі і прыняцця законаў. Пераўтварэнне Вярхоўнага Савета ў пастаянна дзеючы заканадаўчы орган, падрыхтоўка ім законаў, практыка ўсенароднага армеркавання важных пытанняў дзяржаўнага жыцця — такія першыя канкрэтныя крокі на шляху да рэалізацыі гэтай задачы. Яе вырашэнне патрабуе таксама шырокага выкарыстання рэферэндуму, выпрацоўкі механізма падвядзення вынікаў усенароднага абмёркавання законапраектаў і іх уліку ў законе.
Узаемная адказнасць дзяржавы і асобы патрабуе эфектыўных форм кантролю і нагляду за ажыццяўленнем законаў, удасканалення дзейнасці судовай сістэмы.
Рэалізацыя мер па дэмакратызацыі судовай вытворчасці, забеспячэнню прынцыпу незалежнасці суддзяў, павышэнню адказнасці пракуратуры за ажыццяўленне яе галоўнай функцыі — нагляд за паўсюдным і дакладным выкананнем закона і інш. — важныя Ўмовы фарміравання П.дз.
ПРАГНАЗІРАВАННЕ ЭКАНАМІЧНАЕ (Прогнозирование экономическое) від дзейнасці па кіраванню, звязаны са складаннем эканамічных (сацыяльна-эканамічных) прагнозаў. Апошнія ўяўляюць сабой навукова абгрунтаваныя гіпотэзы аб будучым стане сацыяльна-эканамічных сістэм, тэндэнцыях іх развіцця, характеры працэсаў, што адбываюцца ўнутры іх. Гіпотэзы ўлічваюць магчымыя альтэрнатывы.
П.э. самастойная галіна эканамічнага аналізу, інструмент папярэдняга абгрунтавання кіраўнічых рашэнняў. У адрозненне ад планавання П.э. не абмежавана прынятымі рашэннямі, мае папярэдні, варыянтны характар і дазваляе разгледзець альтэрнатыўныя магчымасці планавага развіцця.
Асноўнымі функцыямі сацыяльна-эканамічнага прагназіравання з’яўляюцца: атрыманне інфармацыі аб з’явах і працэсах, якія не ў поўнай меры паддаюцца
планаваму ўздзеянню (дэмаграфічныя, навукова-пазнаваўчыя, гандлёва-кан’юнктурныя і інш.); устанаўленне патэнцыяльна магчымых варыянтаў развіцця сацыяльна-эканамічных сістэм і вызначэнне паказчыкаў, якія характарызуюць іх развіццё; вызначэнне вынікаў прынятых рашэнняў, якія могуць мець месца за межамі сферы дзеяння планаў і праграм (перш за ўсё маюцца на ўвазе адмоўныя ўздзеянні на сацыяльнае і прыроднае асяроддзе); апераджальны кантроль за рэалізацыяй прынятых рашэнняў на аснове прагназіравання ўзроўню іх выканання (у тым ліку ўзроўню выканання планаў для забеспячэння бесперапыннасці j пераемнасці планавання); фарміраванне нарматыўнай базы планавых разлікаў у доўгатэрміновыя планаванні; пашырэнне ведаў работнікаў сферы кіравання ао аб’екце, якім яны кіруюць (навукова-пазнавальная функцыя прагназіравання).
У залежнасці ад аб’екта прагназіравання можна выдзеліць наступныя віды сацыяльна-эканамічных прагнозаў: дэмаграфічныя, працоўных рэсурсаў і рабочай сілы, сацыяльныя (перш за ўсё патрэб асобы, сацыяльных труп і грамадства наогул), навукова-тэхнічныя, эканамічныя (тэмпаў эканамічнага росту, структуры вытворчасці, унутрыгаліновых і міжгаліновых прапорцый, аб’ёмаў капітальных укладанняў, уводу і выбыцця вытворчых фондаў, эфектыўнасці вытворчасці і якасці прадукцыі і інш.), развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл, знешнеэканамічныя.
ПРАГРАМІРАВАННЕ (Программирование) 1) распрацоўка праграм для вылічальных машын і прыбораў. Праграма распрацоўваецца ў адпаведнасці з алгарытмам рашэння заданы, уключаючы яе наладку і далейшае яе развіццё ў працэсе прымянення. П. заўсёды выконваецца ў пэўным канкрэтным праграмным асяроддзі, якое ўключае тын ЭВМ, мову П. і тыя ці іншыя сродкі распрацоўкі праграм; 2) навуковая дысныпліна, якая вывучае тэорыю, метадалогію і тэхналогію састаўлення," праверкі і паляпшэння праграм для вылічальных машын і прыбораў; 3) планаванне, пошук аптымальных планаў.
ПРАДМЕТЫ ПРАЦЫ (Предметы труда) — адзін з рэчыўных фактараў вытворчасці, тое, на што накіравана праца чалавека. 3 агульнай масы П.п. выдзяляецца сыры матэрыял прадмет, на які ўжо патрачана праца. П.п. здабываюцца з рэчыва прыроды і ўступаюць у вытворчасць як арэчаўленая праца (прадметы, да якіх ужо прыкладзена праца чалавека). Другая спецыфічная асаблівасць П.п. заключаецца ў тым, што яны становяцца матэрыяльнай асновай гатовага прадукту, яго рэчыўным носьбітам.
Узнаўленне П.п. мае вялікае эканамічнае значэнне, вызначае важныя народнагаспадарчыя прапорцыі. Так, у сукупным грамадскім прадукце на долю кошту П.п. прыходзіцца прыкладна 50% яго вартасці. У саставе сродкаў вытворчасці на долю П.п. у прамысловасці прыходзіцца каля 80%.
У праграме інтэнсіфікацыі і павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці значная (калі не перша чарговая) увага нададзена: 1) вырабу высокаэфектыўных, новых канструкцыйных і іншых прагрэсіўных відаў сыравіны, матэрыялаў, энергіі; 2) эканоміі матэрыяльных рэсурсаў шляхам ука ранения рэсурсазберагаючых і безадыходных тэхналогій, высокапрадукцыйных машын і абсталявання; 3) павышэнню гаспадарча-разліковай эфектыўнасці вытворчасці прадпрыемстваў (аб’яднанняў), прыбытковасці вытворчасці шляхам зніжэння сабекошту і перш за ўсё матэрыялаёмістасці вытворчасці.
ПРАДМЕТЫ СПАЖЫВАННЯ (Предметы потребления) — частка сукупнага грамадскага прадукту, якая выкарыстоўваецца для невытворчага асабістага і калектыўнага спажывання. Спецыфічным П.с. з’яўляюцца таксама паслугі.
У аснову падзелу сукупнага грамадскага прадукту на сродкі вытворчасці і П.с. пакладзена не натуральна-рэчыўная форма прадукту, а яго прызначэнне, роля ў грамадскай вытворчасці. У залежнасці ад таго, будзе той ці іншы прадукт задавальняць асабістыя і грамадскія невытворчыя патрэбы або выкарыстоўвацца ў працэсе вытворчасці, ён можа быць прадметам спажывання або
сродкам вытворчасці. Так, напрыклад, вугаль, які выкарыстоўваецца ў працэсе вытворчасці, з’яўляецца сродкам вытворчасці, а такі ж вугаль, які выкарыстоўваецца для ацяплення або прыгатавання ежы, будзе ўжо П.с.
Размежаванне прадуктаў, якія адыгрываюць зусім розную ролю ў грамадскай гаспадарцы, мае вялікае тэарэтычнае і практычнае значэнне. Яно дазваляе навукова абгрунтавана ўстанаўліваць і падтрымліваць неабходную прапарцыянальнасць у грамадскай вытворчасці, ажыццяўляць рэалізацыю сукупнага грамадскага прадукту і забяспечваць бесперапыннасць узнаўлення, вырашаць пытанні няўхільнага росту матэрыяльнага і культурнага ўзроўню працоўных, забяспечваць усебаковае гарманічнае развіццё асобы.
ПРАДПРЫЕМСТВА (Предприятие) — звяно народнай гаспадаркі, якое працуе ва ўмовах грамадскага падзелу працы і эканамічнай адасобленасці таваравытворцы, на аснове самаакупнасці і самафінансавання. У палітыка-эканамічным сэнсе — гэта і сістэма вытворчых адносін, якія забяспечваюць эканамічную жыццядзейнасць, і індывідуальнае ўзнаўленне як зыходную аснову ўсяго грамадскага ўзнаўлення. У якасці П. могуць выступаць завод (фабрыка), вытворчае аб’яднанне, кааперацыя, асацыяцыя, акцыянернае таварыства, комплекс, індывідуальнае і сямейнае прадпрыемствы. Узнаўленчы працэс на прадпрыемстве ўключае ў сябе адносіны з дзяржавай (грамадствам), з іншымі прадпрыемствамі, з работнікамі вытворчасці, з насельніцтвам. Мажліва разглядаць П. не толькі як вытворча-тэхнічнае адзінства фактараў вытворчасці, але і як эканамічную катэгорыю, гэта значыць сістэму сацыяльна-эканамічных адносін, якія складваюцца ў грамадстве на машыннай стадыі яго развіцця і ўяўляюць сабой кааперацыю працы па стварэнню прадукту сукупным работнікам, працоўным калектывам пярвічнай ячэйкай грамадства.
П. вылучаецца ў якасці асноўнага звяна народнагаспадарчага комплексу, бо толькі ў гэтым звяне ствараецца прадукцыя, фарміруюцца працоўныя калектывы, калектыўныя інтарэсы як сувязное звяно агульнанародных і асабістых інтарэсаў. На П. канцэнтруюцца ас-