Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
Нягледзячы на ўказаныя перавагі, для многіх прадпрыемстваў П.г.с.п. непрыдатныя. Не заўсёды, напрыклад, можна своечасова і поўна ўлічыць колькасныя, наменклатурныя і асартыментныя змяненні запатрабаванняў асобных прадпрыемстваў, збалансаваць планы вытворчасці і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У такіх выпадках больш эфектыўным можа быць забеспячэнне на аснове аптовага гандлю.
3 развіццём вытворчых адносін паміж прадпрыемствамі народнай гаспадаркі значную ролю набываюць каапераваныя пастаўкі матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.
ПРАПОРПЫІ ГРАМАДСКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ (Пропорции общественного производства) суадносіны паміж элементам!, часткамі, падраздзяленнямі грамадскай вытворчасці, галінамі народнай гаспадаркі, раёнамі краіны; складваюцца пад уздзеяннем аб’ектыўных эканамічных умоў.
П.г.в. падзяляюцца на: а) агульнаэканамічныя (суадносіны сукупнага грамадскага прадукту і нацыяналь-
нага даходу, неабходнага і прыбавачнага прадукту, паміж I і II падраздзяленнямі грамадскай вытворчасці, спажываннем і накапленнем і г.д.); б) міжгаліновыя (суадносіны паміж прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, здабываючай і перапрацоўчай прамысловасцю); в) вытворчыя (паміж спалучанымі галінамі вытворчасці: здабычай і перапрацоўкай руды, паміж узаемазаменнымі відамі прадукцыі); г) тэрытарыяльныя (развіццё народнай гаспадаркі саюзных і аўтаномных рэспублік, эканамічных раёнаў); д) міждзяржаўныя (паміж народнай гаспадаркай розных краін і асобнымі галінамі вытворчасці гэтых краін).
Па форме выражэння П.г.в. могуць быць натуральна-рэчыўныя і вартасныя (грашовыя). Неабходна падтрымліваць прапорцыі паміж плацежаздольным попытам і прапанаваннем тавараў, паміж колькасцю грошай у абарачэнні і таварнай масай, увязваць натуральна-рэчыўныя і вартасныя прапорцыі руху грамадскай працы і прадукту.
ПРАЦА (Труд) — мэтазгодная дзейнасць чалавека па стварэнню матэрыяльных і духоўных даброт, неабходных для задавальнення патрэб кожнага індывідуума і грамадства наогул. П. — асноўная крыніца і першая ўмова ўсяго чалавечага жыцця.
У вытворчасці П. выступае ў выглядзе працэсу П. Да простых момантаў працэсу П. адносяцца мэтазгодная дзейнасць (сама П.), прадметы працы і сродкі працы. У працэсе П. жывая П. чалавека пры дапамозе сродкаў працы змяняе прадметы працы, арэчаўліваецца ў матэрыяле. Усе тры моманты працэсу матэрыял, прылада, праца — зліваюцца ў выніку, гэта значыць у прадукце П. Ва ўмовах таварнай вытворчасці П. набывае дваісты характар: выступае як канкрэтная П. і абстрактная П. Канкрэтная П. уяўляе сабой П. у асаблівай, мэтазгоднай форме як творца спажывецкіх вартасцей. Абстрактная П. "ачышчаецца" ад якасных асаблівасцей ў працоўнай дзейнасці і выступае як затраты П. наогул, субстанцыя вартасці тавару.
У структуры грамадскай П. выдзяляюцца змест П. і сацыяльна-эканамічны характар П. Змест П. раскры-
вае ўзаемадзеянне чалавека з прыродай, уяўляе сабой сукупнасць якасна пэўных працоўных функций, накіраваных на выраб спажывецкіх вартасцей, характарызуе канкрэтныя віды дзейнасці чалавека ў працэсе вытворчасці. У змесце П. выдзяляюць простую і складаную П. Простая П. П., якая не патрабуе ад работніка спецыяльнай падрыхтоўкі, некваліфікаваная П. Складаная П. П. работніка, які мае кваліфікацыю, гэта значыць кваліфікаваная П. У працэсе вытворчасці складаная П. стварае ў адзінку часу большую вартасць, чым простая П.
Характар П. выяўляе сацыяльна-эканамічную грамадскую форму П., або грамадскае ўпарадкаванне П., і ўяўляе сабой сукупнасць адносін паміж удзельнікамі П., яе найбольш адметныя рысы, уласцівыя таму ці іншаму спосабу вытворчасці. Палітыка-эканамічнай катэгорыяй з’яўляецца не П., а толькі яе грамадская форма, грамадскае ўпарадкаванне П., гэта значыць адносіны паміж людзьмі па іх удзелу у грамадскай П.
Для забеспячэння пэўных вытворчых мэт патрэбна адпаведная арганізацыя П. Арганізацыя П. на ўзроўні народнай гаспадаркі забяспечвае планамернае прыцягненне людзей да працы, эфектыўны падзел і кааперацыю П. у грамадстве, прадвызначае размеркаванне грамадскага прадукту ў залежнасці ад колькасці і якасці П., выклікае неабходнасць забеспячэння планамернага ўзнаўлення рабочай сілы, адпаведнай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, павышэння іх кваліфікацыі. На ўзроўні прадпрыемства навуковая арганізацыя П. дазваляе на аснове выкарыстання дасягненняў навукі і тэхнікі найлепшым чынам злучыць тэхніку і людзей у адзіным вытворчым працэсе дзеля забеспячэння высокіх паказчыкаў у прадукцыйнасці П., дабратворных яе ўмоў. Арганізацыя П. у калектыве мае на ўвазе эфектыўны падзел і кааперацыю П., арганізацыю і абслугоўванне рабочих месц, распаўсюджванне перадавых прыёмаў і метадаў П., павышэнне кваліфікацыі кадраў, паляпшэнне ўмоў П., нарміраванне П., высокую працоўную дысцыпліну. Дынаміка навукова-тэхнічнага прагрэсу і арганізацыя вытворчасці патрабуюць удаска-
налення форм арганізацыі П., укаранення калектыўных, брыгадных, гаспадарча-разліковых падрадных і арэндных форм арганізацыі і аплаты П.
ПРАЦАЕМКАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ (Трудоемкость продукции) — колькасць рабочага часу, затрачанага на выраб адзінкі прадукцыі ці на выкананне адзінкі аб’ёму работ. У залежнасці ад форм уліку затрат працы адрозніваюць нарматыўную, планавую і фактычную П.п. Нарматыўная П.п. вызначаецца затратам! рабочага часу на адзінку вырабу, устаноўленымі дзеючымі нарматывамі часу. Фактычная П.п. характарызуецца дзеючымі затратам! рабочага часу на адзінку вырабу ў пэўны перыяд. Як паказчык, адваротны выпрацоўцы, П.п. вызначае ўзровень прадукцыйнасці працы. Калі, напрыклад, у ліцейным цэху вырабляецца 1000 т прадукцыі і на яе выраб траціцца 500 чал.-гадз., то П.п. будзе раўняцца 0,5 чал.-гадз. (500:100), а выпрацоўка 2 т-гадз. (1000:500). 3 гэтага прыкладу відаць, што чым ніжэйшая П.п., тым большая выпрацоўка, вышэйшая прадукцыйнасць працы. Для павелічэння прадукцыйнасці працы рашаючае значэнне мае выяўленне і скарыстанне рэзерваў зніжэння П.п., якія маюцца на кожным рабочым месцы. Важнейшыя напрамкі зніжэння П.п.: удасканаленне канструкцыі вырабаў, укараненне працазберагаючай тэхнікі, тэхналогіі, навуковай арганізацыі працы і вытворчасці, прымяненне прагрэсіўных норм і нарматываў, хуткасных рэжымаў работы абсталявання, павышэнне кваліфікацыі кадраў, распаўсюджанне перадавога вопыту і г.д.
Як сумарная працаёмкасць працэсаў вырабу прадукцыі па затратах працы сярод розных катэгорый работнікаў П.п. можа падзяляцца на поўную (улічвае затраты працы ўсіх катэгорый прамыслова-вытворчага персаналу), тэхналагічную (толькі асноўных вытворчых рабочых) і вытворчую (асноўных і дапаможных рабочых).
ПРАЦЭНТЫ ЗА КРЭДЫТ (Проценты за кредит) плата пазычальніка крэдытору за карыстанне пазычанымі грашыма ц! матэрыяльнымі каштоўнасцям!.
Асновай П.за к. як эканамічнай катэгорыі з’яўля-
юцца крэдытныя адносіны паміж крэдыторам і пазычальнікам. Суб’ектамі такіх адносін могуць выступаць банкі, прадпрыемствы, насельніцтва, дзяржава. Па-за крэдытам пяма П.за к., ён засноўваецца толькі на руху пазыковага фонду.
Узровень працэнтных ставак вызначаецца велічынёй, характарам, тэрмінам пазыкі, асаблівасцямі вытворчасці пазычальніка і да т.п. Крыніца выплаты — чыстыдаход (прыбытак) прадпрыемстваў, арганізацый, даходы насельніцтва, накапленні дзяржавы.
П.за к. абумоўлены гаспадарча-разліковымі інтарэсамі крэдытора і пазычальніка. Выкарыстоўваюцца ў якасці стымулятара развіцця гаспадарчага разліку, больш рацыянальнага расходавання (захавання) пазыковага фонду. П.за к. як размеркавальная катэгорыя з’яўляюцца прамым вылікам з прыбытку прадпрыемства-пазычальніка. Адсюль імкненне апошняга да эканомн на крэдыце за кошт яго рацыянальнага выкарыстання і да атрымання больш таннага крэдыту. Гаспадарча-разліковае прызначэнне П.за к. характэрна і для крэдытора. За кошт сум П.за к. крэдытор кампенсуе свае расходы, атрымлівае прыбытак і не толькі захоўвае пазыковы фонд, але і павялічвае яго.
Размеркавальная функцыя П.за к. звязана з размеркаваннем не ўсёй вартасці, а толькі той яе часткі, якая выражае нанава створаную вартасць. Размеркаванне шляхам П.за к. носіць не галіновы, а агульна-гаспадарчы характар. На народнагаспадарчым узроўні выплаты пазыковага П.за к. звязаны з размеркаваннем нацыянальнага даходу.
ПРОСТАЯ ТАВАРНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ (Простое товарное производство) індывідуальная дробная вытворчасць самастойных, адасобленых адзін ад аднаго вытворцаў, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і асабістай працы таваравытворцаў і членаў іх сем’яў. Тыповыя прадстаўнікі П.т.в. сяляне і рамеснікі.
Матэрыяльнай ўмовай узнікнення П.т.в. з’яўляецца грамадскі падзел працы, а непасрэднай прычынай — эканамічнае адасабленне вытворцаў адзін ад аднаго з
прычыны прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.
Маштабы развіцця і сацыяльна-эканамічная природа П.т.в. вызначаюцца існуючым спосабам вытворчасці, а гэта азначае, што ў розных фармацыях яны розныя. У П.т.в. адсутнічае эксплуатация чужой працы, мэтай развіцця вытворчасці з’яўляецца задавальненне патрэб таваравытворцы і членаў яго сям’і. Дробны таваравытворца непасрэдна звязаны са сродкамі вытворчасці і з’яўляецца ўласнікам прадуктаў сваёй працы. Ён мае дваістую прыроду. 3 аднаго боку, дробны таваравытворца прапаўнік, які вырабляе сродкі існавання, што набліжае яго да наёмных рабочых. 3 другого боку, ён прыватны ўласнік сродкаў вытворчасці і гатовага прадукту і імкнецца выгадаць за кошт іншых, што набліжае яго да буржуазіі. П.т.в., заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, развіваецца анархічна, стыхійна, што нярэдка прыводзіць да масавага разарэння дробных таваравытворцаў.
ПРОЦІЗ АТРАТНЫ ГАСПАДАРЧЫ МЕХАНІЗМ (Противозатратный хозяйственный механизм) сістэма гаспадарання, якая арыентуе прадпрыемствы і арганізацыі на найлепшае задавальненне грамадскіх патрэб пры мінімальных затратах жывой і арэчаўленай працы, атрыманне максімальных канчатковых вынікаў на аснове рацыянальнага выкарыстання ўсіх вытворчых рэсурсаў. Асновай П.г.м. з’яўляецца поўны гаспадарчы разлік, які прадугледжвае абавязковае сувымярэнне вынікаў вытворчасці з затратамі, стымуляванне іх усямернай эканоміі. У сістэме планавых паказчыкаў цэнтральнае месца павінны займаць тыя, паляпшэнне якіх абумоўліваецца эканоміяй матэрыяльных і працоўных затрат. Да ліку іх, напрыклад, адносяцца чыстая прадукцыя, прыбытак, даход. У фарміраванні П.г.м. важная роля належыць эканамічным і тэхнікаэканамічным нарматывам, якія рэгламентуюць затраты працы і вызначаюць грамадскія патрабаванні да эфектыўнасці вытворчасці.