Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
На асобным прадпрыемстве (у аб’яднанні) С.э. вытворчасці выяўляецца ў развіцці даходаў работнікаў працоўнага калектыву, матэрыяльнай базы сацыяльнакультўрнай сферы, у клопаце аб выкарыстанні пазарабочага часу і, асабліва, вольнага часу, аб маральнапсіхалагічным клімаце, развіцці новых форм арганізацыі працы і вытворчасці.
У сучасных умовах ставіцца і вырашаецца задача паскоранага сацыяльнага развіцця, адмаўлення ад астаткавага прынцыпу ў планаванні невытворчай сферы і пры выдзяленні капіталаўкладанняў.
САЦЫЯЛЬНЫ ПРАГРЭС (Социальный прогресс) — працэс паступальнага развіцця грамадства, дасягнення ім якасна новых рубяжоў. Ажыццяўляецца на аснове аб’ектыўных законаў развіцця грамадства, выкарыстання набытага станоўчага гістарычнага вопыту, грамадскіх і іншых навук. С.п. вымяраецца дасягненнямі ў галіне практычнай рэалізацыі вышэйшай мэты грамадскай вытворчасці задавальненне сацыяльных патрэб, усебаковае развіццё ўсіх членаў грамадства. На сучасным этапе перабудовы С.п. уключае ў сябе ажыццяўленне шэрага практычных мер па гуманізацыі эканомікі ў ходзе правядзення эканамічнай рэформы, дэмакратызацыі ўсяго грамадскага жыцця. У гэтым рэчышчы абмеркаваны і прынятыя I З’ездам народных дэпутатаў СССР і Вярхоўным Саветам СССР першачарговыя рашэнні па павышэнню ўзроўню жыцця, перш за ўсё малазабяспечаных сем’яў і інвалідаў вайны; прыняты або ўдасканалены законы па пенсійнаму забеспячэнню, прадастаўленню сапраўднай самастойнасці прадпрыемствам (ао’яднанням) ва ўмовах самафінансавання, па забеспя­чэнню поўнай і эфектыўнай занятасці насельніцтва, сістэме падаткаабкладання, павышэнню ролі Саветаў. Працягваецца ажыццяўленне шэрага комплексных са­цыяльных праграм: бесперапыннай адукацыі, жыллё-
вай і харчовай, аховы навакольнага асяроддзя, развіцця аховы здароЎя.
СІСТЭМА РЫНАЧНАЙ ГАСПАДАРКІ (Система рыночного хозяйства) гаспадарка, заснаваная на куплі-продажы тавараў. Яна ўласціва таварнай вытворчасці. Рынак вызначае ўзровень цэн на таварную прадукцыю і тым самым рэгулюе аб’ём і структуру вытворчасці. Сучасны стан эканомікі характарызуецца ажыўленнем рыначных адносін. Ажыццяўляецца фарміраванне побач са спажывецкім рынкам тавараў народнага спажывання рынку сродкаў вытворчасці, рынку каштоўных папер.
Асноўнымі элементам! рынку з’яўляюцца попыт, прапанаванне і дана. Распазнаюць наступныя тыпы рынкаў: свабодны, манапалізаваны, рэгулюемы, сусветны эканамічны.
Свабодны рынак — гэта рынак з вялікай колькасцю ўдзельнікаў абмену, сваоодным цэнаўтварэннем, развітай канкурэнцыяй; у чыстым выглядзе яго практычна нідзе няма.
Манапалізаваны рынак — гэта рынак, для якога характэрны дамінаванне пастаўшчыка, рост цэн, неабходнасць жорсткага кантролю з боку дзяржавы.
Рэгулюемы рынак — гэта такі рынак, дзе колькасць асноўных вытворцаў невялікая і яны здольны кантраляваць адзін аднаго. Яму характэрны выраб на заказ, мод­ная служба інфармацыі аб прадуктах, вытворцах, служ­бах прагназіравання і фарміравання попыту, магутнае аптовае звяно.
Сусветны эканамічны рынак — гэта рынак, на якім абарочваюцца тавары, вырабленыя ў краінах свету, звязаньіх паміж сабой знешнім гандлем і іншымі формамі эканамічных адносін, заснаваных на міжнародным падзеле працы.
СПАЖЫВАННЕ (Потребление) — выкарыстанне грамадскага прадукту для задавальнення вытворчых і асабістых патрэб людзей, заключная стадыя ўзнаўлення. На гэтай стадыі бачна канчатковая мэта вытворчасці, рэалізуецца спажывецкая вартасць гра­мадскага прадукту і задавальняюцца патрэбы людзей.
Патрэбы вельмі рознабаковыя, таму і існуе вялікае мноства спажывецкіх вартасцей. Яны могуць існаваць у формерэчы ці паслугі. Патрэбы, у адрозненне ад жаданняў, аб’ектыўныя і выражаюць неабходнасць атрымання матэрыяльных і духоўных даброт для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека, калектыву, сацыяльнай групы, грамадства наогул. Развіццё вытворчасці, навукі і тэхнікі памнажае і ўзбагачае патрэбы людзей і разам з тым адкрывае ўсё новыя магчымасці для росту С.
Адрозніваюць С. вытворчае і асабістае. Вытворчае С. уваходзіць непасрэдна ў працэс вытворчасці і азначае С. розных сродкаў вытворчасці (машыны, інструменты, паліва, сыравіна і г.д.) і рабочай сілы чалавека. Асабістае С. забяспечвае ўзнаўленне жыццяздольнасці людзей. Гэта перш за ўсё выкарыстанне ежы, адзення, жылля, прадметаў хатняга ўжытку і культурна-бытавога прызначэння для задавальнення фізіялагічных патрэб чалавека, а таксама яго патрэб у адукацыі, адпачынку, зберажэнні здароўя і г.д. Гэта фінальная стадыя руху грамадскага прадукту, на якой прадукт, стаўшы фондам С., выкарыстоўваецца адразу і цалкам (напрыклад, ежа) або паступова (напрыклад, адзенне) і знікае, забяспечваючы пры гэтым узнаўленне самога жыцця чалавека і яго дзейнасці. Асабістае С., выконваючы важнейшую грамадскую функцыю ўзнаўлення рабочай сілы, стварае магутны імпульс, стымул развіцця і ўдасканалення вытворчасці, бо ўзнаўляе ўзрастаючыя патрэбы ў новых прадуктах, рэчах,паслугах.
Канчатковым вынікам размеркавання фонду асабістага С. з’яўляецца фарміраванне сямейных бюджэтаў, сукупных даходаў працуючых і непрацуючых членаў сям’і ў грашовай форме, у выглядзе паслуг і натуральных прадуктаў.
Сямейныя бюджэты і іх выкарыстанне актыўны сродак задавальнення патрэб усіх членаў сям’і. Акрамя таго, імкненне палепшыць матэрыяльнае становішча сям’і, стварыць умовы для разумнага выкарыстання вольнага часу, клопаты аб дзецях і састарэлых магутныя стымулы працоўнай дзейнасці.
СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ (Спецйа-
лизация производства) форма арганізацыі грамадскай вытворчасці, пры якой вытворчасць канструкцыйна і тэхналагічна аднароднай прадукцыі адасабляецца ў самастойныя вытворчыя адзінкі. Эканамічны сэнс С.в. заключаецца ў заоеспячэнні аднароднасці вытворчасці шляхам яе размеркавання па галінах і прадпрыемствах, а ўнутры апошніх па ўчастках вытворчасці аднародных па характару выпуску вырабаў або асобных частках складанага прадукту.
Адрозніваюць прадметную, падэтальную і тэхналагічную С.в. Прадметная С.в. характарызуецца выпу­скам канструкцыйна і тэхналагічна аднароднай гатовай прадукцыі (заводы па вытворчасці працяжных, фрэзерных, заточных станкоў і інш.). Падэтальная С.в. мае на ўвазе засяроджанне на прадпрыемствах вытворчасці асобных частак, вузлоў або дэталей прадукту (завод па вытворчасці падшыпнікаў, шасцерняў, рысор і інш.). Тэхналагічная С.в. азначае такую форму С.в., пры якой асобныя стадыі або аперацыі тэхналагічнага працэсу выдзелены у самастойныя вытворчыя (ліцейныя, прадзільныя і іншыя) прадпрыемствы. Найбольш прагрэсіўнай і эфектыўнай з’яўляецца падэтальная і тэхналагічная С.в., бо ў гэтым выпадку дасягаецца найвышэйшая ступень тэхналагічнай аднароднасці вытворчасцей.
С.в. -важнейшы фактар павышэння яе эфектыўнасці. На спецыялізаваных прадпрыемствах ствараюцца ўмовы для арганізацыі паточнай вытворчасці, паскарэння і эфектыўнага выкарыстання прагрэсіўнага абсталявання. У выніку паказчыкі эфектыўнасці вытворчасці на спецыялізаваных прадпрыемствах у 2-3 разы вышэйшыя, чым на неспецыялізаваных.
СПОСАБ ВЫТВОРЧАСЦІ (Способ производства) — гістарычна канкрэтнае адзінства прадукцыйных сіл і вытворчых адносін, якое характарызуе ўзровень развіцця вытворчасці неабходных для жыцця матэрыяльных даброт.
Вытворчасць матэрыяльных даброт ва ўсіх умовах была грамадскім працэсам, у якім прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны знаходзяцца ў дыялектычна-супя-
рэчлівым адзінстве. Прадукцыйныя сілы, бесперапынны характар і ўзровень іх развіцця вызначаюць грамадскую форму свайго існавання — сістэму эканамічных адносін (формы ўласнасці, размеркавання, абмену і г.д.), а таксама аоумоўліваюць яе замену. Вытворчыя адносіны, у сваю чаргу, могуць забяспечыць магутнае развіццё прадукцыйных сіл, але і могуць затармазіць іх ці нават прывесці да разбурэння. У апошнім выпадку ўзнікае канфлікт паміж прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі, гістарычная неабходнасць замены аджыўшага С.в. новым, больш прагрэсіўным, які адпавядае больш высокаму ўзроўню прадукцыйных сіл. Пераход ад аднаго С.в. да другога азначае замену старых адносін новымі. Супярэчнасць паміж прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі, іх канфлікт вырашае сацыяльная рэвалюцыя. Яе неабходнасць вызначаецца агульным эканамічным законам адпаведнасці вытворчых адносін характару і ўзроўню прадукцыйных сіл.
С.в. належыць рашаючая роля ў стварэнні сацыяльна-эканамічных і духоўных умоў жыцця грамадства. Ён вызначае асноўныя рысы грамадства, яго тэорыі, ідэі, мараль, палітычныя погляды. С.в., узяты ў адзінстве з ідэалагічнай і палітычнай надбудовай, з усімі характэрнымі для яго формамі дзейнасці людзей, складае грамадска-эканамічную фармацыю. Змена С.в. аб’ектыўны працэс узыходжання чалавечага грамадства ад самых прымітыўных форм вытворчасці і жыцця да самага прагрэсіўнага грамадства, дзе ўсе дасягненні цывілізацыі падпарадкаваны інтарэсам поўнага дабрабыту і ўсебаковага развіцця кожнага члена.
СРОДКІ ВЫТВОРЧАСЦІ (Средства производст­ва) — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы, якія прымяняюцца чалавекам для вырабу матэрыяльных даброт.
С.в. ствараюць рэчыўны фактар вытворчасці, з’яўляюцца састаўной часткай прадукцыйных сіл гра­мадства. Пад уплывам пануючых вытворчых адносін С.в. у розных грамадска-эканамічных фармацыях выступаюць у розных формах. Адной з такіх форм з’яўляюцца вытворчыя фонды (гл.Вытворчыя фонды).
СТАНДАРТЫЗАЦЫЯ (Стандартизация) — уста-
наўленне і прымяненне адзіных абавязковых норм і патрабаванняў да фізічных і размерных велічынь, вырабаў вытворчасці, прадуктаў і паўфабрыкатаў, сыравіны і матэрыялаў і да ўмоў іх вытворчасці.
Канкрэтны вынік работ па С., прыняты і зацверджаны адпаведнай кампетэнтнай арганізацыяй, уяўляе са­бой стандарт. Сістэма стандартаў — гэта комплекс узаемазвязаных стандартаў, якія падзяляюцца на 4 катэгорыі: дзяржаўныя, галіновыя, рэгіянальныя, стандарты прадпрыемстваў. Дзяржаўныя стандарты ўстанаўліваюцца на трупы прадукцыі ці на асобныя яе віды і вызначаюць поўную тэхнічную характарыстыку прадукцыі, якая стандартызуецца. Яны абавязковыя для прымянення ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
Значная частка прадукцыі, асабліва паўфабрыкатаў і матэрыялаў, вырабляецца па ведамасных і заводскіх нормах, па тэхнічных умовах, якія распрацоўваюцца і зацвярджаюцца міністэрствамі, ведамствамі, аб’яднаннямі, прадпрыемствамі.