Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
У С.п. трэба адрозніваць два бакі. Па-першае, з пун­кту погляду зместу ён выступае важнейшым элементам прадукцыйных сіл, выяўляе адносіны чалавека да прыроды, ператвараецца з індывідуальнага вытворцы ў чле­на камбінаванага вытворчага персаналу. Па-другое, з пункту погляду формы С.п. уключае ў сябе сістэму вытворчых адносін прамога абмену дзейнасцю і яе вынікамі.
СУМЕСНЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ (Совместные предприятия) новая форма знешнеэканамічных су вя­зей любой краіны СНД з іншымі дзяржавамі. С.п. ствараюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці замежных краін на базе агульнай уласнасці ўдзельнікаў, на двухбаковай і шматбаковай аснове. Іх мэты наступныя: 1) прыцягненне ў нашу эканоміку перадавой замежнай тэхналогіі і вопыту кіравання; 2) больш поўнае насычэнне ўнутранага рынку краіны якаснай прадукцыяй, у тым ліку за кошт імпартазамяшчэння; 3) прыцягненне дадатковых матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў; 4) развіццё экспартнай базы краіны.
Гаспадарчае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з прадпрыемствамі замежных краін (доля нашага ўдзельніка ў агульнай уласнасці павінна складаць не менш 51 %). Па структуры кіравання С.п. мала чым адрозніваецца ад звычайных карпарацый. Іх вышэйшым органам з’яўляецца праўленне, якое складаецца з асоб, назначаных партнёрам!. Кіраўніцтва бягучай дзейнасцю ажыццяўляецца дырэкцыяй, якая фарміруецца з нашых і іншаземных грамадзян (старшыня праўлення і генеральны дырэктар С.п. павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь). Галоўны прынцып дзейнасці ва­лютная самаакупнасць. С.п. могуць крэдытавацца ў Знешэканомбанку краіны на стаўках сусветнага грашовага рынку або, з іх згоды, у замежных банках. Яны адказваюць па сваіх абавязках ўсёй сваёй маёмасцю. 1м не ўстанаўліваюцца абавязковыя дзяржаўныя планы, аднак не гарантуецца і збыт іх прадукцыі на тэрыторыі краіны.
Вельмі важным для сумеснай прадпрымальнасці з’яўляецца падаткаабкладанне аперацый С.п. У краінах СНД для гэтага выбрана сярэдняя міжнародная стаўка абкладання — 30%; з чыстага (размеркаванага) прыбытку іншаземнага партнёра пры вывазе за мяжу ў свабоднай валюце бярэцца збор у памеры да 20 %. Стварэнне С.п. садзейнічае больш эфектыўнай рэалізацыі на­шых навукова-тэхнічных дасягненняў на сусветным рынку. Задача заключаецца ў тым, каб выкарыстаць гэтыя прадпрыемствы не толькі для пакрыцця ўнут-
ранага попыту, але і для пашырэння экспарту. Ужо дзеючыя С.п. маюць самую разнастайную галіновую накіраванасць. 3 мэтай аказання садзейнічання нашым прадпрыемствам (аб’яднанням) ва ўстанаўленні кантактаў з партнёрам! з іншых краін створаны асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі.
Т
ТАВАР (Товар) прадукт працы, выраблены не для ўласнага спажывання, а з мэтай абмену на іншыя прадукты або грошы. Адсюль вынікаюць асаблівасці прыродных і грамадскіх уласцівасцей Т. 3 аднаго боку, Т. тэта рэч аоо паслуга, здольная задавальняць якую-небудзь патрэбу чалавека сваімі натуральным! ўласцівасцямі; з гэтага боку Т. ёсць спажывецкая вартасць (хлеб, соль, папера і г.д.). У Т. яна павінна быць грамадскай спажывецкай вартасцю, гэта значыць задавальняць патрэбы не самога вытворцы, а іншых людзей, грамадства. Яна цікавіць вытворцу толькі таму, што здольна абменьвацца на іншыя Т. Т. паступае ў спажыванне толькі праз абмен. Гэтая здольнасць Т. атрымала назву менавай вартасці.
Увасобленая ў Т. грамадская праца стварае яго вар­тасць. Яна і ляжыць у аснове колькасных адносін пры абмене. Менавая ж вартасць з’яўляецца формай вартасці, яе знешнім праяўленнем. Такім чынам, Т. высту­пав як непарыўнае, хаця і супярэчлівае, адзінства двух фактараў спажывецкай вартасці і вартасці.
Дваістасць Т. абумоўлена дваістым характарам пра­цы таваравытворцаў. 3 аднаго боку — гэта якасна вызначаная, мэтанакіраваная, канкрэтная праца. Яе вынік — спажывецкая вартасць. 3 другога боку гэта праца як часціна сукупнай грамадскай працы безадносна да яе канкрэтнай формы, як праца наогул абстрак­тная праца. Яна стварае вартасць Т. Значыць, і вар­тасць ёсць адносіны паміж таваравытворцамі, але прыхаваныя рэчавай абалонкай. Вартасць гэта не прыродная, а толькі грамадская ўласцівасць Т., выражэнне эканамічных адносін паміж таваравытворцамі. У гэтых адносінах, якія ажыццяўляюцца на аснове закону вартасці, які патрабуе эквівалентнасці абмену тавараў, ра-
шаючае значэнне мае велічыня вартасці Т. Яна вымяраецца затратам! грамадска неабходнай працы, якая ідзе на выраб пераважнай большасці канкрэтных Т. Вартасць адзінкі Т. залежыць ад прадукцыйнасці працы: чым яна вышэйшая, тым ніжэйшая вартасць.
ТАВАРНА-ГРАПЮВЫЯ АДНОСІНЫ (Товарноденежные отношения) сістэма вытворчых адносін, якая складаецца ў грамадстве паміж яго членамі, прадпрыемствамі і дзяржавай (яе арганізацыямі) у сувязі з купляй-продажам" прадуктаў-тавараў, апасродкуецца грашыма і вартаснымі формамі.
Неабходнасць Т.-г.а. звязана з захаваннем і развіццём грамадскага падзелу працы і эканамічнай адасобленасці таваравытворцаў -прадпрыемстваў, індывідуальнай працоўнай дзейнасці і асабістых гаспадарак. Прадукты іх працы паступаюць у спажыванне праз абмен, які апасродкуецца грашыма. Асноўнымі катэгорыямі Т.-г.а. з’яўляецца тавар, вартасць, цана як грашовае выражэнне вартасці, грошы, сабекошт, прыбытак, фінансы, крэдыт і інш.
Развіццё поўнага гаспадарчага разліку, размеркавальных адносін, эканамічнага стымулявання выкарыстоўваецца для павышэння эфектыўнасці вытворчасці і азначае актывізацыю Т.-г.а. у рэалізацыі розных відаў і груп інтарэсаў. Рынак зможа паспяхова развівацца і служыць інтарэсам чалавека ў тым выпадку, калі мы створым эфектыўны эканамічны механізм яго рэгулявання, які забяспечыць надзейную ахову інтарэсаў грамадзян ад рыначнай стыхіі.
ТАВАРНАЕ АБАРАЧЭННЕ (Товарное обраще­ние) — абмен тавараў пры дапамозе грошай (формула абарачэння Т-Г-Т). У адрозненне ад непасрэднага абмену тавараў (Т-Т), дзе акты куплі і продажу супадаюць, пры Т.а. абмен распадаецца на два самастойныя акты: продажу (Т-Г) ікуплі (Г-Т). ПаміжТ.а. івытворчасцю існуе не толькі сувязь, але ўзаемная залежнасць (пры вядучай ролі вытворчасці). Т.а. даводзіць гатовы прадукт вытворчасці да спажыўцоў. Яго магчымасць, аб’ём, структура вызначаюцца вытворчасцю, а апошняя, у сваю чаргу, можа бесперабойна дзейнічаць і
развіваода пры рэалізацыі вырабленых і прапануемых тавараў і задавальненні яго попыту на сродкі вытворчасці, рабочую сілу і маркетинговую інфармацыю. На аснове куплі-продажу тавараў і іншых аб’ектаў уласнасці ўся сфера абарачэння (грошай, крэдыту, каштоўных папер і інш.) сфарміравалася як складаная сістэма гаспадарчых і грамадскіх адносін. Характар яе дзейнасці вызначаецца пануючай формай уласнасці.
Таварная вытворчасць і Т.а., уся сістэма таварнаграшовых адносін, іх законы і катэгорыі арганічна ўласцівы нашай эканоміцы. На аснове выкарыстання розных форм грамадскай уласнасці абумоўліваюцца іх развіццё і падпарадкаванне дасягненню адзінай мэты задавальненню інтарэсаў грамадства, калектыву і кожнага яго члена. Гэтыя рознабаковыя інтарэсы задавальняюцца ў іх спалучэнні, ва ўзаемнай залежнасці адзін ад другога ірэалізуюцца толькі тады, калі выраблены прадукт знойдзе свайго спажыўца і тым самым дакажа сваю грамадскую карысць. Сфера Т.а. (матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і аптовы гандаль, нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, рознічны гандаль ва ўсіх фор­мах і знешні гандаль) дазваляе выявіць ступень адпаведнасці вырабленых сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання патрэбам грамадства і, уздзейнічаючы на вы­творчасць, задаволіць іх. Шлях да гэтага ў асноўным і галоўным вызначаецца самой вытворчасцю, характе­рам яе сувязі са сферай спажывання, а ў мностве разнастайных выпадкаў праз куплю-продаж, праз рынак. Рацыянальнай формай гэтага своеасаблівага і супярэчлівага сінтэзу планамернасці і таварна-грашовых адносін з’яўляецца гаспадарчы разлік, які звязвае сферу вытворчасці і Т.а. у адзінае цэлае.
ТАВАРНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ (Товарное произ­водство) — такая арганізацыя грамадскай вытворчасці, пры якой эканамічныя адносіны паміж людзьмі праяўляюцца праз рынак, праз куплю-продаж прадуктаў іх працы. Асноўная яе рыса вытворчасць прадуктаў для продажу.
Для ўзнікнення Т.в. патрэбны дзве ўмовы: 1) грамадскі падзел працы, які дыктуе неабходнасць абмену;
2) эканамічнае адасабленне вытворцаў, якое вызначае форму гэтага абмену куплю-продаж. Апошняе заснавана на такіх тыпах і формах прыватнай і грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці і прадукты працы, якія пры сваёй рэалізацыі патрабуюць вартасных эквівалентных сувязей.
ТАВАРЫ НАРОДНАГА СПАЖЫВАННЯ (Това­ры народного потребления) прадукты працы, матэрыяльныя даброты, прызначаныя для асабістага спажывання насельніцтва. У грамадскім узнаўленні ствараюць трупу прадметаў спажывання прадукт II падраздзялення. У прамысловасці Т.н.с. складаюць трупу "Б". У нацыянальным даходзе сумарны аб’ём (па вартасці) Т.н.с. меншы, чым фонд спажывання, бо апошні траціцца і на аплату паслуг.
Выдзяленне Т.н.с. у самастойную трупу мае вялікае эканамічнае, узнаўленчае значэнне. Іх сукупнасць фарміруе спажывецкі рынак, а выраб і прапанаванне Т.н.с. павінны знаходзіцца ў пэўных суадносінах-прапорцыях з вырабам сродкаў вытворчасці (прадуктам II падраздзялення грамадскай вытворчасці, групай "А" у прамысловасці), з аднаго боку, і плацежаздольным вопытам з другога. Т.н.с. у якасці аб’екту планавання і кіравання іграюць першаступенную ролю, бо яны задавальняюць першачарговыя патрэбы насельніцтва патрэбы ў матэрыяльных дабротах.
Т.н.с. падраздзяляюцца на дзве трупы: прамысловыя і прадуктовыя (непрамысловыя). Арыенцірам для распрацоўкі праграмы вырабу Т.н.с. з’яўляюцца так званыя рацыянальныя нормы спажывання, а адным з паказчыкаў эканамічнай магутнасці краіны і ўзроўню жыцця насельніцтва -выраб Т.н.с. на душу насельніцтва.
Аздараўленне эканомікі краіны ўключае ў сябе ў якасці састаўной часткі павышэнне тэмпаў росту і асабліва якасці Т.н.с. Мінулыя гады XII пяцігодкі не забяспечылі дастатковае насычэнне рынку спажывецкімі таварамі. Больш таго, узмацніліся такія негатыўныя працэсы, як маруднае павышэнне якасці, незабяспечанасць попыту, рост цэн, узмацненне дэфіцыту і