Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
УЛАСНАСЦЬ АГУЛЬНАЯ (Собственность общая) — адносіны паміж грамадзянамі па лініі маёмасці, якая належыць адначасова некалькім асобам. У нашай краіне маёмасць членаў сям’і выступае як агульная, сумесная. Выключэнне складаюць толькі прадметы індывідуальнага карыстання адзенне, абутак і да т.п. У.а. можа быць долевай або сумеснай.
У.а. мае месца і тады, калі адзін з членаў сям’і не працуе, часцей за ўсё жонка, дзеці, гэта значыць знаходзіцца на ўтрыманні мужа, бацькі.
Аб’ектамі У.а. могуць з’яўляцца жылы дом, кватэра, атрыманая ад дзяржавы або набытая ў кааператыўным ці іншым жыллёвым фондзе, дача, садовы домік, насаджэнні на зямельным участку, грашовыя зберажэнні, акцыі і іншыя каштоўныя паперы, прадметы хатняга ўжытку, сродкі вытворчасці для вядзення дапаможнай гаспадаркі ці для індывідуальнай (сямейнай) дзейнасці, транспартныя сродкі і інш.
Памеры У.а. не абмежаваныя, вызначаюцца толькі абставінамі яе набыцця. Крыніцай У.а. могуць быць толькі працоўныя даходы або атрыманне спадчыны, паявыя ўзносы. Многія эканамісты адносяць атрыманне спадчыны да непрацоўных даходаў, і таму выказваецца думка аб неабходнасці канфіскавання значнай яго часткі ў даход дзяржавы праз падаткаабкладанне на атрыманае ў спадчыну. Да таго ж, здараюцца выпадкі несумленнага (непрацоўнага) набыцця У.а., якая, аднак, пераходзячы ў спадчыну родзічам, становіцца як бы законнай.
У нас пры стварэнні сям’і не заведзена заключаць шлюбныя кантракты. Гэта абставіна спараджае нямала маёмасных спрэчак пры скасаванні шлюбу. Неабходна, выкарыстоўваючы сусветны вопыт, загадзя, пры ўступленні ў шлюб, вызначыць умовы валодання, распараджэння У.а.
УЛАСНАСЦЬ ГРАМАДЗЯН (Собственность граждан) адносіны паміж членамі нашага грамадства, а таксама паміж імі або калектывамі і дзяржавай наогул па лініі набыцця, выкарыстання, валодання прадметамі індывідуальнага або сямейнага карыстання, а таксама сродкамі вытворчасці для вядзення дапаможнай гаспадаркі, індывідуальнай (сямейнай) працоўнай дзейнасці.
Аб’ектамі У.г. з’яўляюцца розныя прадметы спажыванння, якія выкарыстоўваюцца грамадзянамі паводле свайго меркавання для задавальнення сваіх разнастайных матэрыяльных і духоўных патрэб (Гл. Уласнасць огульная).
Крыніцай фарміравання У.г. з’яўляюцца: 1) працоўныя даходы (удзел у грамадскай вытворчасці, даходы з грамадскіх фондаў спажывання, вядзенне асабістай дапаможнай гаспадаркі, індывідуальная працоўная дзейнасць); 2) непрацоўныя даходы. Апошнія, ў сваю чаргу, падзяляюцца на: а) законный (легальныя) пераход маёмасці грамадзян у спадчыну, ўкладанні ў крэдытныя ўстановы (працэнт, выігрыш у латарэі, пазыцы) , б) незаконный, гэта значыць атрыманыя пазаэканамічнымі спосабамі. Абвешчаная ў краіне задача барацьбы з непрацоўнымі даходамі мае на ўвазе менавіта нелегальный даходы, якія паступаюць ва У.г. шляхам крадзяжу, рабаўніцтва, спекуляцыі, прыпісак, злоўжывання службовым становішчам, хабарніцтва і г.д.
Багацце народа характарызуецца не толькі памерам У.г., але і ідэйна-маральнымі, духоўнымі каштоўнасцямі.
УЛАСНАСЦЬ ІНДЫВІДУАЛЬНАЯ ПРАЦОУНАЯ (Собственность индивидуальная трудовая) адносіны паміж членамі грамадства, калектывамі і дзяржавай па лініі набыцця, выкарыстання і валодання
індывідамі прадметамі асабістага карыстання і сродкамі вытворчасці, атрыманымі толькі за кошт працоўных даходаў (Гл. Уласнасць аггльная; Уласнасць грамадзян).
УЛАСНАСЦЬ КАЛЕКТЫУНАЯ (Собственность коллективная) адносіны паміж працоўным (творчым і інш.) калектывам і дзяржавай па лініі выкарыстання, валодання, размеркавання вытворчых фондаў, вырабленай прадукцыі і атрыманых даходаў ад гаспадарчай дзейнасці. Калектыўныя ўтварэнні ў форме арэнднага прадпрыемства, кааператыўнага прадпрыемства, вытворчых, навуковых, пасрэдніцкіх і іншых кааператываў ствараюцца за кошт перадачы (выкупу) аб’екта дзяржаўнай уласнасці ў арэнду або на долевых, паявых і акцыянерных пачатках.
У.к. атрымлівае далейшае развіццё ва ўмовах разнастайнасці форм уласнасці ў перабудовачны перыяд. Вылучаюцца наступныя віды У.к.: уласнасць працоўнага калектыву дзяржаўнага прадпрыемства, уласнасць асацыяцыі працоўных, уласнасць кааператываў, уласнасць гаспадарчых таварыстваў, уласнасць акцыянернага таварыства, уласнасць гаспадарчых асацыяцый, уласнасць грамадскіх арганізацый, уласнасць рэлігійных арганізацый. Прадугледжваецца, што ў дзяржаўным прадпрыемстве можа ўтварацца і доля У.к., павелічэнне якой магчыма за кошт паступовага выкупу ў дзяржавы асноўных вытворчых фондаў. Калі яны поўнасцю пяройдуць ва У.к., то па рашэнню працоўнага калектыву можа быць утворана асацыяцыя працоўных (калектыўнае прадпрыемства), кааператыў, гаспадарчае або акцыянернае таварыства.
Ва ўмовах У.к. работнік, які выкарыстоўвае сродкі вытворчасці, з’яўляецца іх паўнаўладным гаспадаром. Працоуны калектыў вызначае памеры ўкладу кожнага свайго члена ў стварэнне У.к. Гэта можа быць асабісты працоўны ўдзел, грашовыя або маёмасныя ўзносы. Велічыня ўкладу, а таксама памер працоўных налічэнняў вызначаюцца штогод для кожнага работніка працоўным калектывам. Даход, атрыманы членам працоўнага калектыву, можа выкарыстоўвацца паводле яго асабістага меркавання.
У выпадку, калі член У.к. перапыняе працоўныя адносіны, то права атрымання працэнтаў на свой уклад за ім захоўваецца. Пры ліквідацыі прадпрыемства, заснаванага на У.к., уклад члена працоўнага калектыву кампенсуецца яму ў выглядзе грошай або каштоўных папер.
Стварэнне У.к. важнейшы шлях дэмантажу адміністрацыйнакаманд най сістэмы.
УЛАСНАСЦЬ СУМЕСНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ (Собственность совместных предприятий) гэта адносіны паміж прадпрыемствамі (фірмамі), кааператывамі і партнёрам! з замежных краін па лініі стварэння і наступнай гаспадарчай дзейнасці змешаных вытворчых адзінак. Мэтай іх арганізацыі з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання наяўнага вытворчага патэнцыялу для больш поўнага задавальнення грамадскіх патрэо.
Сумесныя прадпрыемствы пачалі стварацца, былі вызначаны арганізацыйна-эканамічныя і прававыя асновы іх стварэння. Урадавымі актамі акрэслены асноўныя структурный элементы іх дзейнасці: матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне; фарміраванне актываў: размеркаванне актываў і валютнай выручкі; прынцыпы падаткаабкладання, арганізацыі і аплаты працы, сацыяльнага забеспячэння і г.д. Кіраванне сумеснымі прадпрыемствамі ажыццяўляюць, як правіла, саветы дырэктароў, куды абавязкова ўваходзяць і прадстаўнікі замежнага капіталу. Прадукцыя, прыбытак размяркоўваюцца калектыўна.
Зацікаўленасць нашай дзяржавы ва ўтварэнні У.с.п. заключаецца ў тым, каб атрымаць магчымасць для выкарыстання перадавой тэхнікі і тэхналогіі, сучаснай сістэмы менеджэрызму, дадатковых матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, для развіцця экспартнай базы і рацыяналізавання імпарту.
У.с.п. функцыяніруе на аснове гаспадарчага разліку і валютнай самаакупнасці. У.с.п. гэта адроджаная (існавала пры НЭПе) і, магчыма, перспектыўная форма ўласнасці, якая дазволіць вырашыць праблему навукова-тэхнічнага прагрэсу і інтэнсіфікацыі вытворчасці. Аднак трэба бачыць і адмоўныя бакі гэтага працэсу: з
рэспублікі вывозіцца прыбавачная вартасць; намецілася тэндэнцыя ўвозу да нас экалагічна шкоднай вытворчасці з развітых капіталістычных краін. Значыць, стварэнне У.с.п. патрабуе кантролю з боку грамадскасці, Саветаў народных дэпутатаў.
УЛІК НАРОДНАГ АСГІАДАРЧЫ (Учет народнохозяйственный) — спосаб адлюстравання фактычных вынікаў працэсаў ці з’яў, якія адбываюцца ў эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах народнай гаспадаркі, і ўваходзіць у сістэму кіравання як яе састаўны элемент. Існуе адзіная сістэма народнагаспадарчага ўліку. У яе ўключаюць тры віды ўліку: бухгалтарскі, статыстычны і аператыўны. Асноўнымі адметнымі прыкметамі першага лічацца дакументальнасць, суцэльнае бесперапыннае адлюстраванне гаспадарчых аперацый, прымяненне грашовага вымяральніка, выкарыстанне спецыяльных прыёмаў (рахункі, двайны запіс, балансавае абагульненне сродкаў і іх крыніц). Статыстычны ўлік прызначаецца для абагульнення і вывучэння масавых сацыяльна-эканамічных з’яў, а аператыўны — для забеспячэння сістэмы аператыўнага кіравання неабходнай фактычнай інфармацыяй. Гаспадарчы ўлік у кіраванні можа падзяляцца, як і аналіз гаспадарчай дзейнасці, на асобныя віды. Яго мэта заключаецца ў забеспячэнні канкрэтнай сістэмы кіравання неабходнай фактычнай інфармацыяй аб аб’екце кіравання. Пры гэтым інфармацыя павінна быць дакладнай, своечасовай і поўнай. Не менш важнай мэтай гаспадарчага ўліку, у прыватнасці бухгалтарскага, з’яўляецца дакладнае выкананне сваёй функцыі ў сістэме эканоміі рэсурсаў.
УНУТРАНЫ РЫНАК (Внутренний рынок) — катэгорыя таварнай гаспадаркі, якая ўяўляе сабой сістэму эканамічных адносін, што ўзнікаюць паміж прадаўцамі і пакупнікамі ў працэсе рэалізацыі тавараў адной краіны. У.р. падзяляецца на рынак сродкаў вытворчасці (Гл.Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне), спажывецкі рынак, рынак каштоўных папер.
Рынак спажывецкі рынак тавараў народнага спажывання. Эканамічныя адносіны на рынку тавараў народнага спажывання выяўляюцца ў форме
ўзаемадзеяння паміж попытам і прапанаваннем, рэалізуюцца ў актах куплі-продажу. У.р. прадметаў спажывання ўключае ў сябе галіновыя і рэгіянальныя таварныя рынкі, абмежаваныя рамкамі эканамічных раёнаў...
Емістасць рынку тавараў народнага спажывання — тэта магчымы аб’ём іх рэалізацыі пры адпаведных грашовых даходах насельніцтва, прапанаванні тавараў і цэнах. Кан’юнктура таварнага рынку — гэта стан гандлю за пэўны перыяд часу, які складваецца пад уплывам попыту і таварнага прапанавання ў канкрэтных умовах гаспадарчай дзейнасці гандлёвых арганізацый і прадпрыемстваў. Мэтам стварэнняжыццяздольнага рынку тавараў народнага спажывання садзейнічае перабудова вытворча-збытавай і камерцыйнай дзейнасці на аснове прымянення маркетингу. Асноўнымі элементам! маркетынгавай дзейнасці з’яўляюцца: даследаванні маркетингу, планаванне асартыменту прадукцыі, збыт і рэалізацыя, стымуляванне збыту і рэклама.
Для стварэння паўнацэннага рынку неабходна збалансаваць і прывесці ў адпаведнасць абарот матэрыяльных і грашовых рэсурсаў, ліквідаваць дэфіцыт, правесці рэформу цэн, дэманапалізаваць вытворчую структуру народнай гаспадаркі, стварыць умовы для развіцця канкурэнцыі. Трэба вырашыць праблему ўмелага спалучэння рыначных стымулаў і пэўных эканамічных і сацыяльных гарантый для прадпрыемстваў і іх работнікаў.