Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
ЭМІСІЯ (Эмиссия) — выпуск грошай, каштоўных папер у абарачэнне. Эмісійным цэнтрам у Рэспуоліцы Беларусь з’яўляецца Нацыянальны банк, якому належыць манапольнае права выпуску ў абарачэнне на тэрыторыі рэспублікі оанкаўскіх і казначэйскіх білетаў, металічнай манеты. Каштоўныя паперы могуць выпускаць банкі, фінансавыя інстытуты, гаспадарчыя органы, дзяржава.
Памер Э. грошай вызначаецца патрэбамі гаспадаркі і разлічваецца на аснове даных аб усіх паступленнях наяўных грошай і іх выдачах праз касы банкаў. Пры недастатковасці паступленняў наяўнымі грашыма для забеспячэння плацяжоў можа прадугледжвацца выпуск дадатковых грошай. Ва ўмовах бюджэтнага дэфіцыту Э. можа выкарыстоўвацца для яго пакрыцця, што прыводзіцьда інфляцыі (гл.Інфляцыя).
Павелічэнне (ці памяншэнне) колькасці грошай у абарачэнні ў тэрытарыяльным разрэзе праводзіцца з
дапамогай рэзервовых фондаў банкаўскіх, казначэйскіх білетаў і разменнай манеты. Рэзервовыя фонды ў кожнай буйной установе банка забяспечваюць аператыўнасць Э., своечасовасць папаўнення абароту наяўнымі грашыма. Грошы ў рэзервовых фондах знаходзяцца па-за сферай абарачэння, і толькі пры Э. адбываецца перадача іх з гэтых фондаў у гаспадарчы абарот праз абаротную касу банкаў (прыходныя, расходныя, разменныя касы і да т.п.). Наяўнасць рэзервовых фондаў ва ўстановах банка дазваляе таксама значна скараціць перавозкі грошай з адной тэрыторыі на другую, з ад наго банка ў другі, знізіць расходы на арганізацыю наяўна-грашовага абароту ў краіне. Парадак выпуску каштоўных папер (акций, аблігацый, вэксаляў, сертыфікатаў, чэкаў і інш.) мае свае асаблівасці і адрозніваецца ад Э. грошай.
ЭРГАНОМІКА (Эргономика) — галіна навукі, якая вывучае чалавека (або групу людзей) і яго (іх) дзейнасць ва ўмовах сучаснай вытворчасці з мэтай аптымізацыі прылад, умоў і працэсаў працы. Асноўны аб’ект даследавання Э. сістэма "чалавек—машына". Метад даследавання сістэмны падыход. Прадметам Э. з’яўляецца адзін функцыянальны комплекс: аператар— машына (выраб) вытворчае асяроддзе. Планаванне і ўкараненне ў вытворчасць указанага комплексу засноўваецца на эрганамічных патрабаваннях: біяфізічным машына, органы кіравання і аператар павінны адпавядаць адзін аднаму ў сэнсе патрэбнай сілы, магутнасці, хуткасці, дакладнасці і тэмпу кіруючых дзеянняў; антрапаметрычным стварэнне рацыянальна арганізаванага рабочага месца з улікам антрапалагічных асаблівасцей чалавека; тэхніка-эстэтычным — патрабаванні, якія забяспечваюць прывабнасп^ машыны (форма, афарбоўка і да т.п.) і пры рабо на ёй задавальненне працай.
Эрганамічныя паказчыкі, якія адпавядаюць гэтым патрабаванням, характарызуюць зручнасць і бяспеку эксплуатацыі машыны (вырабу).
Укараненне ў вытворчасць патрабаванняў і дасягненняў Э. дае магчымасць стварыць умовы працы, якія
адпавядаюць павышэнню яе прадукцыйнасці, зберажэнню здароўя працаўніка і яго працаздольнасці.
ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ГРАМАДСКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ (Эффективность общественного производства) яго рэзультатыўнасць, вызначаная суадносінамі створанага нацыянальнага даходу ці канчатковага прадукту да сукупных затрат (рэсурсаў). Павышэнне Э.г. в. раўназначна апераджальнаму росту нацыянальнага даходу або канчатковых вынікаў у параўнанні са зробленымі затратам!.
У грамадстве вышэйшым крытэрыем Э.г.в. выступав рэалізацыя асноўнага эканамічнага закону, гэта значыць ступень задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб з меншымі затратам! і ў больш кароткія тэрміны. Крытэрый Э.г.в. дае ёй якасную характарыстыку, зыходзячы з пануючых вытворчых адносін і мэты грамадскай вытворчасці. Колькасную ацэнку Э.г.в. выражаюць яе паказчыкі. Да ліку важнейшых паказчыкаў Э.г.в. адносяцца прадукцыйнасць працы, матэрыялаёмістасць, фондааддача і павышэнне якасці прадукцыі.
Адрозніваюць эканамічную (вытворча-эканамічную), сацыяльна-эканамічную, гаспадарча-разліковую і ўласна сацыяльную эфектыўнасць.
Э.г.в. у сучасных умовах змяняецца супярэчліва. Прадукцыйнасць працы павышаецца, аднак тэмпы росту прадукцыйнасці грамадскай працы невысокія і яе рост дасягаецца толькі на 50% за кошт навуковатэхнічнага прагрэсу. Матэрыялаёмістасць зніжаецца, але яе зніжэнне не перавышае 0,5% штогод. За кошт эканоміі матэрыяльных рэсурсаў задаволена толькі 50 % прыросту патрэб у іх замест запланаваных 70-75 %. Пакуль што не расце фондааддача. Павольна павышаецца і якасць прадукцыі.
Два комплексный напрамкі (фактары) павінны забяспечваць павышэнне Э.г.в.: інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і правядзенне радыкальнай эканамічнай рэформы, удасканаленне ўсёй сістэмы эканамічных адносін.
Я
ЯКАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ (Качество продукции) -
сукупнасць уласцівасцей прадукцыі, якія абумоўліваюць яе прыдатнасць, задавальняюць пэўныя патрэбы ў адпаведнасці з яе прызначэннем. Эканамічны бок Я.п., які дазваляе вызначыць яе карыснасць і эфектыўнасць спажывання, выяўляецца толькі пры яе спажыванні. Дзякуючы яе спажывецкай вартасці адбываецца працэс абмену. Але карысным тавар можа быць у рознай ступені ў залежнасці ад яго ўласцівасцей і ўмоў спажывання. Гэта ступень яго карыснасці ў адносінах да патрэб або мера яго спажывецкай вартасці дае ўяўленне аб Я.п. Значыць, спажывецкая вартасць складае аснову Я.п., а яна, у сваю чаргу, адлюстроўвае ўзровень спажывецкай вартасці, гэта значыць колькаснае задавальненне патрэо у пэўным відзе вырабу.
Сучасная навука і практыка выппацавалі сістэму колькаснай ацэнкі ўласцівасцей, якія складаюць Я.п. Для гэтага прымяняюцца наступныя паказчыкі: адзінкавыя, якія характарызуюць адну з уласцівасцей прадукцыі (магутнасць, хуткасць, надзейнасць, даўгавечнасць і інш.); абагульненыя, якія адлюстроўваюць усю сукупнасць уласцівасцей прадукцыі; інтэгральныя, якія паказваюць суадносіны сумарнага карыснага эфекту ад эксплуатацыі (спажывання) прадукцыі з агульнай велічынёй затрат на яе стварэнне і спажыванне.
Прыведзеная сістэма паказчыкаў выкарыстоўваецца для вызначэння ўзроўню Я.п. Апошні ўяўляе сабой адносную характарыстыку яе якасці, заснаваную на параўнанні сукупнасці паказчыкаў дадзенай прадукцыі з адпаведнай сукупнасцю базавых паказчыкаў. Адрозніваюць узровень Я.п. і тэхнічны яе ўзровень.
Узровень Я.п. характарызуецца сукупнасцю ўсіх тэхнічных, эрганамічных, эстэтычных, патэнтна-прававых і іншых паказчыкаў, а тэхнічны ўзровень — пераважна тэхнічнымі паказчыкамі. Таму ўзровень Я.п. з’яўляецца болып агульным паказчыкам у параўнанні з тэхнічным узроўнем.
Павышэнне Я.п. садзейнічае не толькі павелічэнню аб’ёму яе вырабу, але і зберажэнню працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, больш поўнаму задавальненню
патрэб грамадства. Гэта прадвызначыла на сучасным этапе развіцця эканомікі аб’ектыўную неабходнасць пастаноўкі праблемы якасці на ўзровень агульнадзяржаўнай эканамічнай задачы.
ЯКАСЦЬ ПРАЦЫ РАБОТНІКАУ АБО КАЛЕКТЫВУ (Качество труда работников или коллектива) сукупнасць уласцівасцей працэсу працоўнай дзейнасці, абумоўленых здольнасцю і імкненнем работніка (калектыву) выконваць пэўнае задание ў адпаведнасці з вызначанымі патрабаваннямі.
Я.п.р.або к. залежыць ад яго складанасці, кваліфікацыі, навыкаў, псіхафізіялагічнага стану (здольнасцей работнікаў і іх адносін да працы); уплывае на якасць таксама колькасць прадукцыі, якая ствараецца і эксплуатуецца. Паказчык Я.п.р.або к. колькасная характарыстыка ўласцівасцей працэсу працы і яе вынікаў, якія складаюць якасць: працэнт здачы прадукцыі з пепшага прад’яўлення, выхад прыгоднай або, наадварот, оракаванай прадукцыі; працэнт захавання параметраў, якія характарызуюць стан кіруемага працэсу; колькасць і значнасць працы; паказчыкі якасці вынікаў работы, якасці прадукцыі, якая ствараецца.
ЯКАСЦЬ ЭКАНАМІЧНАГА РОСТУ (Качество экономического роста) характарыстыка развіцця, заснаваная на выкарыстанні інтэнсіўных фактараў: навукова-тэхнічным прагрэсе, удасканаленні структуры вытворчасці, кіраванні і метадах гаспадарання, павышэнні якасці прадукцыі, актывізацыі чалавечага фактару.
Вядомы два напрамкі эканамічнага росту экстэнсіўны і інтэнсіўны. Інтэнсіўны рост на аснове дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі выяўляецца ў павышэнні прадукцыйнасці працы, зніжэнні матэрыялаёмістасці, росце фондааддачы і павышэнні якасці прадукцыі.
У канцэпцыі сучаснага эканамічнага развіцця гаворка ідзе пра новую якасць росту. Новая Я.э.р. азначае: 1) апорнымі і рашаючымі крыніцамі эканамічнага росту ў цяперашніх умовах становяцца навукова-эканамічны прагрэс, рэканструкцыя, якасць, эфектыўнасць; 2) пастаўлена і вырашаецца задача пераходу ад частковай да
ўсебаковай інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці, якая ахоплівае ўсе яе фактары і ўсе народнагаспадарчыя рэсурсы; 3) неабходны якасныя зрухі ў сацыяльнай сферы, удасканаленне грамадскіх адносін, правядзенне моцнай сацыяльнай палітыкі, якая б сцвярджала актыўную ролю чалавечага фактару; 4) сацыяльна-эканамічны рост заснаваны на глыбокіх структурных зрухах у эканоміцы, новых метадах арганізацыі, кіравання і гаспадарання, спалучэнні найбольш эфектыўных форм планавага кіравання народнай гаспадаркай з самастойнасцю і адказнасцю асноўных яе звёнаў прадпрыемстваў, аб’яднанняў і г.д., павышэннем дзейснасці гаспадарчага разліку.
РУССКО-БЕЛОРУССКИЙ СЛОВАРЬ ПРИВЕДЕННЫХ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ ТЕРМИНОВ
А
Автоматизация производства—аўтаматызацыя вытворчасці
Автоматизированная система управления— аўтаматызаваная сістэма
кіравання
Аграрная политика—аграрная палітыка
Аграрно-промышленная интеграция—аграрна-прамысловая інтэграцыя
Аграрно-промышленный комплекс--аграрна-прамысловы комплекс
Аграрные отношения—аграрныя адносіны
Акциз—акцыз
Акционерные общества—акцыянерныя таварыствы
Амортизация—амартызацыя
Анализ хозяйственной деятельности—аналіз гаспадарчай дзейнасці
Аренда—арэнда
Арендная плата—арэндная плата
Арендный подряд—арэндны падрад
Ассоциация предприятий—асацыяцыя прадпрыемстваў
Аттестация кадров—атэстацыя кадраў
Аттестация рабочих мест--атэстацыя рабочых месц
Б
База данных—база даных
Баланс бухгалтерский—баланс бухгалтарскі
Баланс денежных доходов и расходов населения— баланс грашовых даходаў і расходаў насельніцтва
Баланс межотраслевой—баланс міжгаліновы