Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Ф.а. прадпрыемстваў уключаюць у сябе наступныя асноўныя элементы: гатовую, але яшчэ нерэалізаваную прадукцыю на складзе прадпрыемства; адгружаную, але яшчэ не аплачаную прадукцыю (разлікі ў шляху); грашовыя сродкі ў касе і на рахунках Дзяржбанка, у разліках і інш.; рэсурсы, неабходныя для рэалізацыі гатовай прадукцыі, яе захаванне, давядзення да якасці, якая адпавядае патрабаванням спажыўца; сродкі, якія выкарыстоўваюцца для абслугоўвання забеспячэння і збыту гатовай прадукцыі. Ў вартаснай форме Ф.а. уяўляюць сабой авансаваную ў іх частку абаротных сродкаў. Ф.а. не ўдзельнічаюць у стварэнні спажывецкай вартасці прадукту вытворчасці, але спрыяюць яе захаванню.
Структура Ф.а. — гэта суадносіны паміж асобнымі іх элементам! (гатовай прадукцыяй на складах прадпры­емства, адгружанымі таварамі і інш.), выражаныя ў працэнтах, да выніку.
Аптымізацыя саставу, структуры, руху Ф.а. прадпрыемстваў і грамадства робіць вялікі ўплыў на павы­шэнне эфектыўнасці вытворчасці, матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных. Яна дазваляе
паскорыць кругаабарот сродкаў у народнай гаспадарцы, павысіць прадукцыйнасць працы і эфектыўнасць грамадскай вытворчасці.
ФОНДЫ ЭКАНАМІЧНАГА СТЫМУЛЯВ АННЯ, або ФЭС (Фонды экономического стимулирования, или ФЭС) сродкі прадпрыемстваў, прызначаныя для павышэння матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў у канчатковых выніках працы. Яны ўключаюць у сябе фонд матэрыяльнага заахвочвання (ФМЗ), фонд сацыяльнага развіцця (ФСР) и фонд развіцця вытворчасці, навукі і тэхнікі (ФРВНіТ). На прадпрыемствах, якія развіваюць экспартныя адносіны, ствараецца спецыяльны валютны фонд (ВФ).
ФЭС фарміруецца ў залежнасці ад той формы гаспадарчага разліку, якая выкарыстоўваецца на прадпрыемстве. Пры нарматыўным размеркаванні прыбытку з яго робяцца адлічэнні ў бюджэт і разлікі з вышэйстаячымі органамі, выплачваюцца працэнты за крэдыт. 3 астатковага прыбытку па нарматывах утвараецца ФЭС. Пры нарматыўным размеркаванні даходу, атрыманага пасля кампенсацыі з выручкі матэрыяльных затрат, з яго ро­бяцца адлічэнні ў бюджэт і разлікі з вышэйстаячым органам, выплачваюцца працэнты за крэдыт. 3 атрыма­нага гаспадарча-разліковага даходу фарміруецца адзіны фонд аплаты працы (АФАП) як астатак гаспадарчаразліковага даходу калектыву пасля ўтварэння з яго ФРВНіТ і ФСР. Законам аб прадпрыемствах прадугледжана выкарыстанне ФМЗ на выплату прэмій, узнагароджванняў, матэрыяльную дапамогу.
ФРВНіТ прадпрыемства траціць на фінансаванне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, абнаўленне і расшырэнне асноўных фондаў на сучаснай тэхнічнай аснове, прырост уласных абаротных сродкаў. ФСР працоўны калектыў выкарыстоўвае на жыллёвае будаўніцтва, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыяльна-культурнай сферы, утрыманне яе аб’ектаў, правядзенне аздараўленчых, культурна-масавых мерапрыемстваў і задавальненне іншых сацыяльных патрэб. Прадпрыемства са згоды працоўнага калектыву мае права накіроўваць ў ФСР частку сродкаў ФМЗ і
ФРВНіТ на жыллёвае будаўніцтва ў межах, устаноўленых заканадаўствам.
ФМЗ і ФСР прадпрыемстваў (аб’яднанняў) ў пяцігадовым і гадавым планах утвараюцца па стабільных нарматывах ад планавай сумы прыбытку, якая застаецца ў іх распараджэнні. Яны вызначаюцца, зыходзячы з прапорцыі яе размеркавання ў базавым годзе, з заданняў і разлікаў пяцігадовага плана. Нарматывы разлічваюцца як адносіны адпаведна ФМЗ і ФСР да прыбытку (у працэнтах). Крыніцамі ўтварэння ФРВНіТ з’яўляюцца: амартызацыйныя адлічэнні, прызначаныя для поўнага ўзналеўння асноўных фондаў; адлічэнні ад прыбытку, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемстваў па нарматывах, устаноўленых у працэнтах да яго; выручка ад рэалізацыі лішняй маёмасці, якая лічыцца ў складзе асноўных фондаў (за мінусам затрат, звязаных з яе ліквідацыяй). Дыферэнцыравана, у залежнасці ад ступені зносу асноўных фондаў прадпрыемствам зацвярджаюцца на пяцігодку (з размеркаваннем па гадах) стабільныя нарматывы ўтварэння ФРВНіТ.
Сродкі ФЭС трацяцца па каштарысу, зацверджанаму сумесным рашэннем адміністрацыі прадпрыемства (аб’яднання), савета працоўнага калектыву і камітэта прафсаюза.
ФУНКЦЫЯН АЛЬНА-ВАРТАСНЫ АНАЛІЗ (Функционально-стоимостный анализ) аналіз адначасова і ва ўзаемасувязі функцый аб’ектаў (прадукцыі, паслуг і іншых вынікаў працы) і іх вартасці (гэта значыць затрат працы на гэтыя функцыі).
Мэта Ф.-в.а. знайсці аптымальныя суадносіны паміж спажывецкай вартасцю і вартасцю аб’екта, які аналізуецца. Гэта мэта дасягаецца з дапамогай методыкі Ф.-в.а., якая ўключае ў сябе наступныя асноўныя эта­пы: 1) падрыхтоўчы, на якім ажыццяўляецца выбар аб’екта Ф.-в.а., вызначэнне канкрэтнай яго задачы, складанне рабочага плана і афармленне рашэння аб яго правядзенні; 2) інфармацыйны, на якім праводзяцца збор і сістэматызацыя інфармацыі аб аб’ектах і яго аналагах; 3) аналітычны, на якім складаецца функцыяналь-
на-структурная мадэль, якая наглядна паказвае ўзаемасувязь і супадпарадкаванасць функцый і іх матэрыяльных носьбітаў. Гэтаму этапу папярэднічаюць вывучэнне і дакладнае вызначэнне ўсіх функцый аб’екта і іх матэрыяльных носьбітаў, групоўка функцый па іх значнасці, іх ацэнка і вызначэнне затрат па функцыях у адносінах да затрат па аб’екту наогул. На базе гэтых звестак будуецца функцыянальна-вартасная дыяграма, якая дазваляе візуальна вызначыць дарагія (па кошту) функцыі і прыступіць да фарміравання задач па ўдасканаленню аб’екта; 4) творчы, на якім выпрацоўваюцца шляхі ўдасканалення аб’екта: ліквідацыя лішніх функцый, скарачэнне затрат на дарагія (па кош­ту) дапаможныя і асноўныя функцыі, не зніжаючы ўзроўню галоўнай функцыі; 5) даследча-рэкамендацыйны этап, які дазваляе выбраць лепшыя прапановы і пасля іх дэталёвага абмеркавання рэкамендаваць да ўкаранення. Найбольшы эфект Ф.-в.а. дае на праектнай і падпраектнай стадыях распрацоўкі аб’ектаў, а найбольш добратворныя ўмовы для яго прымянення поўны гаспадарчы разлік І самастойнасць працоўных калектываў.
Ц
ЦАНА (Цена) — грашовае выражэнне вартасці тавару. Пры таварнай вытворчасці, заснаванай на прыватнай уласнасці, Ц. складваецца на рынку і вагаецца вакол вартасці (у простай таварнай гаспадарцы) або вакол цаны вытвЬрчасці (пры развітой таварнай гаспадарцы) у залежнасці ад попыту і прапанавання.
У рэгулюемай таварнай гаспадарцы ў аснове Ц. таксама ляжыць вартасць. Яе велічыня вызначаецца, як вядома, грамадска-неабходнымі затратамі працы, якія разглядаюцца на ўзроўні інтарэсаў народнай гаспадаркі. Таму Ц. павінна ўключаць у сябе выдаткі вытворчасці (сабекошт прадукцыі) плюс чысты даход па норме ад выкарыстаных працоўных рэсурсаў, узнаўляльных вытворчых фондаў і прыродных рэсурсаў. Пабудаваная такім чынам Ц. дае магчымасць выкарыстоўваць яе для: 1) уліку і вымярэння затрат грамадскай працы; 2) падтрымання прапарцыянальнасці і раўнавагі ў народнай
гаспадарцы, забеспячэння эквівалентнасці абмену; 3) стымулявання або абмежавання вытворчасці і спажывання тых або іншых тавараў; 4) размеркавання і пераразмеркавання нацыянальнага даходу. Ц. важнейшы сродак кіравання рэальнымі эканамічнымі працэсамі і забеспячэння рэальных даходаў працоўных.
Па структурнай будове і прызначэнню адрозніваюць: 1) аптовыя цэны, па якіх адны прадпрыемствы прадаюць вырабленыя тавары іншым прадпрыемствам і арганізацыям; 2) тарыфы на перавозку грузаў, выкарыстанне энергіі, цяпла, вады і да т.п.; 3) закупачныя цэны, па якіх ідзе нарыхтоўка сельскагаспадарчай прадукцыі; 4) рознічныя цэны на спажывецкім рынку тавараў і паслуг.
ЦЭНТРАЛІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ (Централи­зация производства) —аб’яднанне шэрага вытворчасцей у адно буйное прадпрыемства, узбуйненне вытворчасці на аснове аб’ектыўнага працэсу развіцця прадукцыйных сіл на базе машыннайтэхнікі. Буйная вытворчасць, якая мае рашаючыя эканамічныя перавагі перад дробнай, значна пашырае магчымасці выкарыстання навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Ц.в. ажыццяўляецца дзеля далейшага посту і ўдасканальвання вытворчасці, павы шэння даорабыту народа. Развіццё працэсу цэнтралізацыі, устанаўленне яго аптымальных межаў спрыяе больш поўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню працоўных і матэрыяльных рэсурсаў у адпаведнасці з супольнымі грамадскімі патрэбамі. Навукова-тэхнічны прагрэс, развіццё грамадскага падзелу праці ўзмацняюць і ўскладняюць эканамічныя сувязі памі усімі звёнамі народнай гаспадаркі і значна паскараюц цэнтралізацыю вытворчасці. Адбываецца фарміраваннс вытворчых аб’яднанняў, міжгаліновых навуковатэхнічных комплексаў, міжгаліновых народнагаспадарчых комплексаў, асацыяцый, кансорцыумаў. Стварэнне і развіццё вытворчых аб’яднанняў, вытворча-гаспадарчых комплексаў дазваляюць заояспечыць канцэнтрацыю матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў, паскорыць выкарыстанне ў вытворчасці навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі, тэхналогіі, узняць тэхнічны
ўзровень вытворчасці і якасць прадукцыі, комплексна ўжываць прыродныя рэсурсы і такім чынам забяспечыць лепшыя ўмовы для эфектыўнага выкарыстання фактараў эканамічнага росту.
ЦЯКУЧАСЦЬ РАБОЧАЙ СІЛЫ (Текучесть рабо­чей силы) знешні абарот рабочай сілы прадпрыемства (аб’яднання); працэс руху рабочай сілы і адпаведнае яму змяненне колькасці работнікаў. Да Ц.р.с. адносяць выпадкі пазапланавага руху рабочай сілы: звальненне работнікаў за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны; звальненне па ўласнаму жаданню, яксе часцей за ўсё абумоўлена незадаволенасцю арганізацыяй працы, заработнай платы, адсутнасцю ў прадпрыемства сацыяльных даброт. У справаздачнасці (форма № 2т) улічваецца цякучасць толькі рабочых. Каэфіцыент цякучасці (Кц) вызначаецца адносінамі колькасці рабочых, якія выбылі па пазапланавых прычынах, да сярэдняспісачнай колькасці рабочых. Важнае значэнне мае дынаміка Кц, якая характарызуе вынік барацьбы з Ц.р.с. Ад Ц.р.с. трэба адрозніваць змяняльнасць (на адных і тых жа рабочых месцах) работнікаў, якая адлюстроўвае ўсялякае (а не толькі пазапланавае) змяненне колькасці. Паказчыкам змяняльнасці з’яўляюцца адносіны (у працэнтах) меншай з двух лічбаў (прынятых або звольненых з прадпрыемства за пэўны перыяд) да сярэдняспісачнай колькасці.
Ч
ЧАЛАВЕЧЫ ФАКТАР (Человеческий фактор) сукупнасць фізічных, інтэлектуальных, маральна-эстэтычных здольнасцей асобы, эканамічных і іншых грамадскіх адносін, увасобленых у ёй, ступень яе ўдзелу ў творчай, стваральна-пераўтваральнай грамадскай дзейнасці.