Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Ч.ф., з аднаго боку, з’яўляецца галоўнай прадукцыйнай сілай грамадства, а з другога суб’ектам усяго спек­тру грамадскіх адносін: эканамічных, палітычных, ідэалагічных, нацыянальных, маральных, сямейных. Ч.ф. нармальна функцыяніруе і развіваецца, толькі актыўна ўдзельнічаючы ў сумеснай працоўнай дзейнасці. Як носьбіт грамадскіх адносін, Ч.ф. заўсёды функцы-
яніруе ў гістарычна пэўнай сацыяльна-эканамічнай форме і выяўляе рэальна існуючае адзінства двух бакоў спосабу вытворчасці.
У век навукова-тэхнічнай рэвалюцыі актывізацыя Ч.ф. галоўная ўмова паскарэння эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу грамадства. Актывізацыя Ч.ф. мае на ўвазе сістэматычнае павышэнне адукацыйнага і прафесійна-кваліфікацыйнага ўзроўню працоўных, фарміраванне ў іх пачуцця гаспадара, зацікаўленасці ў оольш высокіх выніках, пашырэнне ў іх дзейнасці дэмакратычных пачаткаў, выхаванне гарманічна развітай, сацыяльна актыўнай асобы.
Ш
ШТРАФ (Штраф) адміністрацыйнае або судовае пакаранне ў выглядзе грашовага спагнання. Памер Ш. вызначаецца ў заканадаўчым парадку, як правіла, у працэнтах ад сумы, за якую ён спаганяецца.
Сістэма III. асабліва шырока прымяняецца для рэгулявання маёмаснай адказнасці пры пастаўках тавараў. Так, за кожны выпадак парушэння ўзгодненага графіка адгрузкі тавараў пастаўшчык выплачвае Ш. у памеры 1 % ад кошту не адгружаных або не прынятых у тэрмін тавараў. Ш. выплачваецца незалежна ад уплаты няўстойкі за пратэрміноўку пастаўкі або недапастаўку тавараў.
У выпадку, калі пастаўленыя тавары не адпавядаюць па якасці стандартам, тэхнічным умовам, а таксама пры пастаўцы некамплектных тавараў пастаўшчык выплач­вае Ш. у памеры 20% ад кошту гэтых тавараў. У тых выпадках, калі тавары адпавядаюць стандартам, тэхнічным умовам, але не адпавядаюць павышаным патрабаванням да якасці, якія прадугледжаны дагаворам, Ш. за пастаўку такіх тавараў прадугледжваецца ў дагаворах.
Э
ЭКАНАМІЧНАЕ МЫСЛЕННЕ (Экономическое мышление) працэс пазнаваўчай дзейнасці, звязаны з фарміраваннем эканамічнай свядомасці на аснове выкарыстання аб’ектыўных эканамічных законаў. Першая задача Э.м. глыоокае ўсведамленне ўсімі працоўнымі
эканамічнай палітыкі і эканамічнай стратэгіі перабудовы. Гаворка ідзе перш за ўсё пра аднаўленне вытворчых адносін, у цэнтры якіх чалавек працы, яго інтарэсы і патрэбы, пра гуманізм эканомікі, аб прыярытэце сацыяльнага развіцця.
Сучаснае (новае) Э.м. нацэлена на засваенне і правільнае разумение неабходнасці перабудовы кіравання эканомікай, у прыватнасці пераадольванне існуючых стэрэатыпаў і сцвярджэнне новых падыходаў, новых эканамічных форм і прынцыпаў гаспадарання. У адпаведнасці з задачамі цяперашняга этапу этапу практычнага ажыццяўлення намечаных мер павышаецца значэнне рэзультатыўнасці эканамічнай рэформы. Новае мысленне са сферы "як трэба разумець" пераходзіць у сферу "як і што трэба рабіць". У сувязі з гэтым першаступеннае значэнне набывае авалоданне новымі формамі і прынцыпамі гаспадарання. За ўсім гэтым удасканаленне вытворчых, эканамічных адносін з разнастайнасцю форм уласнасці, гаспадарання, арганізацыі працоўнай дзейнасці. Глабальная задача пераход ад Э.м. да эканамічнай культуры, якая вызначае не толькі веданне, але і паводзіны людзей у практычнай дзейнасці ў адпаведнасці з эканамічнымі законамі.
ЭКАНАМІЧНАЯ РЭФОРМА (Экономическая ре­форма) істотнае па свайму значэнню і выніках пераўтварэнне, змяненне, перабудова гаспадарчага механізму. Яна можа распаўсюджвацца на ўвесь гаспадарчы механізм або закранаць асобныя сферы гаспадарчага жыцця (народнай гаспадаркі), напрыклад, рэформы арганізацыі кіравання прамысловасці, грашовая, падатковая, крэдытная і інш.
Цяпер у нашай дзяржаве праводзіцца кардынальная рэформа кіравання эканомікай. Яна носіць усеабдымны характар, ахоплівае ўсе ўзроўні ад вышэйстаячага (Дзяржплан, Мінфін, банкаўская сістэма, Дзяржкампрацы і інш.) да сярэдняга звяна і заканчваецца непасрэдна прадпрыемствам. Э.р. азначае: правядзенне серыі рэформ сістэм цэнаўтварэння, банкаўскай, крэдытнафінансавай, падатковай, аплаты працы, сацыяльнага заоеспячэння; пераход ад развёрсткі сродкаў вытворчасці
да аптовага гандлю імі; карэнныя змены ў знешнім гандлі і знешнеэканамічнай дзейнасці, у развіцці інтэграцыі. У канчатковым выніку рэалізацыя гэтых рэформ накіравана на аздараўленне эканомікі, развіццё ініцыятывы, дзелавітасці, прадпрымальнасці і зацікаўленасці калектыву і кожнага работніка ў канчатковых выніках іх дзейнасці. Э.р. суправаджаецца юрыдычным афармленнем прыняццем адпаведных нарматыўных прававых актаў, законаў, пастаноў, інструкцый аб яе правядзенні.
ЭКАНАМІЧНАЯ ЭФЕКТЫУНАСЦЬ (Экономи­ческая эффективность) суадносіны паміж вынікамі вытворчасці і затратамі працы і сродкамі вытворчасці на іх дасягненне. Распазнаюць: 1) эканамічную эфектыўнасць вытворчасці; 2) эканамічную эфектыўнасць капітальных укладанняў; 3) эканамічную эфектыўнасць новай тэхнікі.
Э.э. вытворчасці яе рэзультатыўнасць, суадносіны вынікаў вытворчай дзейнасці і затрачаных на іх дасяг­ненне працоўных і матэрыяльных рэсурсаў. Сутнасць працэсу павышэння Э.э. вытворчасці заключаецца ў павелічэнні эканамічных вынікаў на адзінку затрат.
Для ацэнкі ўзроўню Э.э. вытворчасці выкарыстоўваецца сістэма аоагульняючых і дыферэнцыраваных паказчыкаў. Абагульняючыя (прадукцыйнасць грамадскай працы, каэфіцыент абсалютнай эфектыўнасці, рэнтабельнасць вытворчасці, затраты на адзін рубель таварнай прадукцыі і інш.) характарызуюць эфектыўнасць выкарыстання ўсіх або некалькіх відаў рэсурсаў. Дыферэнцыраваныя паказчыкі (прадукцый­насць працы, фондааддача і матэрыялаёмістасць вытворчасці) адлюстроўваюць ступень эфектыўнасці вы­карыстання асобныў відаў рэсурсаў. Грамадства аднолькава зацікаўлена ў павышэнні эфектыўнасці выкары­стання ўсіх відаў затрат і рэсурсаў, таму крытэрыем Э.э. вытворчасці з’яўляецца рост прадукцыйнасці працы, або эканомія супольнай грамадскай працы.
Э.э.	капитальных укладанняў — суадносіны затрат грамадства на аднаўленне і пашырэнне асноўных фондау і вынікаў, якія ад гэтага атрымліваюцца. Канчатко-
вы вынік капітальных укладанняў — прырост прадукцыі і паслуг, а ў маштабе грамадства прырост нацыянальнага даходу. Адрозніваюць: абсалютную (агульную) і параўнальную эфектыўнасць капітальных укладанняў. Паказчык абсалютнай эфектыўнасці капітальных укладанняў уяўляе сабой адносіны прыросту чыстай прадукцыі да капітальных укладанняў, якія тэты прырост выклікалі. Параўнальная Э.э. капітальных укладанняў ужываецца для выбару лепшага з магчымых варыянтаў. У яе аснове ляжыць супастаўленне розніцы капітальных укладанняў і розніцы бягучых затрат па варыянтах. Лепшым з’яўляецца варыянт, дадатковыя капітальныя ўкладанні па якім акупяцца за кошт эканоміі ад зніжэння сабекошту за найболып кароткі час, які не перавышае ўстаноўленага нарматыўнага часу.
Варыянты могуць параўноўвацца і па велічыні прыведзеных затрат.
Э.э. новай тэхнікі суадносіны затрат грамадскай працы на вытворчасць і ўкараненне новай тэхнікі і атрыманых ад яе выкарыстання эканамічных вынікаў. За­траты на вытворчасць новай тэхнікі зводзяцца ў асноўным да капітальных укладанняў для гэтай мэты, а вынік да павелічэння аб’ёму прадукцыі, яе патаннення, павышэння якасці і росту прадукцыйнасці працы. Э.э. новай тэхнікі вызначаецца тымі ж метадамі, што і Э.э. капітальных укладанняў.
ЭКАНАМІЧНЫ ПРАГРЭС (Экономический про­гресс) працэс паступальнага развіцця грамадскай вытворчасці, які характарызуецца ўстойлівым эканамічным ростам і павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, атрыманнем большых вынікаў пры меншых за­тратах.
Вузлавымі момантамі Э.п. выступаюць пераходы ад аднаго гістарычнага спосабу вытворчасці да другога. Ра­зам з тым Э.п. мае месца ў рамках кожнага дадзенага спосабу вытворчасці не толькі ў форме колькасных змяненняў, але і ў выглядзе пэўных якасных зрухаў.
Вынікам Э.п. з’яўляецца нацыянальнае багацце, якое ў ходзе расшыранага ўзнаўлення не толькі расце, але і пастаянна абнаўляецца і тым самым становіцца
перадумовай Э.п. Адзін з магістральных напрамкаў Э.п. — усямернае выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу, яго пастаяннае нарошчванне і ўдасканальванне.
Для ацэнкі Э.п. выкарыстоўваецца сістэма ўзаемазвязаных крытэрыяў. Асноватворным з’яўляецца ўзровень прадукцыйных сіл, які разам са ступенню развіцця падзелу і кааперацыі працы выяўляе патэнцыяльныя магчымасці Э.п. Вынікі Э.п. выражаюцца ў павышэнні фактычнай эфектыўнасці вытворчасці, росце велічыні прыбавачнага прадукту, павышэнні ўзроўню жыцця і развіцці асобы, разнастайнасці яе здольнасцей і патрэб.
Э.п. непарыўна звязаны з сацыяльным прагрэсам і складае яго аснову.
ЭКАНАМІЧНЫЯ ІНТАРЭСЫ (Экономические интересы) —матэрыяльныя матывы, стымулы гаспадарчай дзейнасці людзей, абумоўленыя іх месцам у сістэме адносін уласнасці і грамадскага падзелу працы,а таксама ўласцівымі ім патрэбамі. У інтарэсах выяўляюцца эканамічныя адносіны грамадства. Усвядомленыя інтарэсы з’яўляюцца матывамі, стымуламі дзейнасці людзей, магутным рухавіком эканамічнага прагрэсу. Як вядома, сэнс перабудовы заключаецца ва ўліку інтарэсаў, ва ўздзеянні на інтарэсы, у кіраванні імі і з дапамогай іх. Іменна інтарэсы, а не страх ці прымус забяспечваюць эфектыўнае ўцягненне ў рэчышча працоўнага спосабу жыцця, добрасумленныя і адказныя адносіны да працы кожнага члена грамадства ў адпаведнасці з яго здольнасцямі і тым самым гарантуюць высокі ўзровень жыцця і сацыяльны статут працоўнага. Э.і. маюць вельмі складаную структуру. У грамадстве кожны чалавек выступае як яго член і адначасова як член калектыву, у якім працуе, і як асоба. Таму і яго інтарэсы ў эканамічнай дзейнасці розныя і супярэчлівыя. Але тут справу можна паставіць так, каб кожны член грамадства, задавальняючы свае асабістыя інтарэсы, рэалізаваў інтарэсы калектыву, рэгіёна і ўсяго грамадства. Такую магчымасць і дае гаспадарчы разлік, які арганізацыйнаэканамічна забяспечвае зацікаўленасць працоўнага ла­ду жыцця, рэальную свабоду асобы ў сферы эканомікі,
стварае і пашырае матэрыяльныя і духоўныя ўмовы творчага ўдзелу людзей у стваральнай працы. Толькі ў такім адзінстве, калі інтарэсы грамадства і асобы не проціпастаўляюцца, асаоістае набывае грамадскую значнасць: працаўнік узнаўляецца і як асоба, і як гаспадар, забяспечваецца яго свабодная жыццядзейнасць як самамэта развіцця грамадства.