Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
вытворчасці, стварае дадатковыя магчымасці для павелічэння вырабу тавараў народнага спажывання, а таксама для паступовага пераходу да канверсаванага рубля.
ФІНАНСЫ (Финансы) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе фарміравання і выкарыстання фондаў грашовых сродкаў. Ф. — асобная форма эканамічных адносін, якія ўзнікаюць у працэсе ўтварэння і выкарыстання цэнтралізаваных фондаў грашовых сродкаў у народнай гаспадарцы. Гэтыя фонды выкарыстоўваюцца на мерапрыемствы па расшыранаму ўзнаўленню, задавальненню матэрыяльных і культурных патрэб працоўных, на абарону краіны. У нашай краіне Ф. складаюцца з: 1) фінансаў прадпрыемстваў (аб’яднанняў), арганізацый і галін народнай гаспадаркі, якія з’яўляюцца асновай ўсіх фінансаў, бо менавіта на прадпрыемствах ствараецца рашаючая доля нацыянальнага даходу і за кошт грашовых накапленняў прадпрыемстваў (аб’яднанняў), арганізацый фарміруюцца ў асноўным даходы дзяржаўнага бюджэту; 2) агульнадзяржаўных фінансаў, якія ўключаюць у сябе такія цэнтралізаваныя фонды грашовых сродкаў, як дзяржаўны бюджэт, оюджэт дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і фонд дзяржаўнага і асабістага страхавання.
Сутнасць і механізм дзеяння Ф. у грамадстве раскрываецца ў іх функцыях, якія забяспечваюць: размеркаванне грашовых даходаў і фондаў грашовых сродкаў; кантроль за працэсам фарміравання і выкарыстання грашовых даходаў і фондаў.
ФІНАНСЫ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ (Финансы предприятий) — як эканамічная катэгорыя сукупнасць эканамічных адносін, звязаных з утварэннем, размеркаваннем і выкарыстаннем грашовых накапленняў, рэсурсаў прадпрыемстваў (аб’яднанняў). Ф.п. -гэтаразмеркавальныя адносіны, якія апасродкаваны грашовай формай і ўзнікаюць паміж дзяржавай і прадпрыемствам (пры ўзносах плацяжоў у бюджэт і ў працэсе фінансавання з дзяржаўнага бюджэту); прадпрыемствам і вышэйстаячай арганізацыяй (пры ўзносе часткі
даходаў у цэнтралізаваныя фонды і рэзервы, пры атрыманні фінансавай дапамогі з іх пры часовых фінансавых цяжкасцях); прадпрыемствам і банкам (пры атрыманні пазык, а таксама пры іх вяртанні і выплаце працэнтаў за карыстанне); прадпрыемствам і калектывам работнікаў (пры аплаце працы і размеркаванні гаспадарча-разліковага даходу для матэрыяльнага стымулявання работнікаў); прадпрыемствам і іншымі прадпрыемствамі (пры куплі-продажы тавараў).
Ф.п. уключаюць у сяое фінансы першасных звёнаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарту, сувязі, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і іншых галін народнай гаспадаркі. Галіновыя адрозненні Ф.п. вызначаюцца асаблівасцямі фарміравання фінансавых рэсурсаў і іх размеркавання. У залежнасці ад форм уласнасці адрозніваюць фінансы дзяржаўных прадпрыемстваў (аб’яднанняў) і фінансы калектыўных прадпрыемстваў і арганізацый.
Канкрэтны змест Ф.п. раскрываецца ў іх функцыях: размеркавальнай і кантрольнай. Размеркавальная функцыя характарызуе працэсы размеркавання і пераразмеркавання грамадскага прадукту, даходаў прадпрыемстваў (аб’яднанняў). Кантрольная функцыя забяспечвае кантроль рублём за вынікам фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
ФОНД КАМПЕНСАЦЫІ (Фонд возмещения) — адзін з узнаўленчых фондаў грамадскага прадукту, які ўяўляе тую яго частку, што прызначана для забеспячэння бесперапыннасці вытворчасці, узнаўлення яе рэчыўных фактараў. Аснова Ф.к. — вартасць спажытых сродкаў вытворчасці, якая ў грашовым выражэнні ўключае ў сябе матэрыяльныя затраты пры вырабе грамадскага прадукту: затраты сыравіны, паліва, энергіі, іншых матзрыялаў, знос машын і абсталявання, vcix асноўных фондаў (іх амартызацыя).
У сукупным грамадскім прадукце стран СНД Ф.к. складае 59%. Эканомія Ф.к. на 1 % дае выйгрыш народнай гаспадарцы звыш 9 млрд руб. Асноўным грамадскім прызначэннем, галоўнай функцыяй Ф.к. з’яўляецца ўзнаўленне, працяг вытворчасці на аснове кампенсацыі
спажытых сродкаў вытворчасці як па вартасці, так і па натуральна-рэчыўнай форме. Другой важнай функцыяй Ф.к. з’яўляецца ўзнауленне выкарыстаных сродкаў вытворчасці на новай,больш высокай тэхнічнай аснове. Значэнне гэтай функцыі ўзрастае ў сувязі з правядзеннем структурнай перабудовы народнай гаспадаркі і новай інвестыцыйнай палітыкі. 3 дапамогай Ф.к. павінна расшырацца спажыванне новых матэрыялаў, прагрэсіўнай, безадыходнай тэхналогіі і высокапрадукцыйнай тэхнікі. Ф.к., акрамя таго, выкарыстоўваецца для расшырэння грамадскай вытворчасці як на аснове вырабу найбольш эфектыўных напрамкаў рэальнай кампенсацыі, так і за кошт магчымасцей выкарыстання амартызацыі для расшырэння асноўных фондаў. Значныя і сацыяльныя задачы Ф.к. 3 яго дапамогай ствараецца матэрыяльна-тэхнічная база прадпрыемстваў, якая забяспечвае паляпшэнне ўмоў працы, развіццё сацыяльнай і культурнай сферы.
Планамернае рэгуляванне працэсаў кампенсацыі ажыццяўляецца з дапамогай паказчыкаў матэрыялаёмістасці і фондаёмістасці вытворчасці. У гаспадарчым механізме, у сістэме гаспадарчага разліку пастаяннай павінна быць нацэленасць на эканомію рэсурсаў Ф.к. і выкарыстанне яе як фактару росту нацыянальнага даходу — асноўнай крыніцы расшырэння вытворчасці і павышэння дабрабыту народа.
ФОНДААДДАЧА (Фондоотдача) — абагульнены паказчык узроўню выкарыстання асноўных вытворчых фондаў. Вызначаецца шляхам дзялення кошту прадукцыі (таварнай або чыстай) на сярэднегадавую вартасць асноўных вытворчых фондаў і паказвае, колькі прадукцыі атрымаецца з кожнага рубля асноўных фондаў, якія выкарыстоўваюцца (Фадд=П/Фасн)Напрыклад, калі прадпрыемства за год вырабіла прадукцыі на 10 млн руб. і пры гэтым выкарыстоўвалася на 1 млн руб. асноўных фондаў, то Ф. будзе роўная 10 руб., гэта значыць, што з кожнага рубля, укладзенага ў асноўныя фонды, прадпрыемства атрымала прадукцыі на 10. руо Ф. характарызуе эфектыўнасць выкарыстання асноўных вытворчых фондаў.
Грамадства і кожнае прадпрыемства зацікаўлены ў росце Ф., які дасягаецца на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу і сведчыць, у сваю чаргу, аб інтэнсіфікацыі вытворчасці. Ф.важны напрамак інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Рост Ф. дасягаецца рознымі шляхамі. Асноўнымі з іх у сучасных умовах з’яўляюцца: рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне; абнаўленне асноўных фондаў шляхам укаранення навейшых машын і абсталявання; зніжэнне кошту будаўніцтва; скарачэнне тэрмінаў уводу ў дзеянне аб’ектаў; хутчэйшае асваенне вытворчых магутнасцей; паляпшэнне выкарыстання дзеючых асноўных фондаў шляхам павышэння зменнай загрузкі абсталявання, атэстацыі рабочых месц, ліквідацыі прастояў па розных прычынах; узмацненне арыентацыі гаспадарчага механізму на паляпшэнне выкарыстання асноўных фондаў.
У нашай гаспадарцы пакуль што пераважаюць экстэнсіўныя фактары развіцця эканомікі, у выніку чаго Ф. не расце, а зніжаецца. Гэтаму садзейнічаюць і ўзмацненне сацыяльнай накіраванасці абнаўлення ўмоў працы, прыродаахоўны характар абнаўлення асноўных фондаў і некаторыя іншыя прычыны (ліквідацыя стыхійных бедстваў, структурная перабудова эканомікі).
Перад кожным прадпрыемствам пастаўлена задача стабілізаваць Ф., а потым забяспечыць яе павышэнне. Варта памятаць, што павышэнне Ф. толькі на 1% дае выйгрыш у народнай гаспадарцы, які перавышае 15 млрд руб.
ФОНДАЁМІСТАСЦЬ (Фондоёмкость) паказчык, які характарызуе кошт асноўных фондаў у адзінцы вырабленай канкрэтнай прадукцыі ці грамадскага прадукту. Гэта паказчык, адваротны фондааддачы. Калі фондааддача раўняецца 10 руб., то Ф. складзе 0,1 руб. (1/Фадд)Гэта азначае, што ў стварэнні вартасці на 1 руб. прадукцыі ўдзельнічала асноўных вытворчых фондах'' на 10 кап. Ф. прымяняецца і для характарыстыкі аб’ёму асноўных фондаў, якія неабходны для вырабу прадукцыі ў натуральным выражэнні (1 ц зерня, 1 ц
малака, 1 т сталі і г.д.).
Ф. выкарыстоўваецца пры эканамічных разліках патрэбнага аб’ёму капітальных укладанняў для прадпрыемстваў і галін народнай гаспадаркі, пры цэнаўтварэнні, пры ажыццяўленні структурнай палітыкі. ф., як і фондааддача, дае ўяўленне ао інтэнсіфікацыі вытворчасці. Вынікам інтэнсіфікацыі з’яўляецца зніжэнне Ф. Для дасягнення заканамернага зніжэння Ф. неабходны: эфектыўныя напрамкі навуковатэхнічнага прагрэсу; зніжэнне кошту машын і абсталявання на адзінку магутнасці, прадукцыйнасці; укараненне рэсурсазберагаючых тэхналогій. Грамадства можа свядома ісці і на часоваепавышэнне Ф., калі гаворка ідзе аб паляпшэнні ўмоў працы, ахове навакольнага асяроддзя, паскораным развіцці сацыяльнай інфраструктуры і інш. Аднак такое "негатыўнае" змяненне Ф., як правіла, акупляецца павышэннем прадукцыйнасці грамадскай працы, дасягненнем больший збалансаванасці і актыўнасці ўсіх фаз узнаўлення, болып поўнай рэалізацыяй вышэйшай мэты грамадскай вытворчасці.
ФОНДАУЗБРОЕНАСЦЬ ПРАЦЫ (Фондовооруженность труда) — паказчык тэхнічнага прагрэсу, які характарызуе ўзровень аснашчанасці работнікаў, занятых у галінах матэрыяльнай вытворчасці, асноўнымі фондамі. Вызначаецца шляхам дзялення сярэднегадавога балансавага кошту гэтых фондаў на сярэднегадавую колькасць работнікаў. Выкарыстоўваецца для эканамічнага аналізу і планавання. Ф.п. у розных галінах матэрыяльнай вытворчасці неаднолькавая. Гэта тлумачыцца спецыфікай тэхналогіі, тэхнічнымі і канструкцыйнымі асаолівасцямі асноўных фондаў, коштам іх асобных элементаў. Рост Ф.п. аб’ектыўны эканамічны працэс, абумоўлены колькасным і якасным ростам сродкаў працы, які ўласцівы ўсім галінам народнай гаспадаркі. Выяўляецца ў павышэнні тэхнічнага ўзроўню вытворчасці/ва ўсё оольшым замяшчэнні жывой працы машынамі. Асабліва хутка расце Ф.п. ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, калі ў вытворчасць у шырокіх маштабах укараняюцца новыя віды абсталявання з па-
вышанай адзінкавай магутнасцю, механізаваныя і аўтаматызаваныя паточныя лініі.
Рост Ф.п. забяспечвае павышэнне прадукцыйнасці працы, рэнтабельнасці вытворчасці, якасці прадукцыі, зніжэнне яе сабекошту, паляпшэнне ўмоў працы работнікаў. Найбольшы эканамічны эфект дасягаецца тады, калі прадукцыйнасць працы расце хутчэй, чым Ф.п., у гэтым выпадку яе рост адбываецца адначасова з павышэннем фондааддачы.
ФОНДЫ АБАРАЧЭННЯ (Фонды обращения) — сукупнасць матэрыяльных і грашовых рэсурсаў, якія функцыяніруюць у сферы абарачэння і абслугоўваюць працэс абмену, а таксама забяспечваюць няспыннасць кругаабароту і абарот вытворчых фондаў, планамернасць аднаўлення, размеркавання і абмену грамадскага прадукту. Кругаабарот Ф.а. адбываецца адначасова ў натуральнай і вартаснай формах у параўнальна кароткія перыяды.