Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
УРАЎНІЛАЎКА (Уравниловка) размеркаванне матэрыяльных даброт паміж работнікамі пароўну, незалежна ад ступені іх удзелу ў грамадскай вытворчасці. У. узнікае ў выніку парушэння прынцыпу аплаты працы ў адпаведнасці з яе колькасцю і якасцю і праяўляецца ў адсутнасці залежнасці паміж прыростам заработнай платы працоўных калектываў і асобных работнікаў і паляпшэннем вытворчых паказчыкаў, ростам прадукцыйнасці працы.
Пры У. больш інтэнсіўная і эфектыўная праца можа аплачвацца горш, чым работа, выкананая на паўсілы, сярэдняя заработная плата ў адстаючых калектывах можа быць вышэйшай, чым у перадавых. У. вядзе да шве-
ліравання здольнасцей людзей, уніфікуе іх патрэбы, ігнаруе матэрыяльнае стымуляванне і асабістую зацікаўленасць у выніках працы і, такім чынам, з’яўляецца тормазам развіцця працоўнай актыўнасці раоотнікаў.
Аб’ектыўныя перадумовы для ліквідацыі У. ствараюцца ва ўмовах поўнага гаспадарчага разліку і самафінансавання, калі работнікі пастаўлены ў такія эканамічныя ўмовы, што ім не ўсё роўна, як, якімі намаганнямі і які эфект дасягаецца кожным членам калектыву.
Ф
ФІНАНСАВА-КРЭДЫТНЫ МЕХАНІЗМ (Финансово-кредитный механизм) — сукупнасць форм фінансавых і крэдытных адносін, а таксама метадаў іх ажыццяўлення, прызначаных для рэалізацыі задач і мэт эканамічнай палітыкі.
Фінансавыя адносіны могуць выступаюць у форме платы за фонды, платы за працоўныя рэсурсы, падатку з абароту, адлічэнняў ад прыбытку, падаходнага падатку з калгасна-кааператыўных прадпрыемстваў, фінансавання з бюджэту, фондаў эканамічнага стымулявання, падаткаў з насельніцтва і да т.п. Крэдытным адносінам надаюцца формы розных пазык і плацяжоў за карыстанне пазыкамі. Формы фінансава-крэдытных адносін уяўляюць сабой фінансава-крэдытныя рычагі, з дапамогай якіх можна актыўна ўздзейнічаць на вынікі гаспадарання.
Метады арганізацыі форм фінансава-крэдытных адносін уключаюць у сябе тры асноўныя звяны: а) парадак арганізацыі ўказаных форм (вылічэнне, умовы і тэрміны ажыццяўлення, ільготнасць і да т.п.); б) стымулы, якія ўяўляюць сабой магчымасць той ці іншай формы фінансава-крэдытных адносін уздзейнічаць рублём на гаспадарчыя паводзіны калектыву ці асобнага работніка; в) нарматывы, якія вызначаюць важкасць, памер стымулу (такім чынам нарматывы забяспечваюць рэальнасць стымулюючага механізму форм фінансавакрэдытных адносін).
Анализ Ф.-к.м. 70-х першай палавіны 80-х гадоў паказвае, што ён састарэў, не здольны выконваць ролю
актыўнага стымулятара эфектыўнай работы і таму патрабуе карэннай пераоудовы. Асноўныя напрамкі гэтай перабудовы: пашырэнне межаў самастойнасці прадпрыемстваў (аб’яднанняў), устаноў, абласцей, раёнаў; забеспячэнне рэальных стымулаў да павелічэння сродкаў на эканамічнае і сацыяльнае развіццё; станаўленне сістэмы эканамічных нарматываў працяглага дзеяння: плацяжоў, падаткаў, фінансавання, матэрыяльнага заахвочвання і пакарання, плацяжоў за пазыкі і да т.п., якія забяспечваюць інтарэс да найболып рацыянальнага гаспадарання; устанаўленне навукова абгрунтаваных цэн; заоеспячэнне сур’ёзнай структурнай перабудовы эканомікі, якая дазволіла б дасягнуць збалансаванасці плацежаздольнага попыту насельніцтва і прапанавання тавараў і паслуг; выпуск акцый для працоўных і для прадпрыемстваў; увядзенне абавязковага страхавання маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў; устанаўленне канверсаванасці рубля.
ФІНАНСАВАЕ АЗДАРАУЛЕННЕ ЭКАНОМІКІ (Финансовое оздоровление экономики) — сістэма мерапрыемстваў дзяржавы, накіраваных на ліквідацыю нездавальняючага фінансавага становішча, на ўдасканаленне фінансавай палітыкі і фінансава-крэдытнага механізму ў перыяд выхаду з крызіснага стану.
Фінансавае становішча дзяржавы характарызуецца перш за ўсё станам бюджэту і грашовага абарачэння. Дэфіцытнасць бюджэту, істотнае адставанне росту нацыянальнага даходу і рознічнага тавараабароту ад росту грашовых даходаў насельніцтва сведчаць аб нездавальняючым фінансавым становішчы краіны.
На абвастрэнне фінансавага становішча аказвае ўздзеянне складанае перапляценне многіх фактараў. Вытокі фінансавых цяжкасцей у многім ляжаць у нетрах камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Напрыклад, у 1970— І985гг. збалансаванне бюджэту насіла нездаровы характар (фарсіраванае павелічэнне продажу за мяжу нафты, газу і іншых сыравінных тавараў, рост віннагарэлачнай прадукцыі, прамое і ўтоенае павышэнне рознічных цэн, запазычанне сродкаў у банка, эмісія грошай, безаплатная канфіскацыя грошай у прадпрыем-
стваў). Бюджэтны дэфіцыт у 1989г. дасягнуў 120 млрд руб. — гэта ў 5 разоў болып, чым у 1985г.
Найбольш рэальнымі шляхамі збалансавання бюджэту з’яўляюцца: скарачэнне цэнтралізаваных капітальных укладанняў на аснове ўсеагульнай інвентарызацыі распачатага будаўніцтва і вызначэння эканамічнай і сацыяльнай мэтазгоднасці стварэння гэтых аб’ектаў; скарачэнне расходаў на абарону і канверсія ваеннай вытворчасці; змяншэнне датацыі стратным прадпрыемствам; удасканаленне структуры органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання, скарачэнне расходаў на іх утрыманне; пераарыентацыя імпартнай палітыкі. Акрамя таго, дадатковымі мерам! на Ф.а.э. могуць быць: продаж зямлі; пераарыентацыя выкарыстання валюты на закупкі зерня, металу, на набыццё прамысловых тавараў шырокага спажывання; значнае скарачэнне незавершанай вытворчасці; продаж кватэр, выпуск акцый, аблігацый; стварэнне стымулаў для зберажэнняў; павышэнне ставак за крэдыт.
ФІНАНСАВАЕ ПЛАНАВАННЕ (Финансовое планирование) -сістэма мер, якія забяспечваюць свядомы, навукова абгрунтаваны рух фінансавых рэсурсаў і адпаведных фінансавых адносін. Неабходнасць Ф.п. абумоўлена законам планамернага, прапарцыянальнага равіцця народнай гаспадаркі, законам вартасці і выкарыстаннем фінансаў для актыўнага ўздзеяння на вытворчасць. Аб’ектам Ф.п. з’яўляецца фінансавая дзейнасць дзяржавы, асобных рэгіёнаў, галін, прадпрыемстваў, устаноў, якая мае на ўвазе фарміраванне і выкарыстанне фондаў грашовых сродкаў для задавальнення агульнадзяржаўных, калектыўных і асабістых патрэб членаў грамадства.
Ф.п. прадугледжвае распрацоўку перспектыўных, бягучых і аператыўных фінансавых планаў на ўсіх узроўнях кіравання. Яны аб’ядноўваюцца ў цэнтралізаваныя або агульнадзяржаўныя планы (дзяржаўны бюджэт, фінансавы план дзяржаўнага маёмаснага і асабістага страхавання, бюджэт сацыяльнага страхавання, баланс фінансавых рэсурсаў дзяржавы) і дэцэнтралізаваныя планы (фінансавыя планы прадпрыемст-
ваў, устаноў, арганізацый, ведамстваў, міністэрстваў).
Фінансавыя планы адлюстроўваюць даходы і расходы кожнага звяна і распрацоўваюцца на аснове вытворчых паказчыкаў і нарматываў. Пры вызначэнні фінансавых заданняў правяраецца ступень напружанасці паказчыкаў, якія прымаюцца, мэтазгоднасць планавых мерапрыемстваў, абгрунтоўваецца эканамічная эфектыўнасць запланавых затрат, укладанняў, ажыццяўляецца выбар рацыянальных форм мабілізацыі рэсурсаў і іх накіравання на планавы перыяд. 3 дапамогай фінансавых планаў вызначаюцца фінансавыя магчымасці дзяржавы, галіны і іх пярвічных звёнаў, устанаўліваюцца параметры іх фінансавай дзейнасці і канчатковыя вынікі, узгадняецца рух фінансавых і матэрыяльных каштоўнасцей.
Ва ўмовах перабудовы эканомікі дэмакратызуецца арганізацыя Ф.п., расшыраюцца правы рэгіянальных органаў улады, прадпрыемстваў па складанню і выкананню іх фінансавых планаў. Асновай для іх распрацоўкі становяцца кантрольныя лічбы, ліміты, нарматывы.
ФІНАНСАВЫ КАНТРОЛЬ (Финансовый контроль) — адна з важнейшых форм дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляецца ў працэсе ўтварэння, размеркавання і выкарыстання фондаў грашовых сродкаў у народнай гаспадарцы. Спецыфіка Ф.к. заключаецца ў тым, што ён ажыццяўляецца ў грашовай форме. Яго асноўнае прызначэнне: з дапамогай фінансавых форм і метадаў забяспечыць праверку законнасці і правільнасці, а таксама эфектыўнасці выкарыстання грашовых фондаў дзяржавы, прадпрыемстваў (аб’яднанняў), арганізацый і ўстаноў. Ф.к. з’яўляецца адным з інструментаў гаспадарчага механізму і прымяняецца ў ходзе складання і выканання фінансавых планаў і каштарысаў, праверкі эфектыўнасці выкарыстання ў планавым кіраўніцтве эканомікай таварна-грашовых адносін і такіх эканамічных рычагоў, як цана, прыбытак, бюджэт і інш.
Важнейшымі прынцыпамі арганізацыі Ф.к. з’яўляюцца: галоснасць, рэгулярнасць, усеагульнасць,
рэзультатыўнасць.
Па формах правядзення Ф.к. падзяляецца на папярэдні, бягучы і наступны. Папярэдні кантроль ажыццяўляецца перад афармленнем фінансавагаспадарчых аперацый, ён накіраваны на папярэджанне парушэнняў законаў і нерацыянальнага расходавання сродкаў. Бягучы кантроль праводзіцца ў час афармлення аперацый па наступлению даходаў, расходаванню грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей і інш.; наступны кантроль пасля правядзення гаспадарча-фінансавых аперацый.
Да асноўных метадаў Ф.к. адносяцца: падліковыя праверкі бухгалтарскіх балансаў і справаздач, аналіз гаспадарчай дзейнасці, сустрэчныя праверкі, інвентарызацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, рэвізіі (планавыя і пазапланавыя, тэматычныя і комплсксныя)
ФІНАНСАВЫ РЫНАК (Финансовый рынок) — рынак грашовых рэсурсаў і каштоўных папер. На Ф.р. могуць адбывацца здзелкі (аукцыёны) па продажу і куплі замежных валют. Асновай Ф.р. з’яўляецца наяўнасць свабодных грашовых сродкаў у распараджэнні прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Частка з іх можа быць з выгадай для ўладальнікаў прадастаўлена іншым прадпрыемствам, банку, дзяржаве. Акцыі, аблігацыі, вэксалі і іншыя каштоўныя паперы, якія абарочваюцца на Ф.р., з’яўляюцца инструментам мабілізацыі дадатковых рэсурсаў для інвестыцый, расшыраюць фінансавую базу перабудовы, узмацняюць працэс аздараўлення фінансаў, грашовага абарачэння.
Стварэнне паўнацэннага Ф.р. дазволіць з цягам часу адмовіцца ад сістэмы галіновага пераразмеркавання фінансавых рэсурсаў, якая падрывае прынцыпы поўнага гаспадарчага разліку і самафінансавання ў выніку безэквівалентнай канфіскацыі сродкаў у адных гаспадарчых органаў і безаплатнай іх перадачы іншым.
Правядзенне валютных аукцыёнаў па продажу і куплі сродкаў у свабодна канверсаванай валюце на рублі (першы праведзены ў 1989г.) павышае зацікаўленасць прадпрыемстваў у развіцці экспартнай