Кароткі эканамічны слоўнік
Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
інш. Таму адным з цэнтральных пытанняў дзейнасці ўрада Рэспублікі Беларусь застаецца праграма павелічэння вырабу і павышэння якасці Т.н.с., першачарговае задавальненне попыту на тавары першай неабходнасці.
ТРЭСТ (Трест) — арганізацыйна-гаспадарчае аб’яднанне вытворчых прадпрыемстваў. У сучаснай эканамічнай літаратуры вылучаюць тры відыТ.:
1) адна з форм аб’яднанняў, у рамках якой удзельнікі губляюць вытворчую, камерцыйную, а часам і юрыдычную самастойнасць. Рэальная ўлада пры гэтым сканцэнтроўваецца ў руках праўлення або галаўной кампаніі. Найбольшае распаўсюджанне атрымалі ў канцы XIX — пачатку XX ст. у галінах, якія выраблялі аднародную прадукцыю. У сучасных умовах дыверсіфікацыя вытворчасці сустракаецца рэдка;
2) гаспадарча-разліковыя аб’яднанні прадпрыемстваў адной галіны або тэрытарыяльна-галіновыя, якія атрымалі развіццё ў СССР у гады НЭПа. Знаходзячыся пад кантролем ВСНГ, Т. неслі поўную адказнасць перад дзяржавай за выкананне плана, захаванасць даверанай маёмасці, займаліся спецыялізацыяй вытворчасці, збытам гатовай прадукцыі аб’яднаных фабрык і заводаў, забеспячэннем іх сыравінай і матэрыяламі, фарміравалі фонды вытворчага і сацыяльнага развіцця. Т. падраздзяляліся на агульнасаюзныя, рэспубліканскія і мясцовыя. Ліквідаваны ў сярэдзіне першай пяцігодкі (1929— 1932гг.);
3) арганізацыйна-вытворчая адзінка будаўнічай індустрыі (напрыклад, будаЎніча-мантажныя Т. і інш.).
ТЭРЫТАРЫЯЛЬНА-ВЫТВОРЧЫ КОМПЛЕКС, або ТВК (Территориально-производственный комплекс, или ТПК) — сукупнасць эканамічна ўзаемазвязаных вытворчасцей, якія прапарцыянальна развіваюцца і сканцэнтраваны на абмежаванай тэрыторыі, а таксама комплексна выкарыстоўваюць яе рэсурсы. ТВК уключае ў сябе спецыялізаваныя прадпрыемствы, вытворчасці, што іх дапаўняюць, аб’екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры. Фарміраванне ТВК — адзін з напрамкаў удасканалення размяшчэння прадукцыйных
сіл. У рамках ТВК ствараюцца спрыяльныя перадумовы для развіцця прагрэсіўных форм арганізацыі вытворчасці — спецыялізацыі, кааперавання, камбінавання, рацыянальнага выкарыстання природных і эканамічных умоў. Аптымальнае спалучэнне ў комплексах узаемазвязаных вытворчасцей, арганізацыя і выкарыстанне адзінай вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры забяспечваюць эканомію капітальных укладанняў і бягучых затрат. Галоўным фактарам фарміравання ТВК з’яўляецца наяўнасць паліўна-энергетычных і сыра вінных рэсурсаў.
Павышэннекомплекснасці і эфектыўнасці ТВК, якія фарміруюцца, цесна звязана з удасканаленнем планавання і кіравання. Схемы фарміравання і развіцця ТВК распрацоўваюцца на аснове варыянтных тэхніка-эканамічных разлікаў, зыходзячы з ацэнкі прыродных і эканамічных умоў і вызначэння іх ролі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, што стаяць перад эканамічнымі раёнамі, на тэрыторыі якіх яны фарміруюцца. На базе гэтых схем ствараюцца мэтавыя комплексный праграмы развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл па найбольш буйных і значных у народнагаспадарчым сэнсе ТВК.
ТЭХНІЧНЫ УЗРОВЕНЬ ВЫТВОРЧАСЦІ (Технический уровень производства) сістэма паказчыкаў, якая характарызуе ступень развітасці матэрыяльных элементаў, што прымяняюцца ў вытворчасці (сродкі працы і предметы працы), а таксама адпаведнасць тэхналогіі і прадукцыі навейшым дасягненням навукі і тэхнікі. У комплексе з арганізацыйным, эканамічным і сацыяльным узроўнямі, паміж якімі існуе цесная сувязь і ўзаемазалежнасць, Т.у.в. характарызуе вытворча-гаспадарчую дзейнасць прадпрыемства і яго падраздзяленняў. Т.у.в. вызначаецца асноватворным уплывам навукова-тэхнічнага прагрэсу на ўсе бакі вытворчасці. Змераць яго — значыць вызначыць ступень адпаведнасці дзеючай вытворчасці сучаснаму ўзроўню развіцця навукі і тэхнікі, устанавіць зыходную оазу для планавання арганізацыі вытворчасці, эканамічных паказчыкаў і сацыяльнага развіцця, а таксама прагназіраваць і плана-
ваць непасрэдна сам тэхнічны прагрэс, выяўляць рэзервы і абгрунтоўваць шляхі яго далейшага развіцця.
У прамысловасці для вызначэння Т.у.в. выкарыстоўваецца каля 350 паказчыкаў. Яго крытэрыем з’яўляецца ўзровень прагрэсіўнасці выкарыстоўваемай тэхнікі і выпускаемай прадукцыі. Ён павінен адпавядаць патрабаванню пастаяннага ўдасканалення тэхнічнага базісу вытворчасці і паддавацца колькаснаму вымярэнню. Сістэма паказчыкаў грунтуецца на тэхнічных параметрах, і кожны з іх у асноўным вызначаецца адносінамі гэтага параметра ў дзеючых умовах да эталонных, гэта значыць да тых, якія існуюць у дадзены момант у нашай краіне і за мяжой. Вось некаторыя з іх:
1) каэфіцыент прагрэсіўнасці парку абсталявання Кпа=Па/ Пэ, дзе Па і Пэ прадукцыйнасць абсталявання, якое выкарыстоўваецца, і прадукцыйнасць эталону;
2) каэфіцыент прагрэсіўнасці прадметаў працы Кпп=Мп/Ма, дзе Мп і Ма аб’ёмы прагрэсіўных матэрыялаў і сыравіны і аб’ёмы, агульныя ў прынятых адзінках вымярэння;
3) каэфіцыент прагрэсіўнасці тэхналогіі вытворчасці Кпт=Вт /Ва, дзе Вт і Ва аб’ёмы выпушчанай прадукцыі (выкананых работ) па прагрэсіўных тэхналагічных працэсах і аб’ёмы, агульныя ў прынятых адзінках вымярэння;
4) каэфіцыент прагрэсіўнасці прадукцыі, які з’яўляецца абагульняючым паказчыкам Т.у.в. КПп=Вя /Ва, дзе Вя аб’ём выпушчанай прадукцыі вышэйшай катэгорыі якасці (ці ўстаноўленага параметра) у прынятых адзінках вымярэння.
Ступень дасканаласці сродкаў і прадметаў працы, метадаў тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемстве, адлюстроўваецца наступнымі паказчыкамі:
1) ступень механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці Смв=Пп7Па або Вм/Ba, ступень механізацыі і аўтаматызацыі працы СМп=Км /Ка, дзе Пп, Вм, Км і Па, Ва, Ка аб’ёмы вырабленай прадукцыі ў прынятых адзінках вымярэння (норма гадз., шт., т і г.д.), колькасць рабочых на механізаваным (аўтаматызаваным) абсталяванні і іх агульная колькасць;
2) ступень хімізацыі вытворчасці Схв=3хм/Тп або Зхм/Са, дзе Зхм-затраты на хімічныя матэрыялы ў руб., Тп або Са — сабекошт ці аб’ём таварнай прадукцыі ў руб.
Разлік прыведзеных і іншых паказчыкаў Т.у.в. патрабуе ўдасканалення работы службы інфармацыі на прадпрыемстве.
У
УДЗЕЛ ПРАЦОўНЫХ У КІРАВАННІ ВЫТВОРЧАСЦЮ (Участие трудящихся в управлении производством) — важная форма і паказчык дэмакратызацыі грамадства. У.п. у к.в. — шматграннае паняцце. Яно рэалізуецца праз наступныя формы: прадстаўнічыя — дэпутацкія трупы, грамадскія арганізацыі, непасрэдныя -рабочыя сходы, самадзейныя фарміраванні (грамадскія аддзелы кадраў, грамадскія бюро эканамічнага аналізу, грамадскія канструктарскія бюро і да т.п.), розныя камісіі; змешаныя формы удзел у кіраванні сумесна з адміністрацыяй; асабісты ўдзел працоўных у кіраванні, у тым ліку і ініцыятыўны.
Можна выдзеліць 3 узроўні У.п. у к.в.: першы без выказвання свайго пункту гледжання, шляхам галасавання на сходах, нарадах, мітынгах, канферэнцыях і адабрэння ці неадабрэння іх рашэнняў; другі (больш высокі) непасрэдны ўдзел у прыняцці рашэнняў па кіраванню, якія датычацца кожнага рабочага месца, шляхам падачы прапаноў, выказвання сваёй думкі, а таксама прыняццем усіх мер па рэалізацыі сваіх рашэнняў; трэці (найбольш высокі) практычная дзейнасць працоўных у розных грамадскіх фарміраваннях. Аднак грані паміж імі рухомыя. Самай высокий формай У.п. у к.в. з’яўляецца самакіраванне працоўнага калектыву.
Каб У.п. у к.в. быў эфектыўны для агульнай працы, карысным для кожнага чалавека і прыносіў пажаданыя вынікі, яго арганізацыя павінна оудавацца з улікам агульных прынцыпаў кіравання. У той жа час як спецыфічны працэс яна павінна падпарадкоўвацца асобым прынцыпам: усеагульнасці, адпаведнасці, перманент насці, планавага кіравання, сістэмнага падыходу, кампетэнтнасці, нарматыўных гарантый і прававога рэгулявання ўцягвання працоўных у кіраванне. Эфект дзей-
насці працоўных у кіраванні выяўляецца ў трох напрамках: 1) у галіне рэалізацыі галоўных мэт вытворчасці (выраб, развіццё, эканоміка, збыт і да т.п.); 2) у галіне сацыяльных адносін у калектыве (межасабовыя адносіны, паляпшэнне сацыяльнага клімату, ліквідацыя канфліктаў і інш.); 3) у галіне паляпшэння псіхалагічнага стану асобы (усебаковае яе развіццё, сацыяльны і душэўны камфорт і інш.).
УЗНАУЛЕННЕ ГРАМАДСКАЕ (Воспроизводство общественное) працэс грамадскай вытворчасці, які працякае ў пастаянным і бесперапынным яго аднаўленні. Грамадства не можа спыніць спажыванне, значыць, не можа спыніць і вытворчасць грамадскага прадукту. Узнаўляюцца прадукцыйныя сілы грамадства і вытворчыя адносіны. Узнаўленне прадукцыйных сіл азначае пастаяннае аднаўленне рабочай сілы і сродкаў вытворчасці, а таксама прыродных рэсурсаў. Рабочая сіла і сродкі вытворчасці ўзнаўляюцца пры іх спалучэнні ў пэўных прапорцыях на аснове іх якаснага развіцця. Парушэнне такіх прапорцый непазбежна вядзе да перабояў у вытворчасці, зніжэння яе эфектыўнасці. Адначасова з прадукцыйнымі сіламі ўзнаўляюцца і адпаведныя ім вытворчыя адносіны. 3 развіццём прадукцыйных сіл ажыццяўляецца рэвалюцыйная змена вытворчых адносін і развіццё грамадскай вытворчасці выступае як адзіны прагрэсіўны гістарычны працэс.
Адрозніваюць два тыпы ўзнаўлення: простае і расшыранае. Пры простым узнаўленні велічыня і якасць створанага прадукту ў кожным наступным цыкле вытворчасці застаюцца нязменнымі, таму што і фактары вытворчасці застаюцца без змен. Увесь створаны прадукт выкарыстоўваецца вытворцамі для асабістага спажывання. Пры расшыраным узнаўленні памеры створанага прадукту, як і яго якасць, узрастаюць на аснове павышэння фактараў вытворчасці. Крыніцай гэтых змен з’яўляецца прыбавачны прадукт, які прысвойваецца ўласнікамі і падзяляецца на дзве часткі: накапляемую і спажываемую. Матэрыяльнай асновай ўзнаўлення з’яўляецца грамадскі прадукт, які з кожнага наступнага цыклу выходзіць павялічаным па аб’ёму і больш даска-
налым па сваёй структуры і якасці. Яго рост вызначаецца з дапамогай тэмпаў прыросту, якія павінны мець рэальны змест спажывецкіх вартасцей, што адпавядаюць грамадскім патрэбам і лепшым сусветным дасягненням. Гэта дазваляе забяспечваць расшыранае ўзнаўленне прадукцыйных сіл — сродкаў і прадметаў працы, сукупнай рабочай сілы і ўсёй сістэмы арганізацыі вытворчасці на розных узроўнях народнай гаспадаркі. Сацыяльная накіраванасць, пераход ад частковай і ўсебаковай інтэнсіфікацыі, паляпшэнне якасці прадукцыі, структурная перабудова эканомікі галоўныя напрамкі ўзнаўлення прадукцыйных сіл.