Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Рэгулярны перагляд стандартаў дазваляе ўлічваць навейшыя навукова-тэхнічныя дасягненні і ўстанаўліваць паказчыкі якасці прадукцыі ў адпаведнасці з патрэбамі спажыўцоў і магчымасцямі вытворцаў.
Захаванне патрабаванняў стандартаў носіць абавязковы характар, з’яўляецца элементам планавай дысцыпліны.
СТАТУТ ПРАДПРЫЕМСТВА або АБ’ЯДНАННЯ (Устав предприятия или объединения) дакумент, які вызначае задачы, правы і галіну дзейнасці прадпрыемства (аб’яднання), яго становішча ў сістэме фінансавых і гаспадарчых органаў. С.п. зацвярджаецца органам, які прыняў рашэнне аб стварэнні прадпрыемства, і змяшчае наступныя звесткі: найменне прадпрыемства (аб’яднан­ня) і яго месцазнаходжанне (паштовы адрас); найменне вышэйстаячага органа, якому прадпрыемства (аб’яднанне) непасрэдна падпарадкавана; прадмет і мэты дзейнасці; звесткі аб статутным фондзе і яго памерах; пералік і месцазнаходжанне структурных адзінак, якія ўваходзяць у склад аб’яднання; прозвішча, імя і імя па бацьку службовай асобы, якая ўзначальвае прадпрыем-
ства (аб’яднанне).
У С.п. могуць быць уключаны і іншыя палажэнні, звязаныя з асаблівасцямі дзейнасці прадпрыемстваў (аб’яднанняў) і якія не супярэчаць дзеючаму заканадаўству.
Прадпрыемства (аб’яднанне) набывае звязаныя з яго вытворча-гаспадарчай дзейнасцю правы і абавязкі з моманту зацвярджэння яго статута вышэйстаячай арганізацыяй. На аснове С.п. кіраўнік прадпрыемства (аб’яднання) і яго намеснікі ўступаюць у свае правы, кіруюць ім і дзейнічаюць без асобных на тое даручэнняў з боку вышэйстаячых арганізацый.
СТАТУТНЫ ФОНД (Уставный фонд) — сума асноўных і абаротных сродкаў, якія знаходзяцца ў карыстанні і распараджэнні прадпрыемстваў (аб’яднанняў) для забеспячэння эфектыўнай вытворча-гаспадарчай дзейнасці. С.ф. велічыня дынамічная. Яна змяняецца ў сувязі з укараненнем у вытворчасць дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, абнаўленнем асноўных фондаў за кошт рэканструкцыі, расшырэння прадпрыемстваў і іх тэхнічнага пераўзбраення, са спісаннем фізічна зношаных і маральна састарэлых машын і абсталявання, перыядычнай пераацэнкай асноўных фондаў па ўзнаўленчай вартасці, змяненнем нарматыўных запасаў таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, папаўненнем абаротных сродкаў у сувязі з павелічэннем аб’ёму вытворчасці і інш. Усе змяненні С.ф. улічваюцца на бухгалтарскіх рахунках, а агульная яго сума адлюстроўваецца ў артыкуле "Статутны фонд" пасіву бухгалтарскага балансу прадпрыемства.
Асноўнай крыніцай павелічэння С.ф. з’яўляецца фонд развіцця вытворчасці, навукі і тэхнікі прадпрыем­ства (аб’яднання).
СТРАХАВАННЕ (Страхование) -сістэма эканамічных адносін па стварэнню цэнтралізаванага страхавога фонду і яго размеркаванню паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі і грамадзянамі з мэтай кампенсацыі ўрону і аказання матэрыяльнай дапамогі.
Фонд дзяржаўнага С. фарміруецца за кошт грашовых запасаў страхавальнікаў дзяржаўных прадпрыем-
стваў ( з 1990г.), калгасаў, іншых кааператыўных і грамадскіх арганізацый, саўгасаў, грамадзян. Ён ужываецца на кампенсаванне затрат і выплату страхавых сум у сувязі са стыхійнымі бедствамі, няшчаснымі выпадкамі і іншымі падзеямі. Сродкі страхавога фонду выкарыстоўваюцца як крэдытныя рэсурсы і як важная крыніца маоілізацыі фінансавых рэсурсаў у інтарэсах развіцця народнай гаспадаркі.
Па формах правядзення распазнаюць абавязковае і добраахвотнае С. Абавязковае С. ажыццяўляецца на аснове заканадаўчых актаў. Гэта форма шырока выкарыстоўваецца пры С. маёмасці. Абавязковае С. дзейнічае бесперапынна, пакуль маёмасць знаходзіцца ў гаспадарцы. Добраахвотнае С. праводзіцца на аснове дагавора паміж страхоўшчыкам і страхавальнікамі. Яно дзейнічае ў межах абумоўленага дагаворам тэрміну.
Адрозніваюць два віды С.: маёмаснае і асабістае. Аб’ектамі маёмаснага С. выступаюць матэрыяльныя каштоўнасці, а асабістага жыццё, здароўе, працаздольнасць грамадзян.
Відамі маёмаснага С. з’яўляецца С. сельскагаспадарчых культур, жывёл, збудаванняў і г.д. У асабістым С. распазнаюць наступныя віды: змешанае С. жыцця, С. дзяцей, С. да шлюбу, С. дадатковай пеней, С. ад няшчасных выпадкаў, С. пасажыраў і інш. С. пасажыраў праводзіцца ў абавязковым парадку, астатнія віды С. — толькі на добраахвотных пачатках.
СТРУКТУРНАЯ ПАЛІТЫКА (Структурная поли­тика) — сукупнасць мер па змяненню прапорцый народ­най гаспадаркі, накіраваных на фарміраванне такой сістэмы грамадскай вытворчасці, якая б найбольш поўна адпавядала грамадскім патрэбам, забяспечвала дынамізм, збалансаванасць і высокую эфектыўнасць узнаўленчых працэсаў на базе кардынальнага паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу, тэхнічнай рэканструкцыі. Рэалізуецца С.п. праз дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
Сучасная С.п. прадугледжвае рэсурсазберажэнне, фарсіраванае развіццё перапрацоўчых галін, асабліва машынабудаўнічага комплексу; канцэнтрацыю
капітальных укладанняў па рэалізацыі агульнадзяржаўных праграм харчовай, энергетычнай, электранізацыі народнай гаспадаркі. Прыняты новы падыход да ўзнаўлення асноўных фондаў — павелічэнне сродкаў на тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыю прадпрыемстваў. Стратэгічным напрамкам С.п. з’яўляецца далейшае ўзмацненне сацыяльнай арыентацыі эканомікі, павелічэнне долі спажывання ў нацыянальным даходзе, павышэнне дабрабыту народа, якаснае пераўтварэнне ўмоў жыцця і працы савецкіх людзей.
Праграма аздараўлення эканомікі прадугледжвае ажыццяўленне радыкальнага абнаўлення структуры на­роднай гаспадаркі, карэннае змяненне інвестыцыйнай палітыкі, рэзкае скарачэнне колькасці аб’ектаў, якія ўзводзяцца адначасова, зніжэнне аб’ёму капітальных укладанняў на вытворчыя патрэбы, развіццё трупы "Б" прамысловасці.
СТЫМУЛЯВАННЕ (Стимулирование) — адзін з прынцыпаў гаспадарчага разліку, які забяспечваецца сістэмай арганізацыйна-эканамічных мер, накіраваных на рэалізацыю матэрыяльнай і маральнай зацікаўленасці асобы або калектыву ў дасягненні рэальных вынікаў карысці, выгады, задавальнення. Гэтая сістэма эканамічна забяспечвае самаакупнасць, самафінансаванне і самакіраванне гаспадарча-разліковых калектываў, якія без С. не змогуць захавацца і ўзнаўляць сябе, утрымацца ў спаборніцтве са сваімі партнёрам!. С. вызначаецца дзеяннем эканамічных законаў і непасрэдна заснавана на выкарыстанні закону размеркавання па працы і катэгорый таварна-грашовых адносін (вартасць, цана, зарплата, прэмія і да т.п.). С. чырвонай ніткай праходзіць праз усю сістэму эканамічных адносін, якія без актывізацыі чалавечага фактару малаэфектыўныя.
Матэрыяльныя інтарэсы выступаюць рухаючай сілай вытворчасці тады, калі яны звязаны з рэальнымі вынікамі гаспадарча-разліковай дзейнасці калектыву. Менавіта тэта і стварае яго матэрыяльную зацікаўленасць у эфектыўным вядзенні гаспадаркі. Калі гэтага няма, то ў калектывах і ў яго асобных членаў фарміруецпа рвацкая псіхалогія, імі авалодваюць эгаістычныя
інтарэсы, жаданне ўзяць ад грамадства болып таго, чым аддаюць самі. Сапраўдны ж змест С. у тым, каб патрэбнае грамадству зрабіць выгадным калектыву і кожнаму яго члену, каб"кожны атрымаў толькі тое, што заслужыў (зарплату, прэмію, даход, ордэн і г.д.).
С. рэалізуе не толькі зацікаўленасць, але і адказнасць за выкананне сваіх абавязкаў перад дзяржавай і сваімі партнёрам!. За парушэнне планавых заданняў, дагавораў, за нанесеныя страты прадпрыемствы плацяць штрафы, пені, няўстойкі. На жаль, тэты бок С. дзейнічае вельмі слаба, паколькі сістэма матэрыяльнай адказнасці пакуль мала звязана з матэрыяльнай зацікаўленасцю, эканамічныя санкцыі з матэрыяльным заахвочваннем асобы.
3 развіццём і станаўленнем творчых адносін да пра­ны усё большае значэнне набывае яе маральнае С., якое засноўваецца на прызнанні плённасці працоўных намаганняў чалавека, вялікага іх значэння ў вачах людзей, усяго грамадства. Матэрыяльнае і маральнае С. найболып дзейснае пры іх спалучэнні. Яны павінны быць, поруч са стварэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы, галоўнымі сродкамі выхавання сапраўдных творчых адносін да працы.
СУБВЕНЦЫЯ (Субвенция) -грашовыя сродкі, якія выдаюцца з вышэйстаячага бюджэту ніжэйстаячаму для пакрыцця разрыву паміж даходамі і расходам! іх бюджэту. У адрозненне ад датацыі С. накіроўваецца на фінансаванне канкрэтных мерапрыемстваў і мае строга мэтавы характар.
Як метад бюджэтнага рэгулявання С. уведзена ў практыку бюджэтнага планавання ў 1924г. Субвенцыйны фонд фарміраваўся тады са србдкаў саюзнага бюд­жэту і размяркоўваўся паміж саюзнымі рэспублікамі з улікам узроўню іх эканамічнага і сацыяльнага развіцця, стану даходнай базы бюджэтаў, адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак, а таксама неабходнасці фінансавання аб’ектаў, якія маюць не толькі мясцовае, але і агульнадзяржаўнае значэнне.'С. выкарыстоўвалася як сродак паскоранага пад’ёму адсталых у сваім развіцці тэрыторый. Яна выдавалася на фінансаванне мясцовай
гаспадаркі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і забяспечвала больш высокія тэмпы развіцця адпаведнага рэгіёна. Меўся на ўвазе абавязковы ўдзел у гэтым працэсе ўласных сродкаў з мясцовых бюджэтаў дзеля павышэння іх зацікаўленасці ў адшукванні дадатковых крыніц даходаў. Аднак пры недастаткова моцнай фінансавай базе мясцовых бюджэтаў выкананне гэтага патрабавання ўскладнялася. У 1931г. С. была адменена. Уводзілася, як лічылася, больш прагрэсіўная форма бюджэтнага рэгулявання адлічэнні ад агульнасаюзных дзяржаўных даходаў і падаткаў.
Пры складанні бюджэту былога Саюза на 1990г. зноў была выкарыстана С. для выраўноўвання сацыяльнаэканамічнага развіцця асобных рэспублік.
Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Бела­русь" прадугледжвае ў неабходных выпадках вылучэнне органам мясцовага самакіравання С. з вышэйстаячага бюджэту на выкананне мэтавых праграм і мерапрыемстваў. С. закліканы замяніць ранейшую практыку абязлічаных датацый на пакрыццё разрыву паміж даходамі і расходам!, носяць мэтавы характар і будуць выдавацца з вышэйстаячага бюджэту на кампенсацыю недаатрыманых даходаў у сувязі з нераўнамерным іх размеркаваннем паміж рэгіёнамі ва ўмовах дзеючай сістэмы цэн, а таксама на фінансаванне мерапрыемстваў па выраўноўванню сацыяльнай забяспечанасці.
СУКУПНЫ ПРАЦАЎНІК (Совокупный работ­ник) сукупнасць працаўнікоў, грамадская камбінацыя індывідуальных рабочых сіл, якія непасрэдна ці апасродкавана удзельнічаюць у вытворчым працэсе, ствараючы пэўныя спажывецкія вартасці.