Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Наданне гаспадарчаму механізму процізатратнага характару шмат у чым залежыць ад сістэмы цэнаўтварэння: у аснове цаны павінны быць не індывідуалызыя,
а грамадска неабходныя затраты працы. У сістэме П.г.м. цэны закліканы стымуляваць павышэнне якасці вырабаў пры зніжэнні затрат вытворчасці і абарачэння. У фарміраванні П.г.м. узрастае роля эканамічнага спаоорніцтва за найбольш поўнае задавальненне попыту спажыўцоў з найменшымі затратамі. Адной з перадумоў П.г.м. з’яўляецца такая сістэма аплаты працы, якая б забяспечвала строгую залежнасць фонду аплаты працы і заработак кожнага работніка ад вынікаў працы і вы­ключала магчымасць атрымання незаробленых сродкаў.
ПРЫБАВАЧНАЯ ПРАЦА (Прибавочный труд) праца, якая затрачваецца працаўніком сферы матэрыяльнай вытворчасці звыш неабходнай працы, што стварае неабходны прадукт, Магчымасць узнікнення П.п., а значыць, і прыбавачнага прадукту, вызначаецца ростам прадукцыйнасці грамадскай працы. Толькі на вядомым этапе развіцця чалавецтва ствараюцца ўмовы для вытворчасці лішку прадукту над той яго колькасцю, якая неабходна для існавання самога працаўніка і яго сям’і. З’яўленне П.п., якая стварае прыбавачны прадукт, стала асновай усякага грамадскага прагрэсу і яго супярэчлівага развіцця. Працягласць часу П.п. прама прапарцыянальна тэмпам узрастання асабістых патрэб членаў грамадства і адваротна прапарцыянальна прадукцыйнасці працы. Наша грамадства зацікаўлена ў росце юрмы П.п., якая выражаецца адносінамі прыбавачнай чрацы да неабходнай працы (у працэнтах). 3 яе павышэннем узрастае прыбавачны прадукт і расшыраюцца магчымасці грамадства ў рэалізацыі яго гуманных ідэалаў, дасягненні сапраўднай свабоды для ўсіх членаў грамадства.
ПРЫБЫТАК (Прибыль) адна з форм чыстага даходу грамадства. Гэта частка вартасці прыбавачнага прадукту, якая ўключае частку вартасці і неабходнага прадукту (прэміі з П.). У колькасным выражэнні П. вызначаецца як розніца паміж выручкай ад рэалізацыі прадукцыі (у аптовых цэнах прадпрыемства) і затратам! на яе выраб і рэалізацыю (поўным сабекоштам). П. з’яўляецца адным з асноўных, абагульняючых гаспа-
дарча-разліковых паказчыкаў вынікаў работы прадпрыемства.
У адрозненне ад іншых форм грашовых накапленняў (падатак з абароту, адлічэнні на сацыяльнае страхаванне) П. найболып поўна характарызуе гаспадарчаразліковую эфектыўнасць вытворчасці. У се колькасныя і якасныя бакі фінансава-гаспадарчай дзейнасці выяўляюцца ў велічыні атрыманага П. У ацэнцы работы прадпрыемства ў сучасных умовах гаспадарання прымяняецца паказчык П. ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг. Найбольшую долю ў агульнай суме П. (звыш 90%) складае П. ад рэалізацыі асноўнай прадукцыі.
Агульная сума П. уключае ў сябе таксама П. ад іншай дзейнасці прадпрыемства (дапаможная сельская гаспадарка, паслугі, якія аказваюцца пабочна, уключаючы работы па капітальнаму будаўніцтву і капітальнаму рамонту).
Разліковы П. уяўляе сабой агульную суму П. за вылікам платы за фонды і працэнтаў за карыстанне банкаўскімі пазыкамі.
У працэсе размеркавання П. частка яго па ўстаноўленых нарматывах накіроўваецца ў дзяржаўны бюджэт і бюджэт вышэйстаячай арганізацыі. П. (гаспадарча-разліковы), які застаецца ў распараджэнні прад­прыемства, выкарыстоўваецца для ўтварэння фондаў эканамічнага стымулявання (фонду развіцця вытворчасці, навукі і тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання і сацыяльнага развіцця).
ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ (Орудия труда) -механічныя сродкі працы: машыны, станкі, абсталяванне, інструменты і г.д. П.п. з’яўляюцца галоўным элементам сродкаў працы і паказчыкам тэхнічнага прагрэсу, характарызуюць магчымасці, якія мае грамадства ў галіне вытворчасці матэрыяльных даброт.
Ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі П.п. карэнна мяняюцца. На змену сістэме машын, якая складаецца з трох звёнаў рабочай машыны, рухавіка, перадатачнага ўстройства, прыходзіць чатырохзвённая сістэма, дзе чацвертым элементам з’яўляецца кіруючае
ўстройства. З’яўленне чацвертага звяна азначае пераход да тэхнікі, якая ўвасабляе функцыі не толькі фізічнай, але і разумовай працы. Машына замяняе чалавека ў аперацыях па кантролю, рэгуляванню і кіраванню вытворчымі працэсамі.
Пераўтварэнням у П.п. надаецца важная роля ў паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу, абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства. На аснове комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, шырокага прымянення робататэхнікі, ротарных і ротарнаканвеерных ліній, гібкіх аўтаматызаваных вытворчасцей трэба будзе дабіцца высокай прадукцыйнасці пра­цы, карэнным чынам пераўтварыць рабочыя месцы, зрабіць працу рабочых, калгаснікаў, інтэлігенцыі творчай, прывабнай.
ПРЫРОДНЫЯ БАГАЦЦІ (Природные богатства) — сукупнасць натуральных матэрыяльных рэсурсаў, важнейшых кампанентаў навакольнага асяроддзя, якія складаюць неабходныя прыродныя ўмовы існавання чалавечага грамадства і выкарыстоўваюцца ў працэсе вытворчасці і для задавальнення патрэб людзей.
П.б. з’яўляюцца ўсеагульнымі сродкамі вытворчасці, неабходнай умовай эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу. Да іх адносяцца: зямля, водныя і мінеральныя рэсурсы, расліны і жывёльны свет, усе натуральный крыніцы энергіі (сонца, вецер, прылівы і адлівы, унутрызямное цяпло і інш.). П.б. падзяляюцца на ўзнаўляльныя і неўзнаўляльныя. Яны не толькі адкрываюць шырокія магчымасці для развіцця грамадства, але і ствараюць умовы для эканамічнага росту.
Далейша'е развіццё чалавечай цывілізацыі і рост маштабаў грамадскай вытворчасці ў сучасных умовах усё болып сутыкаюцца з праблемамі сыравіны і энергіі. Вырашэнне гэтай праблемы толькі за кошт расшырэння выкарыстання неўзнаўляльных мінеральных рэсурсаў немагчыма. Неабходны сумесныя пошукі шляхоў выка­рыстання іншых крыніц энергіі, укараненне безадыходных тэхналогій.
Хуткае развіццё вытворчасці і інтэнсіўнае ўмяшанне ў прыродныя сістэмы вядзе да катастрафічнага забруд-
жвання навакольнага асяроддзя, збяднення расліннага і жывёльнага свету, да нарастания экалагічнага крызісу. Перад усім чалавецтвам востра стаіць задача рацыянальнага выкарыстання П.6., забеспячэння экалагічнай абароны нашай планеты ў інтарэсах далейшага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу і захавання жыцця на Зямлі.
Р
РАБОЧАЕ МЕСЦА ( Рабочее место) — прасторавая зона, аснашчаная неабходнымі сродкамі, у якой адбываецца працоўная дзейнасць работніка ці трупы работнікаў, што сумесна выконваюць вытворчыя заданні. Р.м. з’яўляецца часткай вытворча-тэхналагічнай струк­туры прадпрыемства (арганізацыі) і прызначана для выканання часткі тэхналагічнага (вытворчага) працэсу.
На Р.м. адбываецца злучэнне элементаў вытворчага працэсу сродкаў працы, прадметаў працы і самой працы, дасягаецца галоўная мэта працы якасны, эканамічны і своечасовы выраб прадукцыі ці выкананне ўстаноўленага аб’ёму работы. У залежнасці ад асаблівасцей тэхналагічнага працэсу, характару працоўных функцый, форм арганізацыі працы вядзецца класіфікацыя Р.м. Па ўзроўню механізацыі Р.м. падзяляюцца на аўтаматызаваныя, механізаваныя і ручныя; па падзелу працы — індывідуальныя і калектыўныя (брыгадныя); па спецыялізацыі — універсальныя, спецыялізаваныя і спецыяльныя; па колькасці абслугоўваемага абсталявання — аднастаночныя і многастаночныя; па ступені рухомасці — стацыянарныя і перасоўныя; па катэгорыях працуючых — Р.м. асноўных, дапаможных, абслугоўваючых рабочых, спецыялістаў, служачых, кіраўнічага персаналу.
Для павышэння эфектыўнасці вытворчасці, якасці прадукцыі, рацыянальнага выкарыстання асноўных фондаў і працоўных рэзерваў не радзей двух разоў за пяцігодку праводзіцца атэстацыя і рацыяналізацыя Р.м.
РАЗМЕРКАВАННЕ (Распределение) неабходная стадыя працэсу ўзнаўлення грамадскага прадукту, адзін з бакоў вытворчых адносін. Грамадскі прадукт у сваім руху ад вытворчасці да спажывання праходзіць стадыі Р. і абмену, якія апасродкуюць сувязь паміж імі, ства-
раюць своеасаблівы механізм іх узаемадзеяння і вырашэння супярэчнасцей, што ўзнікаюць пры гэтым. На гэтым шляху і складваюцца тыя адносіны людзей, якія мы называем эканамічнымі. Р. заўсёды іх выражае, ахопліваючы ўвесь сукупны грамадскі прадукт. У гэтым яно часткова само ўваходзіць у вытворчасць у выглядзе Р. сродкаў вытворчасці і адпаведна членаў грамадства па сферах і галінах вытворчасці, прадпрыемствах, эканамічных рэгіёнах. У той жа час Р. выступае як самастойная функцыя і стадыя ўзнаўлення, на якой вызначаецца доля розных класаў, сацыяльных груп і індывідуумаў у нанава створаным прадукце. Праз механізм Р. галоўным чынам і рэалізуюцца іх жыццёвыя інтарэсы. I тут павінны вырашацца праблемы, што дзяліць і як дзяліць. Характар і прынцыпы іх вырашэння пры Р. сукупнага грамадскага прадукту, створанага агульнай працай, а таксама формы Р. знаходзяцца ў вызначальнай залежнасці ад уласнасці на сродкі вытворчасці.
Тая частка грамадскага прадукту, якая прызначана для асабістага спажывання, размяркоўваецца ў грамадстве і ідзе ў індывідуальнае і калектыўнае спажыванне. Для павышэння эфектыўнасці Р. патрэбна ўстойлівае забеспячэнне збалансаванасці паміж грашовымі даходамі насельніцтва і іх пакрыццём таварамі і паслугамі. Не менш важным з’яўляецца выкарчоўванне сацыяльна-эканамічных прычын атрымання непрацоўных даходаў і любых іншых з’яў сацыяльнага паразітызму. Адным словам, дзеянне закону Р. па працы не ажыццяўляецца аўтаматычна. Яго рэалізацыя звязана з удасканаленнем кіравання ўсёй народнай гаспадаркай, з дзейснай сістэмай уліку і кантролю грамадства над мерай працы і мерай узнагароджання.
РАЗМЯШЧЭННЕПРАДУКЦЫЙНЫХ СІЛ (Раз­мещение производительных сил) планамернае размеркаванне сродкаў вытворчасці і работнікаў у-адпаведнасці з прыроднымі, сацыяльнымі і эканамічнымі ўмовамі раёнаў, асаблівасцямі тэрытарыяльнага падзелу працы.
Прынцыпы Р.п.с.: улік узроўню развіцця навукі і
тэхнікі, комплекснае развіццё народнай гаспадаркі роз­ных раёнаў, набліжэнне прадпрыемстваў да крыніц сыравіны і раёнаў спажывання прадукцыі, рацыянальны падзел працы паміж эканамічнымі раёнамі. Стварэнне і развіццё буйных тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў — асаблівасць сучаснага этапу развіцця эканомікі.
На Р.п.с. вялікі ўплыў аказваюць навукова-тэхнічны прагрэс, асваенне новых раёнаў. Сучасны этап эканамічнага развіцця вызначыў прагрэсіўныя зрухі ў Р.п.с., якія больш поўна ўлічваюць тэрытарыяльныя асаблівасці вытворчасці, неабходнасць прыбліжэння энергаёмкіх вытворчасцей да паліўна-энергетычных баз. Плануецца шырэй выкарыстоўваць магчымасці для развіцця малых і сярэдніх гарадоў і рабочых пасёлкаў для размяшчэння невялікіх спецыялізаваных прадпрыемстваў, філіялаў, асобных цэхаў дзеючых прадпрыемстваў па абслугоўванню сельскай гаспадаркі, перапрацоўцы яе прадукцыі і вырабу прадукцыі з мясцовай сыравіны.