Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Узровень разліковай Р.в. выкарыстоўваецца для ацэнкі дзейнасці прадпрыемства (аб’яднання), а паказ­чык рэнтабельнасці прадукцыі (вырабу) — для ацэнкі эфектыўнасці выдаткаў прадпрыемства на выраб і рэалізацыю асобных відаў прадукцыі. Апошні ўяўляе са-
бой адносіны прибытку, атрыманага ад рэалізацыі пэўнага віду прадукцыі, да яе поўнага сабекошту. Для матэрыялаёмістых вытворчасцей тэты паказчык вызначаецца як адносіны прыбытку ад адзінкі пэўнага віду прадукцыі да поўнага яе сабеко'шту за мінусам прамых матзрыяльных затрат, звязаных з вырабам адзінкі гэтай прадукцыі (кошт выкарыстанай сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, паўфабрыкатаў і камплектуючых вырабаў).
С
САБЕКОШТ ПРАДУКЦЫІ (Себестоимость про­дукции) — сукупнасць затрат прадпрыемства, выражаная ў грашовай форме, на выраб і збыт прадукцыі. Уключае ў сябе вартасць спажытых у працэсе вытворчасці прадметаў працы, перанесеную вартасць сродкаў пра­цы, выдаткі на аплату працы, расходы па збыту і рэалізацыі прадукцыі. С.п. адлюстроўвае якасць работы працоўнага калектыву: ступень выкарыстання матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, вынікі ўкаранення новай тэхнікі і прагрэсіўнай тэхналогіі, узровень арганізацыі працы і вытворчасці, рацыянальнасць кіравання.
Пры планаванні, уліку і аналізе С.п. вызначаюцца: выдаткі на выраб (каштарыс), сабекошт адзінкі прадукцыі (калькуляцыя), выдаткі на рубель таварнай прадукцыі, сабекошт таварнай і рэалізаванай прадукцыі і зніжэнне сабекошту.
Зніжэнне С.п. важнейшая крыніца павелічэння прыбытку і павышэння эфектыўнасці вытворчасці. Яно дасягаецца за кошт павышэння тэхнічнага ўзроўню вытворчасці (укараненне новай тэхнікі і тэхналогіі), удасканалення арганізацыі працы і вытворчасці (зніжэнне страт рабочага часу), эканоміі матэрыяльных рэсурсаў (сыравіна, матэрыялы, паліва, электраэнергія), паляпшэння выкарыстання асноўных фондаў.
С.п. выкарыстоўваецца ў гаспадарчым разліку для ацэнкі эфектыўнасці работы прадпрыемства і яго струк­турных падраздзяленняў, а таксама служыць для ўстанаўлення і змянення цэн на прадукцыю (паслугі).
САМААКУПНАСЦЬ (Самоокупаемость) -зыходны, канстытуіруючы прынцып, сутнасць гаспадарча-
га разліку. Пад С. разумеецца пакрыццё гаспадарчаразліковым звяном сваіх затрат на вытворчасць, збыт сваей прадукцыі і атрыманне прыбытку, адна частка якога застаецца на прадпрыемстве, а другая ідзе на ўтрыманне дзяржавы.
С.— эканамічны метад індывідуальнага ўзнаўлення сродкаў вытворчасці, природных, фінансавых і іншых рэсурсаў за кошт прыбытку. Ініцыятыўны таваравытворца аб’ектыўна імкнецца да найбольшага прыбытку — стымулу гаспадарча-разліковай вытворчай дзейнасці. Атрыманы прыбытак як канчатковы вынік гаспадарчай дзейнасці ў параўнанні з укладаннямі ў асноўныя фонды і абаротныя сродкі служыць паказчыкам рэнтабельнасці, эфектыўнасці іх выкарыстання. А гэта, у сваю чаргу, дазваляе характарызаваць аддачу капіталаўкладанняў, вызначаць тэрміны іх акупнасці (пры норме прыбытку, скажам, 20% гэтыя ўкладанні акупляюцца за пяць гадоў, пры 5% — за дваццаць гадоў і г.д.). А тэрмін акупнасці, вылічаны на аснове прыбытку, дапамагае эканамічна абгрунтаваць накіраванне капіталаўкладанняў, іх структуру, устанавіць грамадска неабходную велічыню амартызацыі, затрат жывой і арэчаўленай працы.
Калектывы, якія працуюць ва ўмовах С., могуць быць цесна звязаны з бюджэтам, уносіць туды частку свайго прыбытку і адтуль жа атрымліваць сродкі, якіх ім не хапае. Дзяржава ў гэтым выпадку ўмешваецца ў пытанні вытворчасці, фарміравання і выкарыстання рэсурсаў і даходаў, фонду амартызацыі і г.д., у значнай частцы бярэ на сябе адказнасць за работу калектыву і, калі трэба, пакрывае яго страты за кошт прадпрыемстваў, якія працуюць добра. Так спараджаюцца ўтрыманства, ураўнілаўка, упэўненасць у тым, што, як бы прадпрыемства ні працавала, дзяржава зарплату забяспечыць. Значыць, для эфектыўнага правядзення гаспадарчага разліку С. яшчэ недастаткова. Ен павінен быць узняты на больш высокі ўзровень і ажыццяўляцца па прынцыпу самафінансавання.
САМАКІРАВАННЕ (Самоуправление) -самастойнае кіраванне ўласнымі справамі людзей у розных
сферах іх дзейнасці. У эканоміцы С. — адзін з важней­ших прынцыпаў гаспадарчага разліку тэрыторый і прадпрыемстваў. С. пры тэрытарыяльным разліку абласцей, гарадоў, раёнаў выражаецца ў самастойным вырашэнні ўсіх пытанняў развіцця мясцовай гаспадаркі і грамадскіх спраў, сацыяльных, экалагічных і іншых праблем мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў, а таксама ў стварэнні належных умоў для гэтага.
С.	калектываў забяспечваецца надзяленнем іх неабходнымі правамі і паўнамоцтвамі. Вырашаецца праблема стварэння для гаспадарча-разліковых калектываў такіх арганізацыйна-эканамічных і прававых умоў, пры якіх яны, не ўступаючы ў супярэчнасць з агульнанароднымі інтарэсамі, змаглі б раскрыць і цалкам выкарыстаць свае рэзервы і магчымасці, праявіць дзелавую ініцыятыву.
С. немагчыма без унутрывытворчых гаспадарчых адносін, іх дэмакратызацыі, якія павінны ахапіць кожнае падраздзяленне, кожнае рабочае месца. Пераадольваючы скажзнні камандна-адміністрацыйнай сістэмы, дэмакратызуючы гаспадарчае жыццё, вытворчыя калектывы спалучаюць сваю дзейнасць з цэнтралізаваным кіраваннем і самакіраваннем тэрыторый. Але гэтыя адносіны, як і адносіны паміж партнёрам!, павінны быць заснаваны не на дыктаце, а на ўліку ўзаемных інтарэсаў, на гаспадарчым разліку, на добрасумленным выкананні кожным сваіх абавязкаў.
САМАСТОЙНАСЦЬ ПРАЛПРЫЕМСТВА, або ГАСПАДАРЧАЯ САМАСТОИНАСЦЬ (Самостоя­тельность предприятий, или Хозяйственная самостоя­тельность) важнейшы прынцып гаспадарчага разліку, які забяспечваецца шэрагам прадастаўленых прадпрыемству правоў. Пры С.п. у сваё распараджэнне прадпрыемства атрымлівае пэўныя матэрыяльныя і грашовыя сродкі і мае магчымасць найбольш рацыянальна іх выкарыстоўваць. Як самастойная гаспадарчая адзінка прадпрыемства з’яўляецца юрыдычнай асобай. Яно мае права выкарыстоўваць сваю прадукцыю на ўласныя патрэбы, рэалізоўваць яе іншым прадпрыемствам і насельніцтву, абменьваць яе з іншымі прадпрыемствамі
пры захаванні адной умовы поўным выкананні ўсіх дагаворных абавязацельстваў. Акрамятаго, прадпрыемства мае права перадаваць, прадаваць частку сваёй маёмасці, сыравіны і іншых матэрыяльных каштоўнасцей іншым прадпрыемствам, абменьваць яе. Пры С.п. ім ніхто не зацвярджае ніякіх паказчыкаў, яны самі распрацоўваюць і зацвярджаюць планы. Планаванне дзейнасці прадпрыемстваў засноўваецца на эканамічных нарматывах, дзяржаўных заказах, кантрольных лічбах, лімітах і дагаворах. Прыбытак, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства, пераразмеркаванню ці канфіскацыі не падлягае.
Новыя далягляды для С.п. адкрывае арэнда маёмасці прадпрыемстваў. Пасля заключэння дагавора аб перадачы маёмасці дзяржаўнага прадпрыемства ў арэнду арганізацыі арандатараў апошняя становіцца правапераемнікам усіх фінансавых і іншых правоў і абавязкаў прадпрыемства. Устанаўліваецца прамая залежнасць паміж вынікамі вытворчасці і даходам, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства, з’яўляецца магчымасць фарміраваць, але толькі за кошт уласных сродкаў, долевы фонд членаў арганізацыі арандатараў. Прызначэнне фонду зацікавіць арандатараў у стварэнні новых вытворчых фондаў і зрабіць кожнага члена працоўнага калектыву гаспадаром прадпрыемства.
САМАФІНАНСАВАННЕ (Самофинансирование) — прынцып гаспадарчага разліку, які патрабуе пакрыцця прадпрыемствамі і рэгіёнамі ўсіх затрат на ўзнаўленне за кошт уласных сродкаў. Прадпрыемства пасля выплаты ўстаноўленых плацяжоў у дзяржаўны бюджэт цалкам распараджаецца гаспадарча-разліковым дахо­дам (або астаткавым прыбыткам), а таксама амартызацыйнымі адлічэннямі. Калектыў прадпрыемства сам, за кошт уласных рэсурсаў, заробленых ім сродкаў вызначае расходы на далейшае развіццё вытворчасці, яе абнаўленне, выдзяляе сродкі для вырашэння сацыяльных праблем і стварае фонд аплаты працы. Праўда, пры гэтым ёсць рэальная магчымасць супрацьпаставіць бягучыя інтарэсы калектыву ў вызначэнні фонду аплаты працы яго ж перспектыўным інтарэсам у далейшым
развіцці і ўдасканаленні вытворчасці. Але гэта можна папярэдзіць эканамічнымі мерамі (падаткамі, нарматывамі і інш.). Пры С. дзяржава не нясе матэрыяльнай адказнасці за канчатковыя вынікі работы калектыву. У выпадку, калі калектыву не будзе ставаць заробленых сродкаў, іх можна папоўніць, але ўжо не беззваротна з бюджэту, а на строга эканамічнай аснове за кошт крэдытаў банка або сумежнікаў, сродкі якіх трэба будзе вярнуць з працэнтамі. С. не выключав бюджэтных асігнаванняў, што выкарыстоўваюцца для ўздзеяння дзяржавы на тэмпы і структуру грамадскага ўзнаўлення. Але гэта не змяншае значэння прадпрыемства, вытворчыя і ўзнаўленчыя функцыі якога значна пашыраюцца.
С. іграе вызначальную ролю пры ўкараненні рэгіянальнага гаспадарчага разліку і выкарыстоўваецца для кіравання эканомікай і сацыяльнай сферай тэрыторый. За тэрыторыямі заканадаўча замацоўваюцца пастаянныя крыніцы даходаў: адлічэнні з прыбытку (даходу) ад усіх размешчаных на адпаведнай тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый; падаткаў і збораў; платы за прыродныя і працоўныя рэсурсы і г.д. С. тэрыторый і поўны гаспадарчы разлік прадпрыемстваў узаемаабумоўлены і дапаўняюцца адно другім. Паспяховая работа прадпрыемстваў, арганізацый і індывідуальная працоўная дзейнасць грамадзян гарантуюць устойлівыя даходы тэрытарыяльным органам кіравання, а апошнія вымушаны ствараць для гэтага адпаведныя ўмовы, бо яны зацікаўлены ў павелічэнні даходаў.
САЦЫЯЛЬНАЯ ЭФЕКТЫУНАСЦЬ (Социальная эффективность) — рэзультатыўнасць, якая дасягаецца ў сацыяльнай сферы, у рэалізацыі сацыяльнай палітыкі. Эканамічная і С.э. цесна ўзаемазвязаны і па сутнасці адлюстроўваюць з розных бакоў рэзультатыўнасць вытворчасці, праведзеных гаспадарчых мерапрыемстваў. Сацыяльную эфектыўнасць у грамадстве характарызуюць паказчыкі ступені задавальнення патрэб наогул і сацыяльных у прыватнасці. Да іх адносяцца змяненні ў характары працы і задаволенасць працай, рэалізацыя асноўнага прынцыпу размеркавання па працы і забеспячэння сацыяльнай справядлівасці, узровень жыцця на-
сельніцтва, у прыватнасці рэальныя даходы на душу насельніцтва, забяспечанасць жыллём, паслугамі, таварамі, сталасць сацыяльна-класавых і нацыянальных адносін, грамадская актыўнасць, паляпшэнне навакольнага асяроддзя.