Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
ЭКАНАМІЧНЬІЯ КАТЭГОРЫІ (Экономические категории) — тэарэтычныя выражэнні абстракцыі грамадскіх адносін вытворчасці. Дзякуючы навуковай абстракцыі мы ачышчаем нашы ўяўленні аб вывучаемых працэсах ад выпадковага, адзінкавага і выдзяляем у іх трывалае, устойлівае, тыповае, або, інакш, улоўліваем сутнасць з’яў, пераходзім ад сутнасці аднаго ўзроўню да сутнасці болып высокага ўзроўню, тэарэтычна вызначаем катэгорыі і законы навукі, якія адлюстроўваюць гэтыя сутнасці. Кожная Эж. гэта фундаментальнае навуковае паняцце, якое абстрактна, агульна характарызуе сутнасць якой-небудзь эканамічнай з’явы, яе істотныя бакі. Прыкладам такіх навуковых абстракцый могуць служыць катэгорыі цаны як грашовага выражэння вартасці, вытворчых фондаў як матэрыяльных і грашовых сродкаў, якія грамадства перадае прадпрыемствам для забеспячэння планамернай дзейнасці і абарачэння, і г.д. Э.к. носяць гістарычны характар і мяняюцца эазам з тымі вытворчымі адносінамі, якія яны выражаоць. Пры гэтым палітычная эканомія выпрацоўвае нозыя Э.к., якія адлюстроўваюць новыя вытворчыя адюсіны, а таксама захоўвае ранейшыя, але ўжо з прыніыпова новым іх зместам. Такімі, напрыклад, з’яўляюцца катэгорыі таварнай вытворчасці з іх розным зместам у простай таварнай гаспадарцы, пры развітой таварнай гаспадарцы (тавар, вартасць, грошы, цана, за­работная плата і інш.).
Э.к., кожная з якіх выражае сутнасць вызначанай групы эканамічных адносін, цесна ўзаемазвязаны паміж сабой. Сукупнасць Э.к. таго або іншага спосабу вытворчасці характарызуе яго ўнутраную структуру, у якой заўсёды будуць катэгорыі, якія адлюстроўваюць яго сузязь з папярэднім этапам развіцця і тым, які прыйдзе
яму на змену. Вылучэнне такіх агульных адносін і катэгорый дазваляе выявіць сувязь і паслядоўнасць у развіцці чалавечага грамадства, найбольш устойлівыя аб’ектыўныя залежнасці і ўзаемасувязі ў эканамічных працэсах і фармуляваць эканамічныя законы. Іх вылу­чэнне і свядомае выкарыстанне — важнейшая ўмова навуковага кіравання развіццём грамадства.
ЭКАНАМІЧНЫЯ МЕТАДЫ КІРАВАННЯ (Эко­номические методы управления) сукупнасць спосабаў рацыянальнага выкарыстання эканамічных законаў у гаспадарчай практыцы. Праз Э.м.к. рэалізуецца змест кіраўніцкай дзейнасці, вырашаюцца пастаўленыя перад ао’ектам кіравання задачы па рэалізацыі выбранай (устаноўленай) мэты. Складанасць задач, якія вырашаюц­ца любым аб’ектам, вызначае разнастайнасць метадаў, што выкарыстоўваюцца для рэгулявання дзейнасці аб’ектаў. На практыцы, як правіла, адначасова выкарыстоўваецца некалькі розных метадаў, якія арганічна дапаўняюць адзін аднаго. Суб’ект кіравання ўздзейнічае на яго аб’ект шляхам стварэння і змянення эканамічнай сітуацыі, якая і вызначае функцыяніраванне аб’екта (напрыклад, вызначэнне працэнтаў за крэдыт, нарматываў адлічэнняў ад прыбытку).
Э.м.к. павінны забяспечваць узмацненне зацікаўленасці калектыву і кожнага асобнага работніка ў павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, а таксама ўзгадненне інтарэсаў грамадства наогул, калектыву і кожнага асобнага работніка. Такім чынам, Э.м.к. базіруюцца на ўліку і ўзаемасувязі агульнанародных, калектыўных і індывідуальных інтарэсаў. Вызначальным фактарам эканамічнага развіцця з’яўляюцца агульнанародныя інтарэсы. Улік разнастайных інтарэсаў, узгадненне інтарэсаў розных сацыяльных груп і кожнага работніка з агульнанароднымі, увязка дзяржаўных, галіновых і мясцовых (тэрытарыяльных) інтарэсаў — найбольш складаныя кіраўніцкія задачы, якія можна вырашыць з дапамогай Э.м.к. Па меры развіцця асобы, калектываў і грамадства могуць узнікаць супярэчнасці паміж грамадскімі, калектыўнымі і асабістымі інтарэсамі, што абумоўлівае неабходнасць удаскана-
лення Э.м.к., змянення суадносін паміж імі.
Э.м.к. у адрозненне ад адміністрацыйных уздзейнічаюць на аб’ект, якім кіруюць, не непасрэдна, а ўскосна, праз складаны механізм эканамічных адносін. Э.м.к. садзейнічаюць развіццю ініцыятывы працоўных калектываў і асобных работнікаў, паколькі прадастаўляюць калектывам дастатковую самастойнасць пры адначасовай поўнай адказнасці за прынятыя рашэнні і іх вынікі, вызваляюць адпаведныя органы ад неабходнасці штодзённага кантролю за дзейнасцю гэтых калектываў. Да Э.м.к. адносяцца гаспадарчы разлік, планаванне, цэнаўтварэнне, фінансаванне, крэдытаванне і стымуляванне, а таксама эканамічныя нормы і нарматывы.
ЭКАНАМІЧНЫЯ РЫЧАГІ I СТИМУЛЫ (Эко­номические рычаги и стимулы) эканамічныя катэгорыі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці інструментаў планавага кіравання народнай гаспадаркай. Да іх адносяцца гаспадарчы разлік, прыбытак, сабекошт прадукцыі, цана, крэдыт, фонды эканамічнага стымулявання і інш. Яны аб’яднаны ў адзіную сістэму і заснаваны на выкарыстанні прынцыпу матэрыяльнай зацікаўленасці і матэрыяльнай адказнасці.
Э.р. і с. складаюць неабходны і абавязковы элемент дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай. Іх выкарыстанне эфектыўнае, калі яны прымяняюцца не толькі асобна, але і ва ўсёй сукупнасці, з улікам існуючых паміж імі сувязей і залежнасцей. Шматбаковасць, разнастайнасць выкарыстання Э.р. і с. асабліва поўна раскрываюцца пры арганізацыі гаспадарча-разліковых адносін. 3 іх дапамогай выкарыстоўваюцца многія рычагі і стымулы развіцця вытворчасці і павышэння яе эфектыўнасці. Праз Э.р.і с. да прадпрыемстваў даводзяцца заданні па вырабу прадукцыі і нормах затрат, аказваецца ўздзеянне на эканамічныя інтарэсы вытворчых калектываў і асобных работнікаў у дасягненні мэт, пастаўленых грамадствам.
Э.р. і с. развіваюцца і ўдасканальваюцца разам з усёй сістэмай планавага кіравання народнай гаспадаркай ў залежнасці ад аб’ектыўных умоў і задач.
ЭКАНАМІЧНЫЯ РЭСУРСЫ (Экономические ре­сурсы) сродкі працы, прадметы працы, прадметы спажывання, вынікі навукова-тэхнічных работ (канструкцыі, праекты, распрацоўкі), а таксама рабочая сіла тыя, хто ўдзельнічае або можа ўдзельнічаць у грамадскай вытворчасці, гэта значыць у вытворчасці, размеркаванні, абмене і спажыванні. Адрозніваюць наступныя Э.р.: вытворчасці вытворчыя рэсурсы, якія прымаюць формы вытворчых фондаў; абарачэння рэсурсы, якія выступаюць у форме фондаў абарачэння; спажывання рэсурсы, якія ўтвараюць фонд спажывання нацыянальнага даходу. У практычнай дзейнасці вылучаюць такса­ма рэсурсы матэрыяльныя, прыродныя, працоўныя, фінансавыя і да т.п. Акрамя таго, распазнаюць узнаўляльныя (прадукцыя, рабочая сіла пэўнай прафесіі і кваліфікацыі і г.д.) і неўзнаўляльныя рэсурсы (напр., запасы карысных выкапняў).
ЭКАНАМІЧНЫЯ СУПЯРЭЧНАСЦІ (Экономи­ческие противоречия) узаемадзеянне процілеглых бакоў, якія ўзаемна выключаюць адзін аднаго, што ўнутрана ўласцівы сістэме вытворчых адносін і спосабу вытворчасці наогул і якія разам з тым знаходзяцца ва ўнутраным адзінстве і ўзаемапранікненні, служаць крыніцай самаруху і развіцця эканамічнага жыцця грамадства. Э.с. ао’ектыўна ўласцівы не толькі спосабу вытворчасці, але і кожнаму эканамічнаму закону, катэгорыі.
Э.с. з’яўляюцца выражэннем закону адзінства і барацьбы процілегласцей у эканамічным жыцці грамадства. Яны рэалізуюцца ў раздваенні адзінага цэлага на процілеглыя бакі, ва ўзаемасувязях, узаемадзеянні і барацьбе гэтых процілеглых бакоў.
Кожнай грамадска-эканамічнай фармацыі аб’ектыўна ўласціва спецыфічная сістэма супярэчнасцей, якая адэкватна сістэме вытворчых адносін і узроўню развіцця прадукцыйных сіл. Вылучаюць глыбінныя эканамічныя супярэчнасці, уласцівыя асноўным вытворчым адносінам, і неасноўныя, якія адлюстроўваюць больш павярхоўныя слаі адносін. Э.с. можна класіфікаваць і па фазах узнаўлення, гэта значыць су-
пярэчнасці непасрэднай вытворчасці, размеркавання, абмену і спажывання.
Унўтранай крыніцай развіцця грамадства таксама з’яўляюцца супярэчнасці. Вырашаюцца яны ў працэсе свядомай дзейнасці па ўдасканаленню сістэмы вытворчых адносін і няўхільнаму развіццю прадукцыйных сіл, якая мае на ўвазе пастаяннае ўдасканаленне форм уласнасці, арганізацыйна-эканамічных адносін, форм і метадаў гаспадарання.
ЭКАНОМІКА (Экономика) 1) сукупнасць вытворчых адносін гістарычна вызначанага спосабу вытворчасці, эканамічны базіс грамадства; 2) народная гаспадарка краіны, якая ўключае адпаведныя галіны і віды вытворчасці або іх частку; 3) галіна навукі, якая вывучае функцыянальныя і галіновыя аспекты эканамічных адносін.
Э. як сукупнасць вытворчых адносін. У кожным грамадстве вытворчыя (эканамічныя) адносіны ўтвараюць цэласную сістэму, з абумоўленымі ёю мэтай развіцця вытворчасці, формам! яе арганізацыі і метадамі гаспада­рання, якая і характарызуе Э. дадзенага гістарычна вы­значанага спосабу вытворчасці.
Э. як народная гаспадарка. Народная гаспадарка краіны, з’яўляючыся прадуктам гістарычнага развіцця, фарміруецца ў выніку паглыблення грамадскага падзе­лу працы і аграмаджання вытворчасці. Яна ўяўляе сабой узаемазвязаную сістэму міжгаліновых комплексаў, галін і відаў вытворчасці. У адпаведнасці з гэтым Э. той ці іншай краіны ўключае ў сябе галіны матэрыяльнай вытворчасці (прамысловасць, сельскую гаспадарку, будаўніцтва, транспарт і інш.) і галіны невытворчай сфе­ры, або нематэрыяльнай вытворчасці (асвета, ахова здароўя, культура і інш.).
Э. як галіна навукі. У склад Э. як навукі ўваходзіць цэлая сістэма навуковых ды'сцыплін, якія ўтвараюць састаўную частку групы грамадскіх навук. Тэарэтычнай і метадалагічнай асновай эканамічных навук, іх стрыжнем служыць палітычная эканомія. У сістэму эканамічных навук уваходзяць навукі, якія вывучаюць функцыянальныя аспекты развіцця Э. (фінансы і крэ-
дыт, цэнаўтварэнне, эканоміка працы, матэрыяльнатэхнічнае забеспячэнне, планаванне эканамічнага і сацыяльнага развіцця і інш.) або яе галіновыя асаблівасці (эканоміка прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і інпі.).
ЭКАНОМІКА-МАТЭМАТЫЧНЫЯ МЕТАДЫ (Экономико-математические методы) комплекс эканамічных і матэматычных дысцыплін (тэрмін увёў акадэмік В.С.Немчынаў), які аб’ядноўвае: 1) эканомікастатыстычныя метады (эканамічная статыстыка, матэматычная статыстыка); 2) эканаметрыю напрамак у прымяненні матэматычных метадаў у эканамічных даследаваннях з мэтай колькаснага апісання заканамернасці і ўзаемасувязі эканамічных аб’ектаў і працэсаў на аснове тэарэтычных уяўленняў аб іх важнейшых, вызначальных фактарах з дапамогай матэматычных мадэляў і статыстычных метадаў апрацоўкі даных; 3) даследаванне аперацый (метады прыняцця аптымальных рашэнняў); 4) эканамічную кіоернетыку, якая займаецца сістэмным аналізам эканомікі, тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі кіравання ў эканамічных сістэмах (эканамічная інфармацыя).