Кароткі эканамічны слоўнік
Памер: 390с.
Мінск 1993
Асноўным звяном сістэмы М.с. з’яўляюцца мясцовыя Саветы народных дэпутатаў. У сістэму М.с. уваходзяць працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, самадзейныя’аб’яднанні і фарміраванні грамадзян. М.с. ажыццяўляецца на прынцыпах народаўладдзя: рэалізацыя волі народаў праз Саветы народных дэпутатаў і рэферэндумы; захаванне законнасці; падкантрольнасць і падсправаздачнасць насельніцтву ўсіх органаў М.с., а таксама мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання і службовых асоб; самадзейнасць і незалежнасць Саветаў народных дэпутатаў у межах устаноўленай зако-
нам кампетэнцыі; шырокі ўдзел у М.с. дэпутатаў і іх фарміраванняў, працоўных калектываў грамадскіх арганізацый і іншых аб’яднанняў грамадзян; спалучэнне мясцовых і агульнадзяржаўных інтарэсаў; галоснасць.
Закон аб М.с. вызначае эканамічную і фінансавую аснову М.с., яго гарантыі. Так, эканамічную аснову М.с. складаюць прыродныя рэсурсы, уласнасць суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі, мясцовая гаспадарка. Узаемаадносіны мясцовых Саветаў народных дэпутатаў з прадпрыемствамі будуюцца або на дагаворнай аснове (з прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія не ўваходзяць у склад мясцовай гаспадаркі), або на непасрэдна эканамічных, прававых і арганізацыйных метадах. Дакладна вызначаны і фінансавыя рэсурсы М.с.: мясцовы бюджэт, пазабюджэтныя фінансавыя рэсурсы, фінансавыя сродкі органаў грамадска-тэрытарыяльнага самакіравання, крэдыт.
Н
НАВУКОВА-ТЭХШЧНАЯ ПАЛІТЫКА (Научно-техническая политика)-комплекс доўгатэрміновых мер па мабілізацыі тэхнічных, эканамічных, арганізацыйных і сацыяльных фактараў, якія забяспечваюць карэннае, якаснае абнаўленне прадукцыйных сіл грамадства на аснове дасягненняў навукі і тэхнікі. H.-т.п. прадугледжвае стварэнне неабходных умоў для развіцця навукі, тэхнікі і вытворчасці ў адпаведнасці з бягучымі і перспектыўнымі задачамі сацыяльна-эканамічнага развіцця коаіны.
Сутнасць і галоўнае патраоаванне Н.-т.п. — ажыццяўленне дынамічнага, прапарцыянальнага, збалансаванага навукова-тэхнічнага развіцця галін народнай гаспадаркі на аснове ўсебаковага і эфектыўнага выкарыстання яавукова-тэхнічнага патэнцыялу, паглыблення ўзаемасувязей паміж сферамі прымянення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, паміж фундаментальнай і прыкладной навукай, паміж рознымі напрамкамі навукова-тэхнічнага прагрэсу.
У сучасных умовах змест H.-т.п. вызначаецца неабходнасцю паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу. Яна заклікана нацэліць карэнныя пераўтварэнні ў
тэхніцы і тэхналогіі на значнае павышэнне прадукцыйнасці працы, радыкальнае паляпшэнне выкарыстання прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва і энергіі, павышэнне тэхнічнага ўзроўню і якасці прадукцыі, лепшае выкарыстанне асноўных фондаў.
Галоўным інструментам H.-т.п. з’яўляецца Комплексная праграма навукова-тэхнічнага прагрэсу і яго сацыяльна-эканамічных вынікаў, якая распрацоўваецца на 20 год і карэкціруецца кожныя 5 год. Важная роля ў рэалізацыі H.-т.п. належыць мэтавым комплексным навукова-тэхнічным праграмам. Яны забяспечваюць каардынацыю дзейнасці навуковых устаноў, прадпрыемстваў (аб’яднанняў) многіх галін народнай гаспадаркі на ўсіх этапах цыкла "навука-тэхнікавытворчасць".
3 пераходам на новыя ўмовы гаспадарання ўсё большие значэнне для рэалізацыі H.-т.п. набываюць эканамічныя метады кіравання, якія стымулююць паскоранае развіццё галін, што з’яўляюцца вызначальнымі для навукова-тэхнічнага прагрэсу, і павышаюць зацікаўленасць вучоных і інжынераў у высокаэфектыўных выніках навукова-тэхнічнай дзейнасці, а прадпрыемствы і аб’яднанні ў абнаЎленні прадукцыі.
НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ, або НТР (Научно-техническая революция, или НТР) — сучасная рэвалюцыйная форма навукова-тэхнічнага прагрэсу, для якой характэрны якасныя змены ў прадукцыйных сілах на аснове карэнных зрухаў у сістэме навуковых ведаў і ператварэння навукі ў рашаючы фактар развіцця вытворчасці.
Характэрнай рысай НТР з’яўляецца яе ўсеагульнасць. Навука як непасрэдная прадукцыйная сіла ва ўмовах НТР матэрыялізуецца ў тэхніцы і тэхналогіі, прадметах працы, арганізацыі вытворчасці і рабочай сіле. Побач з гэтым НТР карэнным чынам мяняе невытворчую сферу адукацыю, ахову здароўя, культуру.
Уздзеянне НТР на сродкі працы выяўляецца ў з’яўленні новага элемента машыны: да рабочай машыны, рухавіка і перадатачнага ўстройства дабаўляецца кіруючае ўстройства. Дзякуючы гэтаму новыя машыны
вызваляюць чалавека не толькі ад цяжкай фізічнай працы, але і ад складаных разумовых аперацый. Ба ўмовах аўтаматызаванай вытворчасці да работніка прад’яўляюцца новыя патрабаванні. Істотна ўзрастае значэнне такіх яго якасцей, як кампетэнтнасць, кваліфікацыя, узровень адукацыі, здольнасць хутка асвойваць тэхнічныя новаўвядзенні.
НТР прыводзіць да з’яўлення новых прадметаў працы з загадзя зададзенымі ўласцівасцямі, якія адсутнічаюць у прыродзе, безадходных і малаадходных тэхналогій, якія выключаюць негатыўнае ўздзеянне вытворчасці на прыроду.
Для НТР характэрна цесная сувязь навукі, тэхнікі і вытворчасці. Навука зліваецца з вытворчасцю, становіцца яе арганічнай састаўной часткай. Шырокае развіццё атрымліваюць такія формы арганізацыі вытворчасці, як навукова-вытворчыя абі’яднанні, міжгаліновыя навукова-тэхнічныя комплексы, фірмы па ўкараненню, інжынерныя цэнтры.
НТР забяспечвае ўсебаковае, комплекснае пераўтварэнне вытворчасці на аснове прымянення сістэм машын, якія ахопліваюць увесь вытворчы працэс. Ствараюцца цэхі і прадпрыемствы-аўтаматы, сістэмы аўтаматызаванага кіравання і праектавання.
Выкарыстанне дасягненняў НТР — рашаючы фактар інтэнсіфікацыі працы, эканоміі сыравіны і матэрыялаў, павышэння аддачы вытворчых фондаў, паляпшэння якасці прадукцыі.
У сучасных умовах важнай задачай з’яўляецца ўзмацненне сацыяльнай арыентацыі НТР — арыентацыя яе на паляпшэнне ўмоў працы і быту людзей, вырашэнне экалагічных праблем і г.д.
Дасягненні НТР не рэалізуюцца аўтаматычна. Раіпаючая роля тут належыць удасканаленню гаспадарчага механізма, рэформе сістэмы кіравання эканомікай.
НАВУКОВА-ТЭХНІЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ (Научно-технический потенциал) — падсістэма грамадскай вытворчасці, у склад якой уваходзяць навука, адукацыя і тэхнічныя сродкі вытворчасці. H.-т.п. уключае ў сябе сукупнасць працоўных, тэхнічных, матэрыяльных,
інфармацыйных рэсурсаў, рэсурсаў арганізацыі і кіравання, ад узроўню якіх залежаць эфектыўнасць, тэрміны і маштабы распаўсюджання вынікаў навуковых даследаванняў і тэхнічных распрацовак у народнай гаспадарцы.
H.-т.п. характарызуецца наступнымі паказчыкамі: колькасць вышэйшых вучэбных і навуковых устаноў, лабараторый, праектных, доследна-канструктарскіх, эксперыментальных, тэхналагічных падраздзяленняў (заводаў, цэхаў, участкаў), аддзелаў механізацыі і аўтаматызацыі, навуковай арганізацыі працы, інстытутаў, бюро або аддзелаў навукова-тэхнічнай інфармацыі; колькасць завершаных даследаванняў і распрацовак, увасобленых у чарцяжах, макетах і ўзорах новай тэхнікі, прагрэсіўнай тэхналогіі, метадычных матэрыялах, якія здольны палепшыць вытворчасць; колькасць работнікаў, якія заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, іх навуковы і кваліфікацыйны ўзровень; узровень тэхнічнай аснашчанасці працы навуковага і тэхнічнага персаналу; затраты на навуковадаследчыя і доследна-канструктарскія работы, удзельная вага капітальных укладанняў у навуку, матэрыяльныя затраты, якія прыходзяцца на аднаго работніка, занятага ўсферы H.-т.п.; аб’ёмназапашаных навуковых ведаў (у тым ліку колькасць навуковых публікацый, артыкулаў, кніг, манаграфій, брашур і да т.п.).
У сучасных умовах развіццё H.-т.п. звязана са стварэннем міжгаліновых навукова-тэхнічных комплексаў, якія ўключаюць у сябе навукова-даследчыя інсты-туты, праектныя і канструктарскія арганізацыі, прадпрыемствы, што адносяцца да розных галін народнай гаспадаркі.
Важнай задачай развіцця H.-т.п. з’яўляецца перабудова галіновай навукі і навукі, якая развіваецца ў вышэйшых навучальных установах, максімальнае прыбліжэнне яе да вытворчасці, умацаванне яе матэрыяльнай і доследна-эксперыментальнай базы, аснашчэнне сучаснымі прыборамі і навуковым абсталяваннем.
НАВУКОВА-ТЭХНІЧНЫ ПРАГРЭС, або НТП (Научно-технический прогресс, или НТП) — працэс
бесперапыннага развіцця навукі і тэхнікі, у ходзе якога назапашваюцца навуковыя веды, якія матэрыялізуюцца ў элементах тэхнікі і ўкараняюцца ў вытворчасць і ва ўсе сферы грамадскага жыцця. НТП уяўляе сабой цэласную сістэму, якая ахоплівае тры ўзаемазвязаныя стадыі — навуку, тэхніку і вытворчасць, што развіваюцца адначасова, цесна ўзаемадзейнічаючы і пераплятаючыся адна з адной. У шырокім сэнсе пад НТП маецца на ўвазе сукупнасць сродкаў і прадметаў працы, метадаў тэхналогіі і форм арганізацыі і кіра-вання вытворчасцю. Увасабленне навуковых ідэй у тэхнічныя сродкі і новую тэхніку ажыццяўляецца праз прыкладныя даследаванні, доследна-канструктарскія і тэхналагічныя распрацоўкі і вытворчыя даследаванні. У выніку навука ўсё больш ператвараецца ў непасрэдную вытворчую сілу і тым самым усё больш змя'няе матэрыяльную вытворчасць.
НТП мае дзве асноўныя формы: эвалюцыйную, якая азначае параўнальна павольнае і частковае ўдасканаленне традыцыйных навукова-тэхнічных асноў вытворчасці, і рэвалюцыйную, якая праходзіць у выглядзе навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Гэтыя формы ўзаемна аоумоўліваюць адна адну: колькаснае назапашванне параўнальна невялікіх змен у навуцы і тэхніцы прыводзіць у рэшце рэшт да карэнных пераўтварэнняў у гэтай галіне, а пасля пераходу да прынцыпова новай тэхнікі і тэхналогіі рэвалюцыйныя змены паступова перарастаюць у эвалюцыйныя.
Паскарэнне НТП з’яўляецца галоўнай умовай павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці і паляпшэння якасці прадукцыі. Асноўныя шляхі паскарэння НТП: павышэнне аддачы навуковага патэнцыялу, паскарэнне тэмпаў росту машынабудавання, павышэнне тэхнічнага ўзроўню яго прадукцыі, карэннае тэхнічнае пераўзбраенне народнай гаспадаркі, інтэграцыя навукова-тэхнічнага патэнцыялу , карэнная перабудова кіравання НТП.
НАВУКОВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЦЫ, або НАП (Научная организация труда, или НОТ) — рацыянальная арганізацыя працы на аснове комплексу ар-
ганізацыйна-тэхнічных, эканамічных, санітарнагігіенічных і псіхафізіялагічных мерапрыемстваў, заснаваных на дасягненнях навукі і перадавым вопыце. Сістэматычна ўкараняемыя ў вытворчасць, яны дазваляюць найлепшым чынам злучыць тэхніку і людзей у адзіным вытворчым працэсе, забяспечыць найбольш эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, бесперапыннае павышэнне прадукцыйнасці працы, садзейнічаць захаванню здароўя чалавека, паступоваму ператварэнню працы ў першую жыццёвую патрэбнасць.