Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
Працоўныя К. удзельнічаюць у абмеркаванні і вырашэнні дзяржаўных і грамадскіх спраў, у планаванні вытворчасці і сацыяльнага развіцця, у падрыхтоўцы і расстаноўцы кадраў, у абмеркаванні і вырашэнні пытанняў кіравання прадпрыемствамі і ўстановамі, паляпшэння ўмоў працы і оыту, выкарыстання сродкаў, прызначаныхдля развіцця вытворчасці, а таксама на сацыяльнакультурныя мерапрыемствы і матэрыяльнае заахвочванне.
Працоўныя К. садзейнічаюць распаўсюджванню перадавых метадаў працы, умацаванню працоўнай дысцыпліны, клапоцяцца аб павышэнні грамадскай свядомасці, культуры і прафесійнай кваліфікацыі сваіх членаў калектыву. Гэтыя канстытуцыйныя палажэнні атрымалі развіццё ў Законе аб працоўных калектывах і павышэнні іх ролі ў кіраванні прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі.
Закон вызначае наступныя формы ажыццяўлення паЎнамоцтваў працоўных К.: 1) непасрэднай дэмакратыі (агульныя сходы, канферэнцыі працоўных калектываў); 2) прадстаўнічай дэмакратыі (грамадскія арганізацыі і іх выбарныя органы).
КАЛЕКТЫЎНЫ ДАГАВОР (Коллективный дого­вор) — пагадненне, якое заключае-прафсаюзны камітэт ад імя працоўнага калектыву з адміністрацыяй прадпрыемства, арганізацыі. Заключэнню калектыўнага дагавора папярэднічае абмеркаванне яго праекта на сходзе (канферэнцыі) працоўнага калектыву, які ўхваляе К.д. і дае паўнамоцтвы прафкому падпісаць яго з адміністрацыяй. Заключаецца К.д. штогод, уступае ў сілу з дня яго падпісання, пасля чаго даводзіцца да ведама ўсіх рабочых і служачых.
У К.д. павінны ўваходзіць: 1) асноўныя палажэнні па пытаниях працы і заработнай платы, устаноўленыя для дадзенага прадпрыемства ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам; 2) палажэнні аб рабочым часе, часе адпа-
чынку, аплаце працы і матэрыяльным стимуляванні, ахове працы, якія распрацаваны адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам у межах прадастаўленых ім правоў і якія носяць нарматыўны характар; 3) узаемныя абавязацельствы адміністрацыі і працоўнага калектыву па выкананню вытворчых планаў, удасканаленню арганізацыі вытворчасці і працы, укараненню новай тэхнікі і павышэнню прадукцыйнасці працы, паляпшэнню якасці і сніжэнню сабекошту прадукцыі, развіццю эканамічнага спаборніцтва, умацаванню вытворчай і працоўнай дысціпліны, павышэнню кваліфікацыі і падрыхтоўцы кадраў непасрэдна на вытворчасці; 4) абавязацельствы адміністрацыі і прафкома па далучэнню рабочых і служачых да кіравання прадпрыемствам, уда­сканаленню нарміравання працы, форм аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання, па ахове працы, прадастаўленню льгот і пераваг перадавікам вытворчасці, паляпшэнню жыллёвых умоў, культурна-бытавога абслугоўвання, развіццю выхаваўчай і культурна-масавай ра­боты.
КАЛЬКУЛЯВАННЕ (Калькулирование) — спосаб групоўкі затрат і атрымання інфармацыі аб сабекошце прадуктаў працы. Метады К.: пазаказны, папераробчы, падэталёвы, абязлічаны, нарматыўны і інш.
КАЛЬКУЛЯЦИЯ (Калькуляция) — састаўная частка калькулявання, спосаб разліку сабекошту адзінкі прадукцыі, работ і паслуг. У залежнасці ад прызначэння К. дзеляцца на праектныя, нарматыўныя, планавыя і фактычныя (справаздачныя).
Планавая К. павінна складацца на базе прагрэсіўных норм затрат працы і сродкаў вытворчасці, якія адлюстроўваюць выкарыстанне ў плануемым перыядзе дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу ў тэхналогіі, кіраванні і арганізацыі вытворчасці і працы. У аснове нарматыўнай К. ляжаць бягучыя, дзеючыя нормы, якія адлюстроўваюць ужо дасягнуты ўзровень затрат, а фактычная, ці справаздачная, К. характарызуе фактычны ўзровень затрат і складаецца па даных бухгалтарскага ўліку.
К. з’яўляецца неабходным паказчыкам для вызна-
чэння эфектыўнасці капітальных укладанняў і новай тэхнікі, для ажыццяўлення кантролю за ўзроўнем сабе кошту і рэнтабельнасці прадукцыі, для вызначэння абгрунтаваных цэн на вырабы і паслугі, умацавання гаспадарчага разліку.
У К. адлюстроўваюцца затраты па артикулах з улікам асаблівасцей асобных галін народнай гаспадаркі. На прамысловых прадпрыемствах выдзяляюцца наступныя затраты: сыравіна і матэрыялы, пакупныя вы­рабы і паўфабрыкаты, паліва і энергія на тэхналагічныя мэты, асноўная і дадатковая зарплата вытворчых рабочых, адлічэнні на сацыяльнае страхаванне, расходы на падрыхтоўку і асваенне вытворчасці, расходы на ўтрыманне і эксплуатацыю абсталявання, цэхавыя рас­ходы, агульнагаспадарчыя (або агульназаводскія) рас­ходы, іншыя вытворчыя расходы. У справаздачнай К. адлюстроўваюцца таксама і затраты ад браку.
КАЛЯНДАРНАЕ ПЛАНАВАННЕ (Календарное планирование) — этап аператыўна-вытворчага планавання на прадпрыемстве, які заключаецца ў далейшай дэталізацыі і дыферэнцыяцыі планавых заданняў па тэрмінах, а таксама па кожнаму цэху. Аб’ектам планавання на гэтым этапе з’яўляюцца асобныя вузлы і дэталі і іх pyx у вытворчасці як у межах дадзенага цэха, так і паміж асобнымі цэхамі. Планавыя заданні карэкціруюцца шляхам дэталізацыі іх для кожнага ўчастка ці брыгады па кожнаму вузлу, кожнай дэталі ці нават аперацыі. Складаецца каляндарны план вырабу не толькі па загатоўчай, апрацоўчай і зборачнай стадыях асобна, але і па дакладна ўзгодненых тэрмінах паміж імі з размеркаваннем работ па ўчастках і нават па рабочых месцах у межах кожнага цэха.
Важнае месца на гэтым этапе планавання займаюць нарматыўныя разлікі памераў партыі і працягласці вы­творчых цыклаў, унутрыцэхавых і міжцэхавых запасаў загатовак, дэталей і вузлоў, неабходных для забеспячэння бесперапыннай работы цэхаў і ўчасткаў. Асновай плана з’яўляецца пабудова складанай сістэмы тэрмінаў вытворчасці па вырабу ў цэлым, па асобных вузлах і дэталях, а ў некаторых выпадках і па асобных аперацы-
ях.
Каляндарны план у сістэме міжцэхавага планавання рэгламентуе тэрміны руху прадукцыі па цэхах завода, не раскрываючы прыватных, унутрыцэхавых пааперацыйных тэрмінаў вытворчасці па кожнаму прадмету.
У сістэме ж унутрыцэхавага планавання каляндарны план узгадняе паміж сабой работу ўчасткаў цэха ці асобных груп абсталявання ў межах кожнага ўчастка і ў выніку вызначае па кожнай дэталі (загатоўцы) ці па камплекту дэталей тэрміны запуску ў першую аперацыю, тэрміны праходжання па аперацыях тэхналагічнага працэсу ці па ўчастах цэха і тэрміны выпуску ў гатовым выглядзе.
Змест і метады пабудовы каляндарнага плана значна відазмяняюцца ў залежнасці ад вытворчых умоў на рабочых месцах участкаў і цэхаў, якія ўдзельнічаюць у выпуску плануемых вырабаў, гэта значыць яны залежаць ад тыпу вытворчасці.
К.п. узаемазвязана з 1-м этапам аб’ёмным планаваннем і 3-м этапам аператыўным планаваннем.
КАМБІНАВАННЕ ВЫТВОРЧАСЦІ (Комбиниро­вание производства) — форма арганізацыі грамадскай вытворчасці, заснаванай на тэхналагічным і арганізацыйным злучэнні ў адным прадпрыемстве (камбінаце) розных вытворчасцей, дзе прадукты адной вытворчасці служаць сыравінай, паўфабрыкатамі, дапаможнымі матэрыяламі для другіх.
К.в. у прамысловасці выступае ў трох асноўных відах: камбінаванне, заснаванае на спалучэнні паслядоўных стадый апрацоўкі прадметаў працы (найбольш развіта ў тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці); камбінаванне, што ўключае ў сваю аснову выкарыстанне адходаў вытворчасці (характэрна для дрэваперапрацоўчай прамысловасці); камбінаванне на базе комплекснага выкарыстання сыравіны (распаўсюджана ў вытворчасцях па перапрацоўцы арганічнай сыравіны нафты, вугалю, сланцаў).
Пры К.в. адбываецца арганічнае зліццё разрозненых спецыялізаваных узаемазвязаных вытворчасцей у адзіны арганізацыйна-тэхнічны і, як правіла, тэрытары-
яльны комплекс.
К.в. характарызуецца: колькасцю і коштам прадуктаў, атрыманых з адзінай зыходнай сыравіны, якая перапрацоўваецца на камбінаце; суадносінамі кошту прадуктаў, якія вырабляюцца на аснове К.в., і іх кошту на некамбінаваных прадпрыемствах; ступенню комплекс нага выкарыстання ў вытворчасці пярвічнай сыравіны і іншымі паказчыкамі.
К.в. дазваляе атрымаць эканамічны эфект дзякуючы канцэнтрацыі і рацыянальнай арганізацыі вытворчасці, комплекснаму выкарыстанню сыравіны, скарачэнню вытворчага цикла, эканоміі энергарэсурсаў.
КАНВЕРСІЯ (Конверсия) -істотнае змяненне зместу або ўмоў існавання эканамічнага аб’екта. Адрозніваюць К. прамысловасці і К. пазык.
К. прамысловасці перавод грамадзянскіх (ваенных) прадпрыемстваў на выраб ваеннай (грамадзянскай) прадукцыі. Пераход прадпрыемстваў абароннай прамысловасці на выпуск прадукцыі грамадзянскага прызначэння забяспечвае эфект за кошт скарачэння непрадукцыйных абаронных расходаў, пашырэння стваральных магчымасцей народнай гаспадаркі. Вельмі важна пры гэтым стварыць неабходныя арганізацыйнаэканамічныя ўмовы для аптымальнай адаптацыі прадпрыемстваў, якія перапрафіліруюцца, у грамадзянскім сектары эканомікі, забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне вытворчага патэнцыялу, што выслабаняецца.
К. пазык змяненне першапачатковых умоў дзяржаўных пазык, што выяўляецца ў паніжэнні працэнта, змяненні тэрміну дзеяння і спосабу пагашэння пазыкі, аб’яднанні аблігацый розных пазык. Праводзіцца дзеля змяншэння дзяржаўнага доўгу, які ўтвараецца ва ўмовах больш нізкай пакупной здольнасці грошай.
КАНКУРЭНЦЫЯ (Конкуренция) — уласцівая таварнай вытворчасці і рыначнай эканоміцы барацьба паміж вытворцамі за больш выгадныя ўмовы вырабу і збыту тавараў.
К. з’яўляецца механізмам рэгулявання грамадскай вытворчасці. Формы і метады канкурэнтнай барацьбы мяняліся на розных этапах развіцця грамадства. Сва-
бодная К. зводзілася да эканамічнага ўдушэння саперніка (да яго разарэння) галоўным чынам метадам адкрытай цэнавай К. К. выступае ў ролі магутнага фактару канцэнтрацыі вытворчасці, якая на пэўнай ступені прыводзіць да з’яўлення манаполій. Для сучаснай К. асабліва характэрна шырокае выкарыстанне розных форм няцэнавай К. (тэхнічныя перавагі, якасць і надзейнасць вырабаў, метады іх збыту, характар прадастаўляемых паслуг і гарантый, умовы аплаты, рэклама).
Ва ўмовах эканамічнай рэформы фарміраванне рын­ку, стымуляванне і развіццё канкурэнтных узаемаадносін паміж прадпрыемствамі здольны падарваць манапольны дыктат вытворцы над спажыўцом, стымуляваць якаснае ўдасканаленне выпускаемай прадукцыі, укараненне дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу і садзейнічаць тым самым дасягненню мэт, пастаўленых эканамічнай рэформай.