• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі эканамічны слоўнік

    Кароткі эканамічны слоўнік


    Мінск 1993
    95.29 МБ
    Па меры паглыблення міжнароднага падзелу пращ важнае значэнне набывае ўзгодненае развіццё ўдасканаленне ўзаемазвязаных элементаў I. народнагаспадарчых комплексаў розных краін. Міжнародная вытворчая I. — сукупнасць нацыянальных транспартных сістэм і інфармацыйных комплексаў, якія абслугоўваюць знешнеэканамічную дзейнасць і міжнародныя зносіны, многіх аб’ектаў і збудаванняў, што забяспеч­ваюць ахову навакольнага асяроддзя, рацыянальнае вы­карыстанне натуральных рэсурсаў, добрае функцыяніраванне супольных аб’ектаў.
    Удасканаленне і развіццё I. стварае спрыяльныя ўмовы для паглыблення інтэграцыйных працэсаў і пашырэння міжнародных узаемавыгадных гаспадарчых сувязей.
    Сучасная навукова-тэхнічная рэвалюцыя ўзмацніла залежнасць эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці ад развіцця I. У сувязі з гэтым вельмі важна выяўляць і пастаянна падтрымліваць аптымальныя прапорцыі ў развіцці асноўнай вытворчасці і галін I.
    К
    КААПЕРАВАННЕ ВЫТВОРЧАСЦІ (Коопериро­вание производства) — такая форма арганізацыі вытворчасці, пры якой адны прадпрыемствы на аснове працяглых вытворчых сувязей пастаўляюць другім сваю прадукцыю ў выглядзе паўфабрыкатаў, дэталей, вузлоў, агрэгатаў або іншых канструкцыйных элементаў для супольнага вырабу таго ці іншага прадукту.
    Адрозніваюць агрэгатнае, падэтальнае і тэхналагічнае каапераванне. К.в. арганізуецца таксама пры наяўнасці свабодных вытворчых магутнасцей на адных прадпрыемствах і нястачы іх на другіх. Адрозніваюць галіновае і міжгаліновае, раённае і міжраённае К.в.
    Эканамічныя выгады К.в. шмат у чым абумоўлены эфектыўнасцю спецыялізацыі. Разам з тым непасрэдны эфект К.в. забяспечваецца толькі ў тым выпадку, калі пастаўляемыя дэталі, вузлы, паўфабрыкаты лепшай якасці абыходзяцца танней, чым тыя, што вырабляе ўласная вытворчасць, а пастаўкі ажыццяўляюцца камплектна і своечасова.
    Для характарыстыкі ўзроўню К.в. ужываюць такія паказчыкі, як доля камплектуючых дэталей, паўфабрыкатаў, што паступаюць па кааперацыі, у агульным аб’ёме прадукцыі галіны або прадпрыемства, колькасць прадпрыемстваў, якія кааперуюць з дадзеным прадпрыемствам, і інш.
    КААПЕРАТЫЎ (Кооператив) -грамадская арганізацыя грамадзян, якія добраахвотна аб’ядналіся на аснове членства для сумеснага вядзення гаспадарчай ці іншай дзейнасці на базе належачай ім на праве ўласнасці арандаванай ці прадастаўленай у бясплатнае карыстан-
    не маёмасці, самастойнасці, самакіравання і самафінансавання, а таксама матэрыяльнай зацікаўленасці членаў кааператыва і найбольш поўнага спалучэння іх інтарэсаў з інтарэсамі калектыву і грамадства. Гэта — першаснае звяно сістэмы кааперацыі.
    К. з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, звязаныя з яго дзейнасцю, мае самастойны баланс. У складзе К. могуць стварацца наступныя структурный падраздзяленні (уключаючы тэрытарыяльна адасобленыя): аддзяленні, цэхі, фермы, майстэрні, атэлье, магазіны і іншыя, якія дзейнічаюць, як правіла, на начатках калектыўнага, сямейнага ці індывідуальнага падраду, у тым ліку з арэндай маёмасці. К. мае права адкрываць свае філіялы і прадстаўніцтвы.
    У сістэме кааперацыі ў Рэспубліцы Беларусь функцыяніруюць К. двух асноўных тыпаў: вытворчыя і спажывецкія. Вытворчыя К. вырабляюць тавары, прадукцыю, а таксама прадастаўляюць платныя паслугі прадпрыемствам, арганізацыям, установам і грамадзянам.
    Спажывецкія К. задавальняюць патрэбы сваіх членаў і іншых грамадзян у гандлёвым і бытавым абслугоўванні, а таксама членаў кааператываў — у жыллі, дачах і садовых участках, гаражах і стаянках для аўтамабіляў, у сацыяльна-культурных і іншых паслугах.
    К. могуць быць змешанага тыпу, калі яны побач са спажывецкімі функцыямі ажыццяўляюць разнастайную вытворчую дзейнасць.
    КААПЕРАЦЫЯ ПРАЦЫ (Кооперация труда) — форма арганізацыі працы, пры якой значная колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа працэсе працы ці розных, але звязаных паміж сабой працэсах. К.п. стварае новую вытворчую сілу калектыўнай працы, дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць рабочы час і рэсурсы, дабівацца значнага паніжэння затрат працы і сродкаў пры вырабе прадукцыі, у кароткі тэрмін выконваць вялікі аб’ём работ. У гэтым заключаюцца вялікія перавагі кааператыўнай працы перад працай інд ывід уальнай.
    На прадпрыемствах адрозніваюць чатыры формы
    К.п.: міжцэхавую, міжучасткавую, унутрыўчасткавую і ўнутрыбрыгадную. Міжцэхавая К.п. мае некалькі відаў работ: працяг працэсу апрацоўкі, камплектаванне выпускаючага цэха дэталямі і вузламі, аказанне паслуг. Першы від характэрны для тэхнічных цэхаў, другі — для прадметных, а трэці -для дапаможных цэхаў і ўчасткаў. Міжучасткавая К.п. мае тыя ж віды і адрозніваецца ад міжцэхавай толькі маштабамі. Унутрыўчасткавая і ўнутрыбрыгадная К.п. вызначаецца ты­лам вытворчасці, наяўнасцю або адсутнасцю канвеера (патокаў), узроўнем спецыялізацыі і да т.п. Тут могуць адначасова ажыццяўляцца і паслядоўная апрацоўка, і камплектаванне фінішнай аперацыі, і паслугі. К.п. цесна звязана з падзелам працы, які прадугледжвае адасабленне розных працэсаў і работ па вырабу чаго-небудзь. Падзел працы прыводзіць да з’яўлення частковай працы і адпаведна частковага прадукту, які можа ператварыцца ў гатовы выраб толькі пасля злучэння яго з іншымі частковымі прадуктамі.
    КАДРАВАЯ ПАЛІТЫКА (Кадровая политика) — сукупнасць тэарэтычных палажэнняў і установак, якія вызначаюць стратэгію работы з кадрамі (работнікамі прадпрыемства, арганізацыі).
    Работа з кадрамі адзін з элементаў працэсу арганізацыі вытворчасці, які ўяўляе сабой шэраг узаемазвязаных і скаардынаваных мер па аналізу катэгорый работнікаў і пасад па пытаннях падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў, арганізацыі іх работы.
    Ва ўмовах перабудовы пастаянна павышаюцца патрабаванні да агульнаадукацыйнай, тэхнічнай і эканамічнай падрыхтоўкі кадраў, іх прафесіяналізму.
    КАЗНАЧЭЙСТВА (Казначейство) — спецыяльны дзяржаўны фінансаваны орган. У яго функцыі ўваходзяць складанне праекта дзяржаўнага бюджэту і яго выкананне, кіраванне дзяржаўным доўгам, эмісія (выпуск) дзяржаўных каштоўных папер (казначэйскіх білетаў, аблігацый, акцый і г.д.), кантроль за рухам дзяржаўнай маёмасці ў выглядзе каштоўных папер і іншыя аперацыі. Пры выкананні бюджэту К. арганізуе
    збор плацяжоў, падаткаў і іншых даходаў у бюджет, адкрывае бюджетный крэдыты і прадастаўляе сродкі ў адпаведнасці з зацверджанымі асігнаваннямі. Касавае выкананне бюджету ўскладаецца на банкі.
    Казначэйская эмісія ажыццяўляецца дзеля пакрыцця дзяржаўных расходаў. Казначэйскія білеты ўпершыню выпушчаны Наркамфінам у 1924 г. для пакрыцця бюджэтнага дэфіцыту. Цяпер казначэйскія білеты (1, 3, 5 руб.) выпускаюцца па меры патрэб гаспадарчага абароту. Яны знаходзяцца ў грашовым абарачэнні краіны на аднолькавых падставах з банкаўскімі білетамі, выкарыстоўваюцца для размену банкаўскіх білетаў і выканання дробных плацяжоў.
    КАЛГАС (Колхоз) -гэта кааператыўная арганізацыя сялян для супольнага вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. У К. нашай краіны вытворча-гаспадарчая дзейнасць ажыццяўляецца на зямлі, якая з’яўляецца ўсеагульнай уласнасцю і перададзена ім для карыстання. Эканамічнай асновай К. з’яўляецца кааператыўная ўласнасць, якая першапачаткова створана аграмаджаннем сродкаў вытворчасці сялян-кааператараў. Вядомы тры формы калектыўнага вядзення сельскай гаспадаркі: а) таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі; б) камуна сельскагаспадарчая; в) арцельсельскагаспадарчая.
    Мэты, асноўныя прынцыпы арганізацыі і вытворчагаспадарчай дзейнасці калгасаў вызначаюцца Статутам калгаса. Вышэйшым органам кіравання ў К. з’яўляецца агульны сход калгаснікаў (сход упаўнаважаных), паўсядзённае кіраўніцтва ажыццяўляе выбранае сходам праўленне на чале з яго старшынёй. Для кантролю за дзейнасцю праўлення і службовых асоб сходам выбіраецца рэвізійная камісія тэрмінам на 3 гады.
    Вытворча-фінансавая дзейнасць К. заснавана на гаспадарчым разліку, шырскім ужыванні матэрыяльных і маральных стымулаў. Асноўнай формай арганізацыі працы і вытворчасці з’яўляецца пастаянная вытворчая брыгада. Шырокае развіццё атрымліваюць падраднаарэндныя звёны, атрады, брыгады. К. маюць дапамож-
    ныя галіны, уваходзяць у міжгаспадарчыя аб’яднанні. Аплата працы калгаснікаў адпавядае яе колькасці і якасці. У 1966 г. была ўведзена гарантаваная аплата працы, а з 1987 г. ад валавога даходу, па астаткаваму прынцыпу.
    Грамадская гаспадарка К. развіваецца на навуковатэхнічнай аснове, за кошт умацавання яе матэрыяльнатэхнічнай базы.
    КАЛЕКТЫВІЗМ (Коллективизм) -прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, заснаваны на агульнасці працы, уласнасці, светапогляду, мэт і ідэалаў, на свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў грамадскім, на арганічным іх спалучэнні.
    К. — прынцып, супрацьлеглы індывідуалізму, асновай якога выступае непадзельнасць, прызнанне аўтаноміі і абсалютных правоў асобы ў грамадстве. К. мае на ўвазе такія адносіны паміж грамадствам і асобай, пры якіх развіццё грамадства наогул стварае дабратворныя ўмовы для развіцця асобы, а развіццё апошняй ёсць умова прагрэсу ўсяго грамадства. К. мае на ўвазе таварыскую ўзаемадапамогу, усведамленне і выкананне абавязку перад грамадствам, свядомае спалучэнне асабістых інтарэсаў з грамадскімі, роўнасць у калектыве, навагу да калектыву і яго рашэнняў, усведамленне адказнасці перад калектывам за свае ўчынкі і паводзіны таварышаў. Калектыў клапоціцца аб чалавеку, аб задавальненні яго патрэб, аб поўным развіцці сіл і здольнасцей асобы.
    КАЛЕКТЫУ ВЫТВОРЧЫ, ПРАЦОЎНЫ (Кол­лектив производственный, трудовой) — ячэйка грамад­ства, якая аб’ядноўвае ўсіх работнікаў, што ажыццяўляюць сумесную працоўную дзейнасць на дзяржаўным, грамадскім прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі, у калгасе і іншай кааператыўнай арганізацыі.
    У складзе адзінага працоўнага К. у адпаведнасці са структурай прадпрыемства, установы, арганізацыі дзейнічаюць калектывы цэхаў, аддзелаў, участкаў, брыгад і іншых падраздзяленняў. Працоўныя К. ажыццяўляюць эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя функцыі, накіраваныя на рознабаковае ўмацаванне і
    развіццё грамадскага ладу жыцця, садзейнічаюць актыўяаму ўдзелу працоўных у вытворчым і дзяржаўным жыцці, у кіраванні прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі.