Кароткі эканамічны слоўнік

Кароткі эканамічны слоўнік

Выдавец:
Памер: 390с.
Мінск 1993
95.29 МБ
У сувязі з высокім узроўнем механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, вялікай доляй работ з прымусовым рытмам працы на прадпрыемствах машынабудавання і лёгкай прамысловасці ўведзены спецыяльныя даплаты да тарыфных ставак за І.п. Гэта даплата ўводзіцца для рабочых, занятых на канвеерах, паточных аўтаматычных і аўтаматызаваных лініях, на гібкіх аўтаматызаваных вытворчасцях і да т.п. У лёгкай прамысловасці памеры даплат залежаць ад каэфіцыента Т.п. (К.і.п.), які ўяўляе сабой вынік ад дзялення здабытку фактычнага выпуску вырабаў у штуках за месяц на тэхнічна абгрунтаваную (штучную) норму явачнага (табельнага) часу работы за месяц.
Даплаты за Т.п. устанаўліваюцца ў цэлым калектыву рабочых канвеера (патоку, брыгады, звяна і да т.п.) пры ўмове выканання планавых заданняў па аб’ёму вытворчасці ў зададзенай наменклатуры і якасці выпускаемай прадукцыі. Пры К.і.п. = 1 ...1,1 даплата складае да 4 %, пры Кл.п. = 1,1 ... 1,2 да 8 %, пры Кл.п. > 1,2 да 12 %.
У машынабудаванні прадугледжаны больш складаныя метады разліку даплат за Т.п. у залежнасці ад паказчыка занятасці рабочага актыўнай працай (за цыкл, такт, змену і да т.п.).
ІНТЭНСІФІКАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ (Интенси­фикация производства) працэс узмацнення напружанасці ў выкарыстанні ўсіх элементаў вытворчасці (рабо­чий сілы, прадметаў працы і сродкаў працы) дзеля павелічэння памераў вытворчасці за кошт эканоміі на аснове прымянення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэння кваліфікацыі кадраў. Сутнасць І.в. праяўляецца ў рэсурсазоеражэнні, змяншэнні за­трат жывой і арэчаўленай працы на адзінку прадукцыі (работ, паслуг). Узровень інтэнсіфікацыі вытворчасці вызначаецца доляй патрэб у рэсурсах, якія задавальняюцца за кошт іх эканоміі. Ён можа быць разлічаны як у поўных патрэбах, так і ў прыросце патрэб у прымяняемых рэсурсах ці іх затрат. Усебаковая інтэнсіфікацыя вытворчасці дасягаецца шляхам стварэння процізатратнага механізму гаспадарання, актыўнага ўкаранення дасягненняў навукова -тэхнічнага прагрэсу, пераадолення безгаспадарчасці ў вытворчай дзейнасці.
ШТЭНСІФІКАЦЫЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ (Интенсификация сельского хозяйства) пра­цэс забеспячэння росту сельскагаспадарчай прадукцыі за кошт дадатковага паслядоўнага ўкладання сродкаў вытворчасці і працы на кожную адзінку зямлі і выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. І.с.г. адна з форм расшыранай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пры экстэнсіўным развіцці павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі дасягаецца за кошт расшырэння зямельнай плошчы, росту пагалоўя жывёлы і прыцягнення працоўных рэсурсаў. І.с.г. забяспечвае сістэматычнае павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці пры нязменных (або скарочаных) працоўных і зямельных рэсурсах, пагалоўя жывёлы ў выніку павышэння эканамічнай урадлівасці глебы, паляпшэння пародзістасці і племянных якасцей жывёлы, росту ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і прадукцыйнасці жывёлы і птушак. Гэта дасягаецца за кошт комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, хімізацыі зямель, укаранення новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій, дасягненняў навукі і перадавога вопыту, найбольш удасканаленых форм ар-
ганізацыі працы і вытворчасці, росту кваліфікацыі працоўных кадраў.
Узровень І.с.г. наогул характарызуецца наступнымі паказчыкамі: затратамі сродкаў вытворчасці і жывой працы; шчыльнасцю пагалоўя жывёлы на 100 га зямлі; энергааснашчанасцю зямельных угоддзяў.
Эфектыўнасць І.с.г. вызначаецца: выхадам чыстай прадукцыі (валавога даходу), чыстага даходу (прыбытку) з адзінкі зямельнай плошчы; ростам прадукцыйнасці працы, зніжэннем сабекошту адзінкі прадукцыі, ростам узроўню рэнтабельнасці.
І.с.г. генеральны напрамак яе развіцця на перспек­тиву, важнейшая ўмова вырашэння сацыяльна-эканамічнай праблемы вёскі.
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ ПРАДУКЦЫЙНЫХ СІЛ (Интернационализация производительных сил) рост аграмаджвання вытворчасці ў міжнародным маштабе, ліквідацыя ізаляванасці паміж нацыямі, умацаванне іх супрацоўніцтва ў сферы эканамічнай дзейнасці, у абмене матэрыяльнымі каштоўнасцямі, дасягненнямі навукі і тэхнікі. І.п.с. азначае пашырэнне эканамічных працэсаў за нацыянальныя межы асобных дзяржаў, развіццё ўстойлівых эканамічных сувязей паміж краінамі і народамі. Яна абумоўлена ростам прадукцыйных сіл, паглыбленнем міжнароднага падзелу працы і ляжыць у аснове ўзмацнення эканамічнай узаемазалежнасці краін.
I п.с. аб’ектыўная тэндэнцыя сусветнага гістарычнага працэсу, які бярэ свой пачатак ва ўмовах пераходу да машыннай вытворчасці, калі нацыянальныя рамкі пачынаюць перашкаджаць развіццю прадукцыйных сіл. На гэтым этапе (сярэдзіна XIX ст.) І.п.с. выявілася ў фарміраванні адзінага сусветнага рынку як сферы ўстойлівых таварна-грашовых адносін, абумоўленай міжнародным падзелам працы. У далейшым яна ўсё больш спалучаецца з інтэрнацыяналізацыяй працэсу вытворчасці і капіталу. Праца набывае грамадскі характар у міжнародным маштабе.
ІНФАРМАТЫКА (Информатика) навука, якая вывучае структуру і агульныя ўласцівасці навуковай
інфармацыі, а таксама заканамернасці і метады яе стварэння, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання ў роз­ных сферах чалавечай дзейнасці. I. склалася ў нетрах матэматыкі і кібернетыкі, сістэматыкі і электронікі, логікі і лінгвістыкі. I. з’яўляецца агульнанавуковай катэгорыяй, раскрываецца праз паняцці "мадэль", "даныя", "алгарытм" і "праграма". Ідэі і метады I. прымяняюцца пры вывучэнні інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў біялагічных, сацыяльных і іншых прыродных сістэмах. I. адзін з галоўных напрамкаў навуковатэхнічнага прагрэсу.
ІНФАРМАЦЫЯ (Информация) змест паведамлення або сігналу, веды, якія разглядаюцца ў працэсе іх перадачы або ўспрымання; адна з галоўных агульнанавуковых катэгорый, якая адлюстроўвае структуру матэрыі і сноса бы яе пазнання. I. адно з асноўных паняццяў кібернетыкі. У кібернетычным сэнсе I. тэта адлюстраванне аднаго аб’екту ў другім, якое выкарыстоўваецца для фарміравання ўздзеянняў, што знаходзяцца ў стане кіравання. Мэтавая функцыя I. (прагма­тичны аспект) характарызуецца яе ўласцівасцю ўплываць на працэсы кіравання. I. заўсёды адыгрывала вельмі важную ролю ў жыцці чалавека. У сярэдзіне XX ст. у выніку сацыяльнага прагрэсу і бурнага развіцця навукі і тэхнікі роля I. нязмерна вырасла. Адбываецца лавінападобнае нарастание аб’ёмаў разнастайнай L, якое атрымала назву інфармацыйнага выбуху. Паняцце I. звычайна прадугледжвае наяўнасць двух аб’ектаў крыніцы I. і спажыўца I. (адрасата).
I. дае пэўную сукупнасць звестак аб навакольным свеце, падзеях, чыёй-небудзь дзейнасці; гэта форма сувяз! паміж кіруемымі і кіруючымі аб’ектамі, што складаюць любую сістэму кіравання. Форма прадстаўлення I. паведамленне. Пад паведамленнем маецца на ўвазе форма прадстаўлення I. (лічбавыя даныя, адлюстраван­не, тэкст і г.д.). Разам з тым не кожнае паведамленне можа лічыцца I. Толькітое паведамленне, якое змяншае неакрэсленасць у той галіне, да якой яно адносіцца, з’яўляецца I.
Ад паняцця I. неабходна адрозніваць паняцце даных.
I. i даныя на практыцы трактуюцца як сінонімы. Дания ў інфарматыцы факты або ідэі, прадстаўленыя ў фармалізаваным выглядзе, пригодным для апрацоўкі, перадачы і захавання. Даныя атрымліваюць шляхам назірання, лагічных або арыфметычных аперацый, якія выконваюцца якім-небудзь блокам сістэмы. Даныя звычайна запісваюцца на якіх-небудзь носьбітах (МЛ, МД і інш.).
Адной з разнавіднасцей I. з’яўляецца эканамічная I. Яна характарызуе эканамічныя адносіны і працэсы грамадскага ўзнаўлення.
ІНФЛЯЦЫЯ (Инфляция) перапаўненне каналаў грашовага абарачэння лішняй у параўнанні з патрэбамі абароту масай грошай і ў сувязі з гэтым абясцэньванне іх. Пры інфляцыі парушаюцца патрабаванні закону гра­шовага абарачэння (гл. Закон грашовага абарачэння).
I. можа ўзнікаць пры тых спосабах вытворчасці, дзе існуюць таварна-грашовыя адносіны. Праяўляецца яна ў агульным і нераўнамерным росце цэн на тавары і паслугі, з аднаго боку, і ў апераджальным росце даходаў у параўнанні з таварнымі масамі і паслугамі з другога. Пры I. узнікае спекуляцыя, адбываецца "вымывание" таннага асартыменту тавараў, замена яго дарагім і не заўсёды лепшай якасці; назіраецца дэфіцыт тавараў; адбываецца незбалансаванасць таварных і грашовых мае. Прычынамі інфляцыйных працэсаў з’яўляюцца: недасканаласць структуры грамадскай вытворчасці, за­тратны гаспадарчы механізм, нізкая эфектыўнасць гаспадарання, слабае выкарыстанне таварна-грашовых адносін, дэфіцыт бюджэту, недасканаласць аплаты працы, гэта значыць, недахопы ў гаспадарчым механізме, эканамічнай палітыцы. I. мае прычынную сувязь і з агуль­ным) сусветнымі працэсамі. У сучасных умовах да аздараўлення грашовага абарачэння могуць прывесці перабудова эканомікі, фінансавай палітыкі, паляпшэнне рыначных адносін (уключаючы міжнародны рынак), устанаўленне дзейснага эканамічнага кантролю за дынамікай цэн, больш цесная залежнасць паміж узроўнем грашовых даходаў насельніцтва і ростам яго спажывання.
ІНФРАСТРУКТУРА (Инфраструктура) — комп­лекс галін гаспадаркі, якія заояспечваіоць агульныя ўмовы вытворчасці і жыццядзейнасці людзей. Адрозніваюць вытворчую і сацыяльна-бытавую I.
Вытворчая I. уключае ўсе віды транспарту і транспартнай гаспадаркі наогул (чыгуначныя станцыі, марскія і рачныя порты, докі, дэпо, аб’екты, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыяніраванне нафтаі газаправодаў і да т.п.), лініі электраперадачы, якія фарміруюць энергасістэмы, сукупнасць узаемазвязаных сродкаў перадачы і апрацоўкі інфармацыі, аб’екты, што забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне природ­ных рэсурсаў, і іншыя сістэмы і збудаванні, якія непасрэдна не выкарыстоўваюцца пры стварэнні матэрыяльных даброт, але без якіх не можа існаваць вытворчасць.
Да сацыяльна-бытавой I. адносяцца галіны гандлю, аховы здароўя, усе віды пасажырскага транспарту і сувязі (занятыя аослугоўваннем насельніцтва), гарадскія камунікацыйныя збудаванні, гасцінічная гаспадарка, грамадскае харчаванне і іншыя падраздзяленні невытворчай сферы.
У іерархічнай будове I. выдзяляюцца розструктура асобнага прадпрыемства.
Развіццё I. — важнейшая ўмова інтэнсіфікацыі вытворчасці, вырашэння сацыяльных задач, звязаных з задавальненнем матэрыяльных і духоўных патрэб грамадства, якія пастаянна растуць, актывізацыяй чалавечага фактару.