• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    МІКОЛА КАЛЯДНЫ
    Касьмічныя праекцыі
    Раманы, п’есы
    Мінск «Г аліяфы» 2020
    удк 821.161.3-31/-2 ББК 84(4Бен)
    K17
    Калядны, М.
    K17 Касьмічныя праекцыі: раманы, п'есы / Мікола Калядны. — Мінск : Галіяфы, 2020. — 424 с.
    ISBN 978-985-7209-59-0.
    Нашае жыцьцё — касьмічныя праекцыі. Бесьперастанныя, адмысловыя, вызначальныя. Створаныя ўверсе, на Нябёсах, яны ільюцца ўніз, у чалавечую сьвядомасьць і абумоўліваюць усе думкі, пачуцьці, учынкі. Героі кнігі, ідучы цераз нетры і церні рэальнасьці, выпрабоўваюць свой дух і ўзгадоўваюць у сабе разуменьне паўсюднай касьмічнай прычыннасьці. Глыбокія веды пра Космас пашыраюць іхнае сьветаўспрыманьне, адчыняюць праўду і сэнс жыцьця, дапамагаюць шукаць правільныя адказы на пытаньні — увогуле многія праблемы для іх проста адыходзяць. Характэрна: праясьненьне адчуваюць усе, хто знаёміцца зь лёсам персанажаў.
    удк 821.161.3-31/-2
    ББК 84(4Бем)
    ISBN 978-985-7209-59-0
    © Калядны М., 2020
    © Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2020
    ГОЛСКАСЬЦЬ
    рэсткая праекцыя
    — Янка-а-а!
    — Чаго ты крычыш? Тут жа можна іначай.
    — Ты яшчэ ўзбураны, пракуда, і не адрозьніваеш. Па-першае, я не крычу, а клічу цябе і эмоцыямі, і думкамі разам, а па-другое, досыць табе зьнікаць, a то прападзеш няўрокам. Дый хвалююся я.
    — Нічога страшнага, Мар'я, я ня дурань і сабе не нашкоджу.
    — А калі іншыя?
    — Няўжо яны адразу кінуцца на мяне, я ж новенькі, абаронены і пад тваёй апекай. А ты — абазнаная.
    — Гэта так. Дасьведчаная. А ты толькі прыйшоў, цалкам адкрыты, уразьлівы, у подступах яшчэ не разьбіраесься...
    — IІПТО?
    — Засвой, што поле бітвы — ужо не Энроф зь яго таямнічасьцю, а шырока адкрытая і неабмежаваная Алірна, і твае супраціўнікі ведаюць галоўнае: ты — тут.
    — Ты так гаворыш, як быццам я апынуўся на тым — не, цяпер ужо трэба казаць:
    на гэтым — сьвеце толькі для вайны і мяркую зь кімсьці люта разьбірацца...
    — Прабач за рэзкія назовы... Патлумачу. Неабходна шпарчэй адыходзіць ад зямных успрыманьняў і разумець, што тут словы, найменьні такія ж важкія, як і ўчынкі, рэакцыі, намеры, адтаго варта ўсё называць і азначаць адразу. Сутнасна, правільна й ясна. Гэта тычыцца як добрага, так і благога — увогуле ўсяго, што адцяпер будзе цябе атачаць.
    — Дзякуй, Марыля. He адразу кумекаю, але... нешта такое ўзгадваю.
    — Канешне, ты ж ня першы раз паміраеш, парадкі ранейшыя, толькі, можа, крышачку зьмяніліся, адтаго, спадзяюся, агоўтаесься хутка.
    — Я стараюся. Тое-сёе ўжо агледзеў — і зьявіліся асацыяцыі...
    — Пахвальна. I дзе ты пабываў ужо?
    — Дзе спынялася жаданьне. Цікава ўсё! Ад няўвычкі аж дух захапляе. I ніякіх перашкодаў. Так будзе заўсёды?
    — Пакуль у цябе зьбянтэжаны перыяд. А потым — і так, і не.
    — Давядзі, каб я быў напагатове.
    — Карта Алірны, як і ўсяго іншага, знаходзіцца ў галаве кожнага, і рух па ёй залежыць ад навігатара — асабістай сьвядомасьці, дакладней — ад узроўню яе разьвіцьця: чым глыбей пазнаньні, тым дасяжней акольнасьць; якія адчуваньні, успрыманьні — такія і малюнкі мясцовасьці, выявы, сумер. Адразу даступна ўсё, каб паказаць умовы сьвету, а пасьля, і даволі хутка, застаецца толькі індывідуальнае, назапашанае за многія жыцьці ў Энрофе.
    — Як строга! А калі наступіць мой момант?
    — Ён надыдзе так, што й не заўважыш: сьведам'е будзе працаваць па-ранейшаму, бяз збоеў, але сьвет хутка паўста-
    не такім, якім ты яго ведаеш і ўяўляеш. Абастоўка сфармуецца па тваіх думках, уваабражэньнях, марах.
    — А па іншых?
    — Калі ты пажадаеш, каб яны былі з табой.
    — Дык гэта ж дыктатура!
    — Пачакай. Мяне клічуць.
    Марыя трохі хіснулася, на імгненьне засяродзілася — і мігам паляцела.
    Янук застаўся адзін. Так яму здавалася.
    Як толькі ён кінуў позірк навокал і ўбачыў шчымліва блізкія краявіды, перад ім выявілася бясформавая павабная здань. Яна ня мела звыклых для чалавека альбо астральца канчакоў, але ўсім сваім выглядам і ўспрыманьнем пераконвала ў здольнасьцях да зносінаў.
    — Падабаецца? — пачулася ад яе, і Янка зразумеў, пра што пытаньне.
    — Так, — адказаў ён і зноў павярнуў галаву да пейзажу. — Нагадвае дзяцінства. Апошняе, — дадаў і пранікліва ўзерыўся ў прывід.
    — Адаптуесься ўдумліва. Кемны, — прагучала хвала і яшчэ нешта, падобнае на шумценьне.
    Лёгкі ветрык казытнуў фібры — і стала прыемна.
    Зьнекуль узьнікла ціхая пяшчотная музыка.
    Навакольле пераістачылася і запрыгажэла.
    Нутро Янкі адчула нешта роднаснае.
    — Вяртаесься да сваёй ролі, — адгадала ягоны стан выява, якая таксама зьмянілася і набыла залаціста-празрысты спазор.
    — Хто ты?
    — Мара, стыхіяля.
    _ ?
    — Прырода. Адна зь яе творцаў і служкаў.
    — Гэта ўсё тваё? — Янук шырока распасьцёр рукі.
    — I маё такжа. У тым ліку й ты.
    — А я адчаго?
    — Ты ж таксама — прырода.
    — I якая?
    — Творчая, у асноўным — музычная.
    — Складаю, граю, сьпяваю, танчу?
    — У Вердзе быў кампазытарам.
    Янка не зьдзівіўся, а задумаўся. Нешта ад культуры ён дапушчаў, бо заўсёды адчуваў у сабе дух творчасьці, багатага ўроеньня, але з выдумшчыкам музыкі атаясамляў тое ў апошнюю чаргу.
    Дый Алесь нічога такога не даводзіў... Хоць ужо даўно і стала назірае Янку і ў Алірне, і ў Энрофе...
    — He было нагоды, — зноў крыху перафарбавалася Мара. — Тым болып што ў яго школа.
    — Як і ў цябе?
    — У мяне сістэма. А прысутнасьць такіх, як Алесь, часьцей адчуваецца невідзебна, духам. Ён умушчае назьне. Уважай. У цябе ж выдатны слых.
    — Значыць, болыпасьцю трэба разьлічваць на сябе.
    — Выснова ашуклівая. Самастойнасьць — асаблівы дар, які трэба заслужыць. Але яна ніколі не адмяняе настаўніцтва, а толькі ўзьвялічвае яго. Ніхто не існуе без кіроўцы. У кожнага ёсьць вукар.
    — Адзін?
    — He, ты ўжо ў гэтым пераканаўся: некалькі, у залежнасьці ад стадыі падрыхтоўкі вучня. Асноўныя веды дае навука. У гэтым навучаньні своеасаблівы падыход: галоўнае ня тэрмін, а ўзровень; адсюль — патрабаваньні як да вучня, так і да настаўніка. Чым вышэй разьвіцьцё, тым меней апекуноў, але ўсё больш мацнейшых.
    — Магчымае вяртаньне?
    — Так, пакуль не дасьпее сьвядомасьць.
    — А на якой стадыі я і колькі ў мяне павадыроў?
    — Хутка даведаесься.
    Мара стала жухнуць, разрэджвацца, аж пакуль ня зьнікла саўсім, але пасьпела сказаць:
    — He хвалюйся, усё ў цябе нармальна, толькі ўключай ды адчыняй.
    — Як? — крыкнуў быў Януш, але асекся, бо ўжо не было каму.
    Колькі імгненьняў паланіла думка: што далей?
    Побач зыкнула і мільганула.
    Янук адчуў нязвыкла, нейкім невядомым чуцьцём, як нешта ад яго адцзялілася, пераламілася разам з варыянтам ваколіцы, якая перадусім раздвоілася і кудысьці накіравалася. Пры гэтым ён ясна заўважыў, што нічога ня страціў.
    Пасьля такой цікавай мітусяніны існасьці яму дакладна закарцела рушыць. Балазе ціханька загучала музыка, і пяшчота ня толькі абалачыла, але і радасна ўзьняла, спанадзіла ўсё нутро.
    Мелодыя вабіла — і ляцець было прыемна, зручна. Куды — Янка ня ведаў, бо адбывалася ўсё па чыёйсьці волі, настойліва, але ласкава. Яму толькі заставалася любавацца прыгоствам, што разгортвалася вакол. Краявідаў, такіх слаўных і захватлівых, ён яшчэ не назіраў. Прырода паўставала ў сваёй лепшай кудзебнай выяве. Мабыць, Творца гэткім хараством атачыў нейкае асаблівае асяродзьдзе і для адметнае мэты.
    Так меркаваў лятун і, падказвала нутро, набліжаўся да супыну.
    А гэты адбыўся адразу, як толькі Януш убачыў гурт дзівосных стварэньняў, якіх аб'ядноўвала сьветлата і прамяністасьць, духовая луч. Усё настолькі зіяла, зачароўвала і сьляпіла, што засяродзіцца і ўзеціць штосьці істотнае, падрабязнае зусім не выпадала.
    Тым больш нечакана шаснуў пошуг — і карціна зьмянілася.
    Цяпер яна нагадвала вердаўскую. Тут ужо ўсё праглядвалася яскрава і да дэталяў, не патрабуючы ніякай дадатковай унутранай натугі, можа, толькі выклікаючы крыху зьдзіўленьня, бо стыль быў мадэрнавы, некалькі вычварны.
    Наогул у Алірне, хоць і існавала шмат падабенстваў з Энрофам, усякае мейсца, зьява, падзея, аб'ект абавязкова мелі настрой — і досыць прыкметны! — таго, хто альбо стварыў іх, альбо валодаў-карыстаўся імі, альбо нейкім чынам прычыніўся да працэсу. Адтаго знаёмая абастоўка кожны раз была неспадзяванай з-за свайго характару і каларыту.
    Менавіта такой паўстала і гэтая сустрэча. Калі б ня грань іншага сьвету і жыцьця, дык Янка вырашыў бы, што трапіў на чарговае фізычнае паседжаньне музыкаў: настолькі многа знаёмых прысутнічала ў гурме.
    Усе заўважылі яго — і адбыўся эмацыйны воплеск, зьмястоўны, шматтанальны, калярысты, ад чаго ніхто не разгубіўся й не ўстрывожыўся, бо ўжо звыкся з праўдай і адкрытасьцю астралу.
    — Ян зьявіўся!
    — Нарэшце дачакаліся!
    — Ну, цяпер зажывём!
    — Уважайце і трапячыце!
    — Тут безь цябе ўжо дакладна не абыдземся.
    — А там маглі.
    — Працягнеш вярэдзіць-тарнаваць.
    — Пакволі ня будзе.
    — Умец знушчэньняў.
    — Зазнайма!
    — Гэта — наш кон.
    — He, усё адно пыхацець мы табе не дамо.
    — Дастанеш шчырасьцю і справядлівасьцю.
    — Дый нахабствам таксама.
    — Ачамярэў многім.
    — Затое ахвярным казлом ніколі ня быў.
    — Сьмелы, рашучы, дамоўны.
    — А тут ты таксама знаны й славуты?
    — Талент нідзе не зьнікае.
    — Такіх тут процьма.
    — Аковаў паўсюль стае.
    — Пры жаданьні аброць можна заўсёды накінуць.
    — А гракнуцца можна дзе заўгодна.
    — Тым болып што на памаркі ў цябе праблемы былі.
    — Здурнеў ад эзатэрыкі.
    — Зь нячысьцікамі хадзіў.
    — Са сьценямі размаўляў.
    — Хтосьці нарадзіў.
    — Карацей, на галаву дзіўнаваты.
    — Як ні кажы, пракудны.
    — Вось, зараза, і тутака сьлічны.
    — Ох, і юрлівец жа!
    — А распуста — натура калі ня вечная, то доўгая.
    — Мабыць, за табой і іншыя панадкі захаваліся.
    — Так, на што ўжо, а на заганы ды павіннасьці мы ўсе багатыя.
    — Завідушчых ды імсьлівых, як і ўсякага друзу, таксама ўдосталь паўсюдна. Вунь як ашчэрыліся!
    — Нічога: ты — спраўны, змагацца ўмееш.
    — Вось толькі добрасьць твая падводзіць.
    — Затое ты працавіты, настойлівы, праўдзівы.
    — Дый зычліўцаў у цябе нямала. Як, дарэчы, і нянавіднікаў.
    — Хавай цябе Бог!
    Меркаваньні ліліся так моцна і выразна, што Януш спачатку ня ўцяміў, вымаўляюцца яны ці мысьлююцца.
    — Няма чаго зьбіраць тлумныя тараторы, a то заблытаесься, — дапамог прыяцель Гаўрусь, які адлучыўся ад агульнае групы і наблізіўся да яго. — Тут трэба прасьцей: неабавязкова кагосьці выслухваць, дастаткова толькі добра прыглядзецца — і нутро кожнага як на далоні, — ён асягнуў усіх поглядам.