• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    — Каб геніем будзіць!
    — Зашмат бярэш. Ці да мейсца?
    — Край прывольны, люд прыстойны — сама то.
    — А не памыляесься?
    — Ніколькі. Даўно пара.
    — А яны?
    — Прагнуць.
    — Чаго?
    — Праўды і радасьці.
    — Ня рана?
    — Якраз.
    — А дадзенае?
    — Амаль адпакутавалі.
    — Самі гукнулі?
    — Пачуў.
    — Дый мы тут ня з гліны зьлепленыя.
    — Разам.
    — А так льга — масава тварыць?
    — He спрабаваў.
    — I мы таксама.
    — Калі думаем — значыць, можна.
    — Ну, дык — за ноты?
    Так!!!
    Падобнае тэставаньне Януку спадабалася: коратка, выразна, зразумела. Цяпер ён ведаў, як дзеяць. У такім жа стане знаходзіліся і астатнія шчыракі, таксама гатовыя да зьдзяйсьненьняў.
    Т1
    Як па камандзе, талака сьцішыласязасяродзілася — і доўгачаканая прасьвяда палілася з вышыні. Колькі ж часу яны чакалі гэтага моманту! Якія прайшлі шляхі!
    Януша ахапіла моцнае творчае ўзбуджэньне, і ён па-новаму адчуў сваё цела. Нутро трапятала і парывалася вонкі, як бы павялічваючыся ў памерах і штурхаючы ўсе атамы да невераемных зьмяненьняў і рухаў. Канечнасьці гулялі ў лёгкасьць, свабоду і зграбна-прыгожа краналі-прыстасоўваліся да акольных формаў, атачэньня, кожным дотыкам лагодзячы і ўражваючы. Ад галавы струменілася зыркае сьвятло, даючы неабмежаваны прастор квантам думкі і празорлівасьці, а таксама гучаньню блакіту на скронях. Зрок улавіў мімалётны ўзмах крылаў Мары — і ўся істасьць прагна наталілася сьвежай духоўнай амброзіяй.
    Абраныя былі аднаго музычнага кшталту і ведалі гукавую напоўненасьць Сусьвету: усё ў мікраі макракосьме мела сваё адметнае гучаньне, дыяпазон, узровень
    і адпавядала астатнім уласьцівасьцям Тварэньня. Пачуць і данесьці — асноўнае, дзеля чаго яны існавалі.
    Гукам, мелодыяй пераўтварыць Бацькаўшчыну — задача, да якой іх паклікалі Вышыні ў дадзены момант. А для гэтага неабходна было знайсьці, скласьці агульны матыў, попеўку. Спачатку тут, у Нябёснай Ліцьвініі. Каб было што слухаць душой і ад чаго піць-насычацца-праісначвацца. A потым ужо ісьці ўніз ды несьці далей і глыбей.
    Падрыхтаваныя, усьведамляючы веліч мэты, творцы разьляцеліся ў розныя бакі.
    Ян паспрабаваў сканцэнтравацца, але замінала мітусьня, дробязі. Кожная справа заўсёды мела галоўны сэнс і некалькі пабочных, прыблудных, другарадных. Як правіла, апошнія з-за свайго свалачызму па-ўсялякаму перашкаджалі нармальнай вядзежы і паскудзілі. Адсекчы лішняе, вылучыць стрыжань — талент і ўмецтва.
    Вельмі выразна, на ўвесь далягляд выявіўся твар Алеся, які спачатку ветла ўсьміхнуўся, а потым мімічна, ківамігліва стаў выконваць дзіўную мелодыю, на якую здатны толькі аркестр.
    Янук уразіўся, зьнерухомеў і заслухаўся. Нешта змусіла намагчыся і глыбока ўявіць місію — неістотнае тут жа адпала. Ува ўсякім разе, так меркавалася.
    Як і раней, на ўвагу трапляліся мясьціны масавага гучаньня. Такіх хапала ўдосталь: як-ніяк чалавек, а за ім і астралавек — істота індывідуальна-групавая і сацыяльнакалектыўная. Калі ёсьць на сьвеце крытэры прыдатнасьці жывога стварэньня, дык
    найважнейшы — лучнасьць. Чым далей разьвіцьцё, тым значней і маштабней паўстае адзінка, здольная ня толькі быць у ліку, але і асобна, уплывова.
    Акаляючае, прыроднае асяродзьдзе Яна не займала. Яно хоць і было вялікае, жыватворнае, сутнаснае, але стварала, у асноўным, прыгожы, гарманічны фон, спрыяла і не патрабавала пабочнага ўмяшаньня. Усё ж астатняе вялізнае і ўвасобленае — ад вёсак да гарадоў ды мегаполісаў — мела недасканалы выгляд і гучала пераважна брыдка і крыўдна. Паветра літаральна дзіравіла.
    «Праекцыя зямнога бязладзьдзя. Там, дзе прайшлі эмоцыі і глупства, парадку мала. А які гуд і зык!»
    Януш здрыгануўся і, каб не пашкодзіла, паставіў гукавую абарону.
    «Вось тут неабходна папрацаваць. He сыіяшацца. Напачатку трэба ўслухацца ў гэты шум, перабраць па групах, галасах і прадыягнаставаць. Чаго тут больш? А там? Што на паверхах, у офісах? А гэтыя ў хатах, на вуліцах, у сутарэньнях, падмосьцях. Якая цудоўная мова, а разгалосіца! Колькі выразаў, параўнаньняў, мэтафараў! А як кажуць, гукаюць! Тут войкаюць, галосяць... Сьпяваюць, чытаюць, шэпчуць, крычаць.. .Маўчаць! Затое як вібруе нутро! у кожнай эмоцыі свой згук. He прапусьціць. Занатаваць. Узяць з сабой. Якраз да агульнае скарбонкі. Ня трэба й выдумляць. Што атрымалася? Цікавы твор. На сімфонію цягне? He яшчэ. Дадамо паднябеньня. Падземьмя...»
    — Штойта ты тут разгуляўся? — зьнечаку раздалося no634. — Гойсаеш, кранаеш, ківаеш, зыбаеш, зьбіраеш...Хто дазволіў?
    Перад кампазытарам выявіўся нахабістага аблічча вобраз, ад якога патыхала і гучала злосьцю.
    Ян спыніўся і засьцерагальна настроіўся.
    — Зь якім мандатам завітаў? — па-камісарску харкнуў прыбыш.
    — Хто ты? — спакойна спытаў Ян.
    — Калі б ты самахоцьцю не гарцаў абы-дзе, ня блытаўся з розным гмызам, а адразу сваімі помысламі рушыў да мяне — ведаў бы, — груба навучаў злакаман і ўсё-такі, нібыта ўважыўшы, адказаў: — Горст я, гаспадар усіхны.
    — Нічога такога і ні ад каго ня чуў.
    — Пачуеш.
    — I чаго табе трэба, гаспадар? — падкрэсьлена ветліва і зьедліва пацікавіўся Януш.
    — Можаш не выражацца: твая сутнасьць і без таго відочная, — фанабэрыста і пагардліва вымавіў Горст. — Ці ты зь недалугаў?
    — Гэта мая справа.
    — Хамула, а я думаў: папіхач. Але ўсё адно: наш.
    — Прымітыўна бярэш.
    — А з такімі так і трэба.
    Ён на хвіліну замоўк, а потым больш лагодна зважнічаў:
    — Навошта майго брата пакрыўдзіў?
    — Якога?
    — Луца. Ён да цябе з душой, краіну паляцеў паказваць, а ты адразу: чалавечнасьцьі
    — ???
    — Якая, да чорта, тут ча-ла-веч-насьць! Гэта астрал, і ніякіх людцаў нямашака. Адны душы. Праўда, нягеглыя.
    — Розныя.
    — Гэта табе і такім, як ты, гэтак здаецца. А насамрэч так, як я сказаў.
    — Вядома, кожны, хто ня скача пад вашую дудку, дрэнь.
    — I ты туды ж. Во сьвет! I як вас павярнуць?
    — Да чаго, навігатар? Куды цягнуў Луц?
    — He чапай яго. Ён добры хлопец. Клёку, праўда, малавата. Крыху абмежаваны. Але здатны. А ты ня быў такім? He падбіраў за іншымі? Было. 3 усімі. I са мной таксама. Час дасьць і адбярэ. I наадварот. А яму проста не пашанцавала: дастаўся ня сама лепшы кавалак. Больш пашчасьціла браткам, якім выпала Зямеччына й Масея. А Масея дык наогул наш лепшы прыстанак. За апошні час у ёй удала ўвасобіліся аж некалькі братоў. Яны прыдбалі шмат новых тэрыторыяў, хітра зьмянілі геаграфію; глядзіш — і людзі пайшлі іншыя, пакрыўджаныя, злыя, сквапныя. А нам таго і трэба: усётакі смачны наед. Тая ж Ліцьвінія. Мы яе добра абскублі і маральна, і тэрытарыяльна. Цяпер вось зьмяняем яе агульны настрой з мэтай цалкам падпарадкаваць. Луц тут упарта грыз. Па-нашаму. Толькі вось своечасова не заўважыў падкопу. Вашыя абышлі: хітра перапрацавалі сьведам'е, усё перанайменілі навыварат і наадварот — і яно нібыта перавярнулася. А насамрэч засталося такім, як наш малойца шчыраў. Па энэргетычнай схеме інакш і быць не магло: унёсак — вынік.
    — Во, закруціў! Па-твойму, Ліцьвінія, як і многія іншыя мэтакраіны, вашая?
    — Безумоўна. Які пачатак, такі й канец.
    — А як жа адчуваньні, думкі тубыльцаў?
    — I гэта пытае надзея чужынца! Божа літасьцівы! Ня дай памерці ад сьмеху! Тлумачу найболып здольным. І-лю-зі-я! Падман! Дастаткова перапраграмаваць сьвядомасьць, настроіць глузд — і белае зробіцца чорным.
    — Скуль ты ўзяў, што ілюзія вашая?
    — Па праве розуму і першынства. Вы мысьлюеце на крок ззаду.
    — Спрэчна і абразьліва. Адтаго размова ня мае працягу.
    —	Правільна. Лікбез скончыўся. Мы — гульцы і спаборнікі. Як сапраўдны спадужнік, я ніякім чынам не адмаўляюся ад свайго і прашу выдаліцца адсюль.
    —	Гэтае ж я прапаноўваю і табе.
    Паміж супарамі ўзьнікла энэргетычная напруга і — ашаламляльная бліскавіца! Мігам з двух бакоў, наўспроць адно аднаго, паўсталі цэлыя атрады ваяроў. Сярод сваіх Януш прыкмеціў, узважыўшы ўдзячным глядам ды павагаю, Марка-Марыю, Мару, Гаўрылу, Натальлю і многіх іншых. Гэтак жа адзначыў уласнае войска і Горст.
    А Дух мейсца, беручы ў Часу выявы, шляхам глыбокага прасьвятленьня і намаўленьня давёў да сьведам'я войнікаў і паказаў кожнаму моваю ўсіх човаў, як фармаваліся арміі.
    Адбывалася тое ў Нулявой Сфэры, якая ёсьць у кожнай душы, у кожным сэрцы, у кожным розуме, у кожным краі.
    У Вышынях зайграла дуда і раздаўся бубенны дробат.
    Узьняўся вецер, закруціліся віхры, замігцелі маланкі, заляскаў пярун.
    I на ўсё існае лінула праўда.
    I ня стала ні нянавісьці, ні любові.
    I разьдзяліліся душы на правых і на левых.
    I злучыліся па веры сваёй.
    I не было ні плачу, ні радасьці.
    I пісаўся кажнай асобны кон.
    I сказана было: бяры сваё.
    I давалася па заслугах.
    I прымалася ў супакоі і з падзякаю.
    I праісначваліся душы, нанова нараджаліся.
    I йшлі ў сьвет да новых бацькоў, на новыя землі.
    I распачыналася новае жыцьцё.
    I так павек.
    Хвала БОГУ!
    Янку таксама захапіла мэтамарфоза; кожным атамам ён адчуваў зьмены і падрыхтоўку да чагосьці няведамага, значнага. У галаве мітусіліся кадры жыцьця, ягонага і іншых, прошлага і прышлага. Нехта — так і мроіўся шматаблічны і ўсюдыісны Алесь! — як бы дэманстраваў варыянты і падштурхоўваў да выбару, умацоўваючы перакананьні прыкладамі.
    У нейкі момант працэс здрыгануўся і спыніўся. У сьвядомасьць прыйшла знаёмая яснасьць, і разгарнуліся пачуцьці.
    Па-ранейшаму атуляў астральны сьвет, золатам і музыкай раскашавала прырода. Адчуваньні зрабіліся больш ценкімі і далікатнымі: настолькі паглыбелі — да драбнюткіх дэталяў! — успрыманьні асяродзьдзя. Арганізм унутрана пастрайнеў і радаваўся.
    — Бачу: зьзяеш! — абудзіў знаёмы голас, і неафіт крутнуўся.
    Перад ім быў Казімір. Ян усхваляваўся, затрымцеў, выпускаючы сызнутры прыязныя эмоцыі. Расьліны побач ад гэтага яшчэ болып папрыгажэлі і ўзьвесяліліся.
    «Як ён падобны да Алеся!»
    — Ведаю: шмат пытаньняў і бажаньняў, — па-бацькоўску аблашчыў энэргіяй Казімір. — Мая ідэя дарэчы. А даводзіць яе я буду і мовай, і выразамі, як дазваляе астрал. Каб менавіта ад твае глыбіні праўда сама ўзьнялася і праясьніла.
    — Прабач, можа, назаляю, але спрэс цікава: што з табой адбылося на Зямлі?
    — He для гэтага я прыйшоў, і ўсё адно адкажу: у трагічных выпадках, накшталт майго, неабходна заўжды шукаць подступы Горста. Дужацца зь ім, канешне, трэба, але не злаваць. Ён — таксама зычлівец, толькі іншай справы, супраціўнай. Мяркую, і табе карысна гэта ведаць, бо такое мне адкрылася толькі тут.