Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Узгадаваны на разнастайных першакрыніцах і ведаючы сапраўдную цану факту, Адам зь недаверам ставіўся да ўсіх, хто яра адстойваў дакладнасьць і дазоднасьць мускіх сьве-
дчаньняў. Ён пераканаўся: адзінае, што было ў іх праўдай, — гэта бессаромная фальсыфікацыя гісторыі і нахабнае, выгоднае яе прыстасаваньне. Уражвала заўсёднае, нават хваравітае ўмецтва мусаў перакручваць падзеі: калі цяпер, у час адкрытасьці, празрыстасьці і ўсялякага кантролю, яны бязочліва і нахрапна хлусілі, дык што ж яны рабілі раней, калі зьвесткі распаўсюджваліся з хуткасьцю чалавека ці каня? Вывучаючы розныя дакументы, сустракаючыся з размаітымі дасьледчыкамі, Адам прыйшоў да высновы: гісторыю робяць людзі — толькі не яе ўдзельнікі, а апавядальнікі.
Калі гэта яшчэ зразумела, дык тое, што менавіта такі падыход зьяўляецца асноўным ува ўсёй шырокамаштабнай касьмічнай сфэры існаваньня, — цяжкаўяўна!
«Ня можа быць!» — зьдзівяцца адукаваныя і ўніклівыя.
«Так!» — падумаюць, але не адразу пагодзяцца пасьвячоныя і празорлівыя.
Вадар і ягоная дружына адмыслова ўспрынялі ды прыладзілі да сябе законы сусьветнага будаўніцтва, дадалі да іх нямала арыгінальнасьці. Іхны варыянт існаваў у ліку сама разнастайных і мудрагелістых.
Праўда-істасьць, ці тое наўмянальнасьць і абсалютнасьць, была агорнута-ахінутааблытана такой гульнёй, інтанацыяй, іроніяй, спакусай, каведзьдзю, баламуцтвам, выключнасьцю, незвычайнасьцю, скрыўленьнем, інамыснасьцю, таёмасьцю, недамэтнасьцю і іншым вычварным умецтвам, так майстэрскі перайначвалася, што любы шукач яе ніколі не знайшоў бы. Толькі адзін Творца-Вадар ведаў усе ходы,
чым вельмі ганарыўся. Ён лічыў за галоўнае дзейнасьць, якая заўсёды прыводзіла да выніку. Якога? Адказ на гэтае пытаньне ў кожнага свой, і давала яго толькі Бясконцасьць. Выраз «мэта апраўдвае сродкі» Вадар успрымаў як павярхоўны і абмежаваны для глыбакадумнага стваральніка.
Рэальнасьць людзей належала да забаўных, але пераканаць іх у гэтым было дарэмна: сур'ёзнасьцю яны ўражвалі. Да такога стану ўсе тагасьветныя апекуны, ці бо Абстракцыі, прызвычаіліся і, не зьвяртаючы ўвагі, дзеялі як лічылі неабходным і нікому зь ніжэйшых нічога не тлумачылі: хіба можа дасканаласьць зьмясьціцца ўва ўбогасьці?
У сапраўднасьці любая зьява, падзея, факт, стварэньне мелі такі багаты касьмічны выгляд, што толькі мізэрам, макулінкай, брыжыкам уваходзілі ў чалавечыя ўражаньні — гэтак у асаблівых умовах будынак мажліва заўважаць як адзін кант.
ДОМ БОЖЫ — як ідэя, твор, аб'ект — у Сусьвеце ўяўляў сабой неверагодны сінтэтычны абраз з мноства духоўных, мэнтальных, астральных, матэрыяльных праекцыяў прасторы і часу, а ў фізычным вымярэньні бачыўся-ўспрымаўся людзьмі пад абліччам прыгожай царквы на высокай гарадзкой гары.
Прычым у маштабах часу выява паўставала адразу ў лучнасьці-зьлітасьці ўсіх адменьнікаў праектаваньня, пошукаў, экспэрымэнтаў, падрыхтоўчых працаў, пабудовы, разбурэньня, аднаўленьня, рэканструкцыі, адраджэньня, росквіту, заняпаду і, безумоўна, удзельнікаў — людзей.
Толькі са сьвятыняй такога выгляду мелі справу мэтафізычныя рупліўцы. Яны ведалі і разумелі зразу ўсё прошлае, сучаснае, будучае, а думкай, адчуваньнямі маглі ахопліваць яву як цалкам, так і ў асобных дэталях — гэта давала ім вялікае пяршомства перад чалавечымі істотамі,
якія былі здольныя ўспрымаць сьвет толькі на адной шкале часу.
Так, разам з будаўнічымі рыштаваньнямі царквы, тагасьветныя сілы дакладна бачылі і яе паэтапнае існаваньне, і моманты зруйнаваньня, адраджэньня, а таксама ролю кожнага чалавека ў гэтай гісторыі.
Яны прызнавалі, што было б намнога прасьцей, калі б людзі зьяўляліся несьвядомымі і бязьведамнымі, як усе астатнія плянэтныя стварэньні. Тады зручней скарыстоўваць іх, маніпуляваць імі дый наогул тварыць на Зямлі.
Па сутнасьці, першапачаткова яно так і задумвалася: даць чалавеку адно глузды, ня болей. Але знайшоўся адзін цямкі і сьмелы ўмец (сапраўднае імя запэцкала, перайначыла, заблытала рознымі назовамі фізычная гісторыя, а захоўвалаадлюстроўвала толькі Вечнасьць), які дзеля газарду і шыку, параіўшыся з Вышэйшымі, надзяліў яго сьвядомасьцю і тым самым заблытаў усю гульню. 3 тае хвіліны і пачаліся ірмосы: Гаспадар-Вадар быццам бы той жа, свайго стаўленьня да зьменаў адкрытна не паказвае, але агульны парадак у брамфатуры не такі, перакручаны, бо думчывых стала болей. Нешта зноў мяняць ніхто не бярэцца, а кідаць забаву-пацешкі наогул, гужы ўцяць нікому несамавіта.
Ёсьць шмат касьмічных сістэмаў-гігантаў, дзе матэрыяльнае быцьцё арганізаванае па іншых законах і розум пераўтвараецца інакш, так, як чалавеку і ўваабразіць немагчыма. Гэта толькі на Зямлі лічаць, што тутэйшая рэчаіснасьць уцягвае ўсё, уласьцівае неабдымнаму Сусьвету, і па аналёгіі зь ёй можна скласьці наўмянальны выгляд ТВАРЭНЬНЯ, а насамрэч наш астранамічна-прадметны сусьвет — толькі нязначная і пэрыфэрыйная клетка вялізьнейшага філаменту, у які аб'ядноўваюцца супергалактыкі воляю АБСАЛЮТНАГА РОЗуму.
Вадар пра гэта ведаў і меў зносіны з многімі сваімі калегамі. Чыннасьць адных яму падабалася, другіх — не. Некаторых, энэргетычна несумяшчальных, ён наогул пазьбягаў і заўсёды змагаўся супраць любых замахаў на сябе і ўласную брамфатуру, высока ацэньваючы свой адметны твор. Захавацца сярод разнастайнасьці ды яшчэ ў барацьбе было нялёгка і каштавала шмат сілаў. Здараліся і перамогі, і паразы. Але галоўнае — радасьць творчасьці! — прысутнічала заўсёды.
Яму па духу было выпрабоўваць сябе, ісьці складаным шляхам.
Так, калі ўва ўладаньнях пабольшала сьвядомых, Вадар вырашыў павесьці іх да дасканаласьці па аб'ёмістай матэрыялызасьці цераз самаспазнаньне. Адтаго і зьявіліся розныя адчуваньні і выразы, мова. Сваёй мудрасьцю і дасягненьнямі ад такой тактыкі ён ганарыўся, бо яна выкарыстоўвалася мала дзе ў Сусьвеце. Болыпасьць прыняла адразу мэнтальныя мэтады, якія, здавалася, хутчэй праясьняць навародных. На практыцы яно ў многіх так і адбылося, але выйшла, што стварэньні без належнага досьведу самаспазнаньня фізычнай рэальнасьці і ўсіх складнікаў гэтага спосабу атрымаліся недастаткова дасьведчанымі і наўзорнымі.
Асаблівага разьвіцьця індывідуальнасьць дасягнула, калі сьведам'е, як прыналежнае да вышэйшага, сутыкнуўшыся з абмежаванасьцю, загадкавасьцю і нават таямнічасьцю рэчыўнага сьвету, адразу не атрымала дастатковых адказаў на хвалюючыя пытаньні і стала здабываць веды праз мову. Дарэчы, так, як гэта выяўлялася зь зямлянамі, было ноўніцтвам Вадара. 3 аднаго боку, мова навучыла называць усё навокал, абазначаць прадметы і зьявы, мысьляваць вобразамі, з другога — шляхам параўнаньня і падабен-
ства дазволіла абагульняць, выдумляць, фантазаваць і... падманваць — адмета, бадай, адной Зямлі.
Вось тады і нарадзілася армія Абстракцыяў, якіх у многіх іншых сусьветах не існавала.
Адчуўшы магію слова і моц усякага гучнага найменьня, людзі сталі настройваць сьведам'е, зеціць-пазнаваць прыроду болып уяўна, ілюзійна, скажона, прыпадобнена, скрыўлена, то бок адступаць ад сапраўднасьці.
Тым ня менш Вадар з памагатымі ўбачылі вялікае раздольле для творчасьці і дзейнасьці ў ваджэньні жыхароў Зямлі па сама складаных шляхах удасканаленьня — гэта памнажала значнасьць і важнасьць выбранага напрамку.
Вось і натужваліся-высільваліся майстры-вярхоўнікі, усё мкнуліся даць рады чалавеку зь яго няпростым розумамсьведам'ем. Толькі клопатаў і высілкаў набягала больш, чым перамогаў і радасьцяў.
Нават у дробязях было шмат энэргетычных выдаткаў. Пра глябальныя подзьвігі-вычыны заставалася адно што марыць.
У такой вось ілюзіі, супольным падмане прабывалі-векавалі і творцы, і іх стварэньні.
«А праўду казаць страшна, бо будзе яшчэ горшы хаос, — да такой высновы ў які раз прыйшоў Вадар, крануўшы агульнае касьмічнае відовішча Сьвятыні. — Трэба неяк усё дакончыць прыстойна, a то засьмяюць».
Злавіўшы ў сусьветных інфармацыйных масівах нават лёгкі подых антаганізму — нечыя думкі пра Праўду, — чуйная і непрымірымая Мана тут жа паўстала перад Вадаром.
— I адчаго ўжо тут узьнікла недарэчнасьць? — нібыта са сподзівам спытаў Вадар. — Хто напартачыў? Мне некалі займацца няздарамі: ува ўтыль іх!
— Ды не, усё як мае быць, — захвалявалася Мана, бо ведала: ёй, як сама галасістай у нябёсным хоры, калі што — адказваць першай. — Вядзема як і патрэбна, трохі папраўляйма разумнікаў, каб залішне не адхіляліся ад стратэгіі. Калі пратэстуеаскірзаецца Наскі — нам ужо надакучыла зь ім кешкацца, — то мы безь ніякіх тлумачэньняў запрашаем на падмогу Іхнага і нават Усіхнага.
— Толькі не захапляйцеся, ня рушце, бо як-ніяк, людзі — сьвядомыя, і мадзець разам зь імі нам прыйдзецца ой яшчэ колькі. I Наскага ня крыўдзіце, цярпліва перамаўляйцеся, угаворвайце: мала што ён — натурысты, усё ж такі гэта ягоная дзедзіна.
— Няхай так. Кожны ведае сваю задачу, выконвае яе вартна, самавіта, правільна, Крадзеж? — і Мана з асаблівым энэргетычным утрапеньнем прытулілася да, бадай, сама лепшага спакусьніка-баламута выяўленых сьветаў, зь якім усе Абстракцыі, акрамя Праўды і яе памочнікаў, мелі выгодныя і прыязныя дачыненьні. — Але ўсіх грызе агульнае пытаньне: дакуль мы будзем праваджаць гэтае быдла?
— Супакою: не заўсёдыі А турботы абгрунтаваныя: вы марыце пра іншыя ролі, вычыны. Няўжо запамятавалі: адукоўваць і весьці ніжэйшых па лесьвіцы духу — сама богадагодная і натхнёная справа. Што можа быць лепей за нараджэньне і стварэньне! Калісьці і над вамі нехта шчыраў, завіхаўся. Апякунствам, настаўніцтвам усе мы цешымся. А бацькоўства наогул пераважвае ўсё. Няма болыпай радасьці, чым бачыць, як узьлятае тваё птушаня! Пра канчатковы момант кіраваньня казаць ня буду, інакш у вас прападзе запал. У Сусьвеце ў кожнае імгненьне хтосьці дасягае вышыні. Апошняя прыступка — да ЯГО — пераадольваецца самастойна. На ёй усялякі брат-брахна — ужо
дасканалы, сапраўдны. Штойта такое? Нават я ня ведаю. I ніхто іншы. Толькі — ЁН.
— Значыць, ад апошняй прыступкі лесьвіцы, па якой ідзе чалавек, мы — вольнікі і маем права выбіраць нешта іншае?
— Так, што заўгодна альбо з канца, альбо з пачатку.
— Зразумела: як і дасюль — у кругу нябесным. I болып нідзе?
— А хіба гэтага мала — паўсюль? Калі можна ўсё?