Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
ведніцтва. Толькі яго раздражняў гэты настырны дойлід, які ўсё махаў нейкімі паперкамі і казаў пра вяртаньне прывідаў — нацыянальнай рэлігіі, вуніяцтва, іхнай царквы... Паганец! Хіба быдла можа мець нешта сваё? Існуе толькі муская крываслаўная вера, інакіх — няма!
Дастойнік бачыў, што асноўная аўдыторыя падкапытная, аднакіх зь ім поглядаў, і дарма тут даводзіць штосьці іншае, адрознае ад ягонай пазіцыі. Як ён пажадае — так і будзе!
Вадар сам вёў прабацьку і сачыў, каб той дужа не адхіляўся ад вызначанага, бо ягоныя думкі і словы, як вышэйшай рэлігійнай асобы, сьвятаразьверхніка, мелі асаблівую вагу ў прасторы і маглі паўплываць на падзеі, нават зьмяніць іх. Трымаючы пастаянны атрад набліжаных кваліфікантаў, ірэальны пратэктар далучыў да сходу дадаткова некалькі сваіх ваяроў і загадаў ім, каб дазвалялі ўдзельнікам адхіляцца ад галоўнага напрамку па мінімуму і тольма ў межах зьявы.
У сусьветным аб'ёмным выглядзе ява паўставала больш драматычна, чым у вымярэньні людзей, — на што нябёсная дружына абапіралася ў першую чаргу. Ліхтугі асобы ўлічваліся апасьля, часьцей — як апошнія па значнасьці.
Так, Вадара больш займалі стасункі даўніх супараў — Наскага і Іхнага — гаспадароў двух пярэчлівых мегавытварэньняў Космасу. У фізычным сьвеце на баку аднаго была Ліцьвінія, другога — Масея. Калі ў комплексе чалавечых адносінаў дзе-нідзе яшчэ назіралася ўзаемаразуменьне паміж імі, дык у тагасьветнай панараме — адно разьмір'е, усеабдымнае, непрыхаванае, злоснае, зацятае. Мане-лжы зь яе тайнай, хітрасьцю і іншымі зручнымі якасьцямі-зданямі было зручней намагацца сярод людзей і спаравацца папераменна, у залежнасьці ад энэргетычнай выгоды, то з Наскім, то зь Іхным. А Сіла, шануючы больш адкрытыя паядынкі, аддавала першаўвагу зьнечалавечым
слаям і аднолькава прымала абодвух. Іншыя апекуны, што дзеялі пад кіраваньнем Вадара, таксама мелі кожны вызначаную лінію паводзінаў. Тое цягнулася, як кажуць, спрадвеку, працавала бяз збоеў і ў выніку мусіла скончыцца зьнікненьнем аднаго з павадыроў.
Каго і калі? Ведама было толькі Вадару, але ён аб гэтым нікому нават і не намякаў, паводзіў з кожным аднака.
Калі браць Час і Прастору ўсеабдымна, у гісторыі сьвятыні, як ні ў якой інакшай, яскрава адлюстроўваліся інтарэсы і Наскага, і Іхнага. Таму Вадар яшчэ на золку Тварэньня папярэдзіў іх, што будзе карыстацца магчымасьцямі абаіх нароўні і каб ніхто да болыпага ня меў ніякай прыкасі.
Камусьці магло падацца, што з патрыярхам Вадар рэальна не захоўваў гэты балянс, бо Афанасій пераважаў над усімі. На такія заўвагі касьмічны кіроўца звычайна адказваў:
— Вам чалавечыя заганы і годнасьці мрояцца, бытта бязь іх нам нельга існаваць. Асноўнае ў нашай справе — ідэя ў руху, то бок дзея, працэс, а ўдзельнікі — усяго толькі носьбіты ідэі. Яны могуць быць розныя — галоўныя, другарадныя, многа, мала, у ігры ці па-за ёй — усё роўна. Трэба заўсёды памятаць адну няўхільную асаблівасьць: калі ідэя прысутнічае ўва ўсякай зьяве, рэчы, то персанажы — неабавязкова. Патрыярху, як зьверхніку, суджана пранесьці маю ідэю да канца. А сам ён мяне цікавіць пастолькі-паколькі, хоць сітуацыі могуць быць і розныя: напрыклад, калі Афанасій выступае як ідэя, але такога зь ім ніколі не адбудзецца...
Цікава, што гэтыя словы і рэакцыя на іх выяўляліся ў міжпластавай сфэры своеасабліва і шматзначна: падначаленыя прызнавалі важнасьць і бясспрэчнасьць тэмы, добра ведалі, што і як рабіць, але кожны лішні напамін валадара аб ёй успрымалі як намёк на заўсёднае існаваньне ў сваёй дзейнасьці-
гульне нейкага дадатковага, глыбока схаванага сэнсу, падтэксту, які ніколі нельга агучваць, абмяркоўваць, а толькі мець наўвеце, няхай ён па-сапраўднаму нікому й не вядомы.
3-за гэтага ўсялякае станьнё паўставала дваяка, у залежнасьці ад таго, хто за ім, якія сілы былі задзейнічаныя і якія мэты прасьледваліся.
Так, прысутнасьць масейскага герарху на сходзе разглядалася як пратэктура Вадара, а значыць, і абавязковая для ўсёй звышнатуральнай арміі па сваіх задачах. На спрэчнасьць і сумніўную неабходнасьць агульнай ідэі, калі хто яе і ўлоўліваў, амаль не зважалі: трэба — і ўсё.
Дзіўна тое, што па-за зямной рэчаіснасьцю такім чынам вырашаліся-ініцыяваліся-вяліся-заканчваліся многія праблемы, а адказным заўсёды быў чалавек — ахвярны казёл, які, дарэчы, з-за той жа тагасьветнай блытаніны лічыў сябе вышэй за ўсіх.
Гэта якраз і прадэманстраваў Афанасій на закрытым пасяджэньні мясцовай гепархіі, дзе Мана-лжа ўжо ня так прывольна разьлягалася, як дагэтуль на прылюдным, хоць дзе-нідзе ўсё адно і ўстаўляла свае выкруты. Тут было болып Праўды і Іхнага. Намаганьні Абстракцыяў у злучве выказаў мясцовы мітрапаліт, які вёў мерапрыемства:
— Вашая прасьвятарства, гісторыя паказвае, што праўда на нашым баку. Як бы ні разьвіваліся падзеі ў сьвеце, а муская крываслаўная царква заўсёды перамагае. I з гонарам. Характэрнае таму сьведчаньне — наш годны паход па гэтай зямлі. У дзевятнаццатым стагодзьдзі3 мы зьнішчылі выра-
3 12 лютага 1839 году ў выніку шматгадовага жорсткага амаральнага насільля над вуніяцтвам быў прыняты так званы саборны акт аб узьяднаньні, тэкст якога падрыхтавалі ў спэцыяльным сакрэтным камітэце царскага ўраду. Дакумэнт разьвязаў рукі рэакцыйным сілам, стаў пачаткам працяглага ганебнага гвалту над ліцьвіншчынай-беларушчынай.
дка рэлігіі — вуніяцтва — і навечна ўсталяваліся ў Ліцьвініі. Колькі моцы прыкладзена для гэтага! Якія духоўныя сілы задзейнічаныя! Мы памятаем і шануем кожнага, хто пасоўваў нашую справу наперад, змагаўся за веру, выконваючы сьвятыя заданьні відавочна альбо тайна, якім заўгодна чынам, абы мускаму люду на карысьць, як тое неаднойчы адбывалася падчас існаваньня гэтага сабору. Ніхто і ніколі не разбурыць мускай крываслаўнай царквы і яе храмаў. Нам жыць у вяках! 3 намі Бог!
— Шырокае абмеркаваньне пытаньня — карысная справа: яна дае нам магчымасьць паказаць, хто ёсьць хто, — важна падагуліў патрыярх Афанасій. — Я згодны з нашымі сьвяшчэньнікамі, якія лічаць, што, увогуле, насельніцтва абыякавае да гістарычных рэаліяў і не цікавіцца працэсам з саборам гэтак, як мы. Можа, тое і добра: няма чаго статку ведаць, пра што думае пастух і куды яго вядзе. Галоўнае, каб усе сытна пад'елі Божай ежы — а яе, лепшую, дае толькі муская крываслаўная царква. Мне спадабалася, як пранікнёна, пераканаўча выступалі нашыя людзі, як удала процістаялі гэтым мясцовым крыкунам, але нам не заўсёды ставала важкіх аргументаў. Прыкра, што мы калісьці празявалі і ня зьнішчылі ўшчэнт усе дакумэнты ня толькі пра гэты храм, але і наогул; мабыць, дрэнна дбалі і шукалі. Тое — навука для ўсіх нас і паказальны прыклад, як трэба абыходзіцца з розным фактычным матэрыялам. Нашым гісторыкам неабходна засвоіць, што муская ідэя сама не прыходзіць і не распаўсюджваецца; яе
шляхам якога зьнішчаліся ня толькі людзі зь беларускім словам на вуснах, але і беларускія сьвятыні, кнігі на беларускай мове. Усё, што барбары лічылі каштоўным для сябе, прымусова звозілася ў мэтраполію. У 1840 годзе цар распарадзіўся называць ліцьвінаў беларусамі.
неабходна няўхільна, настойліва пашыраць усімі магчымымі спосабамі, ня грэбуючы фізычнымі, збройнымі і ўсезьнішчальнымі. Вораг нас не пашкадуе. Час ня церпіць, і асабліва разважаць няма калі. Прыслухайцеся да таго, што я сказаў, — а мне яшчэ не даводзілася памыляцца, — настройцеся і не давайце волі такім апантаным ды няўрымсьлівым месьцічам, як гэты Адам. Посьпехаў! I хай дапаможа нам Бог!
Іхны быў задаволены, што Афанасій паводзіў сябе якраз у адпаведнасьці зь ягонай лініяй: згадаў пра мускую ідэю і падкрэсьліў неабходнасьць усемагчымай барацьбы з інакамі. Яму было файна, што адбывалася тое ня ў подумках, а ў размове: слова ў фізычным сьвеце заўсёды мацней за мысьль, у дадзеным выпадку яно прагучала ўва ўладаньнях непрыяцеля — двайны ўдар па Наскаму. Іхны не хаваў свайго задавальненьня, пасылаючы навокал ганарыстыя энэргетычныя хвалі: маўляў, ведайце ўсе, які ён майстар і з кім трэба знацца.
Калі на многіх тое ўзьдзейнічала і фармавала разнаякія стасункі, дык на Праўдзе сутнасна амаль не адбівалася: яна спакойна, безадносна ўспрымала падзеі, аддаючы належнае якасьцям і здольнасьцям удзельнікаў, і зямных і тагасьветных, якія — што і казаць! — працавалі таленавіта. Нават Мана са сваімі хітрыкамі выглядала нядрэнна. Праўда больш зважала на пэўнасьць, дакладнасьць рэалій, іх адпаведнасьць аб'ектыўнасьці. Ёй было бачна, як усё больш напружваецца-хістаецца-вагаецца-матляецца ў напрамку разрыву лучэньне сьветаў — людзкога і наўмянальнага, у асноўным з-за асаблівасьцяў-трансфармацыяў чалавека, ягонай здольнасьці маніпуляваць сваёй сьвядомасьцю — а гэта прама аддюстроўвалася на праблеме існаваньня ўсяго пласту. Толькі ў злучы більёнаў людзкіх лёсаў можна было
знайсьці канкрэтны адказ на хвалюючае пытаньне: быць альбо ня быць?
Роля Адама ў такой глабальнасьці была б амаль неадчувальнай, але справа тычылася сьвятыні, а зь ёй — і Нябёснай Сьвятыні. Калі сьвятое мейсца разбуралі-перабудоўвалі на Зямлі, то ў Яго Сусьветным Вобразе таксама адбываліся зьмены, якія скажалі-вызварачывалі ня толькі агульную касьмічную эстэтыку твору, але і духоўны зьмест, напрамак усяе ліцьвіншчыны, што ў агромністай грамадзе насельнікаў зямной брамфатуры мела адметнае прадстаўніцтва і ўплывала на многія мэнтальныя працэсы звышнатуральнага супольніцтва.
Праўда адмячала ў мэтагістарычным ракурсе злуч Ліцьвінія-Сьвятыня-Адам і незвычайную ролю дойліда, якая ў цяперашні час узрасла. Ягонае сьведам'е, як ніколі, жарска палымнела, выкідвала процьму хаатычных, процілеглых парываў і ад празьмернай запальчывасьці магло натварыць немаведама што, і, значыць, абы-як паўзьдзейнічаць на суцэльны працэс.
Далоньню вядзежы трэба было паманіпуляваць.
А гэта лепш атрымлівалася з Доляй.
Праўда зьвярнулася да яе.
Шматзначная і ўсюдыісная, тая пільна назірала за падзеямі вакол сьвятыні і адзначала кожнага чалавека, ці бо працу ягонага мозгу. Адам займаў болып за іншых, бо на дадзеным этапе ад яго залежала многае, а ён не жалеў сябе, вельмі ўзбуджаў сваё мысьленьне тэмпераментам і палкасьцю, зусім ня ўлічваючы, што вышэйшы дар, талент, як і ўсё ў матэрыяльным сьвеце, таксама маюць парцыённую патрэбу і ў жвавасьці, і ў адпачынку.