Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
— Вашыя заходнія браты маюць патрэбу ў помачы. Трэба пайсьці насустрач,
балазе яны вас выратоўвалі неаднойчы. Нейкая Сюзана, па-вашаму Зулька, Зуля, вынайшла цікавы і арыгінальны культавы сродак зносінаў зь Нябёсамі — энэргетычную вежу. Ніводнага прыдатнага месца ў сябе яна не знайшла. Прааналізаваўшы аднака-падыходныя сілавыя кропкі плянэты, вучоная ткнула пальцам у ваш горад і прамовіла: «Тут — найлепшы канал касьмічнае лучнасьці і творчасьці. Як мы раньш яго ня ведалі?! Ён ужо неаднойчы даваў славутасьцяў і знакамітасьцяў, многія зь якіх вядомыя на ўвесь сьвет. Адзін Марк чаго варты. Энэргетычная вежа трансфармуе дабрародлівыя сігналы з Космасу і паспрыяе распаўсюджваньню ў краі прасьвяды і дабрабыту». Сюзана мела рацыю. 3 улікам пераменаў у галовах туташніх асельнікаў надабе падмацаваць іх найноўшым вынаходніцтвам. Мне ўжо паведамлялі пра яго прышласьць. Дый сам я праглядваў Інфармацыйныя Масівы. Многія зь іх — таёмыя. Ня буду казаць далей і ўсё адчыняць, але даручаю ўзяць гэтую падзею ддя далейшай вядзежы.
— Адась! Ёсьць цікавая справа. Якраз для цябе, для тваіх помыслаў і таленту.
Пачуць такую прапанову падчас доўгага творчага застою і расчараваньняў, тым больш ад таварыша, — значыць, паверыць у свой лёс.
Пра выбранасьць, прызначэньне і нават містычнасьць існаваньня Адам зрэдзь мысыіяваў, рабіў высновы, але пад націскам сумятлівых жыцьцёвых абставінаў забываўся на тое.
I вось зноў пабеглі асацыяцыі... Лагодная хваля збудзіла нутро... Хлопец адзначыў момант, стрымаў хваляваньне і ўвесь ператварыўся ў слых.
— Праектам Сюзаны заінтрыгаваны многія, — даводзіў падрабязнасьці Антук, які толькі што вярнуўся з паездкі па Эўропе. — Сыплюцца прапановы адусюль: з Эўропы, Амэрыкі, Азіі, Афрыкі, не паверыш — аж з Антарктыды. I спонсары ўжо ёсьць. Але аўтарка нікога і нічога ня слухае і налягае: толькі Ліцьвінія, наш горад.
— А што яе тут прыцягвае?
— Да аканчальнага выніку яна прыйшла пасьля падрабязнага вывучэньня дадатковых матэрыялаў. Як ні дзіўна, але ў іх для гэтага больш дакументаў, чым у нас. Першы і значны штуршок даў мастак Марк, які ўсё сваё жыцьцё захапляўся сваёй радзімай — ліцьвінскім краем. Затым Сюзана пазнаёмілася з рознымі сьведчаньнямі аб нашых мясьцінах і людзях, з жыцьцяпісамі некаторых слынных грамадзянаў, паходжаньнем адсюль. Асабліва ёй спадабаліся тубыльцы за памяркоўнасьць, душэўную цеплыню, сардэчнасьць, унутраную прыхільнасьць да незвычайнасьці і разнастайнасьці.
— Толькі не да ноўніцтва, — пакпіў Адась і засьмяяўся.
— Як бы там ні было, — зь лёгкай усьмешкай падагуліў Антон, — але рыхтуйся сустракаць госьцяў: Сюзана едзе да нас.
— Ідзі ў балота! Хто яе будзе прымаць?
— He пужайся — улады. Як жа бязь іх? Яны ўжо далі дабро.
— Вось гэта і турбуе мяне больш за ўсё.
— Адчаго?
— Антось! Там столькі ўсялякіх разумнікаў, што залухцець любую справу ім — адзін плявок.
— А ты?..
— Пасьля гісторыі з саборам яны мяне ня слухаюць.
— Так, тады ты ім паддаў добра! Малайчына!
— 3 тае нагоды мяне выклікалі кампэтэнтныя органы. Ніякіх рэпрэсіяў не было, але сказалі прама: да рэлігіі ня лезь! Маўляў, яна ў нас — сьвятая карова.
— Сьмешна: ці даўно? За саветамі аж са скуры вылузваліся, зьнішчаючы і забіваючы ўсё, лучнае з БОГАМ.
— Відаць, паступіла новае ўказаньне. А ўвогуле, справа не ўва мне.
— А ў чым?
— У тым, што ў нас свабоду веры разумеюць як панаваньне толькі адной мускай крываслаунай царквы. Ёй усё можна, і адну яе трэба падтрымліваць, абараняць, а астатнія рэлігіі — так сабе, для бачнасьці!
— Памыляесься, бо не адчуваеш моманту! — зноў узяўся за кпіны Антон.
— Жартуеш?
— He, удакладняю: іншыя веравучэньні трэба лічыць за няправільныя, шкодныя, нявартыя. Нашая ўлада і мускападобныя істоты настолькі прасякнутыя ідэалёгіяй прыхадняў, што ўжо і без падказкі робяць, як той Масеі выгодна — спрацоўвае так званы сіндром калябарацыяніста.
— Сапраўды, усялякую бяссэнсіцу, друхлядзь прымаюць, бяруць на ўзбраеньне. Колькі высакародных грамадзянаў абразілі, называючы іх і зараз сэктантамі, дэструктыўнымі элемэнтамі, адшчапенцамі, звыродцамі! А якую брыдкую лексіку ўжываюць пры гэтым! Якімі мацюкамі абкладваюць! I ўсё дзеля чаго? Каб начапіць на нас чужародзьдзе і пасварыць людзей.
— Так, і гэта насуперак прыроды ліцьвінскага духу — нашай талерантнасьці, памяркоўнасьці! Атрымліваецца: сама вялікая дэструктыўная і агрэсіўная секта ў Ліцьвініі — муская крываслаўная царква.
— Гэта я пэўна зразумеў, калі меў зносіны з масейскімі служкамі і на паверхню вылезла іхная пазіцыя датычна нашае гісторыі: акрамя брахні, якую яны любяць гарадзіць і вельмі клапатліва маскаваць пад праўду, не ўспрымаецца а-нічо-га. Нармальна размаўляць зь імі проста немагчыма. Меркаваньні, адрозныя ад іхніх імпэрскіх, разглядаюцца як пагрозьлівыя альбо варожыя. Сама галоўнае: такі бруд што-
дня выліваюць на галовы нашых няшчасных вернікаў у цэрквах мускай веры па ўсёй краіне.
— I ўжо не адно стагодзьдзе... Тут будзе дарэчы, калі я распавяду адну цікавую гісторыю, якая прылучылася са мной і маёй сям'ёю.
— Уважліва слухаю.
— Было гэта якраз у той час, калі да нас завітаў масейкі патрыярх Афанасій. Тыж ведаеш: ён тады асьвянчаў новабудаўніцтва нашага сабору. Пасьля ўсяе стандартнае похадзі першасьвятар вырашыў публічна выказаць сваю невычэрпную дабрыню да паствы і дабраславіць дзетак, якіх бацькі прывялі з сабой. Тых паставілі ў шэраг — і ён пайшоў, кладучы сваю далонь на галаву кожнага. Мы з жонкай таксама зьлёгку падпіхнулі свайго хлопчыка наперад. Афанасій ідзе зь нязрушным выглядам уздоўж малечы, падыходзіць да нашага сына і заўважае, што той у шапцы: мы і не ўяўлялі, што гэта так важна для саноўніка, і наогул ня ведалі, як трэба паводзіць сябе ў такіх выпадках. На нейкі момант сьвятаверхнік запавольвае ход і, нічога ня кажучы і не ўздымаючы рукі, абмінае нашага сына. Усхваляваліся-разгубіліся і мы, і тыя, хто быў побач. Але дзея адбылася — і нічога не паробіш. Урэшце ад усяго гэтага стала брыдка. Мы хуценька засьпяшаліся далей ад такога гідкага прадстаўленьня. 3 тае пары ні я, ні мае родныя больш не наведваем падобных відовішчаў мускай крываслаўнай царквы і ня верым ніводнаму слову і руху яе служкаў. Вось так...
— А нічога не нагадаў табе гэты маскарад? — да болып рэзкага павароту пасунуў Адам сябрука.
— Так, я ўбачыў! Раней зусім не прыглядаўся да абраднасьці мускай крываслаўнай царквы дый увогуле не надаваў значэньня розным там спосабам, рухам, апраткам сьвятароў, а цяпер угледзеў усё зблізку.
— I што?
— Па шчырасьці, асалапеў! Малітоўныя прыхамаці, каляровая палітра ўбраньня, надпісы на рызе патрыярха, ягонае прыкметнае важнічаньне і ўяўнасьць усяго паказвалі на азіяцкі характар, на бусурманцтва. Хрысьціянствам ня тхнула ні ад-ча-го!
— Вось! Бальшынёю такое ж ўражаньне пакідае і ўсё мускае рэлігійнае дойлідзтва. Самі яны кажуць: гэта — наш, мускі стыль. Ну, уяві! На што падобныя залатыя і бліскучыя копулы, шатры, вялікія непрапарцыйныя цыбуліны, аркі, дахі, выявы зорак, месяца, наогул — уся будаўнічая геаметрыя з прасторавымі абмежаваньнямі і паўсюдны зялёны колер? А моташны агрэсіўны дух мускай крываслаўнай царквы, асабліва яе служкаў?.. Годзе! У сябе хай робяць што заўгодна — гэта іхная справа, а да нас найся ня лезуць са сваімі ўзорамі і вычварамі, не перайначваюць нашыя сьвятыні!
— Хто аб гэтым думае? — уздыхнуў Антон.
— Занадта цярплівыя мы, — прыкметна хваляваўся Адам, — і сваю гісторыю занядбалі! Нічога ведаць не жадаем! Ня слухаем разумных людзей! Усамчас адзначу важную асаблівасьць. Калісьці мусы, саманайменіўшы сваю сталіцу трэцім Рымам («а чацьвертага ня будзе» — казалі яны), вырашылі пабудаваць у ёй Сьвятую Сафію як галоўнае пацьверджаньне сапраўднасьці веры. А для гэтага патрэбны быў адпаведны дазвол Канстанцінопалю — такое пазваленьне ўжо мелі Кіеў, Полацак, Ноўгарад, якія і ўзьвялі сабе Сафійскія саборы. Але мускія крываслаўнікі, як ні намагаліся, як ні задобрывалі канстанцінопальскіх герархаў, як ні выломлівалі ім рукі, нічога і блізка не атрымалі. Так і па сёньняшні дзень. Вось справядлівае ўспрыманьне іхняе царквы і месца ў сьвеце!
— Адзік, ты ўзрушыўся, досыць, a то дагамонімся: усёткі мы не адны, — перасьцярог Антух, колам круцячы вочы.
Што ён меў на ўвазе, можна было толькі здагадвацца, а ў звышнатуральным разрэзе тое выглядала без двухсэнсоўнасьці, досыць яўна.
У змрочных пакоях, абсталяваных сучаснай тэхнікай, сядзелі ў навушніках дзяўчаты і маўкліва слухалі-глядзелі іхныя і яшчэ чыесьці перамовы, раз-пораз пазначаючы нешта на паперы альбо стукаючы па клявіятуры кампутара.
Над усімі луналі ня толькі Абстракцыі, але і ўсякае тлумнае інфэрнальнае паскудзьдзе, сутнасьцю якога заўсёды было зло.
— Тым больш, — узбуджана і раздражнёна адрэагаваў Адам. — А каму гэта цікава? I для больш шырокага распаўсюду адцемлю: тыя ліхатня і немарасьць, што гнятуць наш гаротны край і люд, спарадзіла ў першую чаргу акупацыйная муская крываслаўная царква, якая ішла і ідзе заўжды паперадзе любой масейскай зьявы. Таму сыіярша трэба разьбірацца — зь ёю!
Яны разьвітваліся маркотна.
Ніколі Адам ня думаў, што можа гэтак прыкіпець да жанчыны за такі кароткі час. Яна была сталей за яго гадоў на дзесяць.
Усяго некалькі дзён зь ёю — і жыцьцё ў іншым вымярэньні, імя якому — Каханьне.
Ніхто і ніколі не намалюе істапраўдна гэты цудоўны слой Зямлі, дзе квітнее столькі непаўторных сьветаў, колькі ад веку існуе шчасьлівых закаханых.
Тут Час мае адзіны стан — ёсьць, без было і будзе.
Прастора — зьменлівая толькі ад пачуцьцяў улюбёных.
Усё зьяўляецца і зьнікае ад жаданьня, духу мілосьнікаў.
Для таго каб трапіць сюды, трэба ня проста любіць, а сустрэць суджанага, прызначанага доляй.
Звычайная рэальнасьць з атачэньнем іншых людзей таксама прысутнічае паўсядзённа, але да яе дадаецца ўспрыманьне сапраўднасьці яшчэ аднаго напластаваньня, знаёмага толькі ўкаханцам.
Сюзана ўвайшла ў залу — і менавіта такая сфэра адразу адчынілася перад Адамам. Ня ведаючы, што адбываецца, ён, агаломшаны, глядзеў на яе і ў глыбежы сваёй душы дзіваваў, чаму раней не было такога бачаньня.
Жанчына паўставала грацыяй, хупава і прыгожа дэманстравала нейкія слайды, малюнкі, макеты, нешта казала — і пакрысе рассоўвала, пашырала новы, незнаёмы сьвет, у якім былі зусім інакшыя людзі, усе такія родныя і блізкія, што хацелася іх кунежыць і цалаваць. Але сама панадлівай і прывабнай здавалася толькі Яна, добаю нагадваючы чароўную каралеву, ад кожнага руху постаці якой адбываліся цудоўныя перайначваньні.