Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
АГНІЯ: Аб гэтым і я ведаю, але сярод такога бруду мне раптам падалося, што нашае шчасьце таксама нячыстае і грахоўнае.
АЛЕСЬ: He хвалюйся, усё будзе выдатна. Каханьнем ствараюцца сама лепшыя жыцьцёвыя сістэмы ўва ўсіх галяктыках.
АГНІЯ: I нашая будзе гарманічнай і дасканалай.
АЛЕСЬ: Абавязкова, мілая. (Цалуюцца.)
Этэр патанае ў вялікай радасьці сьвятла, музыкі, агню.
ВЫЯВА ТРЭЦЯЯ
У замку агульны сход. Музыка, танцы, шматгалосая гамонка. Урачыстасьці меней, чым мінулым разам.
МІКУЛА: Самаадданая грамада! Я рады вітаць усіх напрыканцы чарговага Круга нашай Югі. Мы шмат і шчыра працавалі, упэўнена трымаючы курс на ўзвышэньне і прасьвятленьне Духу. 3 задавальненьнем адзначаю, што Братэрства ня здрадзіла справе сваіх продкаў і значна ўзбагаціла ідэю ўсекасьмічнага будаўніцтва новым зьместам. Нашыя вогненныя здабыткі маглі б быць больш уражлівымі,
калі 5 стваральнай духоўнай плыні аб'ектыўна не перашкаджалі брудныя разбуральныя плыні матэрыі. Перад тым як прыступіць да абагуленьня і аналізу назапашанага вопыту, традыцыйна прашу ўзгодненым сумесным выкідам насыціць прастору сьвежай ды гаючай энэргіяй.
У зале адбываецца рытуал, як у пачатку першае выявы.
ГАРЫСЛАВА: Неверагодна цяжкім бачыцца мне наш шлях. Хоць і зручна пачуваецца ад вялікага энэргетычнага напружаньня і гожай памкнёнасьці, але вынікі ў нас атрымліваюцца ня сама лепшыя. Шмат сілаў забірае бітва з нячысьцікамі, вельмі мала стваральніцкіх крокаў. Мы робімся больш ваяўнічымі і няўрымсьлівымі. Некаторыя нават сталі захлынацца ад агрэсіі, нібыта яна, а не чыстае паветра дабрачыннасьці, — адзіны і сама надзейны будаўнічы матэрыял.
УЛАДАМІР: \сё гэта ад празьмернага індывідуалізму. У мяне такое ўражаньне, што мы дбаем пра асабістае больш, чым пра агульнае, і спакваля адракаемся ад супрацоўніцтва.
ЛЮДВІКА: Высновы справядлівыя, а вось падыходы бессаромныя. Адасобленасьць сярод нас — абарона ад тваёй ідэйнай тыраніі, Уладамір. Годзе хоць на Вялікай Радзе дыктаваць свой стыль. Няхай рэй вядуць свабодныя прынцыпы. Я думаю, у шчырасьці і адкрытасьці недахопу ня будзе. Сёньня мы павінныя канчаткова вызначыцца ў стратэгіі.
УЛАДАМІР: А хіба раней было па-іншаму? Ты не захварэла, Людвіка? Чаму я ўзурпатар?
ЛЮДВІКА: Уладамір! Гурт трымаецца ідэяй, якая вырошчвае правадыра, а не правадыром, які плодзіць ідэю. Так як табе бліжэй апошняе, ты абсалютызуеш сваю ролю. Мы жада-
ем кіравацца Ідэяй і Свабодай, адтаго кажам пра гэта ўголас. Многім надакучыла хітраваць і вышукваць такія варыянты быцьця, дзе можна было б хавацца ад твайго нагляду ды апекі і задавольваць свой творчы азард. Пасьпеў час адчыніць патаемныя скарбонкі магчымасьцяу і прыбраць свой талент для асалоды духа як пажадана. Тады й радасьць закіпіць, разьвее агульны сум, і ў свабоднай творчасьці нас нарэшце пацягне адно да аднаго, да супольнасьці. А там, глядзіш, і народзім сьвята.
КАРАЛІНА: Няўжо гэта ў нас будзе? Так абрыдлі бясконцыя нягоды і пакуты. Адчаго нельга тварыць у мажорнай танальнасьці?
ГОСЦІ: — I Зямлю засадзіць кветкамі шчасьця.
— Вусны людзей расчапіць усьмешкамі.
— Паветра насыціць водарам дабрыні і спагады.
— Зьнішчыць холад, цемру, непагадзь.
— Сонцам і цеплынёй аблашчыць душы.
— Дык грымнем агулам і пашлем на плянэту адпаведны энэргетычны выбух!
— А там не сканаюць ад гэткай нечаканай шчодрасьці?
УЛАДАМІР: Атрымліваецца, глум палоніць ня толькі людзей. Раней мы, Настаўнікі, так не разважалі. Сама вялікае сьвята — калі дух у барацьбе, у змаганьні, у безупынным, штохвілінным гарэньні; ён ніколі не адпачывае, не стамляецца і не лянуецца.
НАРЫМОНТ: I сее на Зямлі большасьцю звады і нянавісьць.
УЛАДАМІР: (быццам ня чуё) Няйначай, зямная эпідэмія кранула нас: там рамантычны лібералізм ужо даўно шкодзіць. Касьмічныя законы не дазваляюць цярпець такое, адтаго я заўсёды буду змагацца з разбэшчанасьцю і ганебнай вольнасьцю нашых нораваў, каб прадухіліць новы хаос.
ЛЮДВІКА: У нашым княстве ён пануе даўно, толькі ты ўпарта не жадаеш зьвязаць яго са сваім імем, прызнаць паразу і ісьці на спачын. (У натоўпе хіхікнулі.)
МІКуЛА: Палеміка пачынае нагадваць зьдзеклівую сварку. Ня будзьма парушаць гармонію ўзаемаадносінаў. Памятайма, што сапраўдная сусьветная творчасьць выяўляецца толькі ў палярнасьці і дваяроднасьці агню.
НАРЫМОНТ: Нашая чыннасьць аднабокая і нэгатыўная, значыць, яна зусім ня творчасьць.
ГАРЫСЛАВА: (зірнула на Нарымонта і працягвае думку Мікулы) ...што кожная праява мае свайго аўтара, а ў нас талентаў вунь колькі.
ЛЮДВІКА: Столькі і прычынаў канкрэтна паказаць пальцам, каб па заслугах адзначыць перад праўдай кожнага ўдзельніка гэтага шалёнага маратону. (Між гасьцёў прабег шумок незадаволенасьці.)
ГЕНРЫХ: Нават у чалавека ня ўсё так проста, што ўжо казаць пра нас? Каго вінаваціць, што няўдала завяршаюцца шматлікія спробы прасьвятліць людзей? Так, у 19 стагодзьдзі была дасланая хваля глыбокага вывучэньня матэрыі. I як усё перавярнулася? Яны праскакалі па паверхні і плюхнуліся ў грубы матэрыалізм. На сыходзе веку ім далі магчымасьць трохі адпачыць і зрабіць пераацэнку каштоўнасьцяў — распладзіліся застойныя зьявы. У 20 стагодзьдзі прыадчынілі заслонкі больш шырокага пазнаньня Сусьвету — яны ўпрагліся ў небывалую агрэсію і распачалі сусьветныя войны. Затым мы сталі літаральна бамбіць плянэту інфармацыяй аб Касьмічнай Бязьмежнасьці з мэтай паклікаць чалавецтва да зораў і супрацоўніцтва — яны па-стравусінаму яшчэ шчыльней прыціснулі галовы да зямлі, панавыдумлялі розных машынаў і кампутараў, якія проста сталі зьнішчаць іхныя памкненьні, здольнасьці і працавітасьць.
ЛЮДВІКА: Такое было б дзіўным у княстве дурняў, а нашае братэрства кемлівае і цяміць адразу. Чалавек — наш узорны вучань. Для хутчэйшага ўдасканаленьня ён атрымаў ад нас розум, які стаў сама зручнай формай сьцьвярджэньня зла. Значыць, зло — прагрэс. Так, Уладамір? Гэта — соль тваёй ідэі? Жах, ад якога зараз заходзіцца Зямля, — твой плян? He хавай гэтай праўды. Скажы аб ёй усім памагатым, каб яны болей не перашкаджалі табе сваімі тэорыямі аб дабры.
КАРАЛІНА: Сьмешна, але ўсе іх тэорыі — варыянт сьветаладу па прынцыпу Пталемея: усё круціцца вакол Зямлі. Дзе ён, дарэчы? (Госьці заварушыліся, нехта нязвыкла зарухаўся, замітусіўся і рогат накрыў натоўп) Ніводнае думкі агульнакасьмічнага ўжытку!
НАРЫМОНТ: Некалі мы не маскаваліся сярод людзей, адкрыта несьлі сваё вучэньне і выпраўлялі іхныя памылкі. А цяпер адсутнічае ідэя Боскага Адзінства, наўкола безьліч недасканалых рэлігіяў. Чым далей ад Бога, тым іх больш, як тэорыяў апраўданьня адступніцтва.
ІЗЯСЛАў: Тысячагодзьдзямі жылі на Зямлі нашыя сьвятыні й вучэньне, калі іх надзейна захоўвалі ў духоўных храмах, сьцераглі ад барбараў і гвалту. 3 вуснаў у вусны, з душы ў душу яны перадаваліся герафантамі. А пасьля, калі дапусьцілі да скарбніцы натоўп, — што адбылося? Чарната папаўзла па плянэце, цемра затапіла прасторы ўсяго за некалькі стагодзьдзяў.
ГЕНРЫХ: Сумна, бо гісторыя чалавецтва — гэта ўнікальны і падрабязны летапіс самазьнішчэньня. Яно дайшло да такой стадыі, што ўзварушвае і разьвівае ў асноўным нэгатыўны пласт сваёй сутнасьці, астатняе прабіваецца на сьвет зь вялікай цяжкасьцю альбо наогул гіне.
ІЗЯСЛАў: Людзі глыбока засвоілі, што, каб збавіцца ад граху, патрэбна ўкленчыць перад небам, хаця ўжо даў-
но настаў час не прасіць, а жадаць Богу новых дасягненьняў і вышыняў.
АЛЬГЕРД: Чаго вы так хвалюецеся за іх, няхай мізарнеюць і далей, калі на большае не хапае розуму. Гэта ж адзін са спосабаў інтэнсіўнага развіцьця: хутчэй да фінішу — і ў новае вымярэньне! Ха-ха!
УЛАДАМІР: Я вучу чалавека, што маўчаньне — ягонае выратаваньне, а балбатня — згуба, адзін з варыянтаў зьнікненьня; галоўнае — ні слова пра Боскае, істотнае, сакраментальнае. Гэта я паўтараю ўсім вам і заклікаю гнаць прэч ад сябе ўсялякі сумнеў і нявер'е, якія могуць нарадзіцца пад час вось такіх спрэчак. Ведайце, што галоўнае нашае заданьне чалавецтву — злучыць матэрыяльны сьвет з духоўным.
ЛЮДВІКА: Уладамір, ты адчуваеш, што пачынаецца шторм? Ня трэба паводзіць сябе так, нібыта ты валодаеш патаемным ключом. Скажы шчыра: яго ў цябе няма.
Уладамір маўчыць.
МІКуЛА: Бацька, нам усё вядома.
Агонь Чары Грааля імгненна ўпаў, у прасторы запанавала нязвыклая цішыня.
УЛАДАМІР: Тайна Боская ў кожным з нас. Пасьцігаем мы гэта паступова, па меры свайго росту. Нельга ўзьляцець раней прызначанага часу. У адказны момант я вымушаны быў перахапіць Агонь, бо Героя побач не апынулася. Я ўсьведамляў, што ранавата бяруся за справу, але, калі б не зрабіў гэтага, княства не існавала б зусім. Я спадзяваўся,
пгго хутка зьявіцца Годны і забярэ ў мяне Велічную Паходню. Але ён не прыйшоў. Трагедыя ўзрастае ад таго, што і зараз яго няма сярод нас.
Трывожнае шматгалосьсе загуляла ў прасторы.
ГЕНРЫХ: Гэтае чыстае прызнаньне толькі дапаможа нам. Цяпер мы разумеем, як моцна зьнітаваныя адзін з адным і як сугучна трэба дзеіць, каб пераадолець крызіс. Мужнасьцю і найвялікім напружаньнем духу будуецца нашая сфэра. Цяжкасьцяў шмат, але галоўнае — мы захавалі жыцьцё і не здрадзілі Творчаму Прынцыпу, які абдымае ўвесь Сусьвет. Прэч смутак і скруху! Кожны з нас валодае вялікім патэнцыялам агню, які ў лучнасьці можа зацьвердзіць новую ступень разьвіцьця.
УЛАДАМІР: Папярэджваю: рэзкіх тактычных рухаў рабіць ня варта, каб не парушыць агульную раўнавагу. Мэтазгодна захоўваць характэрны для нашага княства стыль паводзінаў.
АЛЬГЕРД: Цудоўна! Катаклізмы, катастрофы, зьнішчэньні застаюцца!
ЛЮДВІКА: Няшчасныя творцы! Бедныя людзі!
Вырастае агонь Чары і зьяўляецца вобраз Рагнеды.
Усе ўважліва слухаюць яе.
РАГНЕДА: Любыя мае! Клічу на падмогу вашую мудрасьць і веру. 3 Касьмічнага Цэнтру пачала рухацца Вялікая Энэргетычная Хваля, якая нясе магутныя зьмены духу і новую інтэлектуальную эру.
МІКУЛА: Дзякуй, маці. Што нам рабіць?
РАГНЕДА: Знайдзіце ў сабе моцы з годнасьцю прыняць яе. Ратуйце новую Расу.
ГАРЫСЛАВА: Якім чынам?
РАГНЕДА: Ахвяраю.
Вобраз зьнікае. Меншае агонь. Узмацняецца агульнае ажыўленьне.
ЯРЫВЕД: Асаблівай радасьцю поўніцца сэрца ў прадчуваньні сусьветных пераменаў. У рэзанансе ходзіць увесь сьвет. Мы на парозе Велічнай і Сьветлай Будучыні. Хутка да вас завітае дэсант пасланцоў зь іншых, больш дасканалых сістэмаў. Яны ведаюць пра вашую бяду і прынясуць з сабою сьвежы, жыватворны дух.