• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    НАРЫМОНТ: Тваёй заўзятасьці можна пазайздросьціць. I як жа ты будзеш дзеіць?
    АЛЬГЕРД: (зь весялосьцю, да сяброў) Па прынцыпе: стварай хутчэй, не чакай, бо энэргія адыйдзе ў іншыя формы. У нас спосабаў дастаткова, у асаблівасьці нематэрыяльных. Мы можам раскідаць чалавечы інтэлект і энэргію па ўсёй Зямлі як трапяткія і жвавыя флюіды, каб індывідуалізаваць іх сілаю нашых стыхіяў, і апасьля згуртаваць у вялікую псыхічную масу падобна акіянічнай. Гэта будзе значны дадатак да псыхавобразу плянэты.
    НАРЫМОНТ: Асьцярожней, моладзь, такі агонь не ўздымае, а кідае ніцма. Сьцеражы вас Бог! (Да Бэнэдыкта) Ты сьветла думаеш і ўзяўся за высакародную справу. Вынішчэньне ў чалавеку раба пачуцьцяў, душы і розуму — неверагодная мэта, ва ўмовах Зямлі амаль недасягальная, але імкнуцца да яе неабходна. Табе трэба дапамога.
    БЭНЭДЫКТ: Па гэта я хачу зьвярнуцца да ўсіх Братоў.
    НАРЫМОНТ: Можаш разьлічваць на мяне. Толькі не замардуй у мітусьні сваю тайну. Перамогі табе! (Выходзіць.)
    АЛЬГЕРД: Сябры! Велічны Грааль узгарвае нашыя сэрцы і чакае ад нас вычынаў! У дарогу!
    Падыходзяць да Чары, каб перад сыходжаньнем на Зямлю выканаць абрад. Агонь выбухам скокнуў угору. Нечакана для ўсіх зьяўляецца Караліна.
    КАРАЛІНА: He сьпяшайся, Альгерд. Сяўба толькі разгарнулася, а ты ўжо ляціш па ўраджай.
    АЛЬГЕРД: Караліна! Вось з кім ходзіць удача! Нядзіўна, што так зашугаў агонь.
    КАРАЛІНА: Агонь узрадаваўся нашай агульнай самаадданасьці і падрыхтаванасьці.
    АЛЬГЕРД: Да чаго?
    КАРАЛІНА: Да супольнага паходу на Зямлю па шчасьце.
    АЛЬГЕРД: (зьбянтэжана) Цудоўна. Хіба такое магчыма?
    КАРАЛІНА: Без сумневу. Закіпела б толькі нашая воля.
    АПЬГЕРД: Шчыра кажучы, у мяне і думак такіх ніколі не было. Дый працуем мы ў розных плянах.
    БЭНЭДЫКТ: Мне здаецца, што лёс ужо даўно водзіць вас адно вакол другога і паступова звужае гэтае кола. Напрыклад, пазіцыі вашыя адносна чалавека вельмі блізкія.
    КАРАЛІНА: Вось-вось, усе носьбіты агню скажуць тое ж. Толькі табе гэта няўцям.
    АЛЬГЕРД: А навошта мне гэта? Мой творчы ланцуг не павінны абцяжарваць дадатковыя зьвёны. Калі патрэбна, я сам магу падзяліцца на неабходную колькасьць увасабленьняў. Mae сябры гэта добра ведаюць.
    КАРАЛІНА: Ён невыносны.
    БЭНЭДЫКТ: Ты, Альгерд, занадта захапіўся справай і забыўся, што ёсьць такія касьмічныя струмені, якія прызначаныя толькі для нас, творцаў. Яны тонка індывідуалізаваны, узбуджаюць асабовыя якасьці, і ня ўлічваць іх — значыць, зьдзеквацца з эвалюцыі.
    КАРАЛІНА: I ганьбіць усё княства.
    АЛЬГЕРД: He перабольшвайце. Мне ўсё вядома. Сваёй службай я ганаруся і адданы ёй цалкам. Майце на ўвазе, што я паважаю мэтад сублімацыі, дзякуючы якому тая энэргія, пра якую вы кажаце, перапрацоўваецца ўва мне дзеля Вышэйшае Карысьці. He перашкаджайце!
    КАРАЛІНА: Дзікі ты, Альгерд. Шкада, што я не дамовілася з табой. Атрымаўся б вельмі добры плён. Ці ня так, Бэнэдыкт? Твой новы кантынэнт мог бы прытуліць нашыя гарачыя душы.
    БЭНЭДЫКТ: Упэўнены: вы гэта ажыцьцявіце іншым разам і на больш дасканалай глебе. Жадаю посьпехаў. (Пакідае прастору.)
    КАРАЛІНА: Скнара ён. Баіцца, што мы развалім ягоную канструкцыю. Усіх падмінае духоўная галеча і мітусяніна. Дзе ж ён, наш паратунак? (Ідзе вонкі.)
    АЛЬГЕРД: Пачакай, цётка!
    КАРАЛІНА: Успомніў, нахабнік. Што яшчэ?
    АЛЬГЕРД: Я запрашаю цябе аздобіць сваёй мудрасьцю наш рытуал вычыну.
    КАРАЛІНА: Хоць гэта зробім разам.
    Усе падыходзяць да Чары.
    Альгерд бярэ напоўненую амброзіяй чатырохгранную судзіну, якая ўнутры пакрытая срэбрам, звонку — чырвонай медзьдзю, і перадае яе Караліне. Браты становяцца вакол Караліны кожны на адно калена. Яна ўзьнімае судзіну ў вышыню. Навакольле запаўняюць адпаведныя спэцэфэкты. Караліна вылівае вадкасьць на чатыры бакі, тым самым сьцьвярджаючы падрыхтаванасьць герояў да служэньня дабру без абмежаваньня.
    Натхнёныя, яны борздка выходзяць. Караліна нясьпешна ідзе ў іншы бок.
    У прасторы ўладараць гукавыя і сьветлавыя зьявы кшталту навальнічных, надзвычай прыемныя і шматколерныя.
    Са зьяўленьнем Мікулы, Гарыславы і Уладаміра яны паступова зьнікаюць.
    УЛАДАМІР: Мяне непакоіць дэзарганізаванасьць княства. Няма ранейшага настрою і адзінства. I гэта ў той момант, калі ўсё так напружана на Зямлі.
    МІКуЛА: Бацька, ты дарма хвалюесься, так было неаднойчы. Звычайная сітуацыя напярэдадні зьменаў.
    ГАРЫСЛАВА: Нашай сям'і ўласьцівая прагрэсіўная чыннасьць і асаблівая касьмічная сьмеласьць. Хіба дрэнна, што ўсё гэта так бурна праяўляецца?
    УЛАДАМІР: Паскорыць цячэньне Боскага пляну немагчыма. Да пераменаў яшчэ далёка, а этэр ужо ліхаманіць. Чаму? Мяне насьцярожвае залішняя ўвішнасьць і дэман-
    страцыйная самастойнасьць нашых творцаў. Ня выклікала б гэта хаос.
    МІКуЛА: Безумоўна, супярэчнасьці ў нас ёсьць, але яны, на маю думку, не фатальныя, а творчыя. Тым больш я прытрымліваюся закону праўды і кожнаму веру.
    ГАРЫСЛАВА: Наш агонь не хвалюецца і паказвае на мір. Дый у маё сэрца ліха не тышчыцца. Мо па-за нашым прывілеем каму вельмі рупіць?
    МІКуЛА: А можа, ня ўсе тайны мне даручаны, га, бацька?
    УЛАДАМІР: Неабходную ступень пасьвячэньня ты маеш. Але і нам ня ўсе скрыжылі адчыненыя. Нічога не паробіш. Таму ў крытычныя хвіліны трэба болып разьлічваць на сваю творчую інтуіцыю і духоўныя імпульсы.
    МІКуЛА: А не занадта мы спажываем гэтых сваіх унутраных магчымасьцяў? Некаторыя ўжо стаміліся і амаль вычарпалі сябе. Ашчадней было б ісьці поруч з касьмічным гуртам.
    УЛАДАМІР: (нэрвова) А мы быццам асабняком рухаемся! Зразумей, сыне: калі майстар творыць, прыходзіць у рух уся сусьветная лябараторыя і па духоўных каналах дасылае яму неабходны матэрыял. Іншая справа, калі няма аддачы. Тады дапамога паступова канае.
    МІКуЛА: Менавіта гэта я і маю на ўвазе.
    УЛАДАМІР: Табе, як Вялікаму Князю, не да твару разважаньні ў стылі Ярыведа. Ён толькі выконвае волю Касьмічнай Супольнасьці. Сам жа ні на што ня здатны: па ягонай плянэце наогул адны мурашкі поўзаюць. Нам нельга вагацца. Упэўненасьць і цьвёрдасьць — і мы дасягнем сваёй мэты. Неабходна толькі ўнесьці некаторыя карэктывы ў нашую тактыку.
    МІКуЛА: Асноўныя намаганьні мы засяродзім на падрыхтоўцы новага чалавека. Яго празьмерная самастойнасьць можа прывесьці да агрэсіўнага рэнэгацтва.
    ГАРЫСЛАВА: Паўстанцаў ужо дастаткова. Асабліва сярод тых увасабленцаў, якія пасьля чарговага маршу па Зямлі не жадаюць болей ісьці туды, просяць не пасылаць іх, а некаторыя нават падманваюць і хітруюць. Я вырашыла прывязаць іх да Зямлі ўспамінамі. У выніку людзі злучыліся адно з адным і з матэрыяй так моцна, што толькі праца духу можа выслабаніць іх і адправіць на касьмічны прасьцяг.
    УЛАДАМІР: Мне цяжка гэта казаць, але ўсе павінны прызнаць змрочнасьць чалавечай душы і неабходнасьць прымяняць больш суровыя мэтады ўзьдзеяньня.
    МІКуЛА: Ганебна тое, што мы выкарыстоўваем той арсенал, ад якога настойліва вучым чалавецтва збаўляцца.
    УЛАДАМІР: Ня будзьма падманваць саміх сябе. Мы добра ведаем, што на гэтым этапе чалавецтва ў сваёй асноўнай масе няздольнае ўдасканальвацца, дый, па праўдзе кажучы, гэтага і ня трэба. Галоўнае: мы павінны выпеставаць расу абраных і падрыхтаваць іх для вялікіх Боскіх задач. Вышэйшая пляніда астатніх мільярдаў і мільярдаў жывых далёка наперадзе, у новых эрах, а пакуль яны прызначаны для таго, каб ствараць неабходнае энэргетычнае асяродзьдзе і спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця эліты.
    ГАРЫСЛАВА: Гэта не вызваляе нас ад клопатаў аб лёсе гэтых істотаў. Мы ўсімі спосабамі садзейнічаем іхнаму ўзыходжаньню.
    УЛАДАМІР: Безумоўна, але сёньняшняя задача — сабраць на ўсёй плянэце тых, хто высьпеў для новага кола і па псыхічных якасьцях гатовы для пераходу, прычым нам трэба ўсё закончыць да чарговай Вялікай Энэргетычнай Хвалі. Усе іншыя, каго незаслужана крануць пакуты, апасьля атрымаюць кармічную палёгку і будуць узнагароджаны лепшай доляй. Якое месца на Зямлі ты вызначаеш для ажыцьцяўленьня нашага праекта?
    МІКуЛА: Мажліва, ва ўладаньнях Кірылы?
    УЛАДАМІР: Ён увесь час імкнецца вынайсьці нешта, але пакуль так і не зрабіў гэтага, а сваімі трупехлымі памкненьнямі ўжо забрудзіў многіх. He падыходзіць.
    МІКуЛА: Бэнэдыкт распачаў будаўніцтва на новых землях. Дагэтуль у яго былі нават посьпехі.
    УЛАДАМІР: Гэты варыянт болып прымальны. Мы зь ім дамовімся. Іншыя кандыдатуры разглядаць ня будзем.
    МІКуЛА: Існуюць цяжкасьці з асобнымі нацыямі і народнасьцямі, а таксама групамі людзей, якія плятуцца ў хвасьце эвалюцыі і стрымліваюць агульны рух.
    ГАРЫСЛАВА: Нашыя браты шмат моцы паклалі на іх прасьвятленьне, але вынікі пакуль несуцяшальныя.
    УЛАДАМІР: Я раю спыніць усялякае апякунства іх і скіраваць усе сілы на здольных індывідаў. А з гэтымі балотнымі зданямі мы разбяромся потым, калі яны толькі канчаткова не перагрызуцца і застануцца жыць.
    ГАРЫСЛАВА: Я не магу пагадзіцца з такім падыходам. Мы даем свабоду злу, ад якога самі ж і пацерпім.
    УЛАДАМІР: Ня зробім гэтага — увогуле паставім жыцьцё на Зямлі пад пагрозу зьнішчэньня. Уявіце, як гэта адгукнецца ў нашым княстве.
    Уваходзіць Генрых.
    ГЕНРЫХ: Дабрыдзень у хату!
    УСЕ: Добры дзень, вітаю, здароў!
    ГАРЫСЛАВА: Па ўсяму бачна: ты, бацька, толькі што зь Зямлі?
    ГЕНРЫХ: Ага, трохі паблукаў па старых сьцежках, асьвяжыў пачуцьці, наведаў тыя-сія краі.
    УЛАДАМІР: Ці было памысна твайму духу, Генрых?
    ГЕНРЫХ: Я задаволены. Зямля па-ранейшаму жыватворная, сакавітая, прыгожая. Але засмучоная і нярадасная.
    ГАРЫСЛАВА: Нядзіва, столькі гора на плячах.
    ГЕНРЫХ: Мяне ўстурбавалі чорныя плямы на яе целе.
    МІКуЛА: I якая іх прырода?
    ГЕНРЫХ: Мы пагражальна самазадаволеныя. У асалоду спрачаемся, генэруем ідэі, а калі ўзгадваем пра небясьпеку, дык разглядаем яе як вонкавую, а не сутнасную агрэсію. Тое, што бяда сьпее ўнутры чалавека і плянэты, мы амаль ня ўлічваем.
    УЛАДАМІР: Ты, Генрых, памыляесься. Аб гэтым мы хвалюемся нават зашмат.
    ГЕНРЫХ: Тая грахоўная эманацыя, якая выпаўзла з чалавечае галавы і шырока матэрыялізавалася, патрабуе звышпільнасьці. Гэтае зло стала самастойным, набыло рэальнае аблічча і працяла ўсе нетры плянэты. Я спускаўся туды, назіраў ягоныя ўладаньні. Жудасьць там нарастае па меры паглыбленьня. Адмоўная сіла гэтых пластоў так павялічылася, што людзі зрабіліся ня толькі іх заложнікамі, але і ахвярамі. Яны ўжо не ўсьведамляюць, як іх энэргія шалёным струменем перацякае ў сатанісцкія рэчышчы.