Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
КІРЫЛА: Твае арыстакраты — духоўныя дзікуны, а мае барбары — арыстакраты духу. Мы ў духу будуем болып, чым вы рукамі.
БЭНЭДЫКТ: А хлусьня — ваш лепшы дарадца. Дух заўсёды стварае тыя формы быцьця, да якіх імкнецца. Мы сьцьвярджаем паўсюдную прыгажосьць. Ты ж дэманструеш пачварнасьць. Твае выхаванцы — па сваёй прыродзе атэісты: яны ўзвысілі і абагавілі сябе — ніжэйшы прынцып прыроды — і зрабілі рабом Вышэйшы — Бога, такім чынам адмовіўшы Яго. Бяз Бога ў Сусьвеце немагчыма хоць якое-небудзь будаўніцтва. Ты спаведуеш адваротнае, адтаго твае людзі нясуць разбурэньне.
КІРЫЛА: Праўда на нашым баку — усьвядоміць гэта можна толькі духоўнасьцю, якой у вас нямашака. Настаў час
узьняць народы мячом альбо маланкай, толькі б абудзіць крык духу.
БЭНЭДЫКТ: Па-іншаму ты ня можаш. Досьвед тваёй расы вельмі небясьпечны і страшны для Касьмічнай Мэтазгоднасьці і Раўнавагі. Яна стварала і працягвае грувасьціць духоўную нікчэмнасьць і ўяўныя каштоўнасьці, бо Дух — Боская Ральля, а не чалавечая. Mae гадаванцы працуюць у асноўным у тэхнатронным рэчышчы, пераўтвараючы свае духоўныя запыты, тым самым агароджваюць душу ад апусташэньня, мітусяніны, марнасьці, на якія хварэюць твае гаротныя.
КАРАЛІНА: А ты, Растан, чаго маўчыш? Гэтыя злыдні хутка захопяць і падзеляць паміж сабой ня толькі Зямлю, але й думкі аб ёй.
РАСТАН: Я не люблю лаянак: яны псуюць асобу і рвуць аўру. Мой край асаблівы: нетры багатыя, паветра празрыстае, стыхіі моцныя — у наяўнасьці ўсе спрыяльныя ўмовы для рознабаковага развіцьця ня толькі цела, але і душы. Праўда, там пусьціў карані жорсткі мужчынскі культ; ён мяне зусім не задавальняе. Пакрысе буду выкарчоўваць. У мяне ёсьць арыгінальная ідэя, укараненьне якой прынясе вельмі добры плён і маім гадаванцам, і ўсяму княству.
КАРАЛІНА: Вы ўсе корпаецеся ў брыдотах, якімі зьяўляецца чалавек, і называеце гэты працэс духоўнымі шуканьнямі. Вы прафануеце Боскую Задуму. Чаму вы вучыце людзей у сваіх тэорыях і рэлігіях? Страху сьмерці! Пра што можа думаць істота, калі яе розум безупынна сьвідруе гэтае пытаньне? Пра Космас? Пра неаб'емнасьць Сусьвету? Пра імкненьні ў Бязьмежнасьць? Толькі пра сябе! Эгаізм ня ведае пра вечнасьць жыцьця, пра адсутнасьць сьмерці і зьневажае Дух. Рэлігіі запалохалі чалавецтва і пазбавілі яго ўтрапеньня. Яны так многа гавораць аб сьмерці.
што й самі памруць, як усе ахвотнікі гэтага, бо будучы стан заключаны ў нашым сьведам'і. Гора, калі замест пазнаньня разрастаецца адмаўленьне і калі існаваньне падточваецца неразумным паняткам сьмерці.
ГАРЫСЛАВА: Маё жаночае сэрца прадчувае ліхое. Бэнэдыкт і Кірыла ўжо неаднойчы былі прычынай мускульных разборак і ваенных схопак. Спыніцеся! Я заклікаю ўсіх да прымірэньня.
ГЕНРЫХ: Гарачыя баталіі і вогненная няўрымсьлівасьць — нашая стыхія. Толькі ня трэба перабольшваць — тут мая дачка вас правільна перасьцярагае. Мне даспадобы ваш кіпучы настрой і адкрытасьць. Некалі з Уладамірам мы гэтак жа натхнёна і палка браліся за ўсе справы — прыемна, што такі парадак захаваўся. Жахліва будзе, калі шэрасьць і раўнадушша паселяцца ў вашых сэрцах, калі вы станеце падманваць адно аднаго, зайздросьціць, употай радавацца няўдачам суродзіча. На жаль, нашыя супярэчнасьці нарадзілі на Зямлі пачуцьцё крайняга антаганізму. Раўнавага парушана. Цемры стала больш, зло паўстала як незалежная сіла і ўвабралася ў розныя жывыя формы. Яно жэрае нашых стварэньняў і перашкаджае нам выконваць сваю задачу. Пагроза рэальна пазначаная. Вось у якім кірунку мы павінныя змагацца. Дзеля гэтага трэба задзіночыцца і ўсю сваю энэргетычную масу прымяніць для ўзбагачэньня сьвятла на плянэце.
МІКуЛА: Раней ты вучыў, што сьвет і цемра могуць супрацоўнічаць.
ГЕНРЫХ: Сёньняшняя Вялікая Рада мяне пераконвае, што абставіны зьмяніліся. Інэрцыя падначаліла многіх. Зямлі патрэбная чарговая порцыя амброзіі і сьвежыя ідэі. Трэба дэталёва ўсё прааналізаваць і толькі апасьля прыняць канчатковае рашэньне. Галоўнае: мы павінныя рашу-
ча і хутка ўзяцца за пераўтварэньні, узьяднацца ўва ўсёй моцы і шчырасьці думак і гнаць ад сябе ўсялякі сумнеў. Нашая грамада дастаткова мудрая і здатная, каб ня збочыць з абранае сьцяжыны, і здолее ўзбагаціць свой духоўны скарб, рэалізуючы сама неверагодныя і адмысловыя задумы. Памятайце добрую асьветніцкую формулу: «Ты можаш усё!» Будзьма ісьці любымі шляхамі, толькі б уверх. Я бачу нас на вяршыні Сьвету. Больш агню, болып ідэяў! За працу!
Энэргетычная ін'екцыя Генрыха станоўча паўзьдзейнічала на агульны настрой. Разнаколерам загуляў агонь Чары. у мажоры загучалі струнныя акорды. Напружаньне зьнікла. Зьявіліся ўсьмешкі, радасьць, узаемаразуменьне.
АЛЬГЕРД: (пад галасы адабрэння маладні) Нясецца ў Касьмічным Бязьмежжы Вогненны Дух. Ён запальвае пажадлівыя сэрцы і дорыць радасьць несканчонага будаўніцтва. Іскрыцца і трапеча натхненьне. Мы ведаем, што такое вогненнае супрацоўніцтва і непакорная стыхія барацьбы. Мы клічам вялікую прыгажосьць Сусьвету і жадаем сьцьвердзіць новыя думкі і зьявы ў Неабсяжнай Прасторы.
ГЕНРЫХ: Твой лірычны настрой, Альгерд, зачароўвае. Нашчадкі, я веру ў сама лепшыя наступствы. Вельмі карысна імчаць думкамі да вышыняў, у Космас. Там знойдуцца энэргетычныя камбінацыі для кожнага пытлівага і памкнёнага розуму; там бясконца нараджаюцца, пераўвасабляюцца і злучаюцца ў дзівосныя флюіды нястомныя промні Вечнасьці, якія толькі таго і чакаюць, каб працяць усіхнюю сьвядомасьць і ўісначыцца ў канкрэтныя і жывыя формы, у нашую сфэру.
Дзеяньне, думка, сон — штуршкі сьведам'я ў Космас, яны амаль аднолькавыя па моцы ўзьдзеяньня на вакольле, адтаго
ня мае асаблівага значэньня, ці зрабіў ты нешта, ці падумаў, ці сасьніў, — галоўнае: ты пусьціў да жыцьця канкрэтны твор, вобраз, зьмест, і ад гэтага касьмічная лябараторыя запрацавала.
АЛЬГЕРД: Нашыя пасылкі ў прастору тычацца духовае творчасьці і нясуць зарад вось гэтых гарачых сэрцаў (паказвае і абдымае паплечнікаў). Мы не сумуем і не патанаем у скрусе. Мы ніколі нічога і нікога не шкадуем. Сантымэнты не для нас. Радасьць асьвятляе нашыя натхнёныя твары. У нас ёсьць Вялікая Мэта — стварэньне псыхавобразу Зямлі, і дзеля гэтага мы гатовы на ўсё.
МІКуЛА: Сыне, у такім значэньні існуем усе мы, але трэба паважаць законы Космасу і традыцыі.
АЛЬГЕРД: Эвалюцыйны Магніт Сусьвету вымушае нас не зьвяртаць увагі на такія дробязі, як людзі. Калі некага ён не прыцягнуў — прэч з дарогі. Даруйце, бацькі, але вашая палеміка наконт чалавека — дарэмная нэрвовая напруга. Такая пачуцьцёвая вольнасьць супярэчыць агульнае тэндэнцыі. Мы творцы, а людзі — наш будаўнічы матэрыял, такі ж адзінародны, як і ва ўсім Сусьвеце, хоць і сьведамы — так нават цікавей. Мы заўсёды там, дзе трашчыць старое і буяе сьмеласьцю маладое. Мы — гэта буры, штормы, землятрусы, узьлёты асобы, нацыі, расы. Мы разглядаем рознаварыянтнасьць пабудовы чалавечага пласта, шмат мадэлюем, робім сацыяльна-грамадзкія эскізы і маральна-псыхалягічныя камбінацыі, каб намаляваць вялікую карціну псыхажыцьця плянэты. Тое, што не падыходзіць альбо спрацавала, бяз жалю выкідваем. Так трэба для нашага Будынку Духу, такі наш маршрут да Бога. На адным месцы, з канкрэтным народам і ў абмежаваных гістарычных рамках гэта не атрымліваецца. Трэба большы размах. Таму мы выкарыстоўваем панарамныя і ў часе, і ў прасторы пляцоўкі, наводзім масты
паміж будучым, сучасным і мінулым церазь лёсы людзей, шляхам аналёгіі зьяваў, умоваў, асяродку... Іх гістарычнае падабенства — прыкметы нашага вогненнага руху. Заўважайце гэта! Няхай не смуткуюць тыя, хто княжыць у сваіх расавых, нацыянальных, палітыка-ідэалягічных вотчынах; пасягаць на іх мы не зьбіраемся не ад таго, што гэта антыгуманна, а з-за несумяшчальнасьці і другога спэктру нашых ідэяў: яны зьзяюць у абстракцыі, не кранаючы сьвядомасьці масаў, і рэалізуюцца бязь іх уцяму.
ГОСЬЦІ: — Гэта інтэрвэнцыя!
— Рэвалюцыя!
— Бандытызм!
АЛЬГЕРД: Як пажадана, так і мянуйце, але ў гэтым нашае прызначэньне. Чаму вы лічыце, што духатварыць трэба толькі з удзелам людзей? Мы сьцьвярджаем: гэта можна рабіць бязь іх фону, іншым чынам. Вельмі многа ласкі вы ім даяце. Таму і запавольваецца Зямля ў сваім развіцьці.
МІКУЛА: Сёньняшняе чалавецтва — лепшае, што мы стваралі за ўсю Югу. Нашая пляніда — ісьці зь імі да канца. Такі запавет маладому пакаленьню.
АЛЬГЕРД: Сонца абыякавае да таго, хто пад ім грэецца. Калі б яно ведала аб кожнай казяўцы ці травінцы, сьвятло згасла б ужо даўно. Нізкі паклон за вашыя здабыткі, а ў спадчыну мы бярэма толькі магчымасьць творчасьці. Дзякуй за гэта Богу і вам, бацькі.
ІЗЯСЛАў: Сонечны Агонь абдымае зрокам Бязьмежнасьці ўсіх. Той, хто хоць аднойчы адчуў цеплыню яго промняў, успыхвае псыхажыцьцём і ўзбагачае агульнае полымя. Трэба берагчы кожную, нават сама кволую, такую іскрынку, бо і яна ўдзельнічае ў Касьмічным Будаўніцтве.
АЛЬГЕРД: Я люблю цябе, брацейка. Твая цнатлівая ўзьнёсласьць лагодзіць усё нутро. Калі б у нас з табой былі ад-
нолькавыя погляды, мы разам зьвярнулі 5 нават гару Меру. На жаль, там, дзе я будую, ты разбураеш.
ІЗЯСЛАў: Я захапляюся тваёй самаадданасьцю, Альгерд. Сапраўды, у лучнасьці нам ня ручыць. Тое, што я лячу, ты калечыш.
ГАРЫСЛАВА: Сыночкі мае, вам падаецца, што вы процілегласьці. He, вы — зьява аднаго вялікага ланцугу і народжаныя, каб выканаць кожны сваю ролю. Дзякуй Усявышняму за тое, што вы ўжо ўяўляеце, як і дзе гэта зрабіць, і ўнутрана рыхтуецеся да такога доўгага напружаньня. Але вашае пакаленьне павіннае ведаць: Вышэйшы Прынцып Гармоніі адарыў вас сама галоўным выпрабаваньнем — пранесьці цераз усе віхуры ўвасабленьняў і захаваць у сэрцах братэрскую любоў.
ІЗЯСЛАў: He хвалюйся, маці. Нашыя добрыя пачуцьці нішто не астудзіць. ўпэўнены, што тая высокая ступень дасканаласьці, якая дасягнутая ў нашым княстве, будзе гэтаму заўсёды садзейнічаць.
КАРАЛІНА: Вы, даражэнькія, дарма разьлічваеце на нейкую дапамогу. Сёньняшняя гутарка паказвае, што ў нашай хаце — ростыргі і кволыя рэсурсы. Нам усё цяжэй ажыцьцяўляць задачы. Так што больш спадзявайцеся на свае здольнасьці, на дадзенасьць. А Прырода, бачу (нераўнадушна пазірае на Лльгерда), вас не пакрыўдзіла.
МІКўЛА: Гэта праўда: вам складаней. У так званай старажытнасьці героі былі іншыя, ім не патрэбны быў энтузіязм. Адно — похап! Іхныя вычыны былі кароткімі, і адзін выбух агню мог іх насыціць. Цяпер жа вычыны больш працяглыя і патрабуюць вялікіх энэргетычных затратаў, бо зямная атмасфэра амаль вычарпала сілы. Вы павінныя глыбока ўсьвядоміць, што нам няма адкуль чакаць падмогі. На гэтым полі мы адныя.