Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
— Для дабра няма абмежаваньняў.
— Іх зноў трэба зьнішчыць і стварыць нешта іншае.
— У каторы раз, вар'яты?
Нечакана ў сьветлавой праекцыі вымалёўваецца Агнія. Шматлікія гукавыя і візуальныя праявы натоўпу нікнуць, быццам адыходзяць удалячынь. Жывое асяродзьдзе застаецца толькі вакол Агніі. Гучыць адмысловы музычны рытм, які ў рознай аранжоўцы суправаджае яе кожнае далейшае зьяўленьне альбо папярэджвае аб яе прысутнасьці, неабавязкова фізычнай.
АГНІЯ: Тут бура, і хвалі пачуцьцяў адна на адну, так можна і захлынуцца. Пайду адсюль туды, дзе больш утульней душы (зьнікае).
Пакрысе паўстае ранейшы гукавы і візуальны малюнак залы. Гоман, спрэчкі, доказы.
ЯРЫВЕД: Мудры сход! Прашу твае ўвагі. Па-суседзку я даўно назіраю за вамі. Балюча глядзець, як супярэчнасьці разьдзіраюць вас. Можа, у гэтым і ёсьць карысьць, і вы зробіце правільныя высновы. У дапамогу мушу выказаць колькі думак, якія прыйдуцца ня ўсім даспадобы. На золку нашае Югі, калі вы абралі свой касьмічны куточак жыцьця і ўсе гарэлі натхненьнем, я вам параіў не сьпяшацца і не распачынаць шырокую справу, бо ўжо меў нейкі досьвед. Вашыя ўмовы выўленьня былі нездавальняючыя: пласт быцьця атрымаўся матэрыяльна вельмі цяжкім, і ўдасканальвацца на ім было амаль немагчыма. Але вы не паслухаліся і далі імпульс рознабаковай жыцьцядзейнасьці на Зямлі, маўляў, сваёй творчасьцю і энэргіяй мы ўздымем яе на вышыню.
Сапраўды, напачатку вы працавалі творча, імпэтна. Здаровыя энэргетычныя ручаі несьліся ад вас у агульную раку Космасу. Вы і вашыя тварэньні былі адзінай духовай сфэрай. Я захапляўся вашымі подзьвігамі і на нейкім этапе нават лічыў, што памыліўся ў прагнозах. Але час паказаў, што ня ўсё да вашае сілы і зерне на каменьнях не расьце. Посьпехаў стала менш, усё часьцей пайшлі няўдачы. Радасьць пераўтварэньняў затухала. Запаволіўся жыцьцядайны працэс, і мы заўважылі, што вы адстаяце ад астатніх у разьвіцьці. Некаторыя захісталіся, пайшла разгалосіца. На Зямлі занараджаліся істоты, якія спынілі аддачу патрэ-
бнай колькасьці гаючай энэргіі. Каб выправіць становішча, вы распачалі экспэрымэнты, непасьлядоўнасьць і супярэчнасьць якіх зьдзіўляе. Былі пэрыяды, калі вы стваралі толькі для ўласнага спажываньня і ня сама лепшай якасьці; Сусьветная супольнасьць атрымлівала ад вас усё менш і менш. Адтаго мэтафара Людвікі аб паяданьні мышэй мае сэнс.
БЭНЭДЫКТ: Досыць падарожнічаць па нашай памяці. Яна ў нас трывалая, ганарлівая і ня церпіць набегаў збоку. I аб галоўным ёй ведама: абраная некалі намі стратэгічная лінія правільная (чуваць галасы падтрымкі).
МІКуЛА: Спадары, ня будзьма залішне хвалявацца і перашкаджаць Ярыведу выказваць сваё меркаваньне. Ён прадстаўляе Касьмічнае Братэрства, і нам, упэўнены, цікава ведаць, як там нас успрымаюць.
ЯРЫВЕД: Там занепакоеныя ад вашэцяў. Цяжкая хвароба гвалтуе Зямлю. Відочна, што вы церпіце няўдачу і няздольныя самастойна дапамагчы людзям. Мы ведаем, што некаторыя з вас пакінулі іх, і толькі сама рашучыя яшчэ гараць імкненьнем змагацца. Нейкая палёгка, але толькі ў варыянце часу, адбылася, калі вы ім далі розум. Астатнія парамэтры засталіся ранейшымі. Усе новыя спробы, як правіла, праходзяць цяжка і завяршаюцца няўдала. Хіба можна назваць перамогай тое, калі кожны Вялікі Цыкл плянэты заканчваецца бязьлітаснай катастрофай? Ці падлічваў хто, колькі нэгатыву выкідваецца ў Космас у выніку гэтага? Вадой і агнём зьнішчаецца ўсё спрэс: флёра, фаўна, дасягненьні розуму за выключэньнем тых істотаў, якія, на вашую задуму, павінны даць пачатак новай, больш дасканалай pace. Увогуле, чаканага эфэкту ніколі не назіраецца і атрымліваецца адно і тое ж: людзі няздольныя ўдасканальвацца. A які псыхалагічны штамп спарадзіла і ўтрываліла іхнае нутро ў выніку: жорсткасьць і боль — непераможныя!.. Дык
дазвольце спытаць: зь якіх рэсурсаў вы, ваяры Сьвятла, будзеце папаўняць свае шэрагі? На што вы разьлічваеце? На дапамогу?
РАСТАН: Я ўзрушаны: мяне абражваюць у маёй жа хаце — недаравальнае нахабства!
КІРЫЛА: А мне здаецца, што Ярывед мовіць слушна. Цікава, а якое выйсьце ён прапануе?
ЯРЫВЕД: Вы выпрабавалі шмат варыянтаў, і ні адзін ня спраўдзіўся. Галоўная бяда ад таго, што кармічны прэс сьціскае вас і вашую рэчаіснасьць усё больш. Каб не памнажаць напасьці — знайдзіце моцы і спыніцеся: прызнайце хібы, адмоўцеся ад досьледнай працы, цалкам зачыніце свой сьвет, перайдзіце ў іншы стан і ўкленчыце перад Богам.
Усе ўзрушыліся. У зале разгубленасьць, трывога, абурэньне, гнеў.
ГОСЬЦІ: — Гэта немагчыма!
— Цікавая прапанова.
— Ганьба!
— Ня слухаць прыблудаў!
— Прэч дарадчыкаў!
— Мы самі разьбярэмся.
— Самагубства ня будзе!
МІКуЛА: Спадарства! Усё варта дэталёва абмеркаваць. Парада надзвычай цікавая, з такой мы яшчэ не сутыкаліся. Я лічу, што наш паважаны сусед ня будзе так мовіць без сур'ёзнай прычыны. Ярывед, кожны прысутны шануе сваю справу і адказвае за ўсё, што робіць, а твае словы кранулі за жывое. Адкажы, няўжо нашая праблема такая значная для Сусьвету і ці адбываецца нешта падобнае ў іншых месцах?
ЯРЫВЕД: У дастатковай колькасьці, і пытаньне кожны раз узважваецца на ўзроўні Касьмічнае Супольнасьці.
МІКуЛА: А выйсьце вы прапануеце заўсёды аднолькавае?
ЯРЫВЕД: Неабавязкова. Шматаблічны Сусьвет мае мноства варыянтаў пачатку і канца жыцьця. Ваш выпадак патрабуе самаахвярнасьці, каб залячыць тую рану, што зеўрае ў агульным выяўленьні пасьля вашых няўдалых экспэрымэнтаў.
БЭНЭДЫКТ: Мяне зьдзіўляе катэгарычнасьць і аднабаковасьць тваіх высноваў, Ярывед. Нашая гвардыя атрымала загад Усявышняга будаваць жыцьцё ў адпаведнасьці з памерам і сутнасьцю свайго таленту. Мы разгарнулі ўсе свае магчымасьці, выпрабоўваем кожную дэталь і асаблівасьць, адвяргаем непатрэбнае і бяром для ўдасканаленьня сама лепшыя ўзоры творчасьці. Як тут ужо казалі, надараюцца шурпатасьці й недарэчнасьці, але галоўнае — ня страчана нашае гарэньне і памкненьне зрабіць сваю справу лепш.
РАСТАН: Ярывед, мы ведаем касьмічныя законы ня горш за цябе і за свае дзеяньні будзем адказваць перад Богам самастойна, без тваёй дапамогі. Нязгаснае Вогнішча Космасу — наш арыентыр.
КІРЫЛА: Так, Ярывед, ты памыляесься. Хіба можна зьнішчыць такі вялізны і значны твор, як нашая рэчаіснасьць? Уявіце яе неабсяжнасьць! А якога захапленьня заслугоўвае гэты цуд — чалавек! Іншыя зайздросьцяць нам за такое сьмелае вынаходніцтва. Ды ні адзін аўтар ня пойдзе на яго ліквідацыю. Ты лічыш, што мы зусім зьдзічэлі ў духу і няздольныя дапамагчы Зямлі? Так, у нас былі адхіленьні ад галоўнай сьцяжыны. Трэба на хвіліну спыніцца, усё прааналізаваць і выправіць памылкі. Рэзэрвы і магчымасьці ддя гэтага ў нас ёсьць. Мяне не пераканаюць, што ад нашае згубы будзе шмат карысьці ўсяму Сусьвету.
РАСТАН: Наогул мяне ўзрушвае кожнае пабочнае ўмяшаньне ў нашыя справы. Творчасьць — выключна індывідуальная якасьць: тая думка, што нарадзілася ў маёй галаве, ужо ня можа зьявіцца ў чыёйсьці іншай, бо яна ў абрамленьні маёй непаўторнай энэргетыкі. Шаноўныя касьмічныя пасланцы! He перашкаджайце нам! Мы не дурней за вас.
ЯРЫВЕД: Ніхто не прымушае вас і не гвалтуе вашую волю. Мая задача — папярэдзіць вас. Свой выбар вы павінныя зрабіць самастойна. Я разьлічваю на ўзважаны падыход.
КАРАЛІНА: Ярывед, чаго ты ходзіш усё агародамі, а не вуліцай? Скажы гэтым няўклюдам прама: вы бяздарныя, у вас няма здольнасьцяў, вашае месца сярод рамесьнікаў. Можа, такія словы ім больш падыходзяць? Калі назіраеш вось за такімі цьвердалобымі ганарліўцамі (паказвае на Бэнэдыкта, Кірылу, Растана), робіцца сорамна за ўвесь род. у цябе, Уладамір, дастойныя нашчадкі. Гэта дзякуючы табе мы так доўга блукаем у поцемках. Твае ідэі звузілі разумовыя магчымасьці дынастыі і абмежавалі працэс пазнаньня. Тваё празьмернае фанфаронства запаволіла наш рух і працягвае нэгатыўна адбівацца на агульных справах.
УЛАДАМІР: Я заўсёды прыхільна стаўлюся да розных меркаваньняў і лічу, што пярэчаньні толькі садзейнічаюць прагрэсу. Так было неаднойчы. I на гэты раз шляхам крытычнага аналізу мы вызначым правільны кірунак. Толькі ня трэба сварыцца і зьневажаць адно аднаго. А Караліну, дый усіх астатніх таксама, прашу засвоіць, што наш жыцьцёвы пласт — унікальная зьява ў Сусьвеце. Упэўнены, падобнага болып нідзе няма. Дзеля гэтага і ўся нашая самаадданая праца. Менавіта арыгінальнасьцю тварэньня мы робім свой унёсак у Сусьветнае дойлідзтва і пашыраем ягоныя мажлівасьці. Кожны з нас мае права ганарыцца вынікамі такога будаўніцтва.
КАРАЛІНА: Людажэрны падыход. (Зьдзекліва) Па-твойму, забойцу павінна аж расьпіраць ад усьведамленьня гуманізму свайго ўчынку, бо ён не адбірае жыцьці, а проста-такі дорыць ахвярам імгненныя магчымасьці для чарговага ўвасабленьня і, вядома ж, хуткаснага ўдасканаленьня?
БЭНЭДЫКТ: Караліна, ты сёньня надзвычай устурбаваная.
КАРАЛІНА: Мяне непакоіць ваш вар'яцкі мажор і ўпартасьць, з якой вы не жадаеце ўспрымаць парады і хоць нешта зьмяняць. Да працягу тваёй думкі, Уладамір: наш сьвет унікальны толькі пярэстымі спосабамі зьнішчэньня гадаванцаў. Мы кінулі іх у надзвычай грубую матэрыю, як у сырое і смуроднае падпольле, куды амаль не пранікае сьвятло. Усе жыхары павінныя дакладна ведаць, якая высокая шчыльнасьць цемры на Зямлі. Такія ўмовы не даюць жывым аніякай надзеі на лепшае. Вось адтаго яны самі шалеюць і ўсіх наўкола атручваюць. Але вам мала: вы пэрыядычна трушчыце іх направа і налева, абвінавачваючы ў здрадзе і прымушаючы біць паклоны з малітоўным утрапеньнем.
РАСТАН: А ты быццам бы не садзейнічаеш гэтым пераўтварэньням?
КАРАЛІНА: Чалавек некалі ствараўся, у тым ліку і мною, з мэтай зьмясьціць у сабе прагрэсавальны касьмічны сэнс. Колькі было ажыцьцёўлена праектаў! I ўсё дарэмна. Аднойчы я зразумела, што мы памыліліся, што задуманая фізычная форма ўвасабленьня атрымалася непрыстасаванай да цяжкіх матэрыяльных умоваў Зямлі. Пасьля гэтага я адмовілася ад народзінаў жыцьця. 3 тае пары шчыра імкнуся пераканаць усіх пайсьці за мной, але вы ігнаруеце. Як бы там ні было, я і надалей буду гэтак рабіць — і дамагуся свайго. Няхай гэта будзе адступніцтвам, толькі я не жадаю ўдзельнічаць у падобных зьдзеках з існаваньня, якія вы называеце творчасьцю. Раю прыслухацца да таго, што кажа Ярывед.