Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
ЮРКА: (спрасонку трэ вочы і занепакоена ўглядаецца) Яны, мабыць, нешта дзеляць. А-а! Уладу! Пакуль я дрыхнуў, у мяне яе перахапілі.
ЦІМОХ: Агрэсіўнасьць — маска слабасьці.
ЗАХАР: А ты, ідыёт, наогул сьціхні. Інакш я цябе падлячу.
АЛЁНА: Божа мой! Становімся зьвяр'ём!
НАДЗЕЯ: А калі мы ім не былі?
ЗАХАР: Майце на ўвазе: калі хтосьці скажа нешта паганае пра Тацяну альбо мяне, будзе вельмі дорага плаціць.
ПІЛІП: Захар, чаму ты лічыш, што мы абавязкова будзем вас абгаворваць?
ЗАХАР: Я адчуваю.
МАЦЬВЕЙ: Ён нячысты, з-за таго і злуе, кідаецца на ўсіх, баіцца, што мы яго раскусім.
МАРТА: Кіраўнік павінен быць вышэй за звычайнае атачэньне.
ТАНЯ: Правільна! Захар, ня слухай іх, яны нам зайздросьцяць. Лепш паўтары тое, што ты мне казаў наверсе.
ЗАХАР: Я кахаю цябе, Таня!
МАРТА: Ня можа быць!
АЛЁНА: Які цуд!
МАЦЬВЕЙ: Сьпявайма згубу!
ЗАХАР: Такой жанчыны ў мяне яшчэ не было. Цяпер я разумею, чаму сюды трапіў. Тацянка, там (паказвае на цёмныя вокны) у цябе і ў мяне не хапіла часу для сустрэчы, таму лёс стварыў гэтую вежу, каб усё-такі зьвесьці нас і распаліць агонь нашага каханьня. Гэта нашая з табой хата і болып ні-чы-я.
АЛЁНА: (разгублена) А мы?
ТАНЯ: Вы? Госьці. Няпрошаныя. Ха-ха-ха!
ЗАХАР: I стасункі павінны быць адпаведнымі.
МАЦЬВЕЙ: Зноў я бяздомны!
ПІЛІП: Гэта ўжо занадта.
МАРТА: Празьмернае нахабства!
АЛЁНА: Па-мойму, ад каханьня людзі робяцца дабрэй і сумленьней, а ў вас неяк усё наадварот.
ТАНЯ: Ох, і моташна з вамі!
ЗАХАР: Вы нас вельмі раздражняеце.
ЮРКА: Цётка Алёна, у іх усё наадварот таму, што яны водзяць нас вакол пальца. Якія яны закаханыя? Паглядзіце на іх! Сучка і сабака. Зьнюхаліся і вырашылі нас пазбавіцца.
ЗАХАР: Ах, ты падла!..
Падбягае да ЮРКІ і замахваецца, каб ударыць, але той адхінаецца, б'е ЗАХАРА пад дых і спрытна заламвае яму руку. ТАНЯ імкнецца бараніць ЗАХАРА. ПІЛІП і МАЦЬВЕЙ таксама падключаюцца да разборкі.
ЮРКА: За дзьверы яго, гада!
ЗАХАР: Таня!..
ЗАХАРА кідаюць у чорны праём дзьвярэй. Раздаецца гром. ТАНЯ гаротна ахнула і зьнерухомела. На сцэне гнятлівая цішыня.
ТАНЯ: Забойцы!
ЮРКА: He захапляйся, путана! Трагічнасьць табе не да твару.
ТАНЯ: (разьюшаная падыходзіць да ЮРКІ і замахваецца, каб ударыць) Падонак! Чаму ты ня здох у дзяцінстве?
ЮРКА: (сунімае яе) Без эмоцыяў, зязюлька! A то паляціш за сваім каханкам.
ПІЛІП: Юрка, спыніся!
Жанчыны падыходзяць да TAH1, супакойваюць, спачуваюць, шкадуюць.
ТАНЯ: ^усхліпваё) Як мне быць? Куды пайсьці? Да каго прытуліцца?
АЛЁНА: Што мы ўчынілі?
ЮРКА: Расправіліся зь нягоднікам.
АЛЁНА: У нас няма такога права.
ЮРКА: Раней не было, а цяпер ёсьць.
НАДЗЕЯ: А хіба законы залежаць ад колькасьці людзей?
МАРТА: (зьедліва) Яны залежаць ад маралі гэтай колькасьці.
НАДЗЕЯ: Боскія Законы ні ад чаго не залежаць.
ЮРКА: Наіўныя! Мы ў экстрэмальнай сітуацыі, якая ёсьць вызваленьне ад людзкіх парадкаў! Чым вузей чалавечая прастора, тым менш патрэбы ў якіх-небудзь правілах. Ня-
ма людзей — няма і законаў. I для аднаго яны губляюць усялякае значэньне.
АЛЁНА: Нас жа пакуль болей.
НАДЗЕЯ: Вар'яты! Забойства разбэсьціла ваш розум!
ЦІМОХ: А душы сьціснула.
ТАНЯ: Страшней за ўсё — сьвядомы зьвер.
МАЦЬВЕЙ: Шчыра кажучы, мы трохі пагарачыліся. Трэба было неяк інакш, мякчэй. Але ж ён сапраўды ўсім нам пагражаў.
ПІЛІП: Вось-вось, а права абароны — сьвяшчэннае ў прыродзе.
НАДЗЕЯ: Жыцьцё належыць толькі таму, хто яго дае, — Богу. Астатнім распараджацца ім — грэх.
ПІЛІП: (задумліва) Гісторыя сьведчыць аб адваротным. Чалавек заўсёды лічыўся толькі з сабою і скарыстоўваў іншых па свайму разуменьню, часам парушаючы законы. 3 Захарам мы павялі сябе менавіта так.
НАДЗЕЯ: Гэта значыць, па-злачынску.
ПІЛІП: Па абставінах. Невядома, як бы разьвівалася сітуацыя, калі б ён застаўся тут і працягваў нас даймаць. Можа, хто іншы быў бы першым.
МАРТА: Што? Вы ўжо думаеце пра чаргу? I хто наступны?
ПІЛІП замаўчаў, засяродзіўся на сваіх думках і, быццам нешта зразумеўшы, стаў пазіраць ніякавата. Астатнія разгубіліся. Сьвятла на сцэне паменела, як знак разрастаньня нэгатыўнае энэргіі.
ЦІМОХ: Галоўнае — пачаць.
МАРТА: Выдатна! Мужчыны прагрэсіруюць у шчырасьці! Ліхадзейства можа быць прадоўжанае.
АЛЁНА: Які жах!
МАЦЬВЕЙ: Піліп, не пужай нас. Ад сваёй навукі ты ўжо зглузьдзіў. Мы тут усе з розумам і нічога дрэннага рабіць не зьбіраемся.
ТАНЯ: (зьдзекліва) Як у выпадку з Захарам.
ЮРКА: (ходзіць і разважае) Падыход цікавы. Слушны. Тут насамрэч мала месца. Задаволіць усіхнія патрэбы складана. Патрэбны талент.
НАДЗЕЯ: Цяпер гэта гучыць так?
ТАНЯ: Сынонімаў у забойства шмат.
ЦІМОХ: Таленту духу не выяўляем.
НАДЗЕЯ: Значыць, нас няма. Прывіды.
МАЦЬВЕЙ: А ты, Юрка, бачу, кемлівы і настойлівы.
ЮРКА: Ага, мне хочацца зрабіць усё.
АЛЁНА: (палахліва зіркнула на ЮРКУ і перажагналася) Хіба ж такое па сілах?
ЮРКА: Толькі мне!
МАЦЬВЕЙ: Хлопца зноў панесла.
МАРТА: (іранічна) Мы вельмі заклапочаныя тваім здароўем, супэрмэн. Глядзі не надарвіся.
ЮРКА: Ведаю, чым вы турбуецеся: расправай.
МАЦЬВЕЙ: Што ты вярзеш?
ЮРКА: Агучваю вашыя думкі.
ПІЛІП: Шмат на сябе бярэш.
ЮРКА: Я дужы, вытрываю.
ПІЛІП: Вайны ня будзе!
ЮРКА: Ха-ха-ха! Яна ўжо ідзе!
ТАНЯ: Гэты мярзотнік праўду кажа. Вы што, не заўважаеце? Ён даўно пазначыў тэрыторыю і зьнішчае нас.
ЮРКА: He прыкідвайцеся, злыдні! Нібыта я адзін такі! Кожны толькі і марыць, каб зьесьці бліжняга.
АЛЁНА: Жудасьць!
МАРТА: Небясьпека ня йдзе, а бяжыць.
ЮРКА: Так і павінна быць! Досыць хлусіць і балбатаць пра гуманізм! Пара прызнацца самому сабе: я ненавіджу і жадаю, каб нікога не было! Усё адно ўсім ня выжыць. Лепей высакародна і добраахвотна сысьці дзеля адзінага.
ПІЛІП: Вось ты і пакажы прыклад.
ЮРКА: Я... апошні, ці бо вечны.
МАРТА: Мы ненармальныя, што трываем яго.
МАЦЬВЕЙ: Ну ты і камбінатар, Юрка! Хто ж табе дазволіць?
ЮРКА: Вы! У мяне вытрымкі хопіць, а ў вас — не.
ЦІМОХ: Будзе дрэнна.
ЮРКА: Правільна, Цімох! А яны не кумекаюць, думаюць, што ў рай трапілі.
АЛЁНА: Людцы родненькія! Чаму ж мы грыземся? Хіба ж нам месца мала? Вунь яго колькі! Ежы дастаткова: такую чароўную лядоўню маем! Усе цікавыя, разумныя — ёсьць пра што пагаварыць. Давайце жыць талакою і ў міры. Бог дапаможа.
НАДЗЕЯ: Усё дарэмна, Алёна. Людзі даўно ня чуюць. Колькі выратавальных словаў гучала! Якімі тольма прыкметамі і падказкамі ні напаўняўся сьвет! I што? Як елі адно аднаго, так і ядзім.
ТАНЯ: А я пра што казала?
АЛЁНА: Дык нас жа цяпер зусім мала, усе знаёмыя — лягчэй дамовіцца.
ЮРКА: Чым вас меней, тым адзінаму лепш.
НАДЗЕЯ: Эгаізм — ні родны, ні блізкі, хоць і жыве з намі. Ён разбурае любыя гурты і наогул жыцьцё.
МАЦЬВЕЙ: (насьмешліва) Чуеш, Юрка? 3-за цябе мы ня злучымся ў калектыў.
ЮРКА: Вось нягоднікі! Усё абгрунтуюць і знойдуць крайняга! Вельмі добра, што вы гэтак перакручваеце сэнс, —
лепш бачыцца вашае фальшывае нутро. Значыць, я не памыляюся наконт вас.
АЛЁНА: Нешта мяне муціць. Мабыць, ня тое зьела.
МАРТА: Тут такая атрута — лепей ісьці наверх. Там, кажуць, іншая атмасфэра.
АЛЁНА: Сапраўды. Цімошка, хадзем з намі, весялей будзе.
АЛЁНА, МАРТА, ЦІМОХ падымаюцца па лесьвіцы. ЮРКА, МАЦЬВЕЙ і ПІЛШ глядзяць ім усьлед, у залу. ЮРКА разгублены. НАДЗЕЯ і ТАНЯ засяроджаныя на нечым сваім.
МАЦЬВЕЙ: I гэтыя адурманяцца.
ПІЛІП: Настрой атрымаюць. Ад радасьці нічога не баліць, усё ідзе як шчасьце.
ЮРКА: Ніхто не сьпяшаецца. Дзіўна!
ПІЛІП: Ува ўсяго свой час.
МАЦЬВЕЙ: Дый ня ўсё яшчэ вядома.
ЮРКА: I ніколі ня будзе, калі сядзець і не варушыць мазгамі. Вы разьлічваеце, што і тут нехта будзе вырашаць усе праблемы за вас? Ох і экзэмпляры! Ну і адбор! Адна прафанацыя! А яшчэ носам круцяць, калі я бяруся кіраваць.
МАЦЬВЕЙ: Які няўрымслівы! Быццам чэрці яго падшту рхоўваюць!
ПІЛІП: Паверце, ён — знаходка для дасьледчыка. Там (махае рукой убок) я займаўся яшчэ і тэсталёгіяй, па арыгінальнай методыцы вызначаў людзей на дабро і зло. Я вынайшаў сістэму, якая расшыфроўвае кожнага чалавека, паказвае яго як на далоні і выдае рэкамэндацыі, што рабіць яму альбо зь ім. Калегі прарочылі вынаходніцтву вялікую будучыню. ЕІдкавыя вынікі былі б пасля тэставаньня Юркі!
МАЦЬВЕЙ: А-а, зь ім і так усё ясна! А вось з астатнімі не зусім. Твая сістэма магла б распавесьці шмат чаго пра кожнага, так?
ПІЛІП: Безумоўна! Няужо, Мацьвей, ты 5 згадзіўся, каб цябе вывернулі?
МАЦЬВЕЙ: He! Навуцы я не давяраю. Усё ў ёй прыблізна. Яна адлучыла чалавека ад прыроды.
ПІЛІП: Ты проста баісься праўды.
НАДЗЕЯ: Праўда палохае ўсіх, таму што разбурае жыцьцё, якое ёсьць хлусьня.
ТАНЯ: Нікому ня трэба таго, што вядзе да згубы.
ПІЛІП: Праўда — рэдкая сіла, якая і ратуе, і зьнішчае.
МАЦЬВЕЙ: А калі так, то лепш яе і ня ведаць.
НАДЗЕЯ: (з усьмешкай) ...I ня жыць.
ЮРКА: (доўга глядзіць на яс) Шкада мне цябе, Надзейка. Усё бядуеш. Блытаесься ў пачуцьцях. Нельга. Ты маладая, прывабная. Адно каханьне сыходзіць, другое прыходзіць.
МАЦЬВЕЙ: А кавалер усё пляце павуціньне.
НАДЗЕЯ: Маё каханьне — адно. Вечнае. Табе гэтага не зразумець.
ЮРКА: Чаму ж? Я дасьціпны, здольны. Дзяўчатаў люблю. Ты толькі падкажы, пашлі намёк.
ТАНЯ: Пашлі яго на тры літары.
ЮРКА: He зважай на гэтую нявыхаваную ляльку. Яна сьвет бачыць толькі цераз прарэх мужчынскіх штаноў.
ТАНЯ: Дагаўкаесься, вылюдак!
НАДЗЕЯ: Цябе хтосьці дужа пакрыўдзіў. Інакш як растлумачыць, што чалавек твайго веку такі злы?
ЮРКА: А я зьбіраю злосьць. Ведаеш, колькі ўсяго параскідана на зямных прасторах? Любоў, павага, абыякавасьць, непрыязнасьць, нянавісьць... Гарачыя пачуцьці нарасхват, а халодныя — залежваюцца. А ім жа таксама існаваць! Інакш
раўнавагі ў сьвеце ня будзе. Вось я і клапачуся аб іх, набываю, пешчу. Хочаш, падзялюся з табой?..
МАЦЬВЕЙ: Добраахвотны пакутнік, Хрыстос! Узваліў на сябе ўсе нашыя грахі.
НАДЗЕЯ: Няшчасны!
ТАНЯ: Пачвара!
ЮРКА: ...А мо абмяняемся? Дай крышачку цеплыні, ласкі.
НАДЗЕЯ: Адыдзі, назола! Для цябе ў мяне нічога няма. Сэрца з каханым.
ЮРКА: He мані. Тады што ты тут робіш? Цела сваё ратуеш? Для каго? Яно ў цябе прыгожае, любое мужчынскае вока запалоніць. Каханку твайму яно ўжо непатрэбнае, але па любошчах сумуе, гарыць... (Набліжаецца да НАДЗЕІ, імкнецца абняць яе.)