• Часопісы
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    16+
    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    Усе нерухома сочаць за гэтым, апасьля ўсхвалявана падбягаюць да вокнаў, якія яшчэ некалькі секундаў жывуць жудаснай какафоніяй Канца і затым таксама паглынаюцца цемрай.
    Нейкі час на сцэне зьбянтэжанасьць і маўчаньне.
    МАЦЬВЕЙ: Чаго прыціхлі? Язык праглынулі? Радуйцеся: нам пашанцавала! Вы толькі ўявіце: мільёны людзей ураз апынуліся на тым сьвеце, а мы засталіся жыць! Мы — выбраныя!
    ЦІМОХ: Для гульні.
    ПІЛІП: (невядома каму) Дурань думкай багацее.
    ТАНЯ: Вар'яцтва.
    ЮРКА: Цудоўна!
    НАДЗЕЯ: Для адзіноты...
    МАРТА: I жанчын, як заўсёды, меней.
    Усе пачынаюць знаёміцца з абастоўкай, разбрыдаюцца, кранаюць прадметы, аглядваюцца, зь цікавасьцю пазіраючы адно на аднаго.
    ЮРКА: Што гэта такое? Куды мы трапілі? А дзе электроніка, гаджэты? Візуальнае, забаўляльнае бытво? (Спрабуе ўласны апарат) I асабістае не працуе? У кошык яго!
    ТАНЯ: Пячора! Пракаветнасьць! Дадаць валуноў — і каменны век!
    ПІЛІП: Так, сьціпленька. Я разьлічваў на офіснае абсталяваньне, кабінэтную ўтульнасьць.
    МАРТА: А я думала, будзе прастора, каштоўнае велягурнае ўбраньне, мадэрнісцкі стыль.
    НАДЗЕЯ: Мы ўяўлялі цёплае хатняе жытло, сьветлы камфорт.
    АЛЁНА: I ніводнае расьліны! (Да МАЦЬВЕЯ) Вы лічыце: нездарма ўсё?
    МАЦЬВЕЙ: Канешне. Адчаго гэта выпала толькі нам? Выпадкова? He! Многія днявалі і начавалі ля вежаў, каб
    злавіць момант, а калі адышлі па патрэбе — маланка блісь!, гром бабах! — і ўсё, нават успомніць няма каму. Я залішне не мітусіўся. Што мне, валацугу, губляць? Жыцьцё? Я за яго ніколі не чапляўся. Яно ў нашага брата гадкае. Давялося чарвяку на вяку. А ў прызначаную хвіліну ля вежы чамусьці апынуўся я. Гэта нешта значыць. Што? Пакуль невядома, але пажывём — пабачым. Так што не сумнявайцеся... Прабачце, як вас зваць?
    АЛЁНА: Алёна.
    МАЦЬВЕЙ: А мяне — Мацьвей. I чым, Алёна, займаецеся, калі не сакрэт?
    АЛЁНА: (з натужлівай усьмешкай) Вялікі: я — хатняя гаспадыня.
    МАЦЬВЕЙ: I таксама тапталіся ля вежы?
    АЛЁНА: He. На гэта часу не было. Нашая сям'я — вялікая: дзеці... былі (жахнулася і заплакала).
    ЦІМОХ: Ты і сьлёзы ўзяла з сабой? Цяжка?
    АЛЁНА: Невыносна. Хіба мне тут быць? Маё месца зь дзецьмі. Іх забіў пярун, а я не абараніла... берагла, берагла... He магу, не магу!.. Хто ж ведаў, калі неба трэсьне? Пайшла ў краму, усё купіла, вярталася... Акурат ля вежы, дзе куча людзей, маланка й паласнула. Я была кінулася хутчэй дахаты, але натоўп сьціснуў мяне і панёс да вежы. A перад гэтымі дзьвярыма наогул ледзьве не задушылі... Супроць волі я тут. Дзетак бы маіх сюды...
    Споведзь АЛЁНЫ крыху разрадзіла атмасфэру і нібы паклікала ўсіх да стасункаў. Але ніхто не сьпяшаўся. ЮРКА заўважыў у паветры надпіс.
    ЮРКА: Што за шоў? I як гэта разумець?
    Усе скіравалі позіркі ўверх і захапіліся відовішчам, на хвіліну сьцішыліся.
    ТАНЯ: Як прыгожа! Нібы птушкі.
    НАДЗЕЯ: Я хвалююся...
    АПЁНА: I мне не па сабе. Трывожна.
    МАРТА: Незразумела.
    ПІЛІП: Чыясьці воля.
    МАЦЬВЕЙ: Так, мы не адны.
    ЮРКА: Можа, хто наверсе забаўляецца? Варта зірнуць (узьбягае па лесьвіцы).
    ЦІМОХ: (усьлед ЮРКУ) Трэба бегчы ня целам, а духам.
    МАЦЬВЕЙ: Ніколі нельга сьпяшацца, тым больш зараз.
    ПІЛІЕІ: А я па-іншаму і ня жыў: усё бегма.
    МАРТА: Адчаго так?
    ПІЛІП: Мая стыхія — навука. Ёй аддаваўся цалкам... Атрымлівалася няблага. Спадзявауся на посьпех. А тут уміг усё ляснулася.
    МАРТА: Таксама гора.
    ПІЛІП: Яшчэ якое! Я меркаваў, што катаклізму ня будзе альбо ён здарыцца па-іншаму. Таму накіраваўся да вежаў, каб весьці назіраньні ў незвычайных умовах. Калегі казалі: «Піліп...» — гэта маё імя...
    МАРТА: Марта.
    ПІЛІП: «Піліп, кінь дурное. Усё гіне. Нікому твае высілкі не спатрэбяцца». А мне карцела. Я захапіўся ад усеагульнага шаленства. Яно мне дапамагала ўбачыць цікавыя асаблівасьці. Магчымасыді і ўмовы былі найцудоўныя! Я аж калаціўся, калі бачыў, якія вынікі атрымліваюцца... I вось — усяму капец. Шкада. Прапаў такі багаты практычны матэрыял!
    МАРТА: Дык вы ж выратаваліся, дый веды пры вас...
    ТАНЯ: (абыякава разглядваючы судзьдзё-посуд) Навошта гэта? Што зь імі рабіць?
    НАДЗЕЯ: (ля стала) Ня трэба й шукаць, усё побач.
    ПІЛІП: Я памятаю толькі асноўныя паказчыкі. А дэталі?.. Для ўзнаўленьня неабходная спэцыяльная апаратура, тэсты, дапаможнікі. Тут нічога такога няма. Адно што я магу цяпер — тэарэтызаваць. У паветра.
    ЦІМОХ: У Космас. Яго скрыжалі захоўваюць усё.
    ПІЛІП: (зьдзіўлена) Цікавая заўвага.
    На лесьвіцы зьяўляецца ЮРКА, крыху ўзбуджаны і вясёлы.
    ЮРКА: Там, як і тут, толькі бязь літараў і ўспрыманьне іншае. Атульле шыкоўнае: можна добра адпачыць і пазабаўляцца. Тут — празаічна, а там — сьвяточна. Ступаеш — і адразу пекна. Адчагосьці адразу забірае сьмех і радасьць. Жаданьні ўзьнікаюць... Дзіўна!
    ЗАХАР дагэтуль усхвалявана мітусіўся, падыходзіў да дзьвярэй, вокнаў, лесьвіцы, кратаў іх, як бы правяраючы на трываласьць, пазіраў на іншых, але ні з кім не размаўляў. Калі выбег ЮРКА, ён апантана праглядваў кнігі. Твар бьгў сур'ёзны, заклапочаны. Уважліва выслухаўшы ЮРКУ, ЗАХАР узяў адну з кніг і пайшоў наверх.
    МАЦЬВЕЙ: (да ЮРКІ) I чаму ты там не застаўся?
    ЮРКА: Я не дурны.
    МАЦЬВЕЙ: А хіба толькі дурням весела?
    ЮРКА: Анягож. Калі раптам, бяз дай прычыны робіцца ўцешна — значыць, цябе апрацоўваюць і нешта адымаюць. Энэргетычная вычарпка ўсьляпую! Я — студэнт і ўжо
    наўчомны. (Махае рукой у бок МАЦЬВЕЯў Ат, што вам казаць: усё адно не зразумееце.
    ПІЛІП: (з інтарэсам) Ты слушна разважаеш, але наіўна.
    ЮРКА: (абыякава) Я чуў пра вашыя вышуканьні: насамрэч нічога карыснага. Марная, безужытная справа.
    МАРТА: (зьдзекліва) Экспэрт!
    ЮРКА: (не зважае, а затым, падумаўшы і ўспыхнуўшы, да П1ЛІПА) Хм, зараз усё можна. А калі я буду вучыцца ў вас, слухаць і запамінаць вашыя ідэі? Як у Сакрата. Толькі дзякуючы вучням захавалася ягонае мудрае слова.
    ПІЛІП: He сьмяшы. Па-першае, я не Сакрат, а ты, мяркую, не Платон. Па-другое, каму гэта патрэбна? Якая вось тут можа быць будучыня і нашчадкі? Спадзяюся, вы не зьбіраецеся пладзіцца.
    ЮРКА: Ха-ха-ха! А чаму б і не? Так, дзяўчаты? Катастрофа здарылася, але ж нашую прыроду ніхто не зьнішчаў.
    МАРТА: Супакойся. Абыдземся без бугаёў.
    ЮРКА: Рэзкі паварот!
    НАДЗЕЯ: (з ТАНЯЙ разглядвае карціны на сьцяне) А гэта ўжо цікава: каларытная пара.
    ТАНЯ: I мне абрыс падабаецца. Сама тое.
    МАЦЬВЕЙ: He хвалюйцеся. Ён жартуе. Малады, гарачы, мазгі разбэрсаныя.
    ЮРКА: У мяне ўсё ў парадку, а некаторым раю схадзіць наверх.
    НАДЗЕЯ: (задуменна, адыходзячы ад экспазіцыі) Столькі мець — і адразу ўсё страціць!..
    МАЦЬВЕЙ: У вас было вялікае багацьце?
    НАДЗЕЯ: (скаланулася) Вельмі.
    ТАНЯ: (таксама павярнулася) Ня вымераць!
    МАЕІЬВЕЙ: Якое?
    НАДЗЕЯ: Каханьне.
    ТАНЯ: Жарсьць.
    ЦІМОХ: Стаміліся. Затое прыдбалі. Адпачніце.
    НАДЗЕЯ: (абыякава паглядзела на ЦІМОХА і, засяроджаная, пайшла па сцэнё) Мы з каханым не жадалі паміраць і вырашылі трапіць у вежу. Кінулі ўсё і пасяліліся каля яе. Умовы былі дрэнныя: бруд, цесната, шмат людзей, і кожны мкнуўся бліжэй да ўваходу... Многія дзеля гэтага йшлі на падман, подласьць, гублялі сумленьне. Нам крыху пашанцавала, і мы занялі месца паблізу вежы. Вельмі баяліся прапусьціць час. Але патрэбы — такі няўрымсьлівыя! — вельмі даймалі і ўрэшце даканалі. Любы пайшоў па харчаваньне, пацалаваў мяне, доўга трымаў у абдымках... Я чамусьці ўсхвалявалася і параіла затрымацца. Ён мовіў: «Трэба, Надзейка!» — і пайшоў. Нешта нядобрае стукалася ў душу. Калі дзьверы расчыніліся, яго яшчэ не было. Я стала шукаць вачыма і заўважыла, як ён здалёк прабіраецца да мяне, усіх расьпіхвае, нешта крычыць. Але ўсё было дарэмна: мяне ўкінулі сюды, а ён не пасыіеў.
    МАРТА кінула прагляд мастацкай кампазыцыі і заслухалася. ТАНЯ спачатку скептычна, нават грэбліва ўспрымала шчырасьць НАДЗЕІ, але паступова яе захапіла цікаўнасьць і зьдзіўленьне.
    МАРТА: Чаму такія драмы выпадаюць толькі на долю жанчыны? Што атрымлівае ад гэтага сьвет?
    ТАНЯ: Неверагодна! Як у кіно! Я і ня думала, што такое яшчэ можа быць. Мне шкада цябе, дзяўчынка. Ня трэба так кахаць. Навошта цалкам аддавацца мужчынам? Ім дастаткова аднаго нашага цела.
    АЛЁНА: Што за брыдоту вы несяце? Як вам ня сорамна? Трэба шанаваць такія пачуцьці. Яны ня кожнаму даюцца.
    ТАНЯ: Яны ёсьць ува ўсіх. Толькі вось карыстаюцца імі парознаму.
    АЛЁНА: Нешта новае.
    ТАНЯ: Ніколечкі. Адна справа — стаць рабою каханьня да аднаго чалавека, іншая — разьліць пачуцьці на ўсіх.
    АЛЁНА: (падазрона) I якая даспадобы вам?
    ТАНЯ: Апошняя. (Пасьля паўзы) Што вылупілі зекры! Дайшло-такі! Так, у мяне сама старажытная прафэсія, і мне яна падабаецца.
    НАДЗЕЯ: (больш сама сабе) Вось і выказалася! Ці зацікавіла?
    ЮРКА: I чым жа?
    НАДЗЕЯ: Шчырасьцю.
    ТАНЯ: Свабодаю творчасьці.
    ЮРКА: Глыбінна! (3 намёкам) Усялякая творчасьць мае абавязковы плён.
    ТАНЯ: Я вельмі добра ведаю такіх, як ты, хлопчык. Перада мною вы агаляеце ня толькі целы, але і душы. Колькі там чорт натаптаў грахоў? He пералічыць. Але я за іх не ўшчуваю і не караю, як сварлівыя ўласьніцы, а даю асалоду. To бок павялічваю радасьць на зямлі! Ушалопіў, куранятка?
    ЮРКА: (іранічна) Ага. Прастытуцыя — вышэйшы альтруізм. Я так і ўяўляю: вялізны ложак, ты, побач чалавецтва — і ўсе радасныя ды шчасьлівыя.
    МАЦЬВЕЙ: Сучаснай моладзі палец у рот не кладзі!
    ПШІП: Мы неяк іначай знаёміліся: культурна, паважліва.
    ТАНЯ: Я ніколі не азіраюся на мужчынскую балбатню, якая горш за каросту.
    МАРТА: Вядома ж, усе хваробы ад мужчынаў.
    ЮРКА: Мабыць, вы добра «захварэлі», што змаглі трапіць сюды?
    МАРТА: Хам!
    ТАНЯ: Ня ўкусіш, сысунок! Зубкі яшчэ не прабіліся... Але ж і нудотна. На вуліцы было весялей.
    АЛЁНА: Жахліва было.
    ТАНЯ: Гэта вам няёмка ад бруду, а мне звыкла. Я цешылася, што вашая быццам бы непахісная мараль так хутка адкінулася і ўсе сталі быдлам. Калі гора бярэ за глотку, галоўнымі робяцца інстынкты.
    АЛЁНА: Вам яны спрыяюць?
    ТАНЯ: Заўсёды, бо чалавек — сама неразумная жывёліна. Улашчыць яго — што плюнуць. Я хутка апынулася перад дзьвярамі. 3 адным, другім, трэцім... перамовілася... Ля ўваходу на ўсіх рыкаў спартовец. Здаровы, нахабны. I што: некалькі словаў, позіркаў, рухаў — і ён мой. Мы зь ім добра ладзілі. Наглядзелася паскудзтва — не перакажаш... A сюды я ўвайшла лёгка, бязь цяжкасьцяў... Заўважаю: майго спартоўца тут няма. Значыць, ня трапіў. Шкада. Ласкавы ён быў. Добра ведаў людзей.