Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Любошчы надалі іхным пачуваньням незвычайную зыркасьць і найбуйнейшае зьліцьцё.
Неяк Волыдя ўспрыняла невядомыя токі і паведаміла аб гэтым Лявону. Той чамусьці ўсхваляваўся, бо сам нічога такога не адчуў. Празь нейкае імгненьне перад імі выявілася душа суперніка. Абодва зацікаўлена глядзелі на яго. Яны зразумелі, што ён нядаўна ў астрале і шукае Вольгу.
— Прабачце, я перашкодзіў вам, — вінавата сказаў госьць, — але мне патрэбная Вальціся.
— Яна — мая суджаная, — рашуча заявіў Лявон, — і нашыя лёсы зьнітаваныя.
— Гэта памылка, — пярэчыў незнаёмец. — Мы з Вольгай заўсёды былі разам.
— Няпраўда! — нарэшце змагла ўставіць слова Вольга. — Калі-некалі рок зводзіў нас, але ніколі мы як душы не належалі адно аднаму. Мой любы — Лявон.
— Воленька, што ты кажаш? — роспачна загаварыў госьць. — На маім астральным полі ўсё прасякнута і насычана табою. Хіба магло гэта ўзьнікнуць само? He! Так не адбываецца. Ты — мая, і я не магу безь цябе.
— Шаноўны! — гучна вымавіў Лявон. — Маё поле таксама ўсё занятае Волькай, як і яе — мной. У цябе там сама нязначнае месца. Нашае каханьне — вечнае. Зразумей гэта і пакінь нас. Інакш я буду дзейнічаць жорстка.
— Вольця! Гэтая істота не для цябе. Яшчэ адно-два ўвасабленьні — і ты гэта ўбачыш. Я, толькі я павінен быць з табой.
— Адчапіся! — ня вытрымала Вольга і паслала гнеўную эмоцыю.
Незнаёмец адскочыў, але сваіх дамаганьняў не спыніў:
— Калі так пайшла справа, давайце спытаем у Нябёсаў. Калі блісьне маланка — мая праўда, калі дзьве — вашая.
— Згодныя! — зь нянавісьцю гаркнуў Лявон.
Вольга палахліва ўзьняла галаву.
Вышыні тут жа асьвяціліся спачатку адной, а затым другой бліскаўкамі. За імі завуркатаў працяглы гром.
Незнаёмец зароў як дзікая жывёліна. У роспачы ён кінуў апошнія словы:
— Несправядліва! Нехта ня так распараджаецца лёсамі. Калі вам дадзеная магчымасьць, то што адведзенае мне? Адчаго наогул існуе неўзаемнае каханьне? Для новых пакутаў? Каб пацешыць творцаў? Ну, тады няхай атрымліваюць і ад мяне «вясёлы» падарунак. Ведай, Волечка: зараз я іду на квяцісты луг, у Нулявую Сфэру, і раблю там сама горшы выбар. Мне ўсё адно, бо са мною няма цябе.
Яго выява растала, а ўлюбёным зрабілася адчагосьці сумна.
— Шкада яго, — уздыхнула Вольга. — Ён абярэ цяжкую, гаротную долю і будзе мучыцца на зямлі, ня ведаючы чаму. Сапраўды, непгга ня тое.
— Можа, яго час яшчэ не прыйшоў, і ён сустрэне сваё каханьне, — разважыў Лявон як бы апраўдваючыся, хоць і ведаў, што ніякай іхнай віны тут няма.
— Лявонка, ён ужо знайшоў сваё каханьне. Хіба толькі яшчэ адно будзе? А па-сапраўднаму ці бывае такое? Калі так, тады насамрэч штосьці недарэчнае атрымліваецца. Ува ўсякім разе, дасканаласьцю тут і ня пахне.
— Такіх выпадкаў шмат. Падобнае можа адбыцца і з намі.
— Як гэта разумець? Ты лічыш, што нашае каханьне несапраўднае, трэнавальнае, і ў будучым мы напаткаем тое, якое патрэбна?
— Hi ў якім разе, любка мая! Мы прызначаныя, каб кахаць адно аднаго вечна. Інакш і не павінна быць.
— Тады чаму рок зьвёў нас так позна?
— Родненькая, ня рый так глыбока! Я аб гэтым зусім ня думаў.
— А я мяркую: наш прыклад — яшчэ адзін доказ таго, што вакол робіцца нешта незразумелае. Можа, і трэба прыслухацца да галасоў? Чагосьці яны дамагаюцца ад нас. A раптам рацыя на іх баку?
«Нарэшце певень дзяўбнуў у галаву. Забалела? Мутарна? Дапамога спатрэбілася? А я разьлічваў, што вы будзеце кемлівей усялякай халібы і хутка ўшалопаеце. Атрымалася, не. Вас таксама прыйшлося доўга раскалыхваць. Ну, чым заклапочаныя?»
— Калі ты і надалей будзеш размаўляць з намі такім тонам, мы ня станем з табой знацца і нічога ня скажам.
«Ой, напалохалі! Ды я і без вас ведаю, аб чым вы кумекаеце, а спытаў, каб прыстоіць. Нікуды вы ад мяне ня дзенецеся».
— Своеасаблівая ў цябе прыстойнасьць. Апошнім разам на зямлі такая была ў палітыкаў.
«Адзін зь зямных грахоў, што вы ўсе ніколі ня кажаце праўды. Вось і зараз я бачу вашыя шчырыя адказы на ўсе пытаньні, але вы іх замоўчваеце, маскуеце, хітруеце, разь-
лічваючы на няцямлівасьць сумоўцы, як у Вердзе. Астральны досьвед вас яшчэ не навучыў. Дарма. Няхай будзе так. Усё адно рана ці позна вы прыйдзеце да якіхсьці вынікаў. Многія так паводзяць сябе. Майце на ўвазе: кожнае слова, думка, учынак будуць служыць вам столькі, колькі праўды, шчырасьці нясуць. Чым больш супярэчнасьцяў будзе паміж імі, тым далей вы ад высокае мэты. Былі выпадкі, што дух не вытрымліваў такога напружаньня і трапляў у зусім благія, брудныя месцы Сусьвету. He жадаў бы я бачыць вас там».
— А якая мэта?
«Яна будзе адкрывацца вам спакваля. I паверце: як толькі вы адчуеце яе смак, яна будзе вабіць вас усё болып».
— Таемнасьць будзе працягвацца?
«Гэта не таемнасыдь, а вашая неадукаванасьць, неасьветнасьць. Усё навідавоку, толькі трэба ўнікліва спасьцігаць жыцьцё, вучыцца, гнацца за сэнсам, знаходзіць і адкідваць прывіднасьць».
— Што ты нам нясеш лухту? Як быццам ня вашая дружына ставіць перашкоды, ахінае ўсё тайбай. Ты выдатна ведаеш, што невядомасьць спараджае ўвесь чалавечы страх (як ён вам падабаецца!) — і яе вы не прыбіраеце, а абнаўляеце, памнажаеце, лічыце за рухавік жыцьця.
«Бессэнсоўная размова. Гэта вы ўсьвядоміце потым, а зараз вам трэба кіраваць туды, дзе найбольш разаўецца вашая сутнасьць, — у сфэру каханьня. Астрал вялікі, з многімі яго куткамі вы пазнаёміліся. Дастаткова. Іншае вам не патрэбнае. Вы стаіце на такой прыступцы разьвіцьця, што далейшы ўздым магчымы толькі тады, калі вашае нутро адчуе адпаведную атмасфэру. Заўважце, як ветліва і ласкава я з вамі гутару. Да пабачэньня. Посьпехаў!»
Ураз зьмяніўся антураж — і Лявон з Вольгай апынуліся на прыгожай сонечнай палянцы. Яны адразу адчулі дзіўную адпаведнасьць з навакольлем. Мілату і добрасьць струменіла ўсё атачэньне, а яно было прыўкрасным, цудоўным і незвычайным. Калі б людзі пажадалі апісаць яго, звычайных зямных азначэньняў было б недастаткова, трапных словаў не знайшлося б. Яно мела падабенства з квяцістай сенажацьцю, зялёнай дубровай, летняй паўдзённай сьпёкай. Прыемныя пахошчы дурманілі, п'янілі, кружылі галаву, нібыта надзілі: «Чувайце! Атрымлівайце асалоду!» Да слыху даносілася чароўная музыка, якою быў запоўнены ўвесь этэр. На ўсе лады шчабяталі птушкі, чуліся іншыя шматлікія гукі, якія цешылі нутро, але паходжаньнем былі невядомыя.
— Сапраўдны рай! — захоплена ўсклікнуў Лявон. — Такога я яшчэ ня бачыў.
— Якое хараство! — зьзяла ад шчасьця Волька.
He пасьпелі мілосьнікі налюбавацца, як у прасторы ўзьнік зазыўны сігнал і яны
адразу падпарадкаваліся яму ўсім іством. Як высьветлілася затым, гэтак падавалася спавешчаньне аб агульным зборы астральцаў сфэры.
Лявон і Вольга прыбылі ў вызначанае месца (знацьцё аб ім прыйшло само сабой) і былі ўражаныя мноствам душаў, якія амаль усе былі па парах, хоць трапляліся і адзінотныя. Апошнія выклікалі вялікае зьдзіўленьне, нават большае, чым адна-, двухполыя каханцы.
— Наш хаўрус папоўніўся яшчэ двума закаханымі, — гучала наўкруг зь невялікага ўзвышша, што было паводдаль, — і мы радыя бачыць іх сярод нас. Павітаем нэафітаў!
Лявон і Вольга адчулі, што гавораць пра іх. Грамада ўскіпела радасьцю. Такога масавага воплеску эмоцыяў у свой адрас яны не памяталі.
— Дазволім ім удасканальвацца поплеч, — жадаў ужо другі голас, — зычым набыць лепшыя веды і дасягнуць вышыняў інкарнацыі. Перамогаў!
Пазьней Лявон і Вольга даведаліся, што іх віталі і давалі наказ Рамэа і Джульета. Гэта яшчэ болып уразіла іх і пасунула да высьвятленьня сутнасьці месца знаходжаньня. Ведалі б яны, як у гэты час трыюмфаваў той, хто некалі навучаў іх і адпраўляў у сфэру каханьня.
А таемнасьці і невядомасьці, перашкодаў ніякіх вакол не існавала насамрэч. Шчырасьць, чысьціня намераў сталі лепшым ключом. Дастаткова было ўва ўнісон пажадаць, падумаць, нацэліцца — і мроя расьсейвалася, выйсьце знаходзілася, запаветнае ўзьнікала.
Іншыя астралавекі дапамагалі і разьлічвалі на такую ж помач.
Спачатку было цяжка раскрываць сябе, а потым стала зразумелым, што чым шырэй расчыненыя дзьверы, тым болып сьвятла, ведаў пранікае ўнутр, тым далей бачная дарога.
Цікава квітнелі пачуцьці ўлюбёных. Крыху інакш, чым на зямлі, дзе адчувальным складнікам былі ўмовы жыцьця і грамадзтва, якія ўвогуле перашкаджалі каханьню. Тут, наадварот, усё садзейнічала. Сама галоўнае — у кожнай пары быў свой куток асноўнага знаходжаньня, які цалкам адпавядаў характару стасункаў, і аб ім ніхто не клапаціўся, як гэта адбывалася ў Вердзе. Усё фармавалася, узьнікала, ператваралася ў залежнасьці ад эмоцыяў гаспадароў. Так, для Лявона і Вольці прытулкам засталася першапачатковая палянка. На ёй час ад часу зьяўляліся ўсё новыя краскі, птушкі, зьвяры, гукі і яшчэ фантомы нейкіх дзіўных стварэньняў, зьяваў, што бавілі-лашчылі іх, стваралі лепшыя ўмовы, цешылі-радавалі сваім цудоўным настроем, жвавасьцю, гульнёй. Дастаткова было штосьці пажадаць — і яно тут жа ажыцьцяўлялася, прычым аднастайнасьці ніколі не было, як ніколі не бывае аднолькавых ахоцьця, запалу, жады, зьнібы, хізі.
Лявон з Вольгай былі здатныя на выдумкі і часта знарок складвалі розныя сюжэты дзеля весялосьці ды пацешкі. Усё адразу малявалася відочна і нямала іх займала. Сумных варыяцыяў яны пазьбягалі, а калі і трапляліся панурыя ноткі, дык гэтыя ўсё адно былі спэцыяльнымі, для настрою і разнастайнасьці.
Іншых клопатаў каханкі не спараджалі, бо не адчувалі ў іх патрэбы.
Так доўжылася невядома колькі, бо часу яны не заўважалі, дый яго тут і не было.
Але адна падзея змусіла іх паглядзець на сябе і навокал інакш.
Агульных збораў было шмат. Большасьцю яны былі прысьвечаныя папаўненьню альбо нейкім выбітным душам, а такіх тут хапала — за ўсю гісторыю чалавецтва іх назьбіралася мільёны. Такія сходы хоць і былі цікавымі ды расквечвалі сфэру, але даўнім астральцам ладна надакучылі, і яны, было прыкметна, нудзіліся.
У чарговы раз Лявон і Вольга прыбылі на талаку і заўважылі незвычайнае ажыўленьне. Усе зацікаўлена ўслухваліся ў прамову з амбону.
— У нас зноўку вялікае сьвята: мы адпраўляем вышэй па лесьвіцы духу новую раць ваяроў. Яны з посьпехам прайшлі ўсе выпрабаваньні астралу, зразумелі мінучасьць эмацыйнага асяродзьдзя, ілюзорнасьць атачэньня, узгадавалі патрэбныя думкі і робяць першы крок у мэнтальную сфэру Сусьвету.