Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
3 грамады адразу вылучыліся станістыя і велягурыстыя адзінотныя. Яны велічна праляцелі над натоўпам і паімчалі ўвысь пад акампанемент нябачнага нябеснага аргану і масавага захапленьня.
I толькі зараз Лявон і Вольга зразумелі прызначэньне гэтых адзінокіх, але як імі становяцца, яны не ўяўлялі. Ім па-ранейшаму было няўцям, што робяць гэтыя абраньнікі ў сфэры каханьня?
Пасьля такой імпрэзы гуляць у прыдумы, казкі расхацелася.
Узьнікла пытаньне: а што яны ўвогуле ведаюць пра сфэру каханьня?
Настрой у іхняга астральнага павадыра зноў палепшыўся, толькі небаракі гэтага ня бачылі.
Яны вырашылі глыбей вывучыць сфэру, атрымаць больш інфармацыі пра надворны сьвет.
Якім чынам?
Калі будаваць сваю цікавасьць да існага накшталт ранейшых намераў і бажаньняў, ці будуць гэтак жа зьяўляцца патрэбныя адказы? Яны паспрабавалі, жадаючы даведацца, колькі насельнікаў знаходзіцца ў сфэры каханьня, і ледзь не абамлелі, калі ў паветры намалявалася шматзначная лічба. «Як яны тут месьцяцца?» — аўтаматычна ўзьнікла пытаньне, і ў іхных галовах мігам праявіўся адказ-парада: «Спазнавайце».
Усё акаляючае асяродзьдзе пранізвае каханьне, якім, нібы паветрам, дыхаюць жыхары — кунежныя душы, — узбагачаючы сваё іство. Так як яны здольныя існаваць дзе заўгодна, і ўверсе, і ўнізе, у сфэры адсутнічаюць пустэчы ў зямным разуменьні: кожная кропка прасторы запоўненая імі і іхнымі справамі, то бок відавочным сэнсам. Лявон і Вольга менавіта тут пераканаліся ў правільнасьці выразу: Сусьвет наогул ня мае пустэляў.
Больш глыбокае азнаямленьне з краем шакавала і азадачыла навасельцаў: астрал, тонкі сьвет — своеасаблівае вымярэньне ўсяго Космасу, а вось сфэра каханьня — уласьцівасьць толькі Зямлі.
Каго яны ні сустракалі, усе былі з гэтай блакітнай плянэты. Няўжо за яе межамі няма каханьня? Чаму тольма земная апука валодае такім цудоўным пачуцьцём? Ці цудоўным?
Чаго ж дамагаўся ад іх астральны Кіроўца?
Прайшло нямала часу ў звыклым значэньні, і пакрысе стала вымалёўвацца агуль-
ная карціна. Да таго, што здабылі Лявон і Больга ў астрале, дадаліся ўражаньні і досьвед шматлікіх увасабленьняў у рэальным сьвеце, асабліва апошніх.
Атрымалася, што Зямля перажыла шмат поўных цыкляў разьвіцьця, і апошні, ці бо той, што яшчэ працягваўся, ёй даўся ня так проста. Ніводзін цыкль ня быў нармальна завершаным і ўзорным, і Час пакалашмаціў плянэту ўдосталь. Або так неабходна было, або Творцы трапіліся нягеглыя — Лявон з Вольгай не зразумелі. Ясна вынікала адно: кожны раз, каб дасягнуць нейкай мэты (якой — дапытлівыя таксама не дазналіся), насельнікам патрэбная была ін'екцыя чагосьці экстраардынарнага. Тое, што жыхары і прырода заўсёды выступалі падцосьледнымі, удзельнікамі невядомага экспэрымэнту, у Лявона і Вольгі сумневу не выклікала. Асноўнай умовай усіх выпрабаваньняў заўжды была тайба — гэта таксама зьяўлялася відочным. Якая і дзеля чаго — ніхто ім так не сказаў і не адкрыў. Яны зь зямной практыкі ведалі, што так звычайна сакрэтнічаюць тады, калі насамрэч ніякай тайны нямашака і хтосьці прагне ўволю нагуляцца, маючы подлы, антыгуманны інтарэс.
Як бы там ні было, а Творцы замест таго, каб паказаць Праўду ўва ўсім яе касьмічным багацьці і дасканаласьці, укараніць сярод разумных істотаў даходлівыя спосабы Яе спасьціжэньня, вырашылі падвергнуць іх псыхічнаму апрамяненьню альбо захворваньню — каханьню, надаўшы яму розныя формы: ад інстынктыўнай да звар'яцелай з абавязковымі пакутамі. Яны яго ня вынайшлі (такога нельга зрабіць у прынцыпе, бо ў Сусьвеце ўсё ёсьць), а выцягнулі зь нейкіх сусьветных засекаў, сховішчаў, інфармацыйных сістэмаў — увогуле з акашы — па коду «F-63,9» і зрабілі ўсеабдымна значным. Усё, да чаго датыкаўся homo sapiens, атрымала прышчэпку, вірус каханьня, было трансфармаванае і ператворанае пад
новы дыягназ. Гэткім чынам кожны павінен быў праявіць у сабе здольнасьці пачуваньня да кагосьці крэпкай прывязанасьці, прыхільнасьці, духовай магнасьці.
I што атрымалася?
Лявон і Вольга асалапелі, калі ўбачылі, як неверагодна зьмяніліся ўмовы і вобраз жыцьця, якой антыкасьмічнай зрабілася плянэта пад узьдзеяньнем каханьня. Было зьнішчана ўсё, што альбо не адпавядала, альбо процідзейнічала яму: віды, этнасы, прырода, тэрыторыі, прадметы, рэчывы, соцыюм, характар, стыль, паводзіны, заняткі, захапленьні, каштоўнасьці і многае іншае, усталяванае за мільёны гадоў. Прычым адно прыбіралася адразу, бязьлітасна і балюча, другое — паступова, натуральна і непрыкметна. Асаблівыя зьмены перажыла сьвядомасьць, якой, хоць і дадзеная была ўсёдасягальнасьць, ніколі не дазвалялася даведацца пра сябе даўнейшую.
У выніку галоўнае было дасягнута — чарговая рэчаіснасьць распаўсюдзілася шырока і глыбока, новыя ілюзіі і міты жыцьця зрабіліся ўстойлівымі і непахіснымі, асабліва тыя, што прыносілі жарсьць, юр, пералюб, блудадзейства, асалоду, задавальненьне, любату... — бяз гэтага каханьне ну ніяк ня йшло! Плянэту асягнуў неверагодны дурман, але людзі пра гэта ня ведалі і лічылі, што жывуць у сама лепшым мейсцы Сусьвету. Яны ганарыліся сваімі парадкамі, прымалі іх за дасканалыя і праглі распаўсюдзіць на ўвесь Космас. Жаданае выдавалася за існае.
I каханьне тут іграла галоўную ролю. Усё, што адбывалася, прама ці ўскосна тычылася яго. Колькі значэньняў, сэнсаў, найменьняў, вобразаў, падзеяў, справаў, якасьцяў, прыкметаў было нагрувашчана пад словам «кахаць», а таксама — «падабацца», «да сэрца», «да душы», «да густу», «імпанаваць», «любасьць» і пад многімі іншымі вытворнымі!
Прыгожасьць як спадарожнік каханьня набыла магічную сілу, і яе нарэшце сталі заўважаць, разумець. Нехта з разумнікаў, нацярпеўшыся ад звыродзьдзя, нават сказаў, што яна выратуе сьвет. Відавочная бяссэнсіца: вечнае ня мае патрэбы ў ратунку, тым болып ад самога сябе.
Усё, з чым сутыкнуліся Лявон і Вольга, казала за тое, што чалавек і каханьне як касьмічныя зьявы моцна зьнітаваліся і цяжка вызначыць, хто ад каго больш залежыць. А што ўзьдзеяньне двухбаковае і вынятковае — сумневу не выклікала. Каханьне па сутнасьці стала вяршыняй эгаізму (і чаго яго лічаць недахопам?) і значна пасадзейнічала індывідуалізацыі. Наяве закаханая асоба жыла па асаблівых законах і ўспрымала сябе ледзь ня цэнтрам Сусьвету, вакол якога круцілася ўсё. Ёй здавалася, а мо і ўзапраўды так (хто дасьледаваў?): яна здольная на неверагодныя ўчынкі, ператварэньні, подзьвігі, нечуваную дабрадзейнасьць. Яе душа нібыта пашырылася, пранікла ў дасканалыя сфэры, адчула іншае сьвятло. Прыкметна адышла мітусьня, узрасла ўласная значнасьць — і асяродзішча, грамадзтва заўважыла-ўспрыняло гэтыя мэтамарфозы, абудзілася (спачатку нясьведама, ледзь прыкметна, як і ад усялякай вартай навіны) і пакрысе рыхтавала сябе да лепшых узораў лучнасьці і супольнасьці. Такім чынам, закаханыя, самі таго не разумеючы, зьмянялі і ўдасканальвалі жыцьцё.
Але Лявон і Вольга знайшлі, што зь цягам часу засталіся існаваць толькі форма, канструкцыя каханьня, а зьмест, сутнасьць яго выветрыліся, калі тыя наогул былі (і такое магчыма). Дзесьці Творцы напартачылі. А каб ніхто не здагадаўся, зноўку нацягнулі на многія зьявы покрыва таемства — гэта рабіць яны мастакі: увесь сьвет у тайніцах.
Кожны дапытлівы і кемны зьверне ўвагу на ілюзорнасьць каханьня, яго неадпаведнасьць, як адзінай і важнай эмоцыі,
нават фізычнай будове чалавека: любіць сэрца, усьведамляе і выказвае галава, а асалоду даюць іншыя органы, то бок яно распыленае па ўсяму целу, ня мае суцэльнасьці, каб высьпець у якасьці высакароднай ідэі для вечнага быцьця і захапіць увесь Сусьвет.
Каханьне, як і ўсялякая радасьць, расслабляе, не выхоўвае і не загартоўвае, яно — толькі спачын на доўгім шляху пазнаньня.
Якім настроям яно садзейнічае? Такім, якія не прыжываюцца ў рэальнасьці і наогул нідзе, ці бо непапулярным, непрыстасаваным, летуценным.
Няцяжка было знайсьці прыклады прывіднасьці гэтага пачуцьця. 3 нейкіх невядомых прычынаў яно давалася ня ўсім, можна нават сказаць — адзінкам, дый то з аглядкай, бытта са шкадаваньнем, асабліва калі адбыўся фізычны падзел чалавека: з андрагінаў былі вылучаныя мужчыны й жанчыны. Чаму тое было зроблена? 3-за прарухі: андрагіны не апраўдалі надзеяў і паланіліся ня столькі духовай павабнасьцю каханьня, колькі яго фізычнай понадзьдзю і спакусамі, чаго ў іх саміх, як у самадастатковых біялагічных стварэньняў, хапала зь лішкам, а на іншых яны зіркалі большасьцю ад жаддівасьці і пералюбу. Але і чарговая мэтамарфоза ня стала панацэяй: ад дзяленьня стала ўдвая больш пакутаў, дадаліся новыя мукі, зьвязаныя з павелічэньнем дробнага насельніцтва, міжасабовымі і нацыянальнымі канфліктамі, непавагай да Багоў, якіх людзі вінавацілі ў адсутнасьці любові і чуласьці, ува ўкараненьні ўсялякіх хваробаў і нэгатыву.
У рэальнасьці рэдка страчалася пара, працятая ўзаемным каханьнем. Такіх, як Лявон і Вольга, было вельмі мала. Самі яны сіліліся ўспомніць яшчэ кагосьці — і не маглі: no634 іх не існавала, а людзей вакол былі тысячы. Гэныя прыцягваліся-ядналіся па іншых рысах, асаблівасьцях: вабнасьці,
прыгажосьці, панадлівасьці, пахаценьню, бязульству, спакусе, сунезе, жадобе, мэркантыльнасьці, шкадобе, прымусу, свавольству, эратызму, то бок усіх тых, якія не зьяўляліся, як казалі, сапраўдным каханьнем, а былі яго эрзацамі ці сурагатамі. Прычым самыя людзі іх не маглі прыдумаць, а атрымоўвалі ад Творцаў як характар, як кармічны дар.
Уніклівыя Лявон і Вольга тлумачылі гэта зноў-такі недалужнасьцю валадароў і іхняй забаўкай.
Так атрымалася, што пра каханьне больш казалі, сьпявалі, пісалі, малявалі, стваралі, выдумлялі, складалі ўсялякія байкі, у якіх да дойснасьці было вельмі далёка. Да ўсяго імкнуліся яго прышчапіць, дадаць небывалых, нерэальных ілюзіяў. Ніводная зьява не існавала, ня ўзяўшы ад каханьня хоць макулінкі (трэба было тое ці не — ніхто не правяраў). Адчувалася, што Нябёсам падабаецца і сьвярбіць гэтая тэма, што яна мае прынцыповае значэньне, і ад яе Яны не адмовяцца, нягледзячы на нестасоўку з усекасьмічнымі законамі і нездавальненьне (а гэтае ўсё расьце і выяўляецца як дадатковыя праблемы для чалавецтва, немаведама адкуль узьніклыя, заблытаныя і цяжка вырашальныя) сусьветнага супольніцтва.