• Часопісы
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    16+
    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    Атрымаўшы новае ўвасабленьне, Лявон, як і бальшыня людзей, ня ведаў, па якія адказы завітаў у Верд, дый наогул наліха існуе. Менавіта на гэтай невядомасьці, тайбе ўсё і заснавана. Таму, як бы ні напружваўся наш мозг, мы ніколі не спазнаем сакрэт жыцьця. To паасобку, то гуртам будзьма толькі набліжацца да разгадкі, але Праўды ўсё адно ніколі не дасягнем — гэта галоўны рухавік усяго існага.
    Як і ўсе, Лявон ня вельмі мазгаваў над гэтым, паступова наладжваючы свой розум пэўнымі сентэнцыямі, што давала жыцьцё. Да апошняй мяжы ён назапасіў шмат. Але, у чарговы раз адыходзячы, як лічаць на Зямлі, у нябыт, так і ня мог сказаць, для чаго жыў. Памыляюцца тыя, хто думае, што, «навечна» заплюшчваючы вочы,
    чалавек нічога ня бачыць. У апошнія хвіліны яму адкрываецца сэнс, і хваля ўражаньняў захліствае. Але ўжо нічога зрабіць нельга.
    «Вітаю. Зь вяртаньнем!»
    — Дзе я? На тым сьвеце?
    «Ты, як кажуць, дома. Насамрэч гэта зусім ня так, бо да дому яшчэ далёка. Многае залежыць ад цябе. Табою яшчэ валодаюць разгубленасьць, узбурэньне».
    — Знаёмая абастоўка, тыя ж галасы. Чаму вас няма там?
    «Ха-ха! Мы і там ёсьць. Толькі людзі ўспрымаюць такіх асобінаў як звар'яцелых. Ты шкадуеш, што адным зь іх ня быў? Гэта ня твой фатум».
    — Я шкадую, што зноў жыў як сьляпое кацянё і толькі на парозе сьмерці прыйшло разуменьне. Гэта жорстка.
    «Такі парадак. Ня я яго ўстанаўліваў, і ня мне яго карэктаваць. Мая справа іншая».
    — Вось вы ўсе так: зрабілі з чалавека ляльку, гуляецеся зь ёю, а як што — у кусты. He жадаю з вамі вадзіцца. Прэч ад мяне!
    «Не, гарапяка, мяне не адцураесься. Я заўсёды буду поблізу. Бачу, апошняя вандроўка ў пласт табе сапраўды пайшла на карысьць: ты стаў бліжэй да Праўды. Значыць, цябе можна пасоўваць далей».
    — Вось табе падабаецца зьдзеквацца! Хіба адсутнасьць гэтым разам у мяне каханьня на Зямлі лічыцца за набыцьцё чагосьці вартага?
    «Ня гэта. А тое, што ты зразумеў у выніку».
    — Доўга распавядаць. Лепш пакапайся на маім полі: там хутка ўсё знойдзеш. Брыдота адна.
    «А мне і так усё вядома. Галоўнае: да цябе дайшло».
    — Так, я ўсьвядоміў насуперак таго, што ты мне баяў: на Зямлі каханьне, любоў мацуюць усё.
    «Правільна, але ты ўжываеш ня тыя акцэнты — і аб гэтым ведаеш. Навошта прыкідвацца, падманваць сябе?»
    — He нэрвуй мяне: заўважаеш, якія цёмныя аблачынкі паплылі?
    «Канешне, ты памнажаеш хлусьню. Дзе твой розум?»
    — Лухта ўсё. Дзе Волька? Чаго я яе не адчуваю?»
    «Яна ў сваёй прасторы. Чакае цябе».
    — Тады досыць разводзіць тлум! Пра Вольгу трэба казаць у першую чаргу.
    Адразу ўключыўся адпаведны эмацыйны канал, і Лявон мігам паляцеў.
    Вольга корпалася на сваім астральным полі і ад нечаканасьці войкнула, адчуўшы любага.
    Іхнія душы хуценька і нема зьліліся ў адзіную трапяткую сфэру, якая запярэсьцілася на розныя лады. Гэта працягвалася доўга, бо яны ніяк не маглі адарвацца адно ад аднаго. Нарэшце ўзаемны парыў дазнацца пра жыцьцё-быцьцё кожнага адасобіў іх і разьмясьціў упобачкі.
    — Як даўно мы ня бачыліся!
    — Ой, не кажы, Лявонка! Я ад нуры амаль зьвялася.
    — Цяпер, Волечка, не трывожся: мы заўсёды будзем разам.
    — А хіба такое тут магчыма? Я столькі ўсялякага начулася.
    — Канешне, гэта — астрал, а мы з табой аднаго пачуцьця, кахаем, значыць, злучаныя навечна.
    — Баюся я. А як жа наступныя ўвасабленьні? Яны могуць падзяліць нас.
    — Ты жадаеш гэтага?
    — Ніколечкі.
    — I я. Адтаго станем змагацца, каб альбо застацца тут без далейшага ўвасабленьня, альбо ісьці ў пласт удваіх адначасова і з пэрспэктывай сустрэчы.
    — А як гэта зрабіць? Тут, кажуць, такія законы дзейнічаюць, што іх ніяк не абмінуць.
    — Мы і не зьбіраемся іх парушаць, тым больш што гэта немагчыма. Наш настрой, упэўненасьць і, галоўнае, думкі створаць адпаведную атмасфэру і такую лучнасьць, нібыта мы адно цэлае, суцэльныя.
    — 3 табой, Лёвачка, любы лёс прыму. Я ўпэўненая, што мы не адныя такія. Трэба даведацца, як іншыя вырашаюць падобныя пытаньні.
    — Згодзен. Склаўшы рукі сядзець ня варта. Усё залежыць ад нас. Тут шмат нашых знаёмых, родных, калі так можна сказаць, яны зносяцца і нават дапамагаюць адно аднаму, высьветлім церазь іх, якія ёсьць шанцы.
    — А пакуль як мы будзьма існаваць?
    — Кожны на сваім полі і часьцей страчацца — такія тут парадкі.
    — Мне сказалі: калі збольшага разабрацца са сваім сьветам, то можна далучыцца да якой-небудзь кампаніі.
    — Ну, і цудоўна. Мы створым свой прытулак, глядзіш — зь цягам часу і дзеці прылепяцца.
    — А ці можна тут мець сям'ю, нараджаць? Нешта я нічога такога ня бачыла.
    — He забывай, што тут жывуць душы, якія пра ўсё гэта толькі мараць, а набыцьцё фізычнага цела лічаць за лепшую долю; праўда, стасавацца між сабой нам можна і даволі шырока. Галоўнае, каб была пра некага іншага думка альбо эмоцыя.
    Флюід Вольгі зводдіва прыцягнуўся да Лявона, і яны патанулі ў пяшчоце і жарсьці. Калі, задаволеныя і крыху стомленыя, яны млява лашчыліся, ён мовіў:
    — Мне ніхто не патрэбны, акрамя цябе, ясачка ты мая, хоць маё поле і перапоўненае рознымі выявамі, прадметамі, стасункамі, даўгамі, на якія трэба марнаваць сябе, час, разьбірацца... Пайшло яно ўсё ў балота.
    — He хвалюйся, любы. Нічога ня зробіш: такая нашая доля. Хто думаў: тое, што нас кране ці мы зачэпім на зямлі, хай выпадкова і крышку, вернецца зноўку да нас і будзе патрабаваць-адбіраць ад нас энэргію, ладзіць такія пакутныя разборкі. Адчаго ніхто нам пра гэта не паведаміў ці не намякнуў, я ўжо не кажу пра тое, каб паказаць? Несправядліва! Дый наогул хто мы такія ў гэтым вялізным сьвеце?
    — Вось і я пра тое. А ён, гэты назойлівы дабрадзей, усё нябачна плявузгае і да нейкага сэнсу кліча. Дарэчы, ты чуеш галасы?
    — Так, я ўсё баюся табе аб гэтым гаварыць, думаю: а раптам ты мяне за ашалелую палічыш?
    — Ніколі, дурнічка. Я ж цябе кахаю.
    — Ён якраз пра каханьне болыпасьцю і кажа. Увесь час навязвае, што мы існуем у аблуднасьці, павінныя адкінуць зман і дазнацца праўды. Мне здаецца, так некалі паводзіў сябе зьмей перад Евай.
    — Ну, ты і малайчынка ў мяне, нават я да такіх асацыяцыяў не дайшоў.
    «Ну, што, галубкі, усё буркуеце? Спадзеяцеся: у рай трапілі? I можаце вычвараць што заўгодна? He разьлічвайце на палёгку, нейкую паблажку. Тут законы суровыя, але справядлівыя, ня тое, што на зямлі. I адвакатаў, заступнікаў няма. Падзеі разьвіваюцца па карме. Безумоўна, выбар ёсьць, толькі вам, як зацятым дурням, раю ім не карыстацца. Навошта? Нічога талковага не здабудзеце, толькі дадаткова сябе абцяжарыце. Усё адно шлях прадвызначаны. Кожны атрымае тое, што, як кажуць, напісана. Дзеля аднаго-двух
    асталопаў ніхто ня стане нічога перапісваць ці карэктаваць. Так што гуляйце па правілах».
    — А як пра іх даведацца?
    «А я што ўбіваю вам у галовы? Забаўляю? Ха-ха! Сьмешна. Вашая няўклюдная ўпартасьць і непаслухмянасьць, мякка кажучы, зьдзіўляюць. Носіцеся з гэтым каханьнем як з пісанай торбай».
    — Волька, нас па-ранейшаму абражаюць. А мяне вучылі з хамуламі не вадзіцца. Іх, выходзіць, паўсюль хапае. Давай ня будзьма зьвяртаць увагі і зоймемся сваімі справамі. Знойдуцца іншыя шчыракі.
    Сапраўды, нехта падхапіў закаханых і панёс. Напэўна, ён быў з атраду дабрадзеяў, бо Лявон і Вольга адчулі пяшчотную хвалю. У палёце яны нічога асаблівага не рабілі, толькі імкнуліся трымаць раўнавагу, каб не перакуліцца. Невядомец кіраваў працэсам, маўчаў, але без тлумачэньняў было ясна, што іх знаёмяць з астралам больш шырока і дэталёва.
    Якія толькі карціны не трапляліся на шляху! Вялікія і малыя паселішчы з мноствам душаў, рух і заняткі якіх зьдзіўлялі сваёй зацятасьцю і ўпартасьцю; аднаасобныя палі, дзе, як асуджаныя, зьнемагалі ад працы змушаныя гарбаціцца істоты; вандроўнікі, хадзьбіты і тулягі, якіх кудысьці несьлі іхныя абавязкі, пераважна трывожныя. Велягурныя палацы ў зеляніне садоў і паркаў, шчабятаньні разнастайных птушак, атачэньні дзівосных машынаў і мэханізмаў. 3 адным казачным лятальным апаратам экскурсанты ледзь не сутыкнуліся. Іх увагу прыцягнуў цудоўны паветраны замак, ад якога ад'яжджалі-адляталі ў суправа-
    джэньні чароўнай музыкі, разнастайных гукаў неверагоднага асьвятленьня экіпажы, фантастычныя карэты і фаэтоны, нейкія сьветлавыя стварэньні — усе яны праменілі лагоду, радасьць, шчасьце і несьліся кудысьці ўдалячынь. Захопленых укаханкаў дужа пакарабаціў комплекс аднатыпных безгустоўных і змрочных збудаваньняў, дзе выдзяліліся стромкія вежы, крывава-чырвоная сьцяна і надзіва прыгожы храм. Над ансамблем, нібыта вялізны веер, высока ўгору ішло барвовае мігатлівае сьвячэньне. Такіх пабудоваў, якія розьніліся архітэктурна, яны сустрэлі нямала. Трапляліся вельмі часта шматлікія культавыя канструкцыі. Усе былі своеасаблівыя і зьбіралі вакол сябе мноства душаў. Лявон і Вольця заўважылі нешта аднастайнае, што, як вэлюмам, пакрывала ўсіх; чамусьці на розум прыйшоў ягоны назоў — фанатызм. Сэрцы многіх забірала скруха.
    Большасьць таго, што сустрэлі і назіралі Лявон з Вольгай, выклікала горасьць і крычала аб ратаваньні. Такі настрой асяродзьдзя ім не падабаўся, і яны пажадалі зьмяніць занятак. Але ніхто ня ўлічваў іхны стан, і відовішча працягвалася. На гэты раз з усіх бакоў абняў туман. Калі падспытныя паглыбіліся ў яго, адчулі, што трапілі ў атмасфэру стыхіяў, станаў і эмоцыяў. Пры гэтым яньх былі рознай канцэнтрацыі. Найбольш цяжкія і негатыўныя залягалі бліжэй долу, лёгкія і пазітыўныя знаходзіліся вышэй, сама сьветлыя і празрыстыя групаваліся на высачыні. У залежнасьці ад месца знаходжаньня душа зазнавала адпаведныя пачуцьці. Ніхто ня прагнуў тут быць пастаянна, але абавязаны быў прайсьці гэты куток як выпрабаваньне.
    Наогул розных па характару мясьцінаў існавала шмат. Наведаць усе было немагчыма дый неабавязкова. Душы сутыкаліся толькі з тымі, якія былі бліжэй па нутру. Так, Лявон і Вольга мігам праскочылі хлусьню, прагнасьць, зай-
    здрасьць, злосьць, зваднасьць, мсьцівасьць, нечасьць, ляноту, разбэшчанасьць, нянавісьць, лютасьць, падазронасьць, некалькі затрымаліся на сьціпласьці, дабрыні, шчодрасьці, гуманнасьці, шчырасьці, сьмеласьці, памяркоўнасьці, абмінулі такія, ад якіх на зямлі здараюцца войны, канфлікты, забойствы, непагадзь, розныя ўзрушэньні і катастрофы. Пры гэтым яны адчулі (так, як зьяўляецца прадчуваньне бяды, здарэньня, надвор'я), што адны собскія якасьці выветрываюцца, другія ўмацоўваюцца, трэція ўзьнікаюць, чацьвертыя (дзіўна!) асядаюць лакунай, як бы чакаючы свайго часу і абставінаў для рэалізацыі; якімі тыя будуць — невядома. Апошняе ўразіла абодвух надзвычай. Яны неяк інакш паглядзелі і на сябе, і на атачэньне. Міжволі ўспыхнула думка: а ці было такое раней? Ня ведаючы, што адказаць, закаханыя ўсьміхнуліся, абняліся і сталі мілавацца.