Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
«Ага, значыць, ён мяне прыціснуў, а мо наогул ушчэнт раздушыў?»
Лявон яшчэ раз напружыўся і зірнуў на спод валуна, на далоўе: нічога падобнага на калатушу не было.
«???»
Раптам зьверху з пранізьлівым сьвістам грукнуўся камень, за ім — другі, трэці... — і густы мэтэарытны град скалануў навакольле.
Лявон інтуітыўна сьцяўся, баючыся ўдараў. А яны ўсё адно пасыпаліся адзін за адным, павялічваючы пакуты.
Хутка гэта скончылася. Пыл і смурод павісьлі над зямлёй.
Небарака апынуўся пад крушняй і працягваў енчыць, хоць вялікага вонкашняга цяжару не адчуваў: больш вярэдзілі ўнутраныя раны — жах і роспач.
Зьнянацку яго кранулі нейкія напружаныя токі. Ён укульміўся і зразумеў: яны ідуць ад іншых камянёў і супадаюць зь ягоным настроем...
Карціна зьявы стала праясьняцца — і нечаканы здогад спаталыжыў: усе гэтыя абломкі сусьветных узрушэньняў маюць сьвядомасьць, аднолькавага зь ім лёсу, а сам ён — таксама камень.
Лявон, змардаваны і распластаны, ляжаў на сваім полі: усе нібыта здаволіліся і пакінулі яго. Здавалася, і іство на нішто зьехала.
Але ён памыляўся: у астрале немагчыма зьнебывацца і існаваць без пачуцьцяў; унутры заўсёды знойдзецца хоць адна засьветачка, якая можа разгарэцца да вогнішча, і ня важна, хто гэтаму паспрыяе — сама істота ці нехта іншы.
Менавіта гэты працэс і распачаўся ў душы Лявона, калі ён у другі раз пачуў малітоўны голас.
У першы раз яго адцягнулі, а дакладней — прымусова кінулі ў малатарню Тварэньня. Навошта? Ён ня ведаў. Хтосьці жадаў нагадаць яму аб пракаветных ды спрэс забытых пакутах — і гэтым нешта паказаць? Што? Чаму менавіта мучэньні, а ня радасьць, узятыя за прыклад? 3 чым можа асацыявацца гэтая каменная непагадзь?
3 ударамі лёсу? Цяжкасьцямі? 3 жыцьцёвай праўдай? Выпрабаваньнямі? Зь ягонай істасьцю? 3 пазнаньнем?
Пытаньняў мноства. Толькі адказаў на іх няма. «Ёсьць, даўбяла!»
Быццам электрычным разрадам Лявона страсянула і падкінула. Напалохацца ён не пасытеў, бо адчуў, што лунае.
Яму гэта спадабалася, і ён стаў азіраць незнаёмую ваколіцу.
Летні сонечны дзень разьліваўся пяшчотай, прырода патанала ў асалодзе.
Неба было чыстым і вольным. Ад прастору і вышыні кружылася галава.
Да Лявона данёсься вясёлы зычны сьмех — і ён паляцеў на яго.
Воддаль то ўверх, то ўніз радасна гойсала прыўкрасная серабрыстая птушка.
— Даганяй, любы! — спадманліва крычала яна, вабячы жвавай жарснай гульнёй.
Яны імчалі навыперадкі, куляліся, танчылі, цалаваліся — забавам, як і шчасьцю, здавалася, ня будзе канца.
Над усім павольна кружыў беркут. Вострым зіркам ён сачыў за навакольлем, прыкмячаючы нават сама нязначныя рухі і зьмяненьні. Раз-пораз драпежнік складваў крылы і нёсься стралой — тады пад небам на жыцьцё менела і крыху хмурнела.
Толькі закаханыя нічога не заўважалі і працягвалі любіцца-весяліцца, купаючыся ў пахацімстве і ў юры. Для іх, гарачых і гальлівых, усё заставалася па-ранейшаму ў ружовым колеры.
Час ляцеў — і кругом стала гмурна ды немарасна. Многія, хто сам, а хто са спамогай, адгаравалі сваё на зямлі, рушылі па шляху ўвасабленьняў далей, у іншыя сьветы.
Аднойчы вока беркута ня ўзерыла церазь цемрадзь нікога, акрамя шчасьлівай пары. Магутны, ён быў вышэй за ўсялякую мітусяніну, умоўнасьці, жыў пазывамі страўніка і, не раздумваючы, адразу кінуўся на птахаў...
Калі яны адчулі боль і немінучую пагіну, ліхаманкава закруцілася сьвядомасьць, дэманструючы свае адмысловыя запісы. Сярод мноства радкоў касьмічнага досьведу вялікай лакунай зеўрала іхняе нерэальнае пачуцьцё.
Абодва яшчэ пасьпелі жахнуцца ад такіх вынікаў — і адышлі ў нябыт.
Колькі іх, палоненых гэтай прыгожай ыюзіяй, на пакручастым шляху да Вечнасьці! Тых, што патрапілі пад яе чары і спакусіліся, зрабілі неабдуманы прыпынак, пярэдых, у выніку чаго адсталі, заблыталіся, зьбіліся з галоўнага кірунку, набылі другараднае значэньне... Ім няўцям, што цана гэтай аблуднасьці вялікая, і яе ведаюць толькі Час ды Прастора, якія зараз зьбяднелі на яшчэ двух апантаных і няўрымсьлівых шчыракаў.
Безумоўна, яны, як і ўсе іхнія канашы, пойдуць-паплятуцца далей па пуцявінах лёсу, але па заморных забочных дарогах ужо, будуць зьбіваць ногі, спатыкаць атугу, блытацца ў роздумах пра сэнс жыцьця, злаваць на ўвесь сьвет, зайздросьціць першапраходцам, якіх не атлуміў салодкі квапунак і па-ранейшаму вяла па магістралі прага барацьбы ды адкрыцьцяў...
«I хто зь іх дойдзе да канчатковае мэты?»
Пытаньне громам пракацілася ўгары — і чарговая ява разьвеялася.
Лявон ачуўся, агледзеўся — паўсюдна ягоны сьвет — і паспрабаваў асэнсаваць мэтамарфозы.
Адразу хацелася думаць, што нехта тэстуе, правярае, выпрабоўвае яго, прычым робіць гэта жорстка, зьняважліва, бязьлітасна. Калі такім выпытам падвяргаюцца ўсе, тады ўсялякія пытаньні залішнія і ён змушаны цярпець ды падпарадкоўвацца.
(«Вось да чаго прыводзіць масавая псыхалёгія!» — няўзнак стрэліла ацэнка.)
У выпадку ж выбранасьці падспытнага ўзьнікае безьліч пытаньняў, непаразуменьняў і нават пратэстаў.
(«А да гэтага лёгка падштурхоўвае псыхалёгія эгаізму!» — адбыўся новы стрэл.)
Вызначыць сваю ролю ў тлумным і кіпучым астрале Лявон ня здолеў, бо ў трэці раз яго торгнуў малітоўны голас.
(«Як быццам у фізычным сьвеце ты ведаў свае задачы!» — пасьпеў прагучаць яшчэ адзін выстрал.)
Лявон мігам паляцеў на заклік, рашуча адпрэчваючы новыя сьцені, якія ўжо рыхтаваліся паўстаць зь небыцьця.
Вольця стаяла перад абразам у царкве і шаптала пацеры.
«Пачуй маё маленьне, Божа! Зрабі водпуст і ўмілажалься нада мною! Усім сэрцам, душою і помысламі прашу Цябе! Памяцьцю майго каханага гукаю! Уваж мне, дапамажы!»
Вакол мятушыліся нахабныя і задзірыстыя здані, якія крывіліся і ашчэрваліся ад кожнага слова Вольгі, імкнучыся перашкодзіць ёй, асяціць. Яна ня бачыла іх, упэўненая, што адна.
«Ну і поскудзь! — абураўся Лявон, напальваючыся гневам. — Як сабакі! Няйначай нехта нацкаваў».
Ён скокнуў на нечысьць і ўсёй сваёй лютасьцю раскідаў яе ў розныя бакі.
Цяпер нішто не замінала — і Лявон наблізіўся да любай, прытуліўся і задрыжаў ад шчасьця.
Яна адчула цеплыню, супакаеньне і на імгненьне заплюшчыла вочы.
«Дзякуйтабе, Спадару!» — прашаптала, перажагналася і выйшла са сьвятыні.
Але на вуліцы неспакойны стан вярнуўся, і ёй зноў зрабілася няўзмог: захвалявалася сэрца, загойсала душа.
Лявон заўважыў, як зашугала яе аўра, і адхіснуўся ад Вольці.
3 асьцярогай ён стаў назіраць, як кідаюцца і блытаюцца яе думкі, пачуцьці, як няўцешна яна ўсхліпвае, калоціцца: упершыню ўнутраная барацьба так цынічна авалодала ёю і не адпускала, выяўляючы немаведама адкуль столькі то яркіх, то цьмяных вобразаў, блізкіх і далёкіх, родных і чужых, выбітных і шараговых, жаданых і ненавісных.
I ў гэтай таўханіне Лявон прыкмеціў аблічча незнаёмца, спачатку простае, шэрае, а потым усё больш адметнае, выразнае і сьмелае.
Крык горычы страсянуў этэр.
Вольга скаланулася ад грому, які нечакана завуркатаў у небе, і абудзілася.
На твар упалі першыя кроплі дажджу.
Нечакана ў прасторы зьявіўся нейкі фантом, які нагадваў чалавека, прычым ён калываўся-хваляваўся, як бы нешта шукаючы. Пакрысе вымалеваліся адчувальныя формы. Лявон напачатку дзіваваў, а потым яго ахапіў жуд: выява была незнаёмцам.
Адкуль ён узяўся ў ягоным сьвеце? Тут прысутнічаюць толькі тыя, з кім Лявон меў нейкія дачыненьні ў рэальнасьці альбо ў думках. 3 гэтай істотай ён аніяк ня злучаны.
He, ён памыляецца. Незнаёмец трапіў у ягонае жыцьцё дзякуючы Вользе. Тая, сама таго не жадаючы, дала яму месца ў сваіх думках, а пра гэтыя Лявону было добра вядома. Апошнім часам дрыжоная стала вельмі непакоіць, бо ён стаў заўважаць за ёй зьмены: яна паступова адыходзіла ад яго, а да незнаёмца ўсё болып набліжалася. Зямное жыцьцё дыктавала свае законы, і Вольга змушаная была ім падпарадкоўвацца, хоць унутрана і змагалася зь імі, процістаяла нечаканым спакусам, якіх
рабілася ўсё болып. Яна па-ранейшаму кахала Лявона і шчыра малілася:
— Божа Праведны, дапамажы мне. Просам прашу: не вымай з майго сэрца Лявона, не пакідай мяне бяз думак пра яго, не давай волю іншаму. Чаго гэты мужчына ходзіць за мной, тэлефануе, дабіваецца сустрэчаў, абсыпае падарункамі і жарснымі словамі? Чаму ўсё часьцей стукаецца ў мае думкі і сэрца, вярэдзіць мяне? Я ўжо стамілася і нястанная падужаць такую навалу і спыткі. Няхай усе мае намыслы будуць толькі зь Лявонам, маім любым. Яму і сабе зычу сумеснага вечнага каханьня і ўцехі.
У такія хвіліны Лявон заўсёды парыў паблізу і трымцеў адначасова ад шчасьця і гаркоты. 3 астральнай далечыні ён бачыў, чым могуць скончыцца зямныя турботы (і зусім не на яго карысьць) і што на іх ніяк нельга паўплываць. Ён паранейшаму атуляў Вольку каханьнем і верыў, што толькі яно можа ўсё і сваёй моцай зробіць іхнія душы непарыўнымі.
«Дарэмныя і сьмешныя спадзяваньні», — зноўку ў прасторы загучаў голас, які ня слухаць было нельга.
— Чаму? — выгукнуў Лявон. — Хіба не каханьне кіруе сьветам?
«Такімі дурнямі, як ты, — безумоўна».
— Я таксама ўмею абражаць.
«Ты можаш тут нават мацюкацца — ад гэтага нічога ня зьменіцца. А вось маё казаньне такіх ёлупняў, накшталт цябе, праясьняе і робіць Сусьвет чысьцейшым. Калі ўжо гэты бруд разьбярэцца, што да чаго?»
— Ты, гаўкала, можа хопіць хадзіць агародамі?
«Глядзі ты: сьпее на вачох. Даўно б так. A то сваім каханьнем ужо затлуміў галаву. Адпусьці жанчыну, не назаляй ёй, дай свабоду».
— А хіба мы існуем не адно для другога?
«Ты яшчэ многае не зразумеў і ня бачыш. Глядзі!»
Тонкі сьвет Лявона зьнік, і ў неабсяжнай прасторы зашугала вогнішча, ад якога ў розныя бакі разьляталіся іскры. Ім, здавалася, ня будзе канца, настолькі моцным і жыцьцядайным быў агонь. Адляцеўшы, адны займалі асобнае месца, іншыя злучаліся ў яркія суквецьці і бесьперастанку гулялі між сабой. Былі і такія, што згасалі альбо проста несьліся ўдалячынь. Сярод гэтых агнявых пырскаў Лявон разгадаў сябе, Вольгу, незнаёмца і многіх знаёмых.
Карціна зьмянілася, і ён апынуўся ў іншай рэальнасьці. Гэта былі зямныя варункі, толькі не такія, як у яго апошняе ўвасабленьне. Нешта старажытнае, лясістае, у драўляных халупах, з мноствам жывёлаў ды птушак рознага роду і веку. Паўсюль сноўдалі нейкія абадранцы, лгго нешта рабілі-ладзілі, між імі бегалі-гулялі дзеці. Увагу Лявона прыцягнула жанчына, што завіхалася каля адной з хатаў і гучна размаўляла зь якімсьці мужчынам. Па ўсяму было відаць, што яны жывуць разам і трымаюць гаспадарку. У іх былі сумесныя дзеці. Нейкае невядомае пачуцьцё падказала Лявону, што гэта Вольця і незнаёмец. Сябе ў гэтай эпосе ён не знайшоў. Жах абняў Лявона, і яго занава кінула ў астрал.