Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Яны павіталіся і абняліся.
— Я рад цябе бачыць зноў, — усьміхнуўсяГаўра. — Нарэшце. Запомні: аддушы нічога не схаваеш, яна ўсё прымае і сартуе адразу: гэта — маё, а гэта — чужое. I ніколі не памыляецца. Ёй трэба давяраць. Ужо потым, калі надабе, яна штосьці-кагосьці разьбяре па костачках, драбніцах і ўзважыць як мае быць, то бок правядзе навуковы аналіз і выдасьць вынік. Іншая справа: ці патрэбны ён табе?
Даўнія таварышы, аднадумцы, Янка і Гаўрык пасьля доўгага растаньня шчыра радаваліся новым узаемінам і бажалі нагаманіцца, але іх адцягнулі варункі.
— Ведаеш, што ўсёды шкодзіць індывіду? — па-хвацку спытаў Гаўрусь.
— Грамада?
— Узорна кеміш. Іншыя індывіды! Асабліва калі яны — гідкія здані і ў хэўры.
— Так ты іх абзываеш?
— Цябе ў астрале ўразіла толькі адна сутыка з нашым брацьцем, а пабудзеш болын — і не на такое наважысься.
— Так, пасьля гэтага, — Януш паказаў галавой і думкамі на ўсю кампанію, — я ня ведаю, як і паводзіць сябе.
— Натуральна, — выгукнуў Барук, які ў Вердзе ўзначальваў зьвяз музыкаў, заўсёды прытрымліваўся афіцыйнай пазіцыі, якая б яна ні была, і лічыўся паскудным чалавекам. — Тут сакрэтаў няма, усё навідавоку: нічога не схаваеш, мы ўсё прымецім.
— Гэта ён, шэльма, у аблуд гуляе, хоць пэўна ведае, што да чаго, — перапыніў яго Гаўрыла і асьцярог кунпана: — Слухай усіх, але не сьпяшайся дзейнічаць.
Гуртусхваляваўся — і запылаў рознымі настроямі. Неабавязкова было высільвацца і лавіць іх сэнс — ён быў відочны: сподумкі, паняцьці, погляды, спрэчкі зьяўляліся-паказваліся над галовамі флюідамі-аблачынкамі, сьветлымі, цёмнымі, адны тут жа прападалі, другія зьбіраліся ў шэрыя болкі і кудысьці адляталі. Прыяцелі і каму было ў навінку зь цікавасьцю назіралі.
— Да каго трэба — дабяруцца, — Гаўрыла неакрэсьлена махнуў рукой і зноў зьвярнуўся да Януша: — Сапраўды, у астрале, эмацыйным сьвеце, усё ачавістае, і таемнічаць, як робяць людзі ў фізыцы, ці бо ў матэрыяльнасьці, немагчыма — так лічаць прастакі і даверлівыя неафіты. Адукаваныя ж ведаюць: пакуль існуе нароўні з супольнай індывідуальная сьвядомасьць, ёсьць мажлівасьць скрытасьці.
— I як яна дзейнічае? — загарэўся Янук.
У паветры закудзеліліся чыесьці хіхоты-жартачкі, якія мігам прылучыліся да агульнае хмарнасьці.
— Дасьціпных — наканцэрты, — сярдзітагыркнуўГаўрусь і ўжо спакойна патлумачыў сябруку: — Вядома, што ўсё пачынаецца ў галаве. Думка, каб рэалізавацца, амаль заўсёды праходзіць цераз пачуцьці, гэта значыць, выяўляецца на астральным узроўні — адсюль немагчымасьць усялякіх сховаў: таемнае — увесь час яўнае.
— Я зразумеў! — усклікнуў Ян.
Слухаючы Гаўра, ён агаломшана спацікаў, як ад натоўпу імпэтна па чарзе аддзяляліся няветлівыя падшыванцыгарэзы і лётам несьліся рэальна на канцэрты.
— Што іменна? — раздражнёна кінуў Гаўрыла, бачачы ягонае захапленьне.
— Першае: каб некага кудысьці накіраваць, трэ вельмі моцна пажадаць гэтага, — узбуджана адказаў Янка. — Другое: тайба застанецца такой, калі думкі не злучаць з эмоцыямі, напрыклад мысьляваць надзвычай прагматычна.
— Малайчына! — задаволена выгукнуў таварыш. — А цяпер яшчэ адзін урок.
— Што, і ты — мой настаўнік?
— Так. Узрадуемся!
— Дзіўна: ты ж маладзейшы!
— 3 чаго ты ўзяў?
— Быў маім вучнем у школе...
— А-а! Цябе ўсё яшчэ трымае мінулае. Тады тлумачу: школа існавала ў Вердзе, фізычным пласьце Зямлі. Там кожны з нас выконваў свае задачы: ты ў шматплыннасьці жыцьця шукаў арыгінальныя творчыя ручаі, я ж спасьцігаў працэс узьдзеяньня розных формаў грамадзтва на індывіда, а ўкупе мы дапамагалі адзін аднаму зносіцца.
— Так, потым ты зрабіўся апазыцыянерам.
— А ты — неблагім кампазытарам.
— Але мы працягвалі стасавацца, сталі таварышаваць. I менавіта пад тваім уплывам я стварыў свабодную сімфонію.
— Дзякую. Я ніколі не забуду, як ты мяне ратаваў ад рэпрэсантаў.
— I я ўсё памятаю... Усё адно пайшлі з таго сьвету ня ў свой час.
— Спрэчнае пытаньне. Тут прадметнае жыцьцё ацэньваецца інакш — у гэтым ты яшчэ пераканаесься. У якасьці прыкладу вернемся да нашае купы і засвоім чарговы ўрок.
Дагэтуль астралавекі безуважна назіралі за сябрамі, але пасьля апошніх словаў заварушыліся. Некаторыя нават выдаляліся і працягвалі тое рабіць на працягу ўсяе гутаркі.
— Якія ж мэтамарфозы адбываюцца з істотамі на перавалах часу? — з наўмысным выразам прамовіў Г аўра, гледзячы ў натоўп і нібы кагосьці шукаючы. — I як трансфармуецца сьвядомасьць?
— Мы сабраліся, каб парадзіцца і вызначыць новыя акцэнты, — узбуджана і катэгарычна нагадаў Астах, якога Януш ведаў як таленавітага, але бутаражнага музыканта. — А паддосьледныя пацукі знаходзяцца ў іншым мейсцы.
— Так, тут не абы-які сумніўны зграй, а сход паважаных інтэлектуалаў, — рашуча падтрымаў Макар, за якім быў аўтарытэт мудрага, разважлівага і прынцыповага крытыка, лепшага дарадцы.
— Яшчэ колькі такіх пасяджэньняў, — высунуўся Лаўрык, сумна вядомы няўдатнік і ў творчасьці, і ў быцьці. Нязнайлівыя дзівавалі, як ён трапіў на такі ўзровень, а даведаўшыся, пранікаліся да яго піетэтам, — і наш зьвяз прыме ўсеастральная супольнасьць.
Пазьней, блукаючы ў паселішчах лёсаў, Януш заўважыў колькі няўцешлівых
драматычных эпізодаў: дзяўчына хварэе і цяжка пакутуе, каля яе на каленах стаіць Лаўрык; ён у хаце ведзьмака просіць для «ясачкі» лепшага жыцьця, ахвяруючы сабой, а той маніпулюе са словамі «чалавек так, а Бог інак»; прывабная вясёлая прыгажуня побач з гаротным Лаўрыкам.
— Вярхоўнікаў вельмі зацікавяць многія нашыя якасьці, якімі мы валодаем, асабліва некаторыя, — панадліва варухнулася Данута, паказаўшы ўсім ня толькі свае пекныя і зграбныя манеры, але і чароўнасьць інтымнага характару. Многія лічылі, што менавіта апошняе, а ня талент, пасунулі дзіву бліжэй да Алімпу, хоць і сёньня да канца не разумелі сапраўднага значэньня ў сусьветнай культуры і яе, і ўсяе жаноцкасьці. Дарэчы, і сама яна таксама.
— Вам, такім знакамітым і геніяльным, наогул няма чаго рабіць з намі, — іранічна і трохі ўпікліва падкалупнуў Хрол, былы непрыязьлівы двурушнік і злыдзень, а цяпер, пасьля некаторага азмысьленага трэнаваньня, дробны і няшкодны задзірака.
Ягоныя выпарэньні былі сапраўды спрыяльныя, зычлівыя, хоць і крыху мутнаватыя.
— А я не праганяю вас, а, насупраць, запрашаю да шчырае размовы, — прыязна ўсьміхнуўся Юльян, некалі добры і незласьлівы чалавек, але пасрэдны складчык папулярных шлягерных рытмаў для такіх жа гральцаў. — Мяркую, усім будзе карысна і павучальна дазнацца вашых думак, настрою, творчых пошукаў. Усё-ткі вы калісьці знатна ўскалыхвалі арыстакратыю, багемную публіку, выклікалі, што й казаць, зайздрасьць такіх, як я.
Гэтая адкрытасьць спароміла прыемную зьяву: ад шчырака пырхнуў сьветлы і гульлівы камячок і круга панёсься над усімі, зьбіраючы такія ж настроі, пачуцьці, выпрамяненьні ня толькі ад прысутных, але і ад усяго эфіру, і павялічва-
ючыся ў памерах. Затым ён вялікім воблакам лынуў увысь і адтуль праліўся прасьвядным дажджом.
Радасьць азарыла твары.
— Дзякуй, — не замарудзіў Гаўрыла і з прыхільнасьцю адзначыў: — Гэта добры знак, і нам ёсьць аб чым пагаварыць.
У вышыні праляцела нешта велізарнае, неабсяжнае — яго ня ўбачылі, а адчулі і захваляваліся.
Грамада выразіла згоду — і навокал зрабілася неяк цяплей, утульней. А Янушу і такім жа навакам, як ён, заставалася толькі кіўнуць галовамі, бо яны яшчэ многага ня цямілі. Так, ім было нязвычна ўспрымаць разам вялікую адкрытасьць і стрыманасьць-крывічэсьлівасьць душаў, лагодную-пашанотную лучнасьць і неверагодную рознасьць поглядаў, разгалосіцу меркаваньняў. Энэргетычныя выдзяленьні над гурмой зьбіраліся вельмаякія — і ў гэтым таксама разабрацца было нялёгка.
Характэрна, што вялі рэй далёка ня тыя, хто меў пяршомства ў Энрофе. Тут царавалі не матэрыя і пасада, а чуцьцё, розум, інтэлект — імі літаральна праменіліся сама выбітныя, і ні ў каго тое не выклікала ніякіх нараканьняў. Павагаю і спагадлівасьцю была насычаная ўся атмасфэра: гэта існавала натуральна, як дадзенасьць, аднолькавая для ўсіх. Іншая справа — у кожнага былі свае ўспрыманьне, досьвед, карма. Але ўладарылі адзіныя падыходы ў вызначэньні істасьці і сапраўднасьці астральца. Асноўным крытэрам лічылася сьвяпйо, у абалонцы якога заўсёды прабывала тонкае цела. Па яго стану і насычанасьці пазнавалі і адрозьнівалі.
Любое асяродзьдзе, мерапрыемства шанавалі ў першую чаргу за колькасьць сталых, дасьведчаных жыхароў, а ўжо потым — за яго масавасьць. Так што новапрыбылыя інтуітыўна ўзіраліся і шукалі тых, хто добра сьвяціўся, ясна выглядаў, вылучаў гармонію і ідэальна ўзаемнічаў.
— Кожны гурт каштоўны ўжо тым, што ён ёсьць, бо злучае, — натхнёна вымавіў Казімір, геній музыкі і прыгажосьці, знаўца найдалікатнейшага касьмічнага гучаньня. — I адзінка інакшая, калі яна ў аркестры ці ў хоры. Добра, што вось такая традыцыя — інтэлектуальная талака — не пакідае і зьбірае нас, і мы горнемся адно да аднаго. Я пабачыў нямала, але пераканаўся, што праўду лепш выражаюць дружба і згода. Цераз наш хаўрус прайшлі многія слынныя асобы. А колькі іх яшчэ будзе! Сёньняшняя сустрэча паасабліваму адлюструецца ў нашай сьвядомасьці, бо ад яе пачнецца адлік носьбітаў новага касьмічнага прызначэньня, якія моцна пераўтвораць і ўздымуць Зямлю. Жадаю ўсім высокага ўзьлёту і лепшых здабыткаў.
У Вердзе Янук ніколі не сустракаўся з Казімірам, але добра ведаў і абагаўляў яго як класіка і выдатнага кампазытара. Ён з захапленьнем глядзеў на свайго куміра і ня мог веры няць, што бачыць яго. Хвалі незвычайнага ўзбуджэньня каціліся навокал і тарнавалі многіх так, што яны азіраліся. Казімір таксама адчуў валваваньне Янкі, павярнуўся да яго — і яны спаткаліся і позіркамі, і душамі. Нешта бліснула паміж імі ды кранула іхныя сэрцы. Пошуг адбыўся і ў Вечнасьці.
Гаўрыла заўважыў цікаўнасьць і патлумачыў сябру:
— Фізычна ён увасабляўся неаднойчы з мэтаю прасьвятленьня людзей гукавымі сродкамі. Апошні раз ён жыў некалькі стагодзьдзяў таму ў вобразе надзвычай таленавітага творцы, які складаў цудоўную музыку. Шырока і глыбока ўплываючы на грамадзтва, ён павінен быў распачаць новы музычны напрамак, значна пашырыць межы культуры і гуманізму. Але нечаканая і загадкавая ягоная сьмерць зьнішчыла пэрспэктыву. Тады ўсе зямныя слаі скалануліся і пакрыліся смуткам, бо ведалі, што гэта — яшчэ адна параза празарнацыйных сілаў.