• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    Толькі Марк-Марыя знаходзіўся ў полі ўспрыманьня даўжэй. Ён зацікаўлена і ласкава назіраў за імі, пазьменна набываючы кунежлівыя вобразы то Марыі, то Марка і юрэючы. Урэшце такі ж стан пяшчоты, зачыснага тропату і хізі стаў абалачываць Натальлю і Янку.
    Млеючы ад жадасьці і наталяючыся чаканьнем, яны спавольна паплылі насустрач. Калі ж апынуліся поблізь, то ня кінуліся ў абдымкі, а сталі лятаць колам, прагна і жадліва гледзячы адно на аднаго. Кружэньне і пагоня за гульнёю шалёна завіравалі ў полымі ахоцьця. Жарсьць распалілася і шугнула вялізным аднаістым агнём.
    — Красачка! — апошняе, што мелася за слова ў гэтым бязьмежжы юрнась-
    ці й насалоды. Усё астатняе бязмоўна залунала ў касьмічных высях, расьцячаючыся сярод усеўладнае пяшчоты, міласьці і любові.
    Сусьветныя аналы па-сапраўднаму багата і маляўніча занатоўвалі здавальненьне і радасьць абодвух. Асабліва там, дзе час і прастора зьлітыя-сплеценыя ў адзіную кветку шчасьця.
    Надзіва, амяга не сьпяшалася, па-ранейшаму даючы волю й сіламоц пахацімству.
    Янка з Наталкай пасьля лагоднае сунегі і кволі нанава захапіліся-захацелі, але пачулі прыемны і ўладны голас:
    — Досыць любадзейнічаць і множыць распусту!
    Крыху пачакаўшы ў няёмкасьці, здагадаліся, што іх турбуе Марыя-Марк, і прыслухаліся.
    — Зашмат браць ня варта, — яна працягвала раіць, — пашкодзіць.
    — Адчаго? Няўжо? Хіба ад такой уцехі блага? — наўзахваткі дзівавалі абое і горача абдымаліся.
    — Яшчэ як! Толькі людзі, аднойчы паспытаўшы грубога інтыму, аблудна бачаць у ім вяршыню і затым ачмурэла дамагаюцца яго ўсё астатняе жыцьцё. А некаторыя не спыняюцца і тут бязглузда граюць на валасянцы.
    — Ну і добра: радасьць пасярод журбы!
    — Устойлівая прывіднасьць.
    — Як і ўсё.
    — He сьпяшайцеся, даражэнькія! — Марыя-Марк мякка і ўмільчыва перапыніла гарачых мілосьнікаў. — He даяце распавесьці. Лепей паслухайце. Сэксуальнасьць — вялікі Божы дар. Ужо адная ейная наяўнасьць сьведчыць аб асаблівасьці носьбіта.
    — Якая тут адметнасьць: усё чалавецтва трымаецца на ёй.
    — I на такой, якую толькі што адчулі вы?
    — Такую мы зазналі ўпершыню, — за дваіх адказаў Янук, перазірнуўшыся з Натальляй. — Але і на Зямлі адчуваньні ніколі не бываюць аднолькавымі.
    — Тут прычына інакшая.
    Марыя-Марк сьцішылася і ласкава-спагадліва паглядзела на каханкаў.
    Шпарка, з зыкам, выклікаючы ўнутраны рэзанас і пяшчоту, прамчаў Алесь.
    За гэтае імгненьне навакольле зьлёгку здрыганулася, і ад іхнага ўспрыманьня-почаву нібыта спала нейкая апаволка. Кожны тож адчуў і ўнутраныя зьмены, нязвыкла закруціўся, пацепваючыся і аглядаючы сябе, а потым жахліва схамянуўся.
    Неўразумелыя погляды настароміліся на Марыю-Марка.
    — Так, вы пераўтварыліся, — растлумачыла яна, — у параўнаньні зь мінулымі трансфармацыямі гэтая — значная і многага вымагае.
    — Ды ведаем мы пра тое! — узбурыўся Януш, зноў выказваючыся многасьціва. — Неаднойчы праходзілі. I зараз як звычайна: плоць адсутнічае. Але няма нічога й замест, а раней было.
    — Нам што, падаравалі ашаламляльны сэкс умысна, — таксама незадаволена адцеміла Натальля, — маўляў, пакарыстайцеся напоўніцу і ў апошні раз?
    — Зусім не, — супакоіла Марыя-Марк. — Па-першае, уражлівае спарваньне вам далі, каб вы зьведалі яго сапраўднасьць яшчэ маючы чалавечыя магчымасьці і параўналі з тым, якім падменьнікам карыстаюцца людзі. Па-другое, вы дасягнулі больш высокага ўзроўню сэксуальнасьці і толькі крышку прыадкрылі яе блізкасьць да духоўнасьці. Дарэчы, ужо не валодаючы распазнавальнай плоцьцю.
    — Хіба яна ня ўдзельнічала?
    — Спачатку была, а затым пад наплывам жарсьці зьнікла. Вы гэтага не заўважылі, калі ўсмакаваліся.
    — А чаму ты нам не дазволіла працягваць? — пацікавіўся Янка.
    — Памятайма: калі нешта даецца звыш, яно — чыстае і высокае. Ніколі нельга яго пэцкаць, брудзіць, апаскуджваць альбо кранаць непадрыхтаваным.
    — А мы такія? — няўпэўнена спытала Натальля.
    Марыя-Марк адарвалася і, было відаць, сутнасна памкнулася ў іншыя сфэры, стала выклікаць спачатку цьмяныя, а потым усё больш яскравыя вобразы.
    У прасторы замільгацелі карціны жыцьця Янкі і Натальлі. Яны, безумоўна, самі пра іх ведалі, але за сумятлівасьцю ня часта зьвярталіся да мінуўшчыны. Тэматыка і накіраванасьць падбору відарысаў яўна праглядвалася, але пакуль была незразумелай.
    — Мы з вамі існуем у такім разрэзе Сусьвету, што карысна калі-некалі аналізаваць прошлае, каб бачыць будучае, — павучала Марыя-Марк і чакала меркаваньняў падапечных.
    — Трэба жыць як набяжыць, — банальна і для адчапнога разважыў Янук, узіраючыся ў сюжэты. — Усё наканавана і вызначана, а нашая роля — толькі ісьці.
    — I выбіраць: куды, дзе вальней, — быццам між іншым удакладніла Натальля, тож захопленая відовішчам.
    — А навошта? — падцражнівала Марыя-Марк. — Усё адно ж.
    — He, адчуваньні розныя, — аўтаматычна пярэчыў Янка, — а для сьвядомасьці гэта ох як важна.
    — I толькі? — яшчэ больш пад'юджвала Марыя-Марк.
    — Ня хочацца быць апошнім, — Натальля адвяла пагляд і ўдумліва дакончыла: — Характар у мяне такі: заўсёды жадаю быць першай і лепшай. Часам гузакі набіваю з-за гэтага, пакутую, але ад свайго не адмаўляюся. Я зразумела гэтае кіно, — і яна зноў вярнулася да відовішча. — Так, мой выбар даўні і вызначальны. Ну і апантаная ж я! Дзеля першасьці ў прыгажосьці адмовілася ад многага, што зь ёю злучана, і атрымала чаго й не чакала.
    — Так, замест хады ты пабегла па этапах, парушаючы пасьлядоўнасьць, заканамернасьць і момантамі гвалтуючы сьведам'е, хоць досьведу брала шмат, — больш абагуліла Марыя-Марк.
    — Божухна! — скрушна ўзмаліўся Януш і перажагнаўся. — Ухавай нас! Бось дзе адгадка! Цяпер да мяне дайшло, адчаго так недарэчна перакрыжоўваліся нашыя зямныя ўвасабленьні, — але праз момант нанава запытаў: — Тады чаму ў астрале нам так ручыць і шчасьціць?
    I разам з Натальляй ён зьвярнуўся да Марыі-Марка.
    — Адтаго што гэта іншы сьвет, і тут іншыя парадкі, — растлумачыла тая. — Абавязкі тычыліся толькі фізычнага ўцелаішчаньня.
    — Дык, можа, нам наагул больш не нараджацца там? — жартоўна выдала Натальля і засьмяялася. — Будзем гуляць і піць асалоду тут. I нішто нам не перашкодзіць! Мы — такая добрая пара для песьняў і каханьня!
    I яны весела закружлялі ў прасторы.
    — Марныя спадзевы, — асадзіла і засмуціла іх МарыяМарк. — Рана. Вам яшчэ трэба схадзіць на Зямлю некалькі разоў, каб адпрацаваць сваю карму — можа, ад гэтага што-небудзь абнадзейлівае і выйдзе.
    — А хіба бывае іначай? — устрывожылася Натальля.
    — Па-рознаму. Матэрыяльны сьвет трымаецца на фізычных справах, а пачуцьці і думкі — дадатак да яго, хоць і істотны. Вось і мяркуйце, як усё гэта ўжыць з карысьцю. Удасканальваньне — нялёгкі шлях. Менш падманвайце — і толк будзе. Між іншым, пакуль мы з вамі тут балакалі, там прайшло ўжо некалькі гадоў, і абставіны зьмяніліся. Час няўмольны і любіць, каб яго шанавалі. Паўтараю: такі зрэз Сусьвету.
    — Нам сьпяшацца і ляцець да Нулявога Цыклу? — заклапочана мовіў Янка.
    — Зусім не, — заспакоіла Марыя-Марк. — Пагойсайце яшчэ колькі тутака. Ад астралу таксама трэба нешта ж браць.
    Яна разрэдзілася і прапала.
    Навокал павісла неакрэсьленасьць.
    — Янка! А табе карціць зноў ісьці туды?
    — Вялікай цягі няма, але ж дарабіць нешта трэба.
    — Што менавіта?
    — Мяне япічэ на Зямлі пачала даймаць мысьль: а ці льга стварыць такі твор, каб узрушыць усё чалавецтва і перайначыць яго на іншы, лепшы лад? I зараз яна не пакідае.
    — Апошнім часам я таксама нешта падобнае думаю, але не злучаю гэта з чарговым і абавязковым паходам да людзей. Шчыра: абрыдзеў мне гэты род.
    — Тут можна тож тварыць, і пэўна нават плёньней, чымся там, але я прагну пачуць тое, што вось тут трапеча, — і Янук прыклаў далонь да сэрца, — на зямных музычных інструментах і паказаць усім, што нябёсныя мелодыі можна здабываць і на іх. I для людзей.
    — Крывічэсьліва. Я ж адчуваю, што прайшла гэты этап.
    — Дык навошта тады Марыя-Марк казала пра неабходнасьць новых трансфармацыяў?
    — Увасабленьні адбываюцца і зь іншымі мэтамі. Ты ж бачыў, што я нагарэзавала.
    — Дык мы можам і не сустрэцца?
    — На дадзены момант адказу няма: мы ж не гаспадары свайго лёсу. Давай трохі пашнарым — ану заўважаць нас ды паклапацяцца.
    Выразна, на ўвесь прасьцяг, з лагодаю выніклі блакітныя вочы Алеся і цераз міг растварыліся.
    Унутраны штуршок кінуў каханкаў у розныя бакі. Яны не супраціўляліся, бо ўсё больш пераконваліся, што лепей слухацца, чым артачыцца.
    Дагэтуль Яна тарнавалі і ўзбуджалі звонку. Ён толькі адгукаўся і незалежна амаль нічога не пачынаў. Цяпер у ім разгаралася самаістасьць, воля.
    Распусьціцца-разьліцца да акіяну эмоцыяў было прасьцей — што і адбывалася заўсёды на пачатку чарговага вяртаньня ў тонкі сьвет, калі адчуваньні цалкам выслабаняліся. Але разьліў паступова менеў у адпаведнасьці з ростам разумовай практыкі істоты — гэты працэс вызначаў узровень яе сталеньня, мудрасьці і гатоўнасьці да новых інкарнацыяў. Пабуджэньне да канкрэтных дзеяньняў звычайна ішло сызнутры і, як правіла, было глыбока ўсьвядомленым.
    Януш адчуваў сігналы да руху, да свабоднага, самаведнага пошуку і неабходнасьць удумленьня.
    Ён ведаў шматзначнасьць і неабдымнасьць астралу. Бяз добрай спокмеўкі ў ім лёгка заблудзіцца. У Янкі такая была — гукавая — і заўсёды вяла па сама неабходных мясьцінах. Калісьці ён меркаваў, што яна — усіхная асаблівасьць, але рэальнась-
    ць пераканала ў выбранасьці: ня кожны мае Божы дар, і геніі агулам не нараджаюцца. Таму на нейкім этапе галоўнае — адчуць сваё прызначэньне. А калі злавіў імгненьне, пазнаў свой час — ідзі па максімальнай рэалізацыі, не саступай і не спакушайся. Засядлай характар вольніка і змагара!
    Мала хто валодаў абсалютнай здатнасьцю чуць, як адметна гучыць, голсчыць, зычыць усё ў Сусьвеце, якія непаўторныя мелодыі ліюцца ад касьмічнае творчасьці і будаўніцтва. Янук быў у іх ліку — канчаткова ён зразумеў гэта ў астрале, калі Тварэньне паўстала як Шчытны Велічны Гук.
    I было тое даўно: само яго ўспрыманьне спачатку напалохала, але пасьля тлумачэньняў Марыі заспакоіла. I ўсё адно ўстрывожанасьць засталася: пакуль за чалавека вырашаюць, датуль ён у запалоне.
    — He турбуйся: з табою ўсё нармальна, — гукала тады настаўніца. — У цябе шыбкая і адэкватная рэакцыя, адтаго тваё пазнаньне сьвету ідзе шыбчэй, чымся ў іншых. A гэта значыць: ты здольны да болып тонкіх энэргіяў, асабліва гукавога кшталту. Усё ў Космасе, акрамя іншых якасьцяў, выражае зычную істасьць Стваральніка, мае свой вызгук, голск, зьвяк і танальнасьць — разнастайнае, непаўторнае. А існуе ня сьцісла, мігам, момантна, а бясконца розгаласам, водгульлем, рэзанасам, якія працінаюць усе слаі прасторы і часу, узбагачаючы чутнасьць і голскасьць. Гукавое, рэсткае ўзьдзеяньне на твае пачуцьці, думкі будзе ўзрастаць — і ўрэшце ты адчуеш гучаньне сама высокага сэнсу.