Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
— Ідэальна так, а на практыцы інак.
— Ня будзьма паглыбляцца. Жыцьцё шматплянавае, але, што б ні адбывалася, заўсёды трэба вучыцца.
— А як мне цяпер ім тлумачыць хоць што-небудзь?
— Я ніколі гэтага не раблю, а дзейнічаю. I жорстка, і лагодна. Яны адчуваюць, мысьлююць-мяркуюць і прымаюць. Бо ўпэўненыя: я ведаю і навучаю.
— Мабыць, з вышыні прасьцей. А я — такое ж стварэньне, як і яны.
— Ты пайшоў далей іх. Яны да цябе прыслухоўваюцца, вераць. А вера — сама лепшы будаунічы матэрыял Сусьвету. Толькі не падманвай і не бяры больш за тое, на што
здатны.
Народ агоўтаўся і зь цікавасьцю назіраў за дачыненьнямі Януша і Духа. Выглядала ўсё дзіўна: кампазытар відзебна знаходзіўся пасярод і, высока падняўшы галаву, выразна ўважаў таго ўплыву, які ліўся на яго цераз голас, пачуцьці, думкі. У залежнасьці ад сутнасьці ўмусту астральнае цела прынятчыка зьмяняла формы, пярэсьцілася і тонка зычэла.
Зьнекуль насунулася агромністая здань і накрыла ўсіх панурасьцю. Па абрысах Ян пазнаў Алеся і напружыўся. Крыху павагаўшыся, прывід зьнік.
Нехта ўкленчыў першым, і за ім пачалі клякаць ды паўзьці да Яна астатнія, ускрыкваючы на ўсе лады:
— Настаўнік, прарок, архат!!! Зьлітуйся! Духоўніцы!
— Досыць! Апамятайцеся! — надзвычай гучна заклікаў Ян, ухіляючыся запальчывых гарапякаў і забыўшыся на палёт.
— Па нораву шыхтуйся! — прагрымеў Дух, бліснуўшы маланьняй, і бедакі замітусіліся-зазьбіраліся ў чароды. — Калі масава чмурэюць, толькі так зь імі.
Гэтая пературбацыя прайшла досыць хутка і беспраблемна — мабыць, адбывалася ня першы раз. За відочным мітусеньнем праглядваліся парадак і зладжанасьць. Адчувалася, што кожны ведаў сваё месца. I ўсё адно ў агульным зборы Ян заўважыў асобныя зычныя індывідуальныя матывы-настроі, якія маглі сьведчыць пра няпросты характар душаў.
— Так, яны зусім ня быдла, за якое іх лічаць некаторыяназямлі, агучыўягоныядумкі Дух. Патэнцыяльна моцныя. Але любяць спаць, цяжка абуджаюцца і палохаюцца навізны, часам вымагаюць непапулярных мераў.
— Дзе-дзе, а тут становішча і лёс вельмі выразныя, відавочныя — назірай і кіруйся! — адзначыў Ян. — Каб займець, ня трэба шмат і высільвацца. Па сабе ведаю, як прагна ўсочваў усё неабходнае.
— Калі падрыхтаваны, а калі не?
— Мы ж нешта кажам-паказваем-радзім, увогуле — навучаем. Значыць, даём.
— А яны не бяруць, дакладней — ня могуць узяць. Глеба неўзараная, хоць і ўрадлівая, — гэта ня столькі вобраз, колькі рэальнасьць ад зямлі. Каб штосьці вырасла, трэба фізычна папрацаваць. Для таго ўсе вы і выпраўляецеся туды. Калі пласт ускопаны-ўспушаны, угноены, паліты — кідай любое зерне, і адсюль, з астралу, таксама, — і ўсё прарасьце: бульба, яблыкі, ружы, думкі, ідэі.
— Ці бо: датуль, пакуль матэрыя не пераўтворыцца ад рукі чалавечае, не прасьвятлее, не патанчэе, няма чаго і думаць пра іншыя ўзыходныя шляхі. Тым больш пакуль яны закрытыя і недасяжныя.
— Прыкметна, ты ладна ўзяў, разумееш працэс. Так, звыродзьдзя, то бок скрыўленьня-скажэньня-ігнараваньня этапаў разьвіцьця, прырода не прымае ні ў якім выпадку, а калі хтосьці усё-такі намерваецца-намагаецца — жорстка помсьціць.
— У гэтым я добра пераканаўся, да гаркаты.
— Ты зразумеў, вынес урок — і пайшоў далей. А бальшыня так і засталася часаць патыліцу альбо проста лыпаць вачыма. Жудка, калі так паводзяць сябе кіроўцы.
Тубыльцы напачатку сачылі за размовай, прыслухоўваліся, ніяк не рэагавалі, а потым сталі губляць да яе цікавасьць, адварочвацца і спакваля чымсьці займацца. Вышэйшае і ўсё не датычнае да асабістага іх не хвалявала.
— Яны пераключыліся на свае справы, і даймаць я іх пакуль ня буду, — абагуліў Дух і параіў: — Затое даю волю табе. Ты можаш паназіраць за імі ў адмысловым ракурсе — гука-музычным. Астатнія сфэры чапаць ня варта: зоймуцца іншыя, а табе бліжэй іменна такая задача. Якраз узбагаціш творчыя набыткі і свае, і агульныя. Абяцаю садзейнічаць. Бачу, ёсьць пытаньні.
— Так, ты валадарыш толькі ў астрале ці яшчэ дзе?
— Я дзею як Боскі пасланец ува ўсёй мэтагістарычнай пэрспэктыве касьмічнай краіны пад назовам Ліцьвінія — фізычнай, астральнай, мэнтальнай, духоўнай, празарнацыйнай, чалавечай, дэманічнай і г.д. Зараз ты мяне ўспрымаеш на астральным узроўні. Я не паўсюль прысутнічаю выглядам, успрынятна, а толькі там, дзе ёсьць неабходнасьць. Але мяне адчуваюць усе, яўна альбо спадумна, і мая ўлада бесьпярэчная, няпрыкасная.
Апошняе прамаўлялася толькі Яну. Астатнія ўспрымалі адно ягоную вонкавую ўзбуджанасьць і, захопленыя сваім, зрэдзь абменьваліся выразнымі глядамі як рэакцыяй на бачанае.
Усё гучала, сыіявала, мела сваю артаэпію. Сьвядома ўключыўшы абсалютны слых і кіруючыся натханьнем, Ян стаў адчуваць гукавую палітру навакольля да драбніцаў. Але, на зьдзіўленьне, многага спачатку не разумеў, асабліва прыналежнасьць некаторых згукаў.
«Мала практыкі», — вырашыў ён і паляцеў, гойсаючы ўздоўж і ўпоперак. Сапраўды, зычэньне пакрысе стала маляваць больш канкрэтных вобразаў.
20
Ліцьвінія тонкага сьвету, як падказвала зрокавая памяць, многім нагадвала фізычную, зямную, але, дзякуючы паіначаным уяўленьням Януша, абастоўка ад звыкла відоўнай паступенна пераходзіла на гукавую, большасьцю невядомую. У выніку знаёмыя астральныя карціны набывалі выключна зычную форму, ад чаго праісначваліся да непазнавальнасьці. Хоць і багаты на фантазію, Ян толькі апасьля прывыкнуў да ўразьлівых галасавых мэтамарфозаў, у ліку якіх ледзь пазнаў Алеся, дый то калі той сумысна вылучыўся з касьмічнага хору цудоўным напевам.
Звычайная відовішчная асаблівасьць зьявы, працэсу, прадмету заставалася нязьменнай доўга, а вось гукавая — вагалася штохвілінна і так нечакана, выкрутасіста, загадкава, што сьведам'е гублялася ў вызначэньнях. Побач з гэтым было мноства аб'ектаў, якія мелі пастаянны характэрны гуд.
Ян нават прыпьшіўся, калі стаў асэнсоўваць, усякаць маштабы несуцішнага хору,
які ўтварала ў Космасе толькі адна краіна. На нейкі момант ён зьніякавеў і не паверыў у свае магчымасьці: ніякага таленту ў яго няма, адно дамаробства. Галава трашчала і мусіла раскалоцца.
— He сыіяшайся і не траўмуй сябе, — папярэджваў знаёмы голас. — Чуваць — ужо дар. Іншыя і гэтага не атрымліваюць. А табе дадзена яшчэ і зразумець пачутае. He расплюхай! Цям! Спачатку ўздыхні.
Падказаць проста! А зрабіць? Лёгкіх жа няма, як і паветра. I раптам яго таўхнула: ён ніколі раней не задумваўся, чым жыве тут і наогул якога сэнсу органы новага аблічча. Цяпер Ян уважліва зірнуў на сябе.
Цела эфірнае, празрыстае, зьменьлівае ў залежнасьці ад настрою і думак.
Бянчае яго не чалавечая галава, а вялікая рухавая апука з пазнакамі роту, носу, вачэй, вушэй больш дзеля эстэтычнага кшталту, чымся для практычнай неабходнасьці. Паступова з аблічча яны сыходзілі ўвогуле і неяк незаўважна, мабыць, у выніку туташняга пачуцьцёвага дасьведчаньня. На твары заставаліся рысачкі, якія адзначалі ўнутраны сьвет, характар, эмоцыі, думкі, намеры і дазвалялі прыцягвацца адно да аднаго, мець дачыненьні. Прыгожага ці брыдкага астральца бачылі іменна па такіх рысках і своеасаблівых метках на постаці.
Канечнасьці прывідныя й аморфныя. Трансфармуюццаперарабляюцца-прыстасоўваюцца да акружэні і выконваюць ролю дапаможніка пры ўзаемадзеяньні цела з вонкавасьцю. Яны павялічваюцца, зьмяншаюцца, зьнікаюць, зьяўляюцца, злучаюцца, камбінуюцца і выконваюць іншыя фізычныя, эмацыйныя і разумовыя дзеяньні адпаведна таго, чаго пажадае істота. Рэакцыя як імгненная, так і павольная зноўтакі па натхненьні.
На скронях зьзяюць быццам бы пяшчотна-блакітныя цьвяткі — прыкметы духоўнага слыху.
Лоб здаецца ўпрыгожаным зіхацелым каменем — адзнакай духоўнага зроку. У кожнага ён свайго колеру і памеру.
Унутраныя зьмены нябачныя, але адчувальныя. Ян ведаў, што мозг захоўвае надзвычай важнае — орган глыбіннай памяці.
Усё, раней прыстасаванае да харчаваньня і размнажэньня, скасаванае альбо карэнным чынам адаптаванае да новых мэтаў.
Замест натуральна-матэрыяльнага паяданьня вобразнаўяўнае энэргетычнае паглынаньне, нагадваючае акт дыханьня і папаўненьня жыцьцёвых сілаў вылучэньнямі стыхіяляў.
Досьвед спараваньня, сэксу пакінуў у Яна асалоду. Але знацьцё ўсяго працэсу размнажэньня ў тонкім сьвеце выклікала вялікую гаму адчуваньняў. Асабліва ўразілі спосабы: альбо своеасаблівае прыемнае разумова-эмацыянальнае саманапружаньне аднаго індывіду, альбо дзіўна-салодаснае злучэньне двух і болей. Былі і такія, хто дзеля нашчадзі ішлі на самаахвяры.
Уся гэтая інфармацыйная плынь неслася ў сьвядомасьць Яна хутка, бурна і ўмеркавана, як вытвар скразнога зечаньня і праніклівага слуханьня ўласнага нутра.
Калі ён прыгледзеўся, то знайшоў істотныя адрозьненьні сваёй істоты ад тутэйшых. Акрамя інтэлектуальных, эмацыйных, творчых асаблівасьцяў найбольш выдавалася індывідуальнасьць, самастойнасьць і, безумоўна, зьнешнасьць.
Аселыя таксама заўважалі гэта і з асаблівай пачцівасьцю ставіліся да Яна, хоць ад многіх падвейвала зайздрасьцю і нянавісьцю. Гучаньнем тое было з аднаго боку спакойным, умераным, з другога — непрыемным і раздражняльным.
Асабліва балючымі і колкімі ішлі сігналы ад спагудных, зласьлівых стварэньняў, не падобных уродаю да большасьці.
Ян і ў мінулым сустракаўся зь імі, ведаў іхняе іство, памятаў, як кручана і недарэчна яны могуць падкаціцца, каб спажыць нешта для сябе. Яму раілі быць далей ад іх, але астральны сьвет, наадварот, сваімі ўмовамі садзейнічаў сустрэчам, няхай і прыкрым: чым дабрэй была істота, тым больш усялякай гідасьці і здыхляцьця мітусілася вакол яе, каб пажыраваць на дурніцу.
— Янка, няўжо запамятаваў мяне? — падступіла да яго выразная і сьлічная на выгляд сутнасьць чатырохканчальнай рухавай формы. — А мы раней так добра бавіліся.
Ён праніклівей узерыўся-ўслухаўся і ўбачыў, як ён некалькімі эонамі раней, у адной з папярэдніх вялікіх расаў2, калі на Зямлі ўвасабляліся людзі квадратна-сукоснай формы, так званыя рамбоіды, меў прыязныя дачыненьні зь Лёткай, прыгажуняй і заскамкай. Тады яны патаналі ў вялікім шчасьці, высока луналі і спадзяваліся на прасьвяду ды памыснасьць. Але ўсё склалася іначай.
Безумоўна, Лётка зьмянілася і цяпер, захаваўшы прывабнасьць, увасабляла пераважна глыбокі смутак і нуду ад страчанага. Яна засталася недзе далёка там, і ўся яе істасьць гукала самотаю, кінутасьцю.