Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
— Так, то бок яны быццам бы аднолькавыя, а насамрэч — розныя, з-за ўмоваў, хай нязначных, нараджэньня: час ў кожнага свой.
— Менавіта. 3-за гэтага ў Космасе нічога няма аднакага. Атрымліваецца, што стартава, ад кону мы, першасныя манады, ужо рожныя і да кону шляхам-бегам наблізімся паасобку, у свой час, значыць — рознымі. Я лічу, што гэта — аснова разуменьня Боскага Промыслу.
— Згодны. Адсюль — тлумачэньне ўсяго існага, у тым ліку розных сілаў, сьветлых і цёмных. А ты — пяршанка. Заўсёды!
Ян прасякнуў адкрыцьцём, узьняў галаву — і ўдалячынь лынулі яго сьмелыя намыслы-надзеі. Ён нават вонкава пераўтварыўся. Натальля радасна глядзела, і адчувалася, што яна больш захапілася ім, чымся тэмай размовы.
— Якая ты, Натка, загадкавая! — заўважыў Янка. — Аж папрыгажэла!
— I ты зноўку як на далоні. Ах, памятаю твае похапы, імпэт, захоплівасьць, творы-прысьвячэньні. Шкада, што слухала іх толькі па радыё і глядзела па тэлевізіі.
— Так, апошняе жыцьцё мы правялі на розных кантынентах. I не адны злыдні вінаватыя.
— Чаму ў нас нічога не атрымлівалася?
— Мы заўсёды сустракаліся ў розным веку: ці ты — маладая, а я — стары, ці — наадварот. Памятаеш, адным разам ты нават гушкала мяне немаўлём?
— Такое не забываецца, Януль... Фатум быў заўсёды супраць нашае паважнае сутокі, злучы.
— He, толькі на Зямлі, у фізычнай выяве. А ў тонкім сьвеце інакш: мы падыходзілі. Успомні.
— Так, сапраўды: астрал заўсёды неяк збліжае, яднае, дазваляе карыстацца ўсім назапашаным аж да новых народзінаў дый не адбірае радасьці ад гэтага, а як толькі праходзім Нулявую Сфэру, праісначваемся — трапляем у іншы стан, зьмяняемся, губляем памяць.
— Камусьці тое трэба, і ён добра грэецца на такіх загадках. А мы — гаруем. Няўжо нельга інакш?
— Можна, але з другімі мазгамі... Янка, ды ў балота ўсе гэтыя думкі-мукі. Яны толькі абцяжарваюць нас. Давай гуляць у іншае.
I яна ўзьнялася, стала лунаць-ныраць у розныя бакі, узьнёсла-прыгожа дэклямуючы вершы. Ён глядзеў на яе зь любаценьнем — і ўзьніклі-пацяклі ад сэрца цудоўныя матывы.
Праз колькі імгненьняў у прасторы разыгралася вялікае неабдымнае прадстаўленьне. Удзельнікаў было мноства і розных на выгляд, характар, гульню, імправізацыю. Галоўныя ролі ляглі да Натальлі і Яна, якія нават не чакалі, што іхнае бажавольле выклікае такі рэзананс і зьбярэ гэткую грамаду. Адусюль відзебна і гучна сталі прыбываць, выяўляцца адразу з атмасфэры героі: акторы, музыкі, танцоры, цыркачы, машкарнікі, казачныя і фантастычныя істоты, здані і проста рухавыя абстракцыі. Кожны зь іх гуляў-граў-танчыў-дураваў адмыслова, арыгінальна, па-свойму і, здавалася, недарэчна, абсурдна, бяссэнсава, дзеля пацехі.
Ян адчуваў насычанасьць музычнымі рытмамі, творчы ўздым і прагнуў выражэньня. Як ніколі, вабіў палёт і ўзбуджала натхнень-
не, якое, разумеў, прыляцела ад вышыні, ад багатай і невычэрпнай касьмічнай сфэры ды праказалася блакітным марывам, вельмі падобным да Натальлі. Гэтае мякка кружыла вакол, зьбірала ўвадно асобныя неакрэсьленыя і сталыя згукі атачэньня, паднятыя настроі, адметныя розгаласы, багата абдавала іх лагоднай энэргіяй, апранала ў гармонію, утаймоўвала ўсялякія недарэчнасьці ды нахабную гідоту і беражліва, каб нічога не парушыць, ткала агульную мелодыю. У гэтым прыгожым танцы Янка неаднойчы бачыў радасны твар Алеся і ўздымаўся вышэй.
Амаль такі ж стан, толькі паэтычнага зьместу, апаноўваў і Натальлю. Ёй было прыемна лятаць у абсягу музыкі і гуляньня, успрымаць існасьць вострымі пачуцьцямі і ўва ўнісон вэрсіфікаваць. Вершы атрымліваліся выдатныя і разам зь мелодыяй Яна супольным бойкім ліхарствам дагодна ўзьдзейнічалі на ўсю акольнасьць.
Прыкметна зьмяніліся і ўчасьнікі відовішча: іх творчыя выразы-вытвары ад разнаякіх і трохі паасобных рабіліся ўсё болып узаемалучнымі.
У гэтым колазвароце Ян спаймаў сябе на думцы аб умоўнасьці і падманнасьці станьня. Нешта падказвала яму: усё, што адбываецца, па сутнасьці залежыць ад ягонае пазіцыі і ад думак. Ён усьміхнуўся, засяродзіўся нутром і іначай пакеміў. У выніку сапраўды атрымалася іншае, і ня толькі з-за таго, што агульны рух карэктаваў карціну. Паспрабаваў яшчэ раз — адбылося тое ж самае.
— Трэнуесься? — з паветра вынікнуў Марк-Марыя і зьвярнуўся адразу да яго. — Правільна. A то яны, — ён весела паказаў на гурму, — без нагляду могуць дурэць колькі заўгодна і так насваволяць-напракудзяць, што доўга будзеш разграбаць іхны хлуд. Га? — і паслаў жарт прыціхлай на момант кампаніі.
— Канешне, так, абавязкова, безумоўна, няма сумневу! — загалакалі-загаманілі памагатыя-спрыяльнікі. — Мы на ўсё здатныя, толькі дай нам волю!
— I я — вольная пташка, — з гонарам нагадала пра сябе Натальля. — Таксама маю свой сьвет і свае ўражаньні, ня горшыя за гэтыя. Толькі цяпер успрыманьнямі належу да цябе, Янка, адтаго падтрымліваю тваю гульню. А калі ўлічваць нашую працяглую, хоць і дзіўную, лучнасьць, дык падобных астральных відарысаў, пры жаданьні, можна напаткаць колькі заўгодна. Вельмі ўплывовы і моцны ты таварыш! — захоплена падагуліла яна.
— Ён такі! — таксама пахваліў Марк-Марыя.
— У мяне заўсёды ў галаве бедлам, — Ян акінуў позіркам акольнасьць. — I ад мінулых увасабленьняў асацыяцыі пра яго. Няёмка й прызнавацца.
— У свой час адзін вялікі мудрэц1 вывеў універсальную аксіёму бясконцай глыбіні: няма такога зла, якога нельга было б ужыць замест анархіі, — пайшоў да высокага абагульненьня Марк-Марыя.
— Можа, для абсалюту яно і так, але ў нашых шэрагах бязладзіца — усяго толькі процілегласьць парадку і зусім ня зло, а характар, — разважыў Янук і запытаў войска: — Так?
— Сапраўды, анягож, акурат, іменна, якраз, — гучна падтрымалі героі.
— А мо ўсё-такі тое, да чаго вы пакуль не дайшлі? — хітравата кальнуў Марк-Марыя.
Усе абурыліся, зашумелі.
— На гэта магу пакрыўдзіцца і я, — прысьцерагла Натальля.
Ян, адчуваючы болын віны за сабой, патлумачыў:
1 Піфагор Самоскі (570-490 гг. да н.э.) — філосаф, матэматык, містык, аўтар ідэі музыкі сфэраў.
— Ува ўсім верх бярэ нашая прырода, натура дый момант таксама. Нікога няма стоадсоткава прыстойнага альбо нягодніка, даладнага альбо баламута. I таго, і другога — сумесь. А чаго больш, заўсёды вырашае жыцьцё.
— Але, як бы ні йшло, усе мараць быць і выглядаць самавітымі, — падкрэсьліла Натальля і самадавольна адцеміла: — Які ў мяне багаты на гэта досьвед!
— To бок ацэнка думкай — найгалоўная? — абагуліў МаркМарыя і прадоўжыў бытта ад сябе: — Як мысьлюю, так і існую. А ў думках пра сябе я — сама лепшы і выбітны. I ў галаве ў мяне — ніякай блытаніны, хаосу, парадак і лад. Ці ня так, Янка?
— He зусім, але да мяне нешта не даходзіць...
Астатнія і вачавіста, і эмацыйнымі вылучэньнямі таксама паслалі неўразуменьне.
— Добра, што хоць гневу і крыўды нямашака, — заўважыў Марк-Марыя, і над ім узьняўся флюід у выглядзе прыгожай калярыстай апукі. — Значыць, успрыманьне — найспрыяльнае і вучэбную грамату можна даваць далей. Наш розум — сама дасканалая сістэма. Яна заўсёды працуе безупынна і бездакорна. Ніякіх збояў, хібаў, непаладкаў яна не дапускае, а ўсялякай мешаніны, сумятні, безладу — тым болып. Калі б гэтае адбывалася — навошта яна гэткая патрэбная і каму? У Творцы браку няма. Толькі людзі ад недасьведчанасьці і невуцтва могуць сьцьвярджаць і даказваць благое пра глузды. Усё тое, што вы так упарта прычыняеце да мазгавых парушэньняў і беспарадку, насамрэч ілюзія, якая вынікае ад розных умоваў знаходжаньня вашае сьвядомасьці, ад вашага акружэньня — а гэтае можа быць якім заўгодна і формаю, і зьместам на любым узроўні: матэрыяльным, астральным, мэнтальным. Для прыкладу й лепшага ўспрыманьня прыгадайце вашыя сьненьні, начныя крозы. Большасьцю яны
здаюцца блытанымі, бяссэнсавымі — і тольма з-за таго, што вы знаходзіцеся ў палоне вялікага масавага аблуду. Ніколі не дазваляйце ні сабе, ні іншым тлумачыць іх як трызьненьне, маячню, бо гэта ня так. Адказ заўсёды адзін: у сне ваш розум трапіў у адпаведнае відовішчу вымярэньне, існуе па ягоных правілах, і вы — нармальная здаровая істота.
— Колькі мы наслухаліся казак і там, і тут! — выйшаў з гурбы Данук, у мінулым — вельмі добры сьпявак, які заўсёды пакутаваў ад таго, што быў яшчэ і выдатным чалавекам. — Чарговай байкай ты, Марк-Марыя, тлуміш нашыя галовы. Па-за гэтай камедыяй, — і ён зрабіў эфектны тэатральны спокіў, — на яе пасьмяюцца і прылічаць да звар'яцелых кожнага, хто такое скажа.
— He сьпяшайцеся з высновамі, — зноўку ўтыкнулася Натальля. — Усё-ткі мы розныя і ня ведаем, на што здатныя. А раптам мазгі спэцыяльна блытаюць нас?
— Як гэта? Яны ж свае, уласныя! — рагатнуў і нарокам схапіўся за галаву Саўка, здольны блазан і гумарыст, але з-за вострага языка часьцяком біты. — Ці яны на ўвесь сьвет?
— Вось іменна! — узрадавана запэўніў Марк-Марыя, нібыта пачуў, чаго чакаў. — Розум — адзінае, што злучае нас разам ува ўсіх часах і прасторах. Іншае — нашыя фізыка, хімія, біялёгія, псыхіка — мінучае, этапнае, уласьцівае нейкаму канкрэтнаму стану таго ж розуму. У гэтым выпадку ўсе мы — прывіднасьць, чыясьці мысьль. Памятайма: адзінае, што нас заўсёды засьцерагае ад чыіхсьці думак, капрызаў і жадобы, — гэта незалежны квант думкі, які кожны мае ад Бога.
— Брацьце! — ускрыкнуў Аўлас, мастак зайздроснага лёсу: яго ўвасаблялі заўсёды, калі недзе сьпялелі ўмовы ддя чарговага культурнага ўздыму. — Дык навошта тады высільвацца і нешта ўзрушваць! I наогул няма чаго бадзяц-
ца на той зацухмолены рэчыўны сьвет і штосьці там удасканальваць! Лепш тут дачакацца прасьвяды.
Ці тое было ўпадробку, ці насур'ёз — ніхто ня сьцяміў, бо ніякіх асаблівых выдзяленьняў ад яго ня выйшла.
— Правільна! А як з квантам? Ты здурнеў? А прынцыпы? Штойта будзе? Досыць зьдзекаў! Ня ганьбі мэту! Надакучыла лахва? — пачулася разгалосіца.
Янка ўбачыў, што некаторыя выявы і ўдзельнікі, дзякуючы супольна-індывідуальнаму энэргетычнаму ўзбуджэньню, пакідалі ягонае поле, разьбягаліся, выходзілі на самастойны ўзровень, пачыналі ствараць свае так званыя кішэнныя, бурбальныя сьветы — і ён вырашыў не замінаць ім, адпусьціць іх, даць неабходную волю кожнаму, перш-наперш у сваіх уяўленьнях.
I гэта атрымалася, бо ўсё ягонае ўвабражэньне захапіла Натальля, панадлівая ўрода якой распаляла і спакушала. Абодвух захліснула ўзаемная радасьць, а бажаньне быць разам адразу адасобіла іх ад навакольля і кудысьці выдаліла ўвесь ранейшы краявід.