• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    — Што з табою? — не ўтрымаўся Ян ад скрухі і ўсімі пачуцьцямі пацягнуўся да яе. — Я даўно цябе не сустракаў і думаў, што ты пэўна пайшла вышэй.
    — Во якую ласку ты мне рабіў! — паспрабавала ўсьміхнуцца Лётка і крыху паружавела абліччам. — Дзякуй. Я трапіла ў пазачасьсе — і адбор не крануў мяне. Ты, мабыць, ведаеш адчаго.
    — Зусім не, — усхваляваўся Ян. — Памятаеш, як на сыходзе старога мы чакалі пераменаў і марылі пра новыя падарожжы?
    — Так, выбфалі, абмяркоўваліі... наватсварыліся, — не прамінула нагадаць пра асаблівыя адносіны Лётка.
    2 На Зямлі жыцьцё разьвіваецца па касьмічных цыклах, у кожным зь якіх прысутнічае свая вялікая раса істотаў (у значэньні ня колеру скуры, а разьвіцьця сьвядомасьці); вялікая раса пашыраецца на мільёны зямных гадоў, і ёй адпавядаюць свае тыпы жывёльнага, расьліннага сьвету ў залежнасьці ад задачаў на канкрэтным этапе існаваньня. У мінулае адышлі чатыры вялікія расы. Цяпер заканчвае свой шлях нашая, вялікая пятая раса.
    — Як толькі пачаліся нараджэньні на новай вітуніцы, — працягваў ён, нібыта не пачуўшы, — я атрымаў першае пяціканцовае цела, адправіўся на зямлю і стаў чакаць цябе. Але ты не прыйшла ні тады, ні апасьля. Ведаючы твой характар, я палічыў, што ты з-за чагосьці пакрыўдзілася і выбрала інакшы напрамак, раззлаваўся і таксама пайшоў далей, усё-ткі спадзеючыся на сустрэчу.
    — А пацікавіцца, дзе, што? Ох, і ганарысты ты! Застаўся такім ці выправіўся? Дай зірну... Прыкметна, стаў памяркоўным.
    Яна адвяла позірк, паглядзела ўдалячынь, распрастала крыльлі ды шырока ўзмахнула імі, як бы апрабоўваючы, — і паўстала як незвьгчайная птаха рамбічнай формы, адзін кут якой вялікасна ўздымаў галаву, а астатнія прагна цягнуліся ў бакі растапыранымі пальцамі.
    Лётка згарнулася, і Ян адчуў, што яна вось-вось адляціць. У прасторы павісла невыносная туга і сумна загаласчэла навакольле. Ён амаль крыкнуў:
    — Што адбылося?
    — Час вынес свой прысуд, і я скарылася. Жаданьняў няма. Узбуджаць Сусьвет і нешта вяртаць — адмаўляюся. Вунь ты якім зрабіўся! Амаль геній! Ці тое яшчэ будзе! Усіх тут палохаюць, што такія, як мы, адбіраюць у вас, здатных, энэргію, посьпех. He турбуйся, я не такая і не прэтэндую. Мне проста бажалася зірнуць на цябе яшчэ раз. I якраз склалася нагода. Прабач і дзякуй. Больш мне нічога ня трэба. Лепшага табе кону! Бывай!
    — He! Чакай! Гэта няправільна! Я павінен усё ведаць і зрабіць!
    — На жаль, гэты міг прайшоў. Ты выбраў. Страціў мяне — значыць, так заплаціў. Сумленьне? Я паклапачуся, каб яно цябе не даймала.
    Яна павярнулася і ўжо памкнулася ўперад, як раптам прыпынілася і мовіла:
    — Прашу аднаго: там, дзе ўжо нішто ня будзе мець аніякага значэньня і ты будзеш стаяць перад Вечнасьцю, успомні мяне. Гэты міг вырашыць.
    Ладна раскінуўшы крылы і паслаўшы голкую хвалю, што ўзбудзіла трапяткія кветкі на скронях Яна, Лётка ўзьнялася і паляцела. Ён доўга назіраў гэты мерны і далёкі палёт, аж пакуль кругавід не паглынуў яе зусім.
    А вакол распачалася галгатня. Пераканаўшыся, што Ян нічога не аддаў, гаротныя ўзбурыліся і хціва, настойліва паперліся да яго, галосячы, просячы, нахабна, бяз сораму зьневажаючы ды запужваючы. Гнеўная лаянка цякла адусюль і галосна, і эмацыйна. Неўпрыкметку над мясцовасьцю замітусіліся сьцені, бязладна загудзела, хтосьці дэманічна рагатнуў. Насоўваўся тлум. Шараваты эфір захістаўся і стаў гуснуць. Ян уразіўся такой колькасьці бруду і друхлядзі.
    Некалькі разоў зьяўляўся бязмоўны і, як яму падалося, падкрэсьлена суворы вобраз Алеся.
    «У фізычным сьвеце бачна толькі рэчыўнае, тут дадаецца пачуцьцёвае, усё агаляецца, празіраецца да дробязяў — і навакольле выглядае як адзін безлад ды сьметнік. Жах! Гэта ад натуры ці ад хворасьці? Пэўна ад усяго разам. Якія жыхары, такая і абастоўка. На ўсё згодныя. Абы жыць».
    — Доўга думаў? Рушнікоў не засьцілаем, самі чакаем пачастункаў.
    — Выкладвай!
    — Дзяліся!
    — Асадзі назад! Па чарзе!
    — Скнара!
    — Дай жменьку чысьціні!
    — А мне каліўку сьвятла!
    — Што ты ўсё сабе грабеш, іншым пакінь!
    — Найперш — родным.
    — Вы ж гадкія.
    — Сама падла.
    — Тут усе такія.
    — Крыўцы! Пастыдаліся б! Гэта ж гвалт і грабежа!
    — Чэсны знайшоўся!
    — Ён увесь аж палае энэргіяй — толькі грэцца і браць.
    — Чаго перажываць: усім хопіць!
    — Цані сябе! На якой вышыні лятаеш! Дастаткова толькі падумаць — і ўсё адбываецца. Мне б такое.
    — He шкадуй! Аддавай!
    Ян разгубіўся ад такіх вынятковых варункаў. Ён ведаў пра маштабы і распаўсюд зьнявечанасьці і заганнасьці, але не ўяўляў гэткай масавасьці і спораму сабетніцтва і сквапнасьці. Раней доля калісьці блізкіх душаў бачылася лепшай, больш свабоднай ад едкіх жарсьцяў. Цяпер жа яна замаркоціла.
    «Калі ў астрале так, што ж тады па-сапраўднаму адбываецца ў Вердзе? Усё перакручваецца яшчэ болып — і (што скрушней) не відаць гэтага! Сьвядомасьць успрымае, але з-за сьлепаты і глухаты ўяўляе скажона. Выходзіць, тамтэйшыя абставіны ад усеагульнае ўтоенасьці больш гнятлівыя і цяжкія. Вось адкуль пакуты!»
    — Усё мазгуеш. Як вы ўжо абрыдлі, усялякія мысьляры! Лятаеце тут, назіраеце, мяркуеце, а толку ад вас нам, про-
    стым душам, нямашака. Як былі мы па вушы ў балоце, так і застаемся.
    — Ага, пасьля іх заўсёды ў яшчэ болыпую твань апускаемся.
    — Лепш бы вы нас зусім не чапалі.
    — Гнаць трэба ўсіх разумнікаў.
    Ян ня мог і словам адказаць на такія абвінавачваньні, настолькі шчыльна абступілі яго падобныя настроі. Узлаванасьць і жальба нарасталі. Але ён усё адно гукнуў:
    — А ў саміх вас галава ёсьць?
    Упэўненая гучнасьць некалькі спыніла апантанасьць гаротных, але сэнсу яны не ўлавілі і ня змоўклі, зноў паперлі эмоцыямі, бо дужа спадзяваліся на чарговага збаўцу.
    — Хто спагадае і заступіцца?..
    — Ой-ё-ёй! Мы ж без дагляду і заслоны...
    — Гора нам, ува ўсіх ёсьць абаронцы, а ў нас няма.
    — Ніхто і скарыначкі не падасьць.
    — А хто прыходзіць, дык абавязкова брэша і тлуміць. Мы ж не дурныя, усё бачым.
    — Гэтага Духа не лічы: ён многіх даглядае, ды ўсё больш шкуматае, падганяе, а сам толькі й пазірае ўгору.
    — А нам патрэбны свой пастух.
    — Кажды сваю нашыну пільнуе, а ты ж — наскі!
    — Нам цябе Бог паслаў.
    — Дасюль быў адзін, дакладней — адна, вельмі добрая, дбала пра нас, малілася, дык яе прыгнялі ды зганілі суседзі, пасадзілі ў цямніцу — і тут такая ёсьць, нават жудасней, чым людзкая.
    — Яна і зараз за нас заступаецца, але зьнясіленая, слабы ў яе голас.
    — А чужынцы ня слухаюць. Толькі хвалу. Іншай веры яны, хлусьлівай і жорсткай. Дый глуздамі ня тыя.
    — Рабуюць ды марнуюць. Сілы адымаюць.
    —	Вельмі ім нашая энэргія ды мэнтальнасьць падабаюцца. П'юць з асалодай. Кажуць, лепш за гэтых бязродных сабакаў нямашака.
    —	А мы ж старажытней за іх. Зь ліку першасных. Як бацькі ім.
    У гэтай ачмуце Ян заўважаў проблісі здаровасьці, але яны былі хутчэй натхняльныя, чымся сьведамыя. I ўсё-такі давалі добрую надзею. Гэта падбадзёрвала.
    — He захапляйся, летуценьнік.
    Строга і нядобразычліва прагучаў незнаёмы голас. Януш убачыў, як збоку да яго набліжаецца цёмны й злосны вобраз, і напружыўся.
    — He турбуйся, хоць я і злыдзень, але сваё ведаю і цябе не крану. Раней сьцёр бы ў парашок, а цяпер хай стараюцца іншыя.
    Прыбыш спыніўся воддаль, не зважаючы, грэбліва адпіхнуў ад сябе колькі настырных тутэйшых і з выглядам дасьведчанага прадоўжыў:
    — Многа тут шнырыла з усялякімі мроямі ды крозамі, толькі сёрбала мала. У мяне тое-сёе атрымалася. Так? — ён павярнуўся да натоўпу і цыкнуў; бліжэйшыя палахліва адхіснуліся. — Нягеглыя! Пасьвіць іх трэба бізунамі. Тады і карысьць будзе.
    — Для каго? — цьвёрда і падазрона спытаў Ян.
    — Для сябе! — зарагатаў ліхадзей, і нязвыклым нэрвовым рэхам адгукнуўся эфір. А ты разьлічваў: я адкажу інакш?
    — He. Я чакаў галоснага пацьвярджэньня, — сур'ёзна вымавіў Ян і паглядзеў на прыціхлую грамаду.
    — Яны далёкія ад таго, што зараз нас займае, — зноў перайшоў на рэзанёрскі тон злакаман. — Як кажуць там, ім падавай хлеба й відовішчаў, а тут — энэргію і помач. Пры гэтым самі і пальцам не варухнуць. Затое калі адчуюць магчымасьць дараваньня і надзеі, дык пойдуць за кожным збавіцелем. Падкрэсьліваю: за кожнымі I ніякае навучаньне не дапамагае: запаведзі выпараюцца мігам. Няма ўнутранай панукі жыць па законах.
    — Ты ж ня стаў такім кожным ні там, ні тут! — прагучала ад зборні. — Усё гнёў, ціснуў ды гвалціў. Ніякай аслабы. Адны абяцанкі. Пустабрэх!
    — Во-во! — раўнуў грубіян і пырснуў нянавісьцю. — Быдла і цяпер пра сваё, хоць і назірае за намі. Я ад іх нічога ня ўзяў. Толькі намучыўся. Пустэча. Закваскі не стае. Калі і была нейкая, то скісла. Адкіды. Хадзема, я табе іншае пакажу. Вартае і належнае.
    — Ня вер яму, Ян! — шматгалосна закіпела гурба і ўзьняла клубістае парыва настрою. — Ён — усяго толькі басалай. Цалкам мы гэта зразумелі толькі тут. У яго няма талані дараваць і абнадзейваць. Дый розумам слабы. Ён — зь іншага лягеру. Але, як бачыш, прыляпіўся да нас. Значыць, у іх асаблівая хлусьня, што нават і тут адурвае просты люд. Як гэта можна?
    Янук успрымаў усе вылучэньні і губляўся ад іх многасьці, не спраўляючыся адразу перапрацаваць і адпаведна зрэагаваць, знайсьці, як кампазытар, нейкую адну ноту, што падказала б увесь твор. Нешта падштурхоўвала да прапановы госьця, і ён згадзіўся.
    Гурма ўміг завыла, загаласіла, завіжджэла. Абурэньне шугнула на дваіх адразу. У эфіры ўтварыўся незвычайны
    голс, у якім, нягледзячы на яго бязладнасьць і какафанічнасьць, адчуваўся нейкі адзіны аб'яднальны і суцэльны матыў. Ян яго прыкмеціў упершыню.
    — Што табе яны? — насаджваў шлында падчас палёту. — Пабыў і пайшоў далей. Колькі іх на шляху! Усіх не пераробіш. Дый задача іншая — набываць. Якім чынам? Справа кожнага. Трэба характар адточваць. I нікому не спушчаць! Зрабіць так, каб усе працавалі на аднаго. Тады і вынік здатны атрымаецца. А іначай — усё распыліцца, разьляціцца і нічога ня будзе. Энэргія любіць канцэнтрацыю. Трэба змагацца, каб стаць яе магнітам. Тады ўвесь сьвет і пацягнецца да цябе.
    — А калі адзін ужо ёсьць?
    — Ну і што! Іх можа быць некалькі. Ад таго і барацьба — асноўны закон. Адзін з адным — і перамагае звышадзін.
    — А надалей?
    — Я разумею цябе. Ты жадаеш падлавіць мяне на банальшчыне: маўляў, дальш — БОГ, і я буду зь ім ходацца. Найвялікшае глупства і аблуда ўсіх часоў і прастораў! Як можна ваяваць са СТВАРАЛЬНІКАМ?! Нават пабіўшы ўсіх, здабыўшы ўсё і застаўшыся зь ІМ сам-насам7 немагчы-