• Газеты, часопісы і г.д.
  • Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

    Касьмічныя праекцыі

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 424с.
    Мінск 2020
    86.14 МБ
    Так і адбылося: да яго прыйшла музыка, і ён стаў кампазытарам.
    Спатрэбілася шмат энэргіі, каб разабрацца ў мностве зычных ініцыяцыяў, вылучыць свае і набыць непаўторны гарманічны выгляд. У выніку, адсейваючы любое насланьнё какафоніі, ён аддаў перавагу мэлядычнасьці і нотам. Але
    настырная брыдасьць, як неўміручая касьмічная зьява, не пакідала яго і не-не ды ўмешвалася ў творчы працэс, скарыстоўваючы любыя пралазы. Ведаючы, што зьнішчыць яе зусім нельга, Ян, тым ня менш, бараніўся, чысьціўся і рабіў усё, каб бязладзьдзе не кранала ягоныя творы.
    Знаходзячыся ў пошуку, ён зьвярнуў увагу на мноства пакутніцкіх галасоў аднае прычыны. Засяродзіцца і сканцэнтравацца на іх было няцяжка, бо гуд распаўсюджваўся лакальна, густа і безупынна.
    Як толькі край паўстаў зусім блізка і выразьней намаляваўся ягоны выгляд, Януш распасьцёрся ўсім сваім духам і адразу адчуў родныя матывы, тое, што адклалася ў душы за многія фізычныя ўвасабленьні, і ўбачыў канкрэтныя постаці.
    Яны таксама заўважылі яго. Але агульнай радасьці ад іх ня йшло. Упераменку пульсавалі незадаволенасьць, гнеў, злосьць. Устойліва калыхаліся шматлікія перагуды, разнастайная зайдрасьць. I дзе-нідзе ўспырхвалі шчырыя подзіў ды захапленьне. To бок усё казала аб звычайнай бытавой нядолі, неўладкаванасьці, духоўнай галечы.
    Янук ведаў гэты цяжкі жыцьцёвы настрой ад старых часоў і заўсёды перажываў за яго, а, імкнучыся дапамагчы яму, калі-кольвечы нават неўпрыкметку мімікраваў і ўнісаваў зь ім.
    Вобраз Алеся зрабіў у вышыні колькі скокаў туды-назад і трохі паскавытаў.
    — Прыцягнуўся наш блудны сын.
    — Які самавіты! Хто ты зараз?
    — Брацейка!
    — Сёстрынька!
    — Дзе ты ўсё бадзяесься? Ці знайшоў што? Скрыпачка паспрыяла?
    — Бацькава доба.
    — Ага, такі ж валацуга і распусьнік.
    — Бусайла і галуза.
    — Ах, які файны спакусьнік! Хадзі зноў да мяне.
    — Любка мой, даражэнькі! Успомні сваю Еўку. Ад полацкага часу мы з табой не ўвасабляліся разам. Калі ж тое надарыцца? Богу малюся штохвілінна.
    — Чаго піхаесься, настырная! Тваё прайшло. Мы зь ім у Сапегаў працавалі. Ох, і любіліся!
    — He трасіце старызнай. Так, як мы зь ім па-шляхецку сьпявалі і танчылі, ніхто ня можа. Дай буську сваёй каханцы!
    — Прэч, бязулі! Шмат тут вас такіх, пустых і прагных, назьбіралася. Усіх і ня ўпомніш. Ня слухай іх, Януль, a то назад у багну завалакуць.
    — Няма чаго з намі гора цягаць. Мы самі ўжо даўно пазіраем па баках.
    — Правільна тады зрабіў, што пайшоў адсюль. Хоць адзін чагосьці дамогся. Праславіў нас. Сьвет і зараз пра цябе гаворыць.
    — Ну і што з таго? Нам карысьць якая? Ад музыкі тольма галаўны боль. На зямельцы трэба сядзець. Араць, сеяць.
    — Ён так засявае, што і сябе, і іншых добра корміць.
    — Больш чужых. Жук і жаба ўсё хапаюць. А мы што маем? Трасцу!
    — А слава ягоная? Адна ты колькі спажыла ўвагі, пашаны і гонару, я ўжо не кажу пра матэрыяльныя выгоды. Дый галава твая дурная крыху паднялася. Здабыла б ты тут пры-
    стойнае аблічча, калі б ня ён? Глядзіш: лепшую долю атрымаеш у наступнае нараджэньне.
    — Усё тое — казала-мазала. Я дык пэўна зноў буду падбіраць.
    — Гэта адчаго ж?
    — А як бытта ня відна!? Усё сьцялюся нізам ды падскокваю, а ён вунь як спрытна лятае. Дый ты таксама не па-хвацку пырхаеш.
    — Адтаго што мы хворыя. Мазгі лячыць належыцца. He пляткарыць, не абмаўляць, цяміць спраўна.
    — Безумоўна, гэта важна. Але я, братка, вось што табе гукну: брахаць трэба менш, а калі можна — дык і наогул ня хлусіць.
    — He сьмяшы: дзе гэта ты такое бачыў, каб хтосьці ды не зманіў? Махлююць ды гаўкаюць усе — на гэтым сьвет трымаецца. Нават тут. Колькі да нас прылятала розных апекуноў ды спавесьнікаў? I што? Хто-небудзь зь іх пэўна адказаў нам, чаго адбываецца так, а ня гэтак? Маўляў, тое ня вашага клёку справа, паразумнееце — вам адчыніцца. А пакуль — тайба. Бось дзе вытанчаны ўніверсальны зман: дурням — дурное, разумным — разумнае, а хто канкрэтна які — таксама сакрэт!
    — Зноў ты за сваю таёмасьць узяўся. Сапраўды, калі ўзьнікаюць такія пытаньні, значыць, чалавек, дый астралец тож, недасканалы і павінен вучыцца, то бок разумнець — і ніякай тайны тут нямашака. Адно — невуцтва.
    — А мне здаецца, што лжа бывае сьвятой і грэшнай. Дзеля вялікай справы часам трэба і схітрыць, падмануць.
    — Вось гэта — найвелізарны аблуд. Брахлівасьці наогул не павінна быць а-ні-дзе! Інакш нічога нармальнага ніколі не атрымаецца. Мы — таго прыклад.
    — Наш дамарослы філосаф-лапатнік зноў блукае ў нетрах і нас туды цягне. Досыць! Разважаць — грашыць.
    Трэба проста добра выконваць тое, што прызначана, — і ўсё. Так, Янка?
    Упершыню да яго зьвярнуліся, і ад такое нечаканасьці госьць зьбянтэжыўся, вылучыўшы цэлы шлей разгубленасьці і няёмкасьці: ад стасункаў зь імі ён адвык.
    — Каб жа ведаць сваю задачу! — хтосьці адказаў за яго і вызначыў: — Калі актор ня знае ролі, яму ня мейсца на сцэне. Значыць, мы не артысты.
    — He хвалюйце кампазытара сваімі прымітывамі. Яму з намі няўтульна. Бачыце, як сумеўся.
    — Дык чаго ён тады тут?
    — Сапраўды, распавядзі, Януль.
    — Можа, я вас залішне ўстурбаваў. Прабачце, — перадужваючы хваляваньне, пачаў Ян. — Я пачуў роднасныя галасы і паляцеў да іх. Прызнацца, не разьлічваў на такую сустрэчу, асабліва на размову пра сэнс жыцьця.
    — Ты думаеш, мы ня здатныя гэтак разважаць?
    — He, я пераканаўся: хоць мала чаго зьмянілася, але вы вырасьлі. Там, у маёй сфэры, мяркуюць інакш.
    — Часьцей бы адтуль спускаліся.
    — Ага, трапілі ў эмпірэі і лічаць, што наніз ужо ня варта: хай самі караскаюцца.
    — Банальна, але ўсе мы — браты.
    — Адсюль гэта бачыцца іначай, і рэчы, транты ўсялякія ўжо ня маюць аніякага значэньня. Душа сьвеціцца выразьней.
    — Адразу відаць, хто ёсьць хто.
    — Адтаго і разьдзяліліся па інтарэсах, схільнасьцях. Зірні, колькі тут розных групаў. Такіх, што на зямлі і ўявіць немагчыма. Істоты, якія там і не страчаліся, тут пацягнуліся-зблізіліся і пакрысе
    прыстасаваліся да нязвыклых адносінаў. Нават ворагі знайшлі нешта агульнае і з дабром пайшлі насустрач.
    — Ат, не перабольшвай, ня ўсе. Некаторыя жылі як сабака з кошкаю, так і працягваюць сварыцца. А вунь суседзі: на зямлі былі бытга бы адной сям'ёй, а тут адразу разьбегліся, ненавідзяць і нат не глядзяць адно на аднаго.
    — У астрале разумееш, чаго так адбываецца. Многае расхінаецца.
    — А як дзіўна перакручваюцца асабістыя ўспрыманьні. Там нешта рабіў, думаў: каштоўнае, годнае, а тут яно атрымалася пустэчай. Альбо асаблівую вагу раптам набыло дзеяньне, якое раней здавалася ніякім. Колькі такіх, хто сам за сабой не прыкмячаў якіхсьці асаблівасьцяў, а тут знайшоў іх, і яны яму не спадабаліся. Часьцяком крыўдна, як усе ўбачылі, хто ты насамрэч. I наадварот, прыемна паўстаць у нечаканай ролі дабрака й набытчыка.
    — А ўсё ад таго, што меркі розныя. Абдурваюць нас.
    —	Жудасна, што, калі нанава нараджаесься, то многае ад тут атрыманага і ўсьвядомленага забываецца і губляецца. Камусьці ж гэта патрэбна.
    —	А ўвогуле, у гэтых падарожжах ёсьць свой цымус, і я задаволены, што так адбываецца.
    —	Мне не падабаецца. Я б жадаў увесь час быць чалавекам — так хоць галава ўвішней працуе і вопыту болып.
    —	А мне абрыдла шнарыць туды-сюды. Карціць новае.
    Спачатку Ян, а потым астатнія адчулі ў навакольлі нязвычны спогалас, а затым — напружаньне.
    Усе завалваваліся і, як па камандзе, кінуліся ўрассыпную.
    — А ты чаго не бяжыш? Ня можаш? — рэхам прагучаў грамавіты бас.
    — Нагоды няма, — са спакойнай цікавасьцю адказаў Янук.
    — Зараз будзе.
    Ураз усё зьмянілася. На зямлі гэта звалі бураю і казалі «сьвету белага не відаць». Тут было тое ж самае, толькі замест прадметаў круціліся-вярцеліся фантомы і віхурылі эмоцыі. Калі там націск стыхіі яшчэ стрымлівалі розныя перапоны-перашкоды, то тут абыклых замінак не існавала. Ураган працінаў усіх да атамаў, а мо і драбней. Гаротныя згіналіся ніцма і ў розныя бакі, выцягваліся-сьціскаліся, дэфармаваліся да вычварных формаў, несьліся кулём, а калі і чапляліся за нешта, дык толькі адно за аднаго. Некаторыя, ужо маючы досьвед, абдымаліся,
    зьбіраліся ў купкі — і такім чынам крыху процістаялі негавілі, але ўсё адно зазнавалі прамое балючае ўзьдзеяньне на пачуцьцёвыя цэнтры. Гукавое суправаджэньне гэтай ліхатні было какафанічным і аддюстроўвала неверагодную ўсіхную немарасьць ды гора. «Сапраўды, бяда ніколі не нараджае гармоніі», — падумаў Янук.
    Ен заўважыў усяго некалькі астральцаў-стоікаў, якія годна супраціўляліся і змагаліся. А яго навала не кранула зусім.
    — He паддаесься, значыць, ты зь іншага легіёну, — вынайшаў той жа ўладны голас. — I які ў цябе інтарэс да гэтых недалугаў?
    — Бачу, табе падабаецца нявечыць безабаронных, — гнеўна адказаў Ян і павярнуўся наўкол, шукаючы злыдня.
    — Дарма намагаесься.
    — Хто ты?
    — Дух мейсца.
    — Чаму ты такі злы?
    — Ня толькі. Я — усялякі і справяддівы.
    — Да болю трэсьці — справяддівасьць?
    — Болю і скалынаньня няма. Ёсьць навучаньне і мэтады.
    — А ўспрыманьне?
    — Ілюзія, якая ад галавы. Цябе ж не шкуматала.
    — Я ня туташні.
    — Розумам і навыкамі, а паходжаньнем адсюль.
    — Але, мы калісьці пачыналі разам. Сэрцам я зь імі і шкадую іх.
    — I я люблю. Усіх. Цябе таксама. Вы ўсе — мае.
    — Карацей, ты маці і бацька ў адной асобе.
    — Лічыце так. Хоць насамрэч па-іншаму. Бліжэй за мяне ў кожнага з вас нікога няма.
    — Значыць, трэба слухацца і — ведаць?
    — Так.
    — Яны гэта разумеюць!
    — Безумоўна. Але кожны па-свойму. Вось толькі не сыіяшаюцца.
    — Ім трэба дапамагчы.
    — А я што раблю? Толькі дагодней, калі працуеш сам. I бальшынёю там — на зямлі, у матэрыі.
    — Дык яны ж кажуць, што, як толькі ўвасабляюцца, у іх адбіраецца ранейшая памяць. Дый са мною заўсёды так было.
    — Увогуле гэта зроблена з мэтаю, каб не памнажаць бруд і анархію. Табе знаёма, што можа наварочаць недасканасьць, калі ёй даць бязь меры. Сьвежы розум, то бок немаўляці, пры новым нараджэньні атрымлівае магчымасьць пачаць быццам бы ад нуля і шляхам выхаваньня, навукі атрымаць дастатковыя веды і правільныя арыентыры. Ты пераканаўся, што на зямлі іх удосталь. Набіраючыся досьведу, чалавек удасканальваецца і паляпшае сваю карму. Побач заўсёды настаўнікі, бачныя і таёмыя. Яны дапамагаюць рабіць выбар. А галоўнае — кожны нясе ўнутры голас Божы. Яго трэба чуць і слухацца.