Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
КІРЫЛА: Нам ня трэба чужынцаў. Яны ўсё адно нас не зразумеюць. Са сваім болем мы справімся самастойна.
БЭНЭДЫКТ: Гонар не дазваляе нам карыстацца ў такой сітуацыі дадатковымі сродкамі. Хопіць асабістых духоўных рэсурсаў.
ГАРЫСЛАВА: Наогул, пасля папярэджаньня сьвятой Рагнеды нам нязручна і неэтычна прымаць шчадроты ад іншых. Наадварот, зараз мы павінныя аддаваць, пры тым сама дарагое і значнае.
КАРАЛІНА: I хто ж будзе ўзважваць?
ГЕНРЫХ: Галоўнае — што альбо каго?
МІКуЛА: Гэта вырашыць гурт сваёй агульнай энэргетычнай пасылкай у Сусьвет. А крытэрам традыцыйна будзе Чара Грааля. Дзякуючы вогненнай сувязі, якая існуе паміж ёй і касьмічнымі адрасатамі, мы атрымаем сапраўдную адзнаку сваёй духоўнай гекатомбе.
Усе глядзяць на Чару, агонь слаба гуляе. У далейшым яны сочаць за ім, каб вызначаць вагу сваіх прапаноў.
КІРЫЛА: Я маю велізарныя малаабжытыя і ўраддівыя землі. Мой народ шчыры, памяркоўны, духоўна багаты, адтаго правільна зразумее, калі я аддам іх для насельнікаў расы будучыні.
ВІНЦЭНТ: Ёсьць больш заможныя ўладаньні, грамадзяне якіх прымуць любых мігрантаў без папярэдніх умоваў.
Агонь выпусьціў некалькі іскрынак.
БЭНЭДЫКТ: Нядаўна я распачаў асвойваць новыя тэрыторыі, перасяленцы праходзяць эвалюцыйны адбор па ўсіх касьмічных правілах; бываюць недарэчнасьці, але гэта звычайныя хваробы росту, ад якіх грамадзтва хутка вылечваецца.
УЛАДАМІР: Сапраўды, Бэнэдыкт мае добры плён, і я раіў бы прыняць ягоны праект. Тыя нацыі, якія ён расьціў дагэтуль, адрозьніваюцца высокімі якасьцямі. Яму суджана ісьці зь імі да самых вышыняў. Нягледячы на гэта, ён пайшоў яшчэ на адзін выспраб і ўзваліў на сябе дадатковую ношу. Яго рашучасьць і мужнасьць заслугоўваюць лепшае адзнакі.
НАРЫМОНТ: У яго высакароднае сэрца.
БЭНЭДЫКТ: Братэрства! Вы ўсе самааддана і рупліва завіхаецеся на сваіх сялібах, ведаеце сапраўдны кошт кожнага намеру, адтаго адчуеце маю шчырасьць. Я адчыняю свае прафесійныя сакрэты і клічу ўсіх да сябе на кантынент для ўзьвядзеньня лепшае расы.
КІРЫЛА: Гэта калі мы здолеем пераступіць цераз сябе і забыцца на той разлад, якім так багацее нашае княства. A да цябе прэтэнзіі немалыя. Я супраць тваёй мэханікі.
Агонь ірвануў угору і хутка апаў.
НАРЫМОНТ: Кожны ў адзіноце ідзе да Бога, у натоўпе — да д'ябла.
АЛЬГЕРД: Хопіць зьдзеквацца зь сябе з-за гэтых зямных пачвараў! Ды зьнішчыце вы іх, і гайда да мяне ў акіян стыхіяў!
Па агні прайшлася хваля паветра, і ён стаў кволым.
ГЕНРЫХ: Ёсьць цікавы жыцьцёвы пласт, які можна скарыстаць на супольныя мэты. Я прапаную ўсім паступіцца ўласнымі прынцыпамі ў аднолькавай ступені і накіраваць туды трохі сваёй мэнтальнай энэргіі. Гэта створыць спрыяльныя ўмовы для абраных перасяленцаў.
ЛЮДБІКА: Прашу ўважліва прааналізаваць ідэю. На мой погляд, яна ў канчатковым варыянце зьменшыць катастрафічнасьць нашага становішча.
Многія зьдзіўленыя пазіцыяй Людвікі, адтаго нават галосна сталі выказваць падтрымку Генрыху. Але агонь ня выявіў асаблівай актыўнасьці, адзін зь яго языкоў сьмела хістануўся і зьнік, нарадзіўшы пасму едкага дыму. Ад нечаканасьці грамада ахнула.
ЯРЫВЕД: Калі вас задавольвае прапанова Генрыха, то Космас выказвае нязгоду зь ёй. Гэта яшчэ раз сьведчыць пра тое, што вы не на праведным шляху. Я зноў зьвяртаюся да вас з парадай у імя Адвечнага Прынцыпу зачыніць сваё вымярэньне.
Навокал пачало цямнець, густа пацякла жудасьць.
ІЗЯСЛАў: Набліжаецца вялікае гора. Трэба зьменшыць яго ўдар. Космас не прымае нашых прапановаў, бо яны не
зьмяняюць сутнасьці ўсяе сістэмы. Мы імкнемся захаваць і ратаваць не чалавека, а сябе. Ганьба! Я раблю ахвяру ў сваім духу і крочу на шматпакутную Зямлю назаўсёды.
Гэтыя словы выклікаюць усеагульны жах, бо такога ахвяраваньня яшчэ не было. Агонь магутным і буйным парывам шугануў уверх. Прастора пакрысе набыла ранейшы сьветлы выгляд.
ІЗЯСЛАў: Я буду жыць там ня 33 гады, а вякі, амой тысячагодзьдзі. Я пачну прасьвятляць людзей, гаварыць ім праўду, адкрыю ўсё, што ведаю сам, прыкладу, колькі магчыма, сілаў, каб наогул зьнішчыць тайну і боль у душы, розуме, сэрцы чалавека, а таксама ўсялякія схованкі, сакрэтныя паняткі і крыўду на ўсіх абшарах гэтай няшчаснай плянэты.
Ідзе наперад. Ягоны сьветлацень зьзяе ўсімі колерамі вясёлкі, паступова павялічваецца і займае ўсю пэрспэктыву.
Усіх абдымае радасьць. Нябёснае сьветлавое і музычнае буяньне толькі паляпшае агульны сьвяточны настрой.
Вылучаецца Агнія зь дзіцём.
Усе героі паціху адыходзяць воддаль, акрамя дзіцяці Агніі, якое застаецца ў промнях сьвятла наперадзе. Яго аблямоўвае зьзяючая рознакаляровая сфэра — аўра. Гучыць Гімн Богу. Наступае Новая Эра, і яе першы ўладар, духоўна чысты, свабодны і празрысты, велічна паўстае перад жыцьцядайнай Вечнасьцю.
г. Віцебск, красавік 2001 году.
Змест
ГОЛСКАСЬЦЬ рэсткаяпраекцыя 3
СЬВЯТЫНЯ культавая праекцыя 113
КАХАНЬНЕ псыхічная праекцыя 185
ВЕЖА апошняя гульня лёсаў канодная праекцыя 275
НА ЛЕСЬВІЦЫ ДУХУ герархічная праекцыя ў асобах 333
Літаратурна-мастацкае выданне
Калядны Мікола
Касьмічныя праекцыі
Раманы, п'есы
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Дызайн вокладкі Павел Дарохін Вёрстка Таццяна Тамілава Карэктура Ліда Наліўка, Алена Брава
Падпісана да друку 20.10.2020. Фармат 84x108/32. Папера Classic. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 22,26. Ул.-выд. арк. 12,74.
Наклад 99 асоб. Замова 2776.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013. Вул. Куйбышава, 22, каб. 6, пам. 6, 220029, Мінск, Беларусь.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Палікрафт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/14 ад 21.11.2013. Вул. Кнорына, 50, 220103, Мінск, Беларусь.