Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
РАГНЕДА: Алесь, ня рві жыцьцё. He зьнішчай пялёсткаў Сусьветнага Каханьня, водару Нязгаснае Прыгажосьці, зараніцы Чыстае Духоўнасьці.
АЛЕСЬ: Як жа мне яе бараніць?
РАГНЕДА: Зазірні ў сваё сэрца. (Зьнікае.)
Яркія гукавыя і сьветлавыя эфэкты сьведчаць аб нараджэньні Вялікай і Моцнай Радасьці Духу.
АЛЕСЬ: Вось яна, Галоўная Тайна Быцьця — я Кахаю. Кветачка мая, прэлюдыя скончылася — у мяне болей няма сакрэтаў, я іду ў жыцьцё, сёньня пачынаецца нашае сумеснае падарожжа ў Вечнасьць.
Карціна раствараецца ў буяньні вакольнага мажору.
Праз хвіліну ўсталёўваецца цішыня. Агонь Чары трывожыцца, кідаецца іскрамі ўва ўсе бакі. Уваходзяць Мікула, Гарыслава, Агнія, Людвіка.
Ізяслава ўносяць на драгах.
ІЗЯСЛАў: (у гарачцы) Прабач іх, Божа, яны самі ня ведаюць, што робяць.
ГАРЫСЛАВА: He чапайце яго. Ён яшчэ ў непрытомнасьці. МІКуЛА: Яму патрэбная энэргетычная падтрымка.
ЛЮДВІКА: Агнія, ты чысьцейшая сярод нас, падлячы брата.
АГНІЯ: (схіляецца над Ізяславам, маніпулюе рукамі, поіць з кубку амброзіяй) Родненькі мой, прачынайся, мацней духам, гані зь цела немач. Я ж казала табе: не хадзі бяззбройна да зьвяроў, не распавядай пра праўду там, дзе разумеюць толькі рык.
ІЗЯСЛАў: (уздымае галаву) Я дома?
ГАРЫСЛАВА: Так, так, сынок. Як ты сябе адчуваеш?
ІЗЯСЛАў: Някепска. А што на Зямлі?
МІКўЛА: Як заўсёды, доўжыцца бітва.
ЛЮДВІКА: Па праўдзе: там катуюць твае ідэі, а іх прыхільнікаў зьнішчаюць.
ГАРЫСЛАВА: Раненька ты пачаў уздымаць зябліва; яшчэ сонейка ня зьзяе, а ты ўжо за плугам.
АГНІЯ: He хвалюйся, брацік, тваё зерне ўжо калыша глебу жыцьцядайнай сілай і дорыць памкненьні прагным.
ІЗЯСЛАў: Значыць, сяўба была недарма. А дзе мае сябры?
АГНІЯ: Адны яшчэ там, другія побач з табой.
ІЗЯСЛАў: Мы пайшлі на Зямлю грамадою, каб выцягнуць яе з багны. Плян быў вялікі. Вызначылі ролі, далі слова быць разам... I што атрымалася? ў тым цемрашальстве, якое зацягнула плянэту, згубіў сябе не адзін брат. Амаль усе забыліся аб місіі. Я застаўся адзін. Гэта цяжка. Некаторыя з нашых разам з натоўпам нават гналі мяне на эшафот.
ГАРЫСЛАВА: Матэрыя карае нецярплівых. Ніколі не сытяшайцеся, дзеткі. Перад паходам на Зямлю чысты дух павінен доўга рыхтавацца. Для творчасьці ў Сусьвеце ўсім хопіць мейсца й часу.
МІКўЛА: (узбуджана) Чалавек — няўдзячнае быдла. Трэба часьцей хадзіць па ім бізуном. Кожная раса атрымлівае вестку ад нас толькі адзін раз. Калі яна не ўспрынятая —
гора народам. Такі закон! Яго парушальнікі караюцца, а за зьдзекі з Мэсіі вінаватыя губляюць розум!
ІЗЯСЛАў: Ня трэба, яны — ахвяры.
ЛЮДВІКА: Мікула, ты не падобны да сябе. Дзіўна! Тваёй ваяўнічасьці надоўга хопіць? He па адрасу яна. Слухай сына: ён не хістаецца ў кірунку да мэты, а рухаецца па сумленьні. Людзі — сапраўды вязьні вашай творчасьці і эгаізму. Яны ўжо даўно заблыталіся ў панятках дабра і зла, а ў некаторых выпадках наогул зьнішчылі неабходную лінію падзелу паміж імі. А ўсё пачалося з настаўнікаў (такіх, як Уладамір), якія бесьперашкодна хадзілі па плянэце і на вачох у людзей нахабна забаўляліся з жыцьцём. Даўшы розум сваім пестунам, яны толькі потым усьвядомілі, чым гэта абярнулася. Дападкія людзі дапетрылі, што ім нагляд замінае, і сталі гнаць стваральнікаў зь Зямлі. А тыя нічога больш разумнага, як бессаромна пакінуць плянэту, не знайшлі. 3 тае пары нас імчыць туды толькі натхненьне.
МІКуЛА: Творчыя манэўры непрадказальныя. Часам нават сам аўтар зьдзіўляецца сваёй спрытнасьці і ня ў стане стрымаць гульню імклівай думкі.
ЛЮДВІКА: Мікула, ты варты нашчадак дэмагогіі свайго бацькі. Але, бачу, табе ня ўсё вядома.
ГАРЫСЛАВА: Матуля, я прашу вас спыніцца. Ізяславу патрэбны спакойны энэргетычны рэжым.
ЛЮДВІКА: Слоў толькі на адзін удых. Дарэчы, яму таксама карысна паслухаць. He пашкодзіць. Дык вось, калі разгаралася нашая Юга, вучэньне Вялікага Настаўніка, якое сьцьвярджалася і грымела на ўсіх перакрыжаваньнях, зганьбілі тым, што пасьлядоўнік Уладамір ня змог яго годна несьці. Мы ўпалі на прыступку ніжэй, і Чара Праўды стала гарэць іншым агнём. Нам патрэбны новы Герой, каб
забраць ідэю з рук нягоднага пасьлядоўніка. Тады зазьзяе Сапраўднае Сьвятло.
ІЗЯСЛАў: Атрымліваецца, што мы дзеім у памылковай сістэме каардынатаў, у якой не прадугледжанае месца для галоўнай ідэі. Яна знаходзіцца па-за нашай чыннасьцю, вышэй нас і на недасягальным узроўні.
АГНІЯ: Мы сьпяваем узьнёслую песьню фальшывым голасам і не разумеем гэтага.
ГАРЫСЛАВА: I працавалі мы болып на падзеньне духу, чымся на яго ўзвышэньне.
МІКуЛА: (сярдзіта) Як толькі выявілася прычына, усе нарэшце сталі відушчымі, нібыта вынікі даўно не былі навідавоку. Калі я турбаваўся заганным станам нашых справаў і неаднаразова распачынаў абмяркоўваць гэтую тэму, на мяне пазіралі як на дзівака. Кожны марыць аб лепшым, а слова жывога не пачуеш ні ад каго. Калі мы ўжо вытравім эпігонства і эгаізм? I гэта сярод нас — а як тады між людзей?
ЛЮДВІКА: Усё адно новага Героя пакуль ня бачна. (Да Ізяслава) Мацуйся, унучак, і гартуй свой дух. (Выходзіць.)
ГАРЫСЛАВА: Амаль усе нашыя высілкі тычацца Зямлі, а за сабою прыгледзець няма калі. Асабіста я адчуваю ўнутраную нераўнавагу і энэргетычную разбалянсаванасьць. Які зь мяне творца? Нам усім трэба прывесьці сябе да гармоніі. Тады замест руцінных абавязацельстваў зьявяцца творчае натхненьне і асалода працы. Толькі такім чынам мы зможам сінтэзаваць усе магчымасьці княства, каб выявіць у сіле духу героя-выратавальніка. Ці ня так, дарагія мае?
МІКуЛА: Узгодненасьць памкненьняў — значная сіла. Але дасягнуць яе будзе цяжка, бо ў сваіх супярэчнасьцях мы зайшлі вельмі далёка.
ІЗЯСЛАў: Безумоўна, кожны з нас хоць колькі-небудзь, але псуецца на Зямлі, трэба абавязкова чысьціць сваю сьвядо-
масьць і ў процілегласьць цемры тварыць лепшыя кармічныя ўчынкі. Агнія, што з табой?
АГНІЯ: ўпаглыбляецца ў сябе) Я адчуваю, як у сонечным спляценьні мацнее агонь. Так можна гарэць толькі ўдваіх. Гэта ён далучыўся да мяне. (Ідзе за мяжу ўспрыманьня.)
ГАРЫСЛАВА: Сынок, залішнія эмоцыі цябе разбураюць. Табе тэрмінова неабходныя практыкаваньні адзіноты і ёгі. Пойдзем.
ІЗЯСЛАў: Я апрану агонь, спалю рызьзё ўсіх напластаваньняў і зноў буду чыстым.
Усе выходзяць.
Пасьля некалькіх імгненьняў бадзёрай гука-сьветлавой рытмікі вакольлем авалодвае спакой.
Ля Чары сядзіць Нарымонт і нешта піша.
Зьяўляецца Алесь.
НАРЫМОНТ: He пытайся, што я раблю. Заканчваю трактат аб новым філязофскім вучэньні, якое павіннае ўскалыхнуць зямную думку. Ты сьвецісься радасьцю, зорны падзейнік. Чым ты ўсьцешыў душу гэтым разам?
АЛЕСЬ: Там трапеча бясцэнны дар, які мне пашчасьціла атрымаць на вашай плянэце. Імя яму — Каханьне.
НАРЫМОНТ: Неверагодна! Ты знайшоў на Зямлі тое, чаго там не павінна быць!
АЛЕСЬ: Ты цынік. Каханьне існуе незалежна ад нас і працінае сваімі токамі ўвесь Космас. I ніхто ня ведае, калі і дзе яно стрэнецца. Як цудоўна!
НАРЫМОНТ: Адтаго што ты ня з нашага княства. Каханьне — непасьцігаемае таемства, невядомая Боская Велічыня. Жыць зь ім на Зямлі — мука, жудасныя ў сваёй непазбежнасьці пакуты. На нашай плянэце адсутнічае дасканаласьць,
а значыць, істага аб'екту для каханьня няма. Кахаць у такіх умовах — хутчэй пакараньне, чымсь узнагарода. Гэтае пачуцьцё роўна самакатаваньню, бо горка любіць недасканалае. Яго можна назваць мазахізмам, калецтвам і нават вар'яцтвам. Адзнака каханьня на Зямлі — агромністы дар, цяжкае, пакутлівае выпрабаваньне на шляху прасьвятленьня і спазнаньня прыроды. Каханьне пакуль ня можа зьмяніць гэты сьвет, яго недастаткова для гэтага, але тое, што яно ёсьць сярод людзей, — лепшая надзея для вогненнага ўзыходжаньня. Дзякуй Богу за такую ласку!
АЛЕСЬ: (весела) Дастаткова, прамоўца! Красамоўе табе яшчэ спатрэбіцца для палемікаў на Зямлі. He спазьніся!
НАРЫМОНТ: Разумею, бывай! (Зьнікае за мяжу ўспрыманьня.)
Алесь у добрым настроі ходзіць па зале.
Усё насычанае радасьцю, шчасьцем.
Зьяўляецца Агнія.
АЛЕСЬ: Агнія, у якім бы абліччы ты ні была, я пазнаю цябе і знайду ў сама далёкім закуточку Сусьвету, ты са мной заўсёды. Адчаго раней я не адчуваў цябе ў сваёй душы?
АГНІЯ: Алеська, адтаго што ты туды не глядзеў, не наведваў свой дом, быў у дарозе.
АЛЕСЬ: Я вельмі доўга ішоў, бо не ўяўляў, што гэты шлях вядзе да цябе. Наогул, дрэнна для характару, калі штосьці невядомае: душа пакутуе, сэрца рвецца, думкі зьлеюць. А калі каханьне абмінае — гора так і ліпне. Гэта я толькі зараз зразумеў. Быццам у другі сьвет перайшоў. Можа, гэта зман?
АГНІЯ: He, ты насамрэч прасьвятлеў і стаў бліжэй да сапраўднага. Я зьведала гэта раней за цябе, і мне знаёма, як
моцна Майя трымае ў сваіх абдымках, пакуль каханьне не пачне іх расчапляць.
АЛЕСЬ: Ты прыйшла ў маё сьведам'е — і зьніклі ўсе перашкоды, трывогі. Мне адкрылася, як ты дапамагала мне і ратавала ад бяды ў касьмічным гушчары. Дзякуй табе, дарагая. Я дыхаю жыватворным фіміямам каханьня.
АГНІЯ: Гэта твае цэнтры нарэшце адчыняе наўменальнае пачуцьцё — адно са шматлікіх і доўгачаканых, якія ёсьць у Божай скарбонцы.
АЛЕСЬ: Ты так цікава ўсё тлумачыш.
АГНІЯ: Алеська, ты яшчэ нэафіт і дзіцё, пакуль цябе трэба бараніць, адтаго я сумысна гэта раблю, каб твая ўзьнёсласьць апранулася ў трывалыя Боскія паняцьці і паімчала нас у зорную вышыню. Я столькі вяла цябе па Сусьвету і чакала, што зараз баюся згубіць.
АЛЕСЬ: Ніякія растаньні нам ня страшныя. Мы зьнітаваныя духам і палымнеем у адзінстве. Я адчуваю неверагодную моц.
АГНІЯ: He сьпяшайся, любы. Я вазьму твае вобразы, аблашчу іх душою і сэрцам, напоўню чысьцінёю і дабрынёю і вярну табе, каб перад выхадам у жыцьцё яны загартаваліся тваёй мужнасьцю і ведамі.
АЛЕСЬ: Будзьма тварыць у новым і асаблівым вымярэньні, дзе акрамя нас з табою нікога няма.
АГНІЯ: Алеська, а можа, гэта грэх?
АЛЕСЬ: Што?
АГНІЯ: Тое, што ў сваім каханьні мы забыліся пра Бога? Мы вучым людзей: больш за ўсё трэба любіць не адно аднаго, а Яго.
АЛЕСЬ: Каханка мая, Бог — гэта Любоў у шматлікіх выяўленьнях. Гэты агонь уздымае душы ўсё вышэй і вышэй да поўнага зьліцьця зь Ім. Ён у творчасьці — адначасова му-
жчына і жанчына, таму тыя стварэньні, якія ў любоўным гарэньні адшукалі адно аднаго ў Космасе і злучыліся ў вялікае цэлае, найбольш адпавядаюць Сьвятой Задуме і ўзбагачаюць Яе. Я абляцеў амаль увесь Сусьвет і ня так многа страчаў такіх выпадкаў. У Космасе асаблівае сьвята, калі ў Эдэм вяртаецца чарговая ідэальная пара закаханых.