Касьмічныя праекцыі  Мікола Калядны

Касьмічныя праекцыі

Мікола Калядны

16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
86.14 МБ
МІКуЛА: Мы аваложваем чалавечыя душы, а яны гарбеюць на патрэбу д'яблу?
ГЕНРЫХ: Менавіта так. Сама жахлівае тое, што на Зямлі пакрысе менее нашых увасабленцаў. Сатана пачаў засяляць плянэту сваімі вылюдкамі ў чалавечай скуры. Там ужо даўно няма ідэальнага асяродзьдзя. Мы ведаем, што кожны мае сваю псыхафізычную і астральна-мэнтальную сістэму разьвіцьця і павінен знаходзіцца ў адпаведных духоўных каардынатах. А на Зямлі ўвасабляюцца і жывуць побач прадстаўнікі ўсялякіх вымярэньняў — дурань і разумны, выкрадальнік і абкрадзе-
ны, злачынец і ахвяра, добры і дрэнны. Вельмі цяжка існаваць у такой блытаніне. Матэрыяльныя ўмовы мацуюць гэты хаос і ліквідуюць любы настрой на ізаляцыйнасьць.
ГАРЫСЛАВА: Гэта наш сур'ёзны недахоп. Калі не даглядаць, творчыя палеткі заўсёды зарастаюць быльлём.
УЛАДАМІР: Трэба абараняць і ратаваць умовы ўвасабленьня жыцьця.
ГЕНРЫХ: Мне зь цяжкасьцю ўдалося схаваць пад тоўшчай ільду нашую першапачатковую Зямлю і творчыя сакрэты. Шкада, што сама чыстыя і богападобныя мясьціны плянэты пакуль застаюцца аголенымі і лёгка даступнымі для д'ябальскай хеўры.
УЛАДАМІР: Страты тут непазьбежныя. Мы ўжо распачалі ахоўную працу.
ГЕНРЫХ: Я ведаю. Бітва зь цемрай будзе нялёгкай. Але мы пераможам. Уладамір, наконт гэтага ў мяне ёсьць некаторыя меркаваньні.
Агонь Чары шырока ўзмахвае сваім іскрыстым крылом і заціхае. Прастору раптоўна паглынаюць маўчаньне і прыцемак.
Уваходзіць Данель. Усе захваляваліся.
ДАНЕЛЬ: Цішыня залівае Сусьвет. Смутак забірае сэрцы. Нямеюць у роспачы душы.
ГАРЫСЛАВА: Што здарылася? Кажы хутчэй!
ДАНЕЛЬ: Растан пацярпеў паразу і ня можа вярнуцца да сваіх пэнатаў.
Трывожна ўпаў агонь Чары, смутак папоўз у душы.
УЛАДАМІР: Як гэта адбылося?
ДАНЕЛЬ: Усім вядома задача Растана. Ён захацеў ажывіць край, дзе сьмела гарцавала сатанісцкае кодла з намерам замацавацца ў ім трывала і надоўга. Растан крыху спазьніўся, бо яно ўжо пасьпела пасеяць сярод людзей цемру. Ён сьмела распачаў барацьбу, узброіў сваіх прыхільнікаў ідэямі ды перакананьнямі і расьсяліў іх на шырокай тэрыторыі, але праціўнік гуляў не па правілах. Ён увагнаў у душы сьмяротных страх і лютасьць, стаў бязьлітасна зьнішчаць праведнікаў і усіх няверных. Рахманасьць Растана да дабра не прывяла. Каб выратаваць людзей, ён вырашыў зрабіць манэўр і пайшоў на перамовы з д'яблам. Той яго перахітрыў і навязаў свае правілы. Зь цягам часу Растан зьмяніўся, нават сябры сталі дзівіцца ягоным поглядам. Усё гэта такім цяжарам лягло на ягоны дух, што ён страціў здольнасьць вяртацца да нас і ўсьведамляць такія мэтамарфозы. А ягоная зямля яшчэ болып стала чарнець ад духоўнай нястачы і болю.
ГАРЫСЛАВА: Я яго папярэджвала, што там, дзе зьневажаюць жанчынаў і лічаць сьвятой крывавую расправу, будзе вельмі цяжка прапаведаваць словам.
МІКуЛА: 3 дабром на Зямлі мы выглядаем як безабаронныя жабракі зь дзіравай торбай у той час, як зло, разнамастае і дзейснае, паўстае заможным уладаром.
ГЕНРЫХ: Добры вобраз, але ня болей. Усё гэта — толькі некаторыя са шматлікіх умоваў гартаваньня духу. Растан спазнаў іх як спакусьлівыя і пахіснуўся. Яму зараз цяжка. Мы павінныя дапамагчы нашаму брату вярнуцца дадому.
ДАНЕЛЬ: Адна бяда ня ходзіць, за сабою другую водзіць. ГАРЫСЛАВА: У цябе ня ўсе весткі?
ДАНЕЛЬ: Ізяслава на Зямлі забілі.
Жах уварваўся ў прастору.
Героі, атачэньне, музыка, сьвятло — усё загаласіла, заенчыла і пацякло горам.
МІКуЛА: Хто зрабіў гэта?
ДАНЕЛЬ: Адзін паклікаў яго, другі слухаў і зайздросьціў яму, трэці ўзьвёў паклёп, чацьверты данёс, пяты падаў сякеру, шосты стаў катам, сёмы маўчаў, а ўсе астатнія ў нявер'і рагаталі. Табе каторага?
МІКуЛА: Мяне самога, бо ў гэтым ланцугу і я таксама. У сваёй ніжэйшай якасьці мы — страшэнныя шкоднікі. Калі Бог творыць касьмічную буру і напаўняе прастору азонам, то мы нараджаем гнеў і заліваем сфэру смуродам удушша.
УЛАДАМІР: Нават акіян сьлёзаў не павінен забіраць нашую мудрасьць. Усё ліхое сканае.
ГАРЫСЛАВА: Ня час грымець словамі. Мікула, нас чакае сын.
Гарыслава і Мікула пакідаюць прастору.
ГЕНРЫХ: Горкая доля ў цябе, Данель. За сваю незвычайную дасьведчанасьць і ўвішнасьць ты яшчэ ніколі не атрымаў падзякі.
ДАНЕЛЬ: Кожны ўзнагароджаны ўжо раб. А мяне вабіць свабода, абсалютны росквіт якой у праўдзе.
УЛАДАМІР: Ты заўсёды адзін. Хто цябе вядзе?
ДАНЕЛЬ: Бог.
ГЕНРЫХ: Мы таксама служым Яму.
ДАНЕЛЬ: Вы ідзяце да Яго шляхам рабства, а я — пуцявінай свабоды. (Выходзіць.')
УЛАДАМІР: Ці не занадта катэгарычным робіцца сьвет? Майму тэмпэрамэнту больш адпавядае стылістыка адценьняў і ўмеранага прагматызму.
ГЕНРЫХ: Зь якіх гэта часоў? Ты жартуеш, Уладамір! Хіба можа хто цягацца з табой ува неўтаймаванай жорсткасьці? Колькі разоў ты зачынаў і зьнішчаў жыцьцё на Зямлі?
УЛАДАМІР: На Зямлі я стварыў жыцьцё аднойчы і ўсю Югу чышчу яго ад бруду дзеля высокае касьмічнае мэты. Майстар габлюе свой твор і зусім не зважае на расы, нацыі, індывіды, якія непатрэбнымі трэскамі разьлятаюцца ў розныя бакі. Колькі асабістай моцы ён траціць на гэта? Чаго гэта яму каштуе? Хто падлічыў?
ГЕНРЫХ: He сярдуй. Я цябе разумею і заўсёды дапамагаю. (3 усьмешкай) Ведаю: прыйдзе час і ты зноў дасі недалужнаму чалавецтву важкую аплявуху, каб далёка не ўцякала ад істага.
УЛАДАМІР: Гумару тут мала. Людзьмі яшчэ валодае глум, адтаго я баюся, каб пасьля такой чарговай ін'екцыі яны не зьляцелі зь лесьвіцы духу ў марах аб ніжэйшай ступені.
ГЕНРЫХ: Па шчырасьці, ты рана адышоў ад штурвалу.
УЛАДАМІР: Напрамак судна зьмяніўся?
ГЕНРЫХ: He, хістаецца залішне. Каб не перакуліцца.
УЛАДАМІР: Я таксама заўважыў непасьлядоўнасьць і нерашучасьць з боку майго старэйшага сына. Ён усё часьцей ставіць пад сумнеў абраны намі курс, імкнецца да наватарства. Але нейкай суцэльнай канцэпцыі ў яго яшчэ няма. Спадзяемся, што й ня будзе. Пакуль мае ідэі трымаюць наш агульны плян, нічога катастрафічнага ў княстве не адбудзецца.
ГЕНРЫХ: Гэта я і хацеў пачуць ад цябе. Твой аптымізм — усім нам падмога.
Выходзяць. Хутка забягае Апалён. Ён у натхненьні і гарыць нейкай ідэяй.
АПАЛЁН: Ужо Сусьвет імчаў ушыркі, Хаос ад сполаху марнеў, Сьвятло гульнёй вясёлых блікаў На хвалях Бечнасьці плыло. I я у безьлічы іскрынкаў На моцы вогнішча трымцеў, Усхвалявана, нецярпліва Адлёту радасьці чакаў. Вятрыска Космасу натхнёна Мяне панёс удалячынь. Ня здолеў я зірнуць за покрыў, Які хаваў Правечны Лік. Бязьмежны Шлях мой дух бадзёрыў, Узносіў думкі, акрыляў.
У зіхаценьні зорных цудаў Хаваўся тайны сьмелы сэнс. Яго спасьцігнуць немагчыма Адразу, цалкам і нагбом. Пакрысе, кроплямі, сьлязою Дае ён чыстае пітво.
У тым парадку, што бясконца Буяе, сьпее і гарыць, Знайшоўся мне прытулак сьціплы Майстэрня, родная душы. Я захапіўся працай цела, Спазнаў натхненьне, пошук, боль, Жытлом заняў усё пад небам, Заслаў зямлю сваім цяплом. Былі узьлёты і падзеньні, Але стагнаў ад крыўды сьвет. Шчасьлівай долі не здабыў я, А толькі вырасьціў журбу.
Тугою сэрца зацягнула,
У думках злое пацякло...
I раптам дзіўна і прыгожа
Той Вобраз з мроіва прыйшоў.
Я зразумеў усю уяўнасьць
Зямнога ўдолу і сваю...
Апратку прэч, у сэрца веру На кліч у Сьветлы Зорны Дом!
ЯРЫВЕД: (зьяўляецца шід час дэкламаваньня, нечакана для Апалёна пляскае ў далоні) Брава, Апалён! Цудоўна, майстар! Чарговы творчы экспэрымэнт?
АПАЛЁН: Практыкуюся са словам, каб лягчэй бараніць чалавека ад бяды. Раптам, паэзія дапаможа яму хутчэй усьвядоміць сваё прызначэньне?
ЯРЫВЕД: (адчувае ў гэтым іншы матыў) Ты шукаеш мастацкія сродкі, каб пакуты здаваліся яму прыгожымі, а не агіднымі? Умацоўваеш ілюзію і тым самым драматызуеш усю пастаноўку жыцьця на Зямлі? Цікава: гора становіцца прыемным і яшчэ больш засьціць істае!
АПАЛЁН: Ярывед, глядзі на рэчы прасьцей. Чалавек — мой тэатар, маё жыцьцё. Гэта пакуль сама лепшы сцэнічны падмурак для ўсіх актораў нашага княства. Ён павінен і будзе існаваць любой цаной! Для гэтага мы даём яму ўсё новыя і новыя энэргетычныя субсідыі. Адна з іх — слова.
ЯРЫВЕД: Слова — непамерны цяжар для людзей. Упершыню зьляцеўшы з вуснаў чалавека, яно адзначыла момант яшчэ большага падзеньня розуму. Пустая гамонка часта сьведчыць пра легкадумства і глумнасьць.
АПАЛЁН: Думка, слова, учынкі — вядомыя духалёты для людзей. Яны імі карыстаюцца, як умеюць.
ЯРЫВЕД: А мо як іх навучылі? Зямная лёгіка атруціла ўсе словы: рашэньне вынікае зь іх абмену, а ня з сэнсу.
Некаторыя словы па віне чалавека і блытанасьці яго натуры страцілі сваё першапачатковае значэньне, набылі штучныя якасьці, запэцкаліся, адтаго ўжо ня маюць свайго ранейшага ўзьдзеяньня й сілы, а часам нясуць адваротны зарад і пагражальныя для жыцьця.
АПАЛЁН: Страчаюцца і такія зьдзекі з прыроды рэчаў. Тут адбываецца падмена паняцьцяў і значэньняў альбо сьвядомае скажэньне праўды, падман. Слова — страла граманосная, адзін з галоўных спосабаў тварэньня і зьнішчэньня. Вось прыклад: цэлы народ на доўгія вякі заблудзіўся, згубіў сябе і сваю гісторыю пасьля таго, як аднойчы акупанты назвалі яго беларусам замест ліцьвіна.
ЯРЫВЕД: Так, здараецца, для характарыстыкі эпохі наагул не знаходзяць патрэбнага слова, якое хаваецца ў трапнай і кароткай формуле.
АПАЛЁН: I ад гэтага пагаршаюць сваё становішча, як мы.
ЯРЫВЕД: Менавіта, у вас такім чынам скрывіўся сэнс галоўнага даручэньня.
АПАЛЁН: (задумліва ідзе за кулісы) Вось адтаго я і экспэрымэнтую, каб знайсьці гэтае слова — ключ ад нашага тэатру.
ЯРЫВЕД: Каб адчыніць ці зачыніць яго?
Апалён, мабыць, ня чуе. Ярывед накіроўваецца за ім.
Звычайнае асьвятленьне. Частку прасторы запаўняе галаграфічнае адлюстраваньне зямнога ляндшафту. 3 мроіва, падобна самнамбуле, паступова выступае постаць Алеся. Ён трызьніць.
АЛЕСЬ: Як холадна і няўтульна душы. Вакол адны драпежнікі. Кіпцюрамі драпаюць сэрца. I цемра невыносная! Тут яе лічаць за сьвятло. Толькі адзін праменьчык дрыжыць. Адкуль ён? А-а! Ад цябе, кветачка мая. Прыгажуня жаданая! Колькі мяне кідала па ўсясьветных абшарах,
дзе я толькі ні быў, а вось тут, на гэтай жудаснай плянэце, стрэў цябе. Як ты тут апынулася? Якім касьмічным ветрам цябе сюды закінула? Ты загінеш тут. Цябе зьядуць альбо затопчуць гэтыя пачвары. Хадзема са мной.
Хоча сарваць кветку. Зьяўляецца вобраз Рагнеды.