Касьмічныя праекцыі
Мікола Калядны
16+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 424с.
Мінск 2020
Многія зьдзіўленыя і ў непаразуменьні пераглядаюцца.
УЛАДАМІР: (незадаволена, алемякка) Табе, сынок, не да твару сумнеў. Наш сьцяг — рашучасьць. У нас ёсьць плян, і ён ня выкананы. Нашая Чара яшчэ няпоўная ад Касьмічнай Жывіцы, а ў сэрцах па-ранейшаму ўздымаецца вогненны прыліў. Да вычынаў!
Паўсюль актыўны рух, сьвятло, музыка.
ВЫЯВА ДРУГАЯ
Зьяўляецца Агнія, павольна крочыць, не заўважаючы Людвіку, якая ля Чары моліцца.
АГНІЯ: (пра сябе) Расхінулася брама Вечнасьці.
Весела пырснулі промні
I заказыталі мяне ў радасьці:
«Пойдзем з намі! Пойдзем з намі!»
А маё сэрца азірнулася:
Ты яшчэ ідзеш.
Я чакаю цябе, любы.
Што мне Вечнасьць без цябе?
ЛЮДВІКА: Агнія! Дабрыдзень!
АГНІЯ: Бабця! (Кідаецца ў абдымкі) Дзень добры!
ЛЮДВІКА: Як я рада табе, унуча! Даўно цябе ня бачыла. (Прыглядаецца да яе) Ты нібыта зьбянтэжаная. Здарылася што?
АГНІЯ: На Зямлі заўсёды што-небудзь здараецца. А ты, бабуля, чаго тут? Давай разам вершы складаць ды песьні пець.
ЛЮДВІКА: Родненькая мая, ты яшчэ ў гарачцы пераходу. Відаць, цябе нечакана выправілі дахаты. Табе дрэнна? Адпачні і раскажы пра сябе.
АГНІЯ: Мне ўжо няблага, толькі вось сум не адпускае сэрца. А дзе яны?
ЛЮДВІКА: Хто, сонейка маё?
АГНІЯ: Людзі. Іх было шмат. Яны ўсе злаваліся, крычалі, пагражалі мне...
ЛЮДВІКА: He хвалюйся, тут толькі мы з табой. Ты дома.
АГНІЯ: (абводзіць позіркам вакольлё) Сапраўды. Я і не заўважыла. Мяне яшчэ не пакінула жудасьць адзіноты, якая мне напаткалася там (паказвае навонкі). Бабуля, як гэта страшна, калі ты адная на Зямлі! Твае чалавечыя пачуцьці, здольнасьці, разуменьне — усё кіпіць, прагне ўзаемінаў, сугучча... і — які жах! — застаецца без адказу. За адно ўвасабленьне можна звар'яцець. А людзі прызвычаіліся: фізычна яны ў грамадзе, а ўсім астатнім паасобку, у адзіноце — і не ўсьведамляюць сваёй стратнасьці.
ЛЮДВІКА: Ведаю, унучка. Яны — няшчасныя стварэньні, і, пэўна, добра, што гэтага не разумеюць. У Космасе ўжо даўно глядзяць на іх са шкадаваньнем. Чыстай душы зь імі вельмі цяжка, лепей наагул ня быць.
АГНІЯ: А чаму так, бабуля? Гэта ж нашыя дзеці.
ЛЮДВІКА: Недагледжаныя і пакрыўджаныя дзеці. Усё было б добра, калі б Уладамір са сваімі прыхільнікамі аднойчы не надзялілі іх вышэйшай якасьцю — розумам — у спадзеўцы на больш інтэнсіўнае разьвіцьцё. Я папярэджвала аб небясьпецы такога хуткасьпелага і неўзважанага рашэньня. Ня можа розум існаваць без скажэньняў у такіх шчыльных матэрыяльных умовах, як на Зямлі, у адным целе, побач з такімі ж свабоднымі душою і пачуцьцямі; грубыя эмацыйныя і фізычныя мутацыі непазьбежныя. Мяне не паслухалі, і ты бачыш, што з таго атрымалася. Зараз усе мяркуюць неяк выправіць гэтае становішча, твораць розныя камбінацыі, але пакуль нічога не атрымліваецца. Бяда адтаго, што людзкі розум пачаў выяўляць усё больш незалежнасьці ад нас, узганарыўся і, як заўсёды ў такіх выпадках, збочыў з Боскага Бальшаку.
АГНІЯ: Мяне гэта вельмі непакоіць. Я ўпэўненая, што іх выратуе каханьне, і кожнае сваё ўвасабленьне вучу іх гэтаму пачуцьцю. Але яны ўпартыя ад эгаізму, лічаць сябе вянцом Тварэньня, роўнаснымі з Богам і не жадаюць нічога ўспрымаць. Я злуюся на іх і ў той жа час люблю. Памятаеш, як пад час Атлянтыды я імкнулася прымірыць іх зь небам, ліквідаваць шкодныя магічныя абрады, а яны пасьмяяліся зь мяне і справакавалі на заўчасны адыход. A пазьней, калі ў манаскай апратцы я несла ім асьветніцкую праўду, дзікуны-крыжакі згвалтавалі мяне.
ЛЮДВІКА: Нацярпелася ты. I ўсё-ткі такой разгубленай, як цяпер, не была ніколі.
АГНІЯ: Бабуля, я, мабыць, недалужная і няздатная, бо ў каторы раз мяне пагналі.
ЛЮДВІКА: He хвалюйся, ты вельмі здольная.
АГНІЯ: Што ім не спадабалася? Я духам сваім сплятала вершыкі і песенькі ды сэрцам узбагачала радасьць зямную. A яны сталі судзіць мяне, зьневажаць, зьнішчаць маю лучнасьць з Вышынёю і патрабаваць ад улад расправы нада мною. Такіх зьдзекаў яшчэ не было! Я занядужала ўсімі іх хваробамі і ў непрытомнасьці пайшла зь Зямлі.
ЛЮДВІКА: Тое, што зрабілі з табой, даўно стала нормай сярод людзей. Зло так увабралася ў зямное жыцьцё і парушыла здаровы сэнс, што тамака ягоныя носьбіты адчуваюць сябе вельмі спраўна, а праведнікі спазнаюць усё новыя мучэньні.
АГНІЯ: Бабуля, няўжо на Зямлі ўсё такое шэрае, смуроднае і ўжо няма нічога прыгожага й сьветлага?
ЛЮДВІКА: Адчаго ж, ёсьць, але мала і становіцца ўсё меней. Сёньня гэта — кветачнае царства, блакіт нябёсаў, сонечныя промні, асабліва раніцой, дзіцячыя ўсьмешкі — увогуле тое, ад чаго трапеча і ўздымаецца душа.
АГНІЯ: Бабулечка, значыцца, існуюць яшчэ магчымасьці, каб прабіцца да чалавечага сэрца і растапіць яго холад.
ЛЮДВІКА: Безумоўна, галоўнае — патрапіць на месца своечасова, а ты, сонейка маё, бывае, сыіяшаесься, а пасьля ад гэтага пакутуеш.
АГНІЯ: Здараецца такое. А яшчэ я стала прыкмячаць, што пасьля чарговага паходу на Зямлю ўнутрана мяняюся, быццам цяжэю пачуцьцямі і думкамі.
ЛЮДВІКА: Я таксама. Ты ж ведаеш: у нас больш тонкая сутнасьць, чым у людзей, і, якое б ні было апусканьне ў чалавечыя эманацыі, мы ўсё адно вэдзгаем сябе зямным. Трэба чысьціцца.
АГНІЯ: Так, я спачну, глытну каліўца амброзіі для моцы і зноў пайду туды.
ЛЮДВІКА: He сыіяшайся. Ты была там мноства разоў і ўжо набліжаесься да таго моманту, калі павінна адчуць тое галоўнае, дзеля чаго ўвасабляесься і наогул існуеш. Уважліва слухай сябе.
АГНІЯ: Я распавяду, што адбылося са мной на Зямлі. Аднойчы зусім выпадкова і нечакана на адным зь перакрыжаваньняў лёсу мы пабачыліся. Нашыя позіркі сустрэліся на хвілінку, у імгненьне агеньчык аблашчыў усё маё нутро, і я зразумела: гэта ён. Але мы не падзякавалі Богу за спатканьне, не спыніліся, а бяздумна разышліся. Вочы — гэта наш скачок у Вечнасьць, а ў яго яны былі асаблівыя: глыбокія, блакітныя, і вось туды я кінула свой гарачы пагляд, які, упэўненая, іскрынкай асеў у ягонай душы. Мой суджаны не ўсьведамляе, якую трапяткую часьцінку мяне носіць з сабой. Яна, няўрымсьлівая, стукаецца ў кожны закуточак ягонае сьвядомасьці, каб узбудзіць яе і засьведчыць аб сабе: то прарвецца салодкім сном-успамінам, то народзіць незразумелы сум, то сьцісне сэрца, то пройдзецца нудой па ўсім целе. А аднойчы, калі ўзбуйнее, яна пакліча майго суджанага ў дарогу. у адчаі ён будзе блукаць па нязведаных сьцежках, цягацца па тлумных вуліцах, стукацца ў незнаёмыя дзьверы, спазнае глыбіню і вышыню, пакуты і боль, пакуль зноў на ростанях Сусьвету ня стрэне мяне. Я чакаю гэтага моманту і малюся за яго.
ЛЮДВІКА: Малайчына, у цябе добры настрой. Я вельмі радая. Толькі памятай: нічога выпадковага ў Сусьвеце няма, усё мае сэнс.
Навальніцаю і музыкай поўніцца прастора. Агнём гуляе Чара Грааля.
ЛЮДБІКА: Прабач, мне пара (выходзіць).
Агнія заўважае вобраз Рагнеды. Словы гучаць у этэры, а не на вуснах гераіняў.
РАГНЕДА: Акіян бруду разьліваецца па Зямлі. Чысьціня чалавечых душаў танюсенькім ручайком цурчыць у неба — гэта твае перамогі, Агнія. Але побач крывавыя цені прагнуць паскудзтва. Сьцеражыся іх!
АГНІЯ: Сьвятая Рагнеда, заступніца нашая, бабуленька! Твая шчырасьць і дабрыня ня маюць межаў. Усімі сваімі штохвіліннымі памкненьнямі я цягнуся да цябе. Дай разуменьне тваіх дзіўных словаў.
РАГНЕДА: Пакуль не хадзі да людзей у іхнай форме — гора будзе.
АГНІЯ: Гэта немагчыма: мяне клічуць дух мой і чалавечая смага.
РАГНЕДА: Перачакай гэтае ўцелаішчаньне.
АГНІЯ: Як?
РАГНЕДА: Кветкай разгарніся — і ўзбагаціш прыгажосьць на плянэце.
Рагнеда зьнікае, на яе месцы ўтвараецца абстрактная музычна-прамяністая фігура, якая набліжаецца да Агніі, лашчыць і паглынае яе.
Размаўляючы, выходзяць Алесь і Данель.
Дзяўчына для іх нябачная.
ДАНЕЛЬ: Увогуле, Алесь, сюды я не на аладкі.
АЛЕСЬ: Зноў благая навіна, Данель?
ДАНЕЛЬ: Гэта як хто тлумачыць. Мая справа — абвяшчэньне. А яно ня мае ні паху, ні колеру. Як прычыніцца да яго?
Асабістая справа і лёс кожнага. Я заўсёды побач з надзеяй і праўдай. Нясу гэтыя вугалькі па ўсяму Сусьвету і дапамагаю палаць Бялікаму Вогнішчу.
АЛЕСЬ: Узьнёсла і справядліва. Паважаю твой занятак. Ён нечым падобны на мой: тое ж безупыннае касьмічнае падарожжа і такія ж нечаканасьці на бязьмежных сусьветных ландшафтах. Мужнасьці табе!
ДАНЕЛЬ: Бывай!
Разьвітваюцца. Прамяністая фігура, выслабаняючы Агнію, ператвараецца ў вялікую сонечную галу, якая залівае ранішнім сьвятлом навакольле.
Алесь становіцца на калены і пачынае шаптаць пацеры. Агнія заўважае Алеся. Ад нечаканасьці губляецца.
АГНІЯ: Ты чытаеш маю малітву?
АЛЕСЬ: (зьдзіўлена) He, яна мая. Кожную раніцу зь першымі промнямі сонца я пасылаю яе Богу, каб узбуйніць жыцьцядайны прыліў псыхічнае энэргіі.
АГНІЯ: А ў маёй душы яна гучыць заўсёды і вельмі асабова. Ніколі ня думала, што хтосьці загаворыць маімі словамі і так палка, як ты.
АЛЕСЬ: Я таксама сьцярог яе глыбока ў сэрцы і быў упэўнены, што маё ня можа быць яшчэ чыімсьці. Ня памятаю, калі ўва мне нарадзіўся гэты ўзьнёслы матыў, але ён загучаў асабліва моцна пасьля таго, як у адзін з далёкіх момантаў майго жыцьця няўрымсьлівая прага ахінула мяне і пацягнула да касьмічных гасьцінцаў.
АГНІЯ: I што ты напаткаў? Ці згасіў свой гар?
АЛЕСЬ: Мяне выпрабоўвалі агонь і вада, сьвятло і цемра, усе знакамітыя жарсьці Суьсвету — і нідзе не знайшлося патолі. Я не зьняверыўся, бо ўпэўнены, што ў гэтым Бязьмежжы ёсьць той голас, які кліча мяне і не дае заспа-
коіцца. Трэба толькі болып і часьцей слухаць сябе, не зважаць на дробязі.
АГНІЯ: Менавіта так.
АЛЕСЬ: У рэшце рэшт мне дазволілі ўсыіерці на свае плечы цяжар вандроўніка, і я стаў крочыць ад зоркі да зоркі ва ўсіх кірунках быцьця, радуючыся такому высокаму прызначэньню.
АГНІЯ: А чым яно цябе вабіць?
АЛЕСЬ: Табе сапраўды гэта цікава?
АГНІЯ: Безумоўна. Тое, што я назапасіла дагэтуль, — кропля ў параўнаньні з тым, чым напаўняецца мая душэўная скарбонка цяпер.
АЛЕСЬ: Кажаш ты дзіўна, мне падабаецца і хочацца распавядаць табе ўсё больш і болып. Дык вось. Ты, мабыць, ведаеш: па нашым Сусьвеце рассыпанае незьлічонае мноства незвычайных кропак. Яны маюць прамыя дачыненьні да Найвялікшага Майстра і разьмеркаваныя не хаатычна, а мэтанакіравана, па строга вызначанай сістэме. За гэтым парадкам схаваная Тайна ўсіх Тайнаў, якая вядомая толькі САМОМу. Кажуць, што ў сваёй сукупнасьці гэтыя кропкі могуць даць хоць і прыблізнае, але ўяўленьне аб ІМ. Я і мае сябры прыглядаем за імі, назіраем за абастоўкай вакол іх, дыягнастуем акаляючае асяродзьдзе. Мне таксама не дазволена аб усім распавядаць. Скажу толькі, што гэтыя кропкі-маякі — інфармацыйна-энэргетычныя вузлы ўсекасьмічнага шматканальнага абмену. У розных галяктыках яны выглядаюць па-свойму і належна ахоўваюцца. Побач зь імі заўсёды тайба.